Вы тут

Дзе той шкіпінар?


І як ста­віц­ца да на­зой­лі­ва­га пра­соў­ван­ня «цу­да­дзей­ных» баль­за­маў?

Амаль што­дзень у паш­то­вую скрын­ку хтось­ці пры­но­сіць рэ­клам­ную га­зет­ку. Шмат ува­гі там удзе­ле­на баль­за­му «100 да­роў», у які ўва­хо­дзіць жы­ві­ца кед­ра­вая. Па­вод­ле рэ­кла­мы, яна да­па­ма­гае ад усіх хва­роб. Але ад­на ўпа­коў­ка каш­туе 170 ты­сяч руб­лёў, для пен­сі­я­не­раў — 150 ты­сяч. Пры хра­ніч­ных за­хвор­ван­нях трэ­ба ку­піць ад ча­ты­рох упа­ко­вак. Ці не за­до­ра­га гэ­та?

9-17

Вя­до­ма, што пры над­рэ­зах са­сны з яе вы­ця­кае свет­ла-жоў­тая сма­ла-жы­ві­ца, з якой вы­раб­ля­юць ла­кі, ка­ні­фоль і шкі­пі­нар. Да Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі на Бе­ла­ру­сі ме­лі­ся не­вя­лі­кія прад­пры­ем­ствы па вы­твор­час­ці гэ­тай ле­са­хі­міч­най пра­дук­цыі. Бы­лі рас­паў­сю­джа­ны сма­ла­кур­ні, дзе пе­ра­пра­цоў­ва­лі хва­ё­выя кар­чы і атрым­лі­ва­лі дзё­гаць, драў­ня­ны ву­галь і ней­кую коль­касць шкі­пі­на­ру. Дзёг­цем змаз­ва­лі во­сі ка­лёс, каб не скры­пе­лі, пад­ру­бы і ніж­нія вян­цы да­моў, каб не гні­лі, і на­ват пры­мя­ня­лі яго на ле­кі. Драў­ня­ны ву­галь шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ў ме­та­лур­гіі, у ка­валь­скіх гор­нах.

Па­мя­та­ец­ца, што ў ма­ёй ма­мы заў­сё­ды бы­ла бу­тэ­леч­ка са шкі­пі­на­рам, якім яна на­ці­ра­ла нас, дзя­цей, пры пра­студ­ных за­хвор­ван­нях. Пе­рад вай­ной не­да­лё­ка ад на­шай ха­ты на ўскра­і­не Чэр­ве­ня па­бу­да­ва­лі шкі­пі­нар­ны за­вод, які з год да­ваў пра­дук­цыю. По­бач з га­лоў­ным кор­пу­сам раз­мя­шча­лі­ся да­во­лі шы­ро­кі ка­ло­дзеж і драў­ля­ны чан дыя­мет­рам ка­ля ча­ты­рох мет­раў — са зме­е­ві­ком з тоў­стай мед­най тру­бы. Ад­туль і вы­хо­дзіў шкі­пі­нар пас­ля аха­ла­джэн­ня ў ча­не ва­дой, якую чэр­па­лі з ка­ло­дзе­жа. По­бач быў вы­со­кі ме­та­ліч­ны ко­мін, злу­ча­ны ўні­зе з печ­чу, у якой зна­хо­дзіў­ся ка­цёл для жы­ві­цы. Пе­рад пры­хо­дам нем­цаў за­вод быў за­кі­ну­ты і, хто ха­цеў, браў там шкі­пі­нар. За­пом­ні­ла­ся, як па ко­мі­не час­та стра­ля­лі па­лі­цэй­скія, чый пост раз­мя­шчаў­ся по­бач. Ад­нак ка­лі гэ­тую тру­бу па­ва­лі­лі, то пра­бо­ін бы­ло ня­шмат — ку­лі ры­ка­шэ­ці­лі. Ма­быць, га­ды з ча­ты­ры пас­ля вай­ны бу­дын­кі прад­пры­ем­ства пус­та­ва­лі і дзят­ва гу­ля­ла там у хо­ван­кі. А по­тым на гэ­тым мес­цы па­бу­да­ва­лі ве­тэ­ры­нар­ную ля­чэб­ні­цу.

