Вы тут

Пунш, заморскі дзядзька крупніку


Па­коль­кі са­праўд­ны арак быў до­сыць да­ра­гім, а па­хва­ліц­ца змес­ці­вам «пры­ем­най ап­тэч­кі» ха­це­ла­ся кож­на­му са­ма­ві­та­му гас­па­да­ру, іс­на­ва­ла ма­са спо­са­баў імі­та­ваць штось­ці больш або менш па­доб­нае да яго з пад­руч­ных кам­па­не­нтаў. Па­няц­ця «кант­ра­факт» у тыя ча­сы яшчэ не іс­на­ва­ла, і та­му адзін з та­кіх спо­са­баў без згры­зот сум­лен­ня пры­во­дзіц­ца на­ват у сла­ву­тай «Лі­тоў­скай гас­па­ды­ні». Лі­тоў­ска-бе­ла­рус­кі кант­ра­факт­ны арак рэ­ка­мен­да­ва­ла­ся ра­біць з якас­най жыт­няй га­рэл­кі, якую пе­ра­га­ня­лі з він­ным ка­ме­нем, ра­зы­нка­мі, раз­ма­ры­нам, чай­ным ліс­цем і ін­шы­мі кам­па­не­нта­мі і пад­фар­боў­ва­лі ка­ра­мел­лю.

9-3

Вы­ка­рыс­таць для фаль­сі­фі­ка­цыі ара­ку буль­бя­ную га­рэл­ку ка­тэ­га­рыч­на не рэ­ка­мен­да­ва­ла­ся: у літ­ві­наў улас­ны го­нар!

Пунш лі­чыў­ся на­по­ем не для са­мот­ных ал­ка­го­лі­каў (за­над­та до­ра­га і пра­ца­ёміс­та), але для кам­па­ній вя­лі­кіх і шум­ных, пе­ра­важ­на ма­ла­дых, вя­сё­лых, з пры­го­жы­мі па­нен­ка­мі. У эпа­пеі Ада­ма Міц­ке­ві­ча «Пан Та­дэ­вуш» ме­на­ві­та пунш пад­во­дзіць да куль­мі­на­цый­на­га мо­ман­ту паэ­мы — біт­вы па­тры­ё­таў з рус­кі­мі вой­ска­мі. Спа­чат­ку рус­кіх афі­цэ­раў — ка­пі­та­на Ры­ка­ва і ма­ё­ра Плу­та — спра­бу­юць за­ла­го­дзіць па­час­тун­кам:

Суд­дзя даў ку­ха­ру па­трэб­ныя на­ка­зы:

Уміг бу­тэль­кі ўнес­лі, ва­зу, цу­кар, зра­зы.

Плут з Ры­ка­вым так спрыт­на па­ча­лі

                                    ўві­хац­ца,

Піць час­та і ста­ран­на ежай ма­ца­вац­ца,

Што ў паў­га­дзі­ны з'е­лі двац­цаць

                                    і тры зра­зы

І пун­шу вы­хі­лі­лі не ма­лой паў­ва­зы.

Але Плут, па­ляк-здрад­нік на рус­кай служ­бе, пе­ра­браў­шы пун­шу, па­чаў на­хаб­на за­ля­цац­ца да дам, за го­нар якіх да­вя­ло­ся ўсту­піц­ца... А да­лей у ма­ёнт­ку Сап­лі­цо­ва ра­зы­гра­ла­ся са­праўд­ная біт­ва, пас­ля якой па­дзеі ў паэ­ме раз­ві­ва­лі­ся ўжо са­мым не­зва­рот­ным чы­нам. Ры­каў, да­рэ­чы, быў вя­лі­кім ама­та­рам пун­шу, як і лад­ная част­ка рус­ка­га, і не толь­кі, афі­цэр­ства яго ча­су. Ка­лі яму пра­па­на­ва­лі не­ма­лы ха­бар, каб за­мяць кры­ва­вы ін­цы­дэнт у Сап­лі­цо­ве, ён з год­нас­цю ад­мо­віў­ся, за­зна­чыў­шы:

Я маю грош мой сціп­лы цар­ска­га слу­жа­кі,

І хо­піць мне на пунш і лю­леч­ку та­ба­кі.

