Вы тут

Старажытная карта — дакладны летапіс


Ці даб­ра­лі­ся да нас ар­га­наў­ты?

Якая ро­ля кар­та­гра­фіі ў вы­ву­чэн­ні гіс­то­рыі? Ста­ра­жыт­ныя кар­ты і пла­ны ча­сам да­юць гіс­то­ры­кам больш ін­фар­ма­цыі, чым ін­шыя кры­ні­цы: ле­та­пі­сы, да­ку­мен­ты, ар­хеа­ла­гіч­ныя зна­ход­кі... Пэў­на, най­леп­шым мес­цам для хут­ка­га зна­ём­ства з гіс­то­ры­яй пры да­па­мо­зе кар­таў у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы з'яў­ля­ец­ца кар­та­гра­фіч­ны ка­бі­нет Му­зея гіс­то­рыі Мін­ска, што зна­хо­дзіц­ца ў га­рад­ской ра­ту­шы. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» па­бы­ва­лі ў ка­бі­не­це ра­зам з рэ­стаў­ра­та­рам і ства­раль­ні­кам боль­шас­ці яго экс­па­на­таў — гіс­то­ры­кам, пісь­мен­ні­кам і кар­то­гра­фам Львом Каз­ло­вым — і па­гу­та­ры­лі пра гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі праз прыз­му кар­та­гра­фіі.

9-6

Пер­шае, што ад­чу­ва­еш, трап­ля­ю­чы ў ка­бі­нет кар­та­гра­фіі, — па­ра­зу­мен­не, што сю­ды ўкла­лі ду­шу пра­фе­сі­я­на­лы. Ура­жан­не та­кое, быц­цам бы тра­піў у па­лац ка­гось­ці з ся­рэд­ня­веч­ных еў­ра­пей­скіх ма­нар­хаў. Хоць са­бра­ны тут кар­ты са­мых роз­ных пе­ры­я­даў: ад ан­тыч­на­га Пта­ле­мея, прац Мер­ка­та­ра эпо­хі Рэ­не­сан­су — да пла­наў Мін­ска і ва­ко­ліц па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя. У ка­бі­не­це мож­на пра­са­чыць гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай ста­лі­цы на пра­ця­гу пя­ці­сот га­доў, ка­лі кар­та­гра­фія ста­ла афі­цый­на пры­зна­най на­ву­кай.

— Вось, на­прык­лад, ці­ка­вая кар­та сла­ву­та­га ве­не­цы­ян­ска­га ма­на­ха Фра Маў­ра, ад­на­го з най­леп­шых скла­даль­ні­каў кар­таў свай­го ча­су, — рас­каз­вае спа­дар Каз­лоў. — Ство­ра­ная яна бы­ла ў ся­рэ­дзі­не ХV ста­год­дзя, а нам ці­ка­вая ў пер­шую чар­гу тым, што на ёй аба­зна­ча­на тэ­ры­то­рыя пад наз­вай «Rossіa Bіancha», або «Бе­лая Русь». Праў­да, зна­хо­дзіц­ца яна пры­клад­на ў рэ­гі­ё­не ця­пе­раш­няй Сі­бі­ры. Ёсць тут, да­рэ­чы, і Чор­ная, і Чыр­во­ная Русь, аў­та­ру гэ­тыя тэр­мі­ны бы­лі зна­ё­мыя.

За­ры­ен­та­вац­ца на кар­це Фра Маў­ра спа­чат­ку цяж­ка. Спра­ва ў тым, што сіс­тэ­ма аба­зна­чэн­ня ба­коў све­ту ў той час яшчэ не ўка­ра­ні­ла­ся. А та­му поў­дзень у ма­на­ха зна­хо­дзіц­ца ўвер­се, поў­нач — уні­зе. Ад­па­вед­на пе­ра­блы­та­ны і ўсход з за­ха­дам. Ра­зу­мею, што звы­чай­ны па­ва­рот кар­ты све­ту да­га­ры на­га­мі — вы­дат­ная маг­чы­масць па­гля­дзець на звык­лае па-но­ва­му.