Акра­мя та­го, у ра­ё­не бы­ло не­каль­кі сма­ла­кур­няў, так што шкі­пі­на­ру ха­па­ла не толь­кі для ле­каў, але і для пад­па­лу пар­ты­за­на­мі драў­ля­ных мас­тоў, каб не пра­пус­каць ва­ро­жыя вой­скі.

Пас­ля вай­ны га­доў з 40 зда­бы­ва­ла­ся да­во­лі шмат жы­ві­цы, дзей­ні­ча­лі лес­прам­га­сы. На­прык­лад, у Гро­дзен­скім ра­ё­не, не­па­да­лёк ад чы­гу­нач­на­га пры­пын­ку «Рыб­ні­ца», пра­ца­ва­ла сма­ла­кур­ня, вы­да­ючы ў на­ва­кол­ле спе­цы­фіч­ны пры­ем­ны пах. Яшчэ і ця­пер у ля­сах, дзе бы­ло ня­шмат дры­ва­се­каў, мож­на ўба­чыць па­дра­па­ныя сос­ны, а пад імі глі­ня­ныя, ме­та­ліч­ныя або пласт­ма­са­выя ва­рон­кі для збо­ру жы­ві­цы.

Ну а што ця­пер? Шкі­пі­на­ру ў про­да­жы ня­ма, мазь на яго асно­ве па­сту­пае ў не­вя­лі­кай коль­кас­ці з Укра­і­ны. Ня­ўжо куп­ляць па вель­мі вы­со­кай ца­не «Сі­бір­скі баль­зам»? Ці, мо­жа, вар­та дзе-не­будзь ад­на­віць у нас збор хва­ё­вай жы­ві­цы і вы­раб шкі­пі­на­ру?

Сяр­гей ЛА­ДУЦЬ­КА,

да­цэнт Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та,

кан­ды­дат тэх­ніч­ных на­вук.

... І ка­мен­та­рый

Вось та­кія ўспа­мі­ны звя­за­ны ў Сяр­гея Мі­ка­ла­е­ві­ча са спрад­веч­ным, але ўжо прак­тыч­на не­вя­до­мым для мно­гіх на­шых зем­ля­коў пры­род­ным да­рун­кам бе­ла­рус­кіх ля­соў — са­сно­вай жы­ві­цай. Дык ці ёсць сён­ня перс­пек­ты­вы ў ад­на­го з яе пра­дук­таў — шкі­пі­на­ру?

На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра, на­чаль­нік ад­дзе­ла ле­ка­ва­га за­бес­пя­чэн­ня і тэн­дар­ных за­ку­пак гро­дзен­ска­га РУП «Фар­ма­цыя» Ма­ры­на ЛЯ­ПЕШ­КА па­ве­да­мі­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», што Ба­ры­саў­скі за­вод ме­ды­цын­скіх прэ­па­ра­таў вы­пус­кае тэр­пен­ці­на­вы алей для вон­ка­ва­га пры­мя­нен­ня (пры су­стаў­ным і мы­шач­ным бо­лі), у са­стаў яко­га ўва­хо­дзіць шкі­пі­нар жы­віч­ны. А шкі­пі­нар­ную мазь у Бе­ла­ру­сі ця­пер не вы­раб­ля­юць — яна па­стаў­ля­ец­ца з Укра­і­ны. За­куп­ля­юць яе ма­ла, бо по­пыт не­вя­лі­кі ў су­вя­зі з на­яў­нас­цю на рын­ку вель­мі шы­ро­ка­га спект­ра ін­шых су­час­ных і ле­ка­вых срод­каў, і ма­зяў.

