Вы тут

Браканьера выдала калекцыя чэрапаў і шкур


Ве­ла­сі­пе­дыс­та з ме­хам мя­са і пры­вя­за­ным да ру­ля тра­фе­ем су­стрэ­лі ра­бот­ні­кі Шчу­чын­скай між­рай­інс­пек­цыі ў па­ляў­ні­чых угод­дзях ка­ля вёс­кі Кры­вуль­кі Мас­тоў­ска­га ра­ё­на. Муж­чы­на пе­ра­во­зіў ту­шу не­за­кон­на зда­бы­тай ка­зу­лі.

— Стрэль­бы пры ім не бы­ло, — рас­ка­за­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — А вось до­ма знай­шлі­ся аж­но дзве, пры­чым ад­на з іх бы­ла не­за­рэ­гіст­ра­ва­най. Пры агля­дзе до­ма­ўла­дан­ня ў гас­па­дар­чых па­бу­до­вах бы­лі зной­дзе­ны так­са­ма 18 чэ­ра­паў ка­зу­лі, 2 чэ­ра­пы ла­ся і 5 баб­ро­вых шкур. Усё гэ­та, па сло­вах па­ляў­ні­ча­га, бы­ло ім на­бы­та ў ін­шых лю­дзей. Ад­нак на­зваць ха­ця б ад­на­го пра­даў­ца муж­чы­на так і не змог. Сваю да­тыч­насць да не­за­кон­на­га па­ля­ван­ня па­ру­шаль­нік пры­знаў і ўжо па­крыў на­не­се­ную пры­ро­дзе шко­ду ў па­ме­ры 18 міль­ё­наў. У да­чы­нен­ні да бра­кань­е­ра за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.