— Са ста­ра­жыт­ных кар­таў най­больш ці­ка­вая, на­пэў­на, вось гэ­тая, — пра­цяг­вае Леў Каз­лоў. — Гэ­та кар­та Ге­рар­да Мер­ка­та­ра 1554 го­да. У свой час я знай­шоў яе лі­та­раль­на па ка­вал­ках у мас­коў­скай «ле­нін­цы» і пры­клад­на за паў­го­да ад­на­віў. Пры­чым гэ­тае ад­наў­лен­не ра­бі­ла­ся не з ары­гі­на­лу, а з ко­пій, вы­да­дзе­ных ня­мец­кім ін­сты­ту­там зем­ля­знаў­ства на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя. Апош­ні з вя­до­мых ары­гі­на­лаў быў стра­ча­ны пад­час вы­зва­лен­ня са­вец­кі­мі вой­ска­мі Вроц­ла­ва, які ў той час на­сіў наз­ву Брэс­лаў і ўва­хо­дзіў у склад Гер­ма­ніі. На гэ­тай кар­це ўжо мож­на знай­сці Мінск, тут ён аба­зна­ча­ны як Mіensko. Кан­ца­вы га­лос­ны тлу­ма­чыц­ца тым, што за­ход­не­еў­ра­пей­цам цяж­ка вы­маў­ляць наз­вы, якія за­кан­чва­юц­ца на зыч­ныя, та­му мно­гія бе­ла­рус­кія га­ра­ды ма­юць на кан­цы да­дат­ко­вы га­лос­ны. Ці­ка­ва, што на паз­ней­шых кар­тах лі­та­ра «е» зні­кае з наз­вы на­ша­га го­ра­ду, і ён з Мен­ска пе­ра­ўтва­ра­ец­ца ў Мінск. Ад­бы­ло­ся гэ­та, без­умоў­на, пад поль­скім уплы­вам. На маю дум­ку, сваю ро­лю тут маг­ло ады­граць ба­наль­нае су­гуч­ча ва­ры­ян­ту Mіensko з поль­скім сло­вам mesko, што зна­чыць... мяс­ка. Пад­крэс­лю толь­кі, што гэ­та ўлас­на мая вер­сія, боль­шая част­ка да­след­чы­каў лі­чыць па-ін­ша­му.

На­ступ­ная зна­ка­мі­тая кар­та — Мі­ка­лая Ра­дзі­ві­ла Сі­рот­кі, 1613 го­да (ство­ра­ная, на­са­мрэч, дзе­ся­ці­год­дзем ра­ней). І на ёй Менск са­праў­ды ўжо пе­ра­тва­рыў­ся ў Мінск. Леў Ра­ма­на­віч ад­наў­ляў яе з ары­гі­наль­на­га асоб­ні­ка, які за­хоў­ва­ец­ца ў швед­скай Упса­ле. Да­рэ­чы, з гэ­тай кар­ты мож­на па­чы­наць ад­лік і бе­ла­рус­кай кар­та­гра­фіі.

— Я заўж­ды ка­жу: ча­му Іван Гроз­ны прай­граў Лі­вон­скую вай­ну? У яго не бы­ло кар­таў! А ў яго пра­ціў­ні­ка Стэ­фа­на Ба­то­рыя бы­лі, — смя­ец­ца спа­дар Каз­лоў.

9-5

Ад­на з кар­таў, да­та­ва­ная 1750 го­дам, мо­жа так­са­ма лі­чыц­ца зна­ка­вай. Бо ме­на­ві­та на ёй упер­шы­ню ўся су­час­ная тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны на­зва­ная Бе­ла­рус­сю (Russіa Alba), ра­ней гэ­ты тэр­мін ужы­ва­ўся толь­кі ў да­чы­нен­ні да ўсход­ніх час­так ця­пе­раш­ніх Ві­цеб­скай, Ма­гі­лёў­скай і част­ко­ва Мін­скай аб­лас­цей.

Яшчэ ста­год­дзе мі­нае за коль­кі хві­лін — раз­гля­да­ем пра­цу 1850 го­да.

— А вось гэ­тая кар­та ці­ка­вая тым, што на ёй яшчэ не аба­зна­ча­на чы­гун­ка, яе та­ды толь­кі па­чы­на­лі ства­раць. Ра­сій­скія чы­ноў­ні­кі, бу­ду­ю­чы чы­гун­ку, ра­бі­лі прос­та: пра­во­дзі­лі «пад лі­ней­ку» рысы на кар­це, не зва­жа­ю­чы на вёс­кі, да­ро­гі, не аба­зна­ча­лі пе­ра­ез­ды... Акра­мя гэ­та­га, тут доб­ра апі­са­ны Мінск і ва­ко­лі­цы. Вель­мі лёг­ка аца­ніць, як уся­го за 150 га­доў па­вя­лі­чыў­ся го­рад, па­глы­нуў­шы на­ва­коль­ныя вёс­кі, якія ця­пер іс­ну­юць толь­кі ў на­звах мік­ра­ра­ё­наў.