А вас люб­лю, вось з ва­мі вы­п'ю, па­гу­ляю.

Па­ем, па­гу­та­ру і гэ­так пра­жы­ваю.

[caption id="attachment_63663" align="alignnone" width="400"]У ва­зах для пун­шу,  якія прый­шлі з За­ха­ду, га­та­ва­лі так­са­ма  і ай­чын­ны круп­нік. У ва­зах для пун­шу,
якія прый­шлі з За­ха­ду, га­та­ва­лі так­са­ма
і ай­чын­ны круп­нік.[/caption]

Тра­піў­шы на поль­скую і лі­тоў­ска-бе­ла­рус­кую гле­бу, пунш знай­шоў тут моц­на­га мяс­цо­ва­га кан­ку­рэн­та — круп­нік. «Ідэа­ло­гія» абод­вух на­по­яў до­сыць бліз­кая: моц­ны ал­ка­голь, цу­кар або мёд, спе­цыі... І тая ж са­мая вя­сё­лая та­ва­рыс­кая ат­мас­фе­ра пры га­та­ван­ні і спа­жы­ван­ні. Наш круп­нік на­ват ста­лі га­та­ваць у тых са­мых ва­зах для пун­шу. Да та­го ж ён быў знач­на больш да­ступ­ны па кош­це і за­сна­ва­ны на мяс­цо­вых (акра­мя спе­цый) кам­па­не­нтах. Так што, на сім­ва­ліч­ным уз­роў­ні круп­нік лі­чыў­ся як бы па­тры­я­тыч­най вер­сі­яй пун­шу. Шка­да толь­кі, што абод­ва яны ў нас ужо да­зван­ня за­бы­тыя, а са­мі гэ­тыя ста­ра­жыт­ныя на­поі са­сту­пі­лі мес­ца на­ва­мод­ным как­тэй­лям...

Пунш ста­ра­поль­скі з жаў­тка­мі

Гэ­ты пунш не змя­шчае ара­ку, але за­тое за­хоў­вае ў са­бе са­праўд­ныя гус­ты шлях­ты ўсёй Рэ­чы Па­спа­лі­тай (не толь­кі Поль­шчы) яшчэ з кан­ца ХVІІІ ст. Па­коль­кі ўсе ін­грэ­ды­ен­ты лёг­ка­да­ступ­ныя, мож­на вель­мі прос­та ра­зу­мо­ва па­глы­біц­ца ў даў­ней­шую эпо­ху....

Склад­ні­кі: бу­тэль­ка чыр­во­на­га су­хо­га ві­на, 2 жаў­ткі, 1-2 ст. лыж­кі мё­ду, 2-3 лы­жач­кі цук­ру, 4 гваз­дзі­кі.

Спо­саб пры­га­та­ван­ня: ста­ран­на ўзбіць жаў­ткі з цук­рам. Мёд, гваз­дзі­ку і кры­ху ві­на ў асоб­ным по­су­дзе пе­ра­цер­ці і пра­ца­дзіць. Па­да­грэць ас­тат­няе ві­но, да­ліў­шы ту­ды пра­цэ­джа­ную су­месь з гваз­дзі­кай і мё­дам (не да­вод­зя­чы да кі­пен­ня). Уліць га­ра­чую су­месь ва ўзбі­тыя жаў­ткі тон­кім стру­мень­чы­кам, пра­цяг­ва­ю­чы ўзбі­ваць. Ка­лі вад­касць як след ус­пе­ніц­ца, раз­лі­ваць па шклян­ках. Па­да­ваць га­ра­чым.

Кухмістр Верашчака.

Чытайце яшчэ:

Пунш, заморскі дзядзька крупніку

Змітроўскае піва

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.