Вы тут

Стафан Мікуліч на Фінскай вайне


30 ліс­та­па­да 2014 го­да споў­ні­ла­ся 75 га­доў з па­чат­ку са­вец­ка-фін­скай вай­ны. Пра тую трох­ме­сяч­ную вай­ну з Фін­лян­ды­яй 1939-1940 га­доў, ка­лі стра­ты Са­вец­ка­га Са­ю­за скла­лі паў­міль­ё­на сал­дат і ка­ман­дзі­раў, у нас ня­ма ні філь­маў, ні кніг. У ёй удзель­ні­чаў і мой род­ны дзядзь­ка (брат ма­ці) Мі­ку­ліч Ста­фан Іва­на­віч. Ста­фа­на, пры­го­жа­га ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, цес­ля­ра лям­ца­вай ар­це­лі, май­стра на ўсе ру­кі, доб­ра ве­да­лі ў Смі­ла­ві­чах.

9-8

За­ха­ва­лі­ся цу­доў­ныя сан­кі з ясе­ню, зроб­ле­ныя яго руп­лі­вы­мі ру­ка­мі пе­рад фін­скай вай­ной. Са сва­і­мі сяб­ра­мі са Смі­ла­віч я вель­мі лю­біў ка­тац­ца па на­шай га­рыс­тай Кам­са­моль­скай ву­лі­цы на пры­го­жых са­на­чках дзядзь­кі Ста­фа­на. Да­вя­ло­ся пры­клас­ці на­ма­ган­ні, каб ад­шу­каць у 2012 го­дзе сан­кі пас­ля та­го, як пра­да­лі ха­ту на Каст­рыч­ніц­кай ву­лі­цы, дзе жыў Ста­фан. У 2007 го­дзе па­мёр яго ма­лод­шы брат — мой дзядзь­ка Пётр. Ця­пер я за­хоў­ваю іх, як ся­мей­ную рэ­лік­вію. Доб­ра па­мя­таю пры­го­жыя, аба­бі­тыя лям­цам та­бу­рэт­кі і абу­так, зроб­ле­ныя пра­ца­ві­ты­мі ру­ка­мі дзядзь­кі.

Са­мо­га дзядзь­ку Ста­фа­на я па­мя­таю дрэн­на, а фін­скую вай­ну я пе­ра­даю са слоў ма­ці, бо мне бы­ло ўся­го ча­ты­ры з па­ло­вай га­ды, ка­лі я апош­ні раз яго ба­чыў.

Ра­зам з ін­шы­мі «доб­ра­ах­вот­ні­ка­мі» ў кан­цы 1939 го­да яго па­гна­лі за­ва­ёў­ваць Фін­лян­дыю. «Бу­дзё­наў­ку» дзядзь­кі з са­вец­ка-фін­скай вай­ны мы з Ге­нам (ста­рэй­шым бра­там) лю­бі­лі на­соў­ваць на га­ло­вы, се­дзя­чы на пе­чы ў ба­бу­лі, а по­тым фар­сі­лі ў ёй па мяс­тэч­ку. У та­кіх «бу­дзё­наў­ках» — тон­кіх і ня­зруч­ных га­лаў­ных убо­рах — да­вя­ло­ся мерз­нуць і клас­ці га­ло­вы чыр­во­на­ар­мей­цам у той га­неб­най вай­не. Праў­да, з фін­скай наш дзядзь­ка вяр­нуў­ся жы­вым і зда­ро­вым, а за­гі­нуў у баі з нем­ца­мі пад Ке­нігс­бер­гам у 1945 го­дзе.

Ма­ла ка­му вя­до­ма, што Са­вец­кі Са­юз у 1939 го­дзе спра­ба­ваў за­ва­я­ваць Фін­лян­дыю. Спа­чат­ку ар­га­ні­за­ва­лі ва­ен­ную пра­ва­ка­цыю, аб­стра­ляў­шы з цяж­кіх гар­мат Ле­нін­град, і збі­лі фін­скі па­са­жыр­скі са­ма­лёт над іх тэ­ры­то­ры­яй. Аб­ві­на­ва­ціў­шы ў тым зла­чын­стве фі­наў, 30 ліс­та­па­да 1939 го­да Чыр­во­ная ар­мія па­ча­ла на­ступ­лен­не на су­сед­нюю кра­і­ну. Кі­раў­ні­кі СССР бы­лі ўпэў­не­ны, што, ма­ю­чы шмат­ра­зо­вую ва­ен­ную пе­ра­ва­гу, «шап­ка­мі за­кі­да­юць» ма­лень­кую Фін­лян­дыю.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Фін­скі мар­шал Ма­нер­гейм, які не­ка­лі быў ге­не­ра­лам ра­сій­ска­га Генш­та­ба, доб­ра ве­даў, на што здоль­ны пра­ціў­нік. Пад яго кі­раў­ніц­твам на ме­жах з Са­вец­кім Са­юзам бы­ла ство­ра­на моц­ная аба­рон­чая «Лі­нія Ма­нер­гей­ма»: па­бу­да­ва­ны до­ты, дзо­ты, ство­ра­ны мін­ныя па­лі. Для аба­ро­ны сва­ёй кра­і­ны ад агрэ­сіў­ных па­мкнен­няў звыш­дзяр­жа­вы фі­ны вы­ка­рыс­та­лі і пры­род­ныя умо­вы: ба­ло­ты і су­ро­вую зі­му. Чыр­во­ная Ар­мія, ма­ю­чы шмат­ра­зо­вую пе­ра­ва­гу ў тан­ках, ар­ты­ле­рыі, авія­цыі, жы­вой сі­ле, па­ча­ла на­ступ­лен­не.