На па­чэс­ным мес­цы ў цэнт­ры ка­бі­не­та — ве­лі­зар­ны гло­бус «Мер­ка­тар». Свет ва­чы­ма еў­ра­пей­ца эпо­хі Рэ­не­сан­су, пры­го­жа аздоб­ле­ны і рас­фар­ба­ва­ны. На драў­ля­ным ко­ле, што апа­яс­вае зям­ны шар — зна­кі за­дыя­ка. Ства­рэн­не гэ­та­га шэ­дэў­ру за­ня­ло ў спа­да­ра Каз­ло­ва ка­ля ся­мі ме­ся­цаў. У пра­цы да­па­ма­га­ла жон­ка, Га­лі­на Аляк­санд­раў­на, знаў­ца кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій.

— Паў­та­ра го­да та­му свет гуч­на ад­зна­чаў 500-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ге­рар­да Мер­ка­та­ра, вя­лі­ка­га кар­то­гра­фа, у нас жа пра гэ­та бы­ло амаль не чу­ваць. Мне та­ды бы­ло вель­мі прык­ра, дык, мо­жа, ня­хай хоць гэ­ты гло­бус на­гад­вае мін­ча­нам пра гэ­тую асо­бу, — ка­жа Леў Каз­лоў.

Да­рэ­чы, мож­на знай­сці на кар­тах і па­цвяр­джэн­ні на­паў­мі­фіч­ным рэ­чам. На­прык­лад, сла­ву­тае мо­ра Ге­ра­до­та, пра якое ўжо шмат ска­за­на і на­пі­са­на, пэў­ным чы­нам пра­яў­ляе ся­бе на зга­да­най кар­це Мер­ка­та­ра — вя­ліз­ны ва­да­ём аба­зна­ча­ны кар­то­гра­фам не­па­да­лёк ад Пін­ска. Ме­на­ві­та з яго ні­бы­та вы­ця­ка­лі не­ка­то­рыя рэ­кі Бе­ла­ру­сі: Пры­пяць, Нё­ман... Па сло­вах спа­да­ра Каз­ло­ва, гэ­ты ва­да­ём, хут­чэй за ўсё, аба­зна­чае вя­лі­кае ба­ло­та на Па­лес­сі, якое ў тыя ча­сы бы­ло вель­мі буй­ным. Бе­ла­рус­кі ме­лі­я­ра­тар Дуб­роў­скі ра­ней пра­во­дзіў ар­хеа­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні на тых зем­лях і вы­явіў, што ста­ра­жыт­ныя па­се­лі­шчы па­ле­шу­коў раз­мя­шча­лі­ся на вель­мі вя­лі­кай ад­лег­лас­ці ад ця­пе­раш­ня­га рус­ла Ясель­ды і бу­да­ва­лі­ся... на сва­ях. Гэ­та зна­чыць, што та­ды ра­ка раз­лі­ва­ла­ся вель­мі шы­ро­ка. Ве­ра­год­на, па та­кім ва­да­ёме маг­лі на­ват ха­дзіць ка­раб­лі з да­во­лі вя­лі­кай асад­кай.

— У сваю чар­гу ве­лі­зар­ныя па­лес­кія ба­ло­ты мо­гуць з'яў­ляц­ца рэшт­ка­мі так зва­на­га «Мо­ра Ге­ра­до­та» — вя­лі­ка­га вод­на­га ба­сей­на на поў­на­чы ад Чор­на­га мо­ра, праз якое да Між­зем­на­мор'я мож­на бы­ло да­брац­ца праз Бал­ты­ку, — рас­каз­вае Леў Ра­ма­на­віч. — Усім вя­до­мы міф пра Ясо­на і ар­га­наў­таў мо­жа на­быць і но­вае тлу­ма­чэн­не. Па ад­ной з трак­то­вак, грэ­кі вяр­та­лі­ся з Кал­хі­ды па не­вя­до­мым цём­ным мо­ры. Цал­кам маг­чы­ма, што та­ды яны па­бы­ва­лі на тэ­ры­то­рыі ця­пе­раш­няй Бе­ла­ру­сі.

Спы­ня­ю­чы­ся ля кож­най кар­ты, спа­дар Каз­лоў зноў і зноў згад­вае ці­ка­выя гіс­та­рыч­ныя фак­ты, ле­ген­ды, рас­каз­вае пра спрэч­ныя мо­ман­ты. Зда­ец­ца, мож­на бяс­кон­ца зна­хо­дзіць неш­та но­вае для ся­бе на гэ­тых ар­тэ­фак­тах. Да­рэ­чы, Леў Ра­ма­на­віч рых­туе да дру­ку сваю кні­гу пад наз­вай «Мінск і на­ва­кол­ле на ста­ра­даў­ніх кар­тах і пла­нах». Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што яна ў хут­кім ча­се па­ба­чыць свет, а ў ай­чын­ных ама­та­раў гіс­то­рыі з'я­віц­ца больш ці­ка­ва­га ма­тэ­ры­я­лу для вы­ву­чэн­ня.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.