Ра­зам з тым не над­та моц­ныя па­зі­цыі жы­віч­на­га шкі­пі­на­ру на су­час­ным рын­ку зу­сім не азна­ча­юць, што трэ­ба сле­па ве­рыць рэ­кла­ме вы­шэй­па­мя­нё­на­га баль­за­му «100 да­роў» і ін­шых «цу­да­дзей­ных» срод­каў, якія ак­тыў­на рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ся­род на­сель­ніц­тва. На афі­цый­ным фар­ма­цэў­тыч­ным рын­ку на­шай кра­і­ны іх ня­ма, за­зна­чае Ма­ры­на Ля­пеш­ка.

Ва­ле­рый КАЗ­ЛОЎ­СКІ, за­гад­чык ка­фед­ры фар­ма­ка­ло­гіі Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук:

— Ця­пер па­ды­ход та­кі — прын­цы­пы да­ка­заль­най ме­ды­цы­ны. Гэ­та зна­чыць, што эфект кож­на­га срод­ку па­ві­нен быць дак­лад­на да­ка­за­ны, па­цвер­джа­ны клі­ніч­ны­мі да­сле­да­ван­ня­мі — кан­крэт­ны­мі вы­ні­ка­мі ўплы­ву на роз­ныя па­каз­чы­кі, што ха­рак­та­ры­зу­юць тое ці ін­шае за­хвор­ван­не. Гэ­та не ней­кая бю­ра­кра­тыч­ная пра­цэ­ду­ра, а нор­ма, якой па­він­ны кі­ра­вац­ца і вы­твор­цы, і спа­жыў­цы тых ці ін­шых срод­каў. Тут жа, у рэ­клам­ным вы­дан­ні «Удивительная сила природы», па­да­юц­ца толь­кі вод­гу­кі пры­ват­ных асоб, але ні­чо­га не га­во­рыц­ца пра вы­твор­цаў гэ­тых срод­каў, вы­ні­кі клі­ніч­ных да­сле­да­ван­няў.

— Па­вод­ле рэ­кла­мы, ад якіх толь­кі за­хвор­ван­няў гэ­ты баль­зам не да­па­ма­гае... Ня­ўжо і са­праў­ды маг­чы­мы та­кія ўні­вер­саль­ныя срод­кі?

— Ня­ма та­кіх. Да та­го ж, што важ­на для фар­ма­ко­ла­га, ура­ча? Каб бы­ла стро­га вы­зна­ча­на до­за рэ­чы­ваў, якія змя­шчае той ці ін­шы сро­дак. Так­са­ма не­аб­ход­на ве­даць, як гэ­тыя кам­па­не­нты дзей­ні­ча­юць на ар­га­нізм ча­ла­ве­ка не прос­та кож­ны асоб­на, а ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні па­між са­бой. Бо вя­до­ма, на­прык­лад, што не­ка­то­рыя ві­та­мі­ны спа­лу­чаць нель­га. Ні­я­кай ін­фар­ма­цыі на гэ­ты конт зга­да­ная рэ­кла­ма не дае, па­коль­кі та­кое пы­тан­не не да­сле­да­ва­ла­ся.

Трэ­ба мець на ўва­зе і та­кую ры­зы­ку. Адзін з баль­за­маў рэ­ка­мен­ду­ец­ца і пры ту­бер­ку­лё­зе. Са­мі ра­зу­ме­е­це, якое гэ­та сур'­ёз­нае за­хвор­ван­не. Па­він­ны вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ле­ка­выя срод­кі з да­ка­за­най эфек­тыў­нас­цю ля­чэн­ня. І вель­мі не­бяс­печ­на, ка­лі за­мест іх бу­дзе пры­мя­няц­ца баль­зам. І гэ­та­му ча­ла­ве­ку мо­жа быць дрэн­на, і лю­дзям, якія яго акру­жа­юць.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.