Тан­каў і са­ма­лё­таў у Фін­лян­дыі бы­ло вель­мі ма­ла, та­му вы­на­ход­лі­выя фі­ны пры­мя­ні­лі су­праць са­вец­кіх тан­каў бу­тэль­кі з га­ру­чай су­мес­сю (якія у час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на­зва­лі «как­тэй­лем Мо­ла­та­ва»). За ча­ты­ры ме­ся­цы вай­ны пра­мыс­ло­васць Фін­лян­дыі вы­пус­ці­ла не­каль­кі міль­ё­наў та­кіх бу­тэ­лек.

Вы­ка­рыс­та­лі так­са­ма не­бы­ва­лую да та­го ча­су зброю — ва­да­мё­ты.

Адзін з эпі­зо­даў вай­ны ў Фін­лян­дыі я пе­ра­даю з рас­по­ве­ду сва­ёй ма­ці. Дзядзь­ка Ста­фан з ін­шы­мі чыр­во­на­ар­мей­ца­мі ў сцё­га­ных шта­нах, це­лаг­рэй­цы і маск­ха­ла­це ішоў у ата­ку на фін­скія па­зі­цыі. Ста­яў жу­дас­ны ма­роз. Ка­лі ўда­ры­лі ва­ро­жыя ку­ля­мё­ты, чыр­во­ныя бай­цы за­ляг­лі і па­паў­злі ў глы­бо­кім сне­зе. Рап­там на­сту­пі­ла дзіў­ная ці­шы­ня. У бе­лых маск­ха­ла­тах, злі­ва­ю­чы­ся са снеж­ным по­кры­вам, са­вец­кія бай­цы ўсё блі­жэй пад­паў­за­юць да ва­ро­жых па­зі­цый. І тут чу­юць яны дзіў­ны гук: ш-ш-ш — гэ­та на іх сы­па­лі­ся кроп­лі... даж­джу. Па­мкнуў­ся чыр­во­на­ар­ме­ец Ста­фан Мі­ку­ліч паўз­ці да­лей, а на на­гах за­ста­лі­ся толь­кі ану­чы, бо ва­лён­кі пры­мерз­лі да сне­гу. Шмат на­шых бай­цоў аб­ма­ро­зі­лі­ся.

Фі­ны ў шмат ра­зоў са­сту­па­лі ва ўзбра­ен­ні Са­вец­ка­му Са­ю­зу, але ім да­па­ма­га­ла пры­ро­да. У час той «ма­лан­ка­вай» вай­ны на чыр­во­на­ар­мей­цаў аб­ры­ну­ла­ся яшчэ і цын­га. У мно­гіх па­чаў пса­вац­ца зрок, па­ча­лі­ся рас­строй­ствы страў­ні­каў. Хво­рыя бай­цы час­ці Ста­фа­на ў та­кім ста­не бы­лі ўжо не ва­я­кі. Яны па­ча­лі ра­та­вац­ца хвой­ным ад­ва­рам. По­тым пры­вез­лі ка­пус­ту, і ста­ла ляг­чэй.

Вы­яві­ла­ся, што Чыр­во­ная ар­мія бы­ла зу­сім не га­то­ва да вай­ны ў су­ро­вых умо­вах Поў­на­чы. Але шмат­ра­зо­вая эка­на­міч­ная і ва­ен­ная пе­ра­ва­га СССР над Фін­лян­ды­яй да­ла пра ся­бе знаць. Праз тры з па­ло­вай ме­ся­цы, 12 са­ка­ві­ка 1940 го­да, быў за­клю­ча­ны са­вец­ка-фін­лянд­скі мір­ны да­га­вор. А Са­вец­кі Са­юз быў вы­клю­ча­ны з Лі­гі на­цый як агрэ­сар.

У Ста­лі­на быў шы­ро­кі «раз­бор» про­ма­хаў у той «ма­лан­ка­вай» га­неб­най вай­не, дзе СССР па­нёс ве­лі­зар­ныя стра­ты за­бі­ты­мі, ра­не­ны­мі, аб­ма­ро­жа­ны­мі. Ду­ма­ец­ца, што ад­ной з прычын, што падштурхнулі Гіт­ле­ра да нападзення на СССР, ві­даць, бы­ла тая пі­ра­ва пе­ра­мо­га над ма­лень­кай Фін­лян­ды­яй, якая вы­яві­ла сла­басць Чыр­во­най ар­міі.

Ула­дзі­мір Шу­ля­коў­скі

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.