Вы тут

Ініцыялы на эфесе


Фон­ды Ві­лей­ска­га края­знаў­ча­га му­зея па­поў­ні­лі­ся ўні­каль­ным экс­па­на­там

У адзін з во­сень­скіх дзён школь­ні­кі гу­ля­лі ў ста­рым пар­ку вёс­кі Шы­ла­ві­чы. Пад ка­ра­ня­мі ста­ро­га спі­ла­ва­на­га дрэ­ва яны за­ўва­жы­лі ней­кі ме­та­ліч­ны прад­мет. Ма­лыя спра­ба­ва­лі яго ад­ка­паць, але, доб­ра ўтрам­ба­ва­ны ў зям­лю, ён не пад­да­ваў­ся.

9-7

Шаб­ля з ма­на­гра­май Жэ­ро­ма На­па­ле­о­на

У гэ­ты час праз парк іш­ла мяс­цо­вая жы­хар­ка Воль­га Су­бо­та, якая і да­па­маг­ла дзе­цям да­стаць з зям­лі не­вя­до­мую рэч. Жан­чы­на ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што зна­ход­ка ўяў­ляе са­бой каш­тоў­насць, і пра­па­на­ва­ла ад­даць яе ў му­зей.

— Гэ­та ака­за­ла­ся ка­ва­ле­рый­ская шаб­ля ча­соў На­па­ле­о­на І Ба­на­пар­та. Ка­рыс­таль­ні­кі са­цы­яль­ных се­так ад­ра­зу ж вы­ка­за­лі мер­ка­ван­не, што гэ­та зброя ім­пе­ра­та­ра Фран­цыі. Але на­са­мрэч гэ­та не так. Як свед­чыць ма­на­гра­ма з іні­цы­я­ла­мі на эфе­се, яна на­ле­жа­ла ад­на­му з вай­скоў­цаў ма­лод­ша­га бра­та На­па­ле­о­на І — Жэ­ро­ма, — рас­па­вёў на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ві­лей­ска­га края­знаў­ча­га му­зея Анд­рэй Кар­кот­ка. — Ка­лі На­па­ле­он стаў ім­пе­ра­та­рам, то ён імк­нуў­ся доб­ра ўлад­ка­ваць сва­іх род­ных, сяс­цёр вы­гад­на ад­даць за­муж, а бра­тоў па­са­дзіць на ней­кі трон. Так, адзін з бра­тоў стаў іс­пан­скім прын­цам, яго па­сы­нак, так бы мо­віць, італь­ян­скім ка­ра­ле­ві­чам, а ка­ра­леў­ства Вест­фа­лія да­ста­ла­ся ма­лод­ша­му бра­ту Жэ­ро­му. Пад­час вай­ны 1812 го­да ён ка­ман­да­ваў 8-м вест­фаль­скім кор­пу­сам вя­лі­кай ар­міі.

Як шаб­ля тра­пі­ла ў вёс­ку Шы­ла­ві­чы, што зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лё­ку ад Ві­лей­кі, дак­лад­на не­вя­до­ма. Іс­нуе не­каль­кі вер­сій. Маг­чы­ма, пры ад­ступ­лен­ні ар­міі хтось­ці з сал­дат сха­ваў сваю зброю. А мо­жа, у якас­ці тра­фея яна да­ста­ла­ся мяс­цо­ва­му па­ме­шчы­ку. Не вы­клю­ча­на і тое, што яна маг­ла на­ле­жаць прад­стаў­ні­кам ма­ёнт­ка, якія пад­трым­лі­ва­лі па­лі­ты­ку На­па­ле­о­на і ўдзель­ні­ча­лі ў вай­не 1812 го­да. Як бы там ні бы­ло, але зна­ход­ка са­праў­ды вель­мі каш­тоў­ная і рэд­кая.

— Най­перш у тым пла­не, што толь­кі адзін з гвар­дзей­скіх пал­коў быў уз­бро­е­ны та­кі­мі шаб­ля­мі. І эк­зэмп­ля­раў та­ко­га ві­ду ўзбра­ен­ня, на­ту­раль­на, бы­ло вы­пу­шча­на ня­шмат, — ад­зна­чае Анд­рэй Юр'­е­віч. — Най­леп­шы спе­цы­я­ліст па ха­лод­най зброі Ку­ліч­кін, які пра­цуе ў Пе­цяр­бур­гу ў му­зеі ра­кет­ных вой­скаў і ар­ты­ле­рыі, вы­пус­ціў не­каль­кі ка­та­ло­гаў па ха­лод­най зброі. Але ні ў ад­ным з іх та­кой шаб­лі ня­ма.

— Ці маг­чы­ма гэ­тую зна­ход­ку ад­рэ­стаў­ра­ваць, на­даць ёй пер­ша­па­чат­ко­вы вы­гляд? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў су­раз­моў­цы.

— Мож­на толь­кі за­кан­сер­ва­ваць: вель­мі моц­на яе па­шко­дзіў час, — па­чу­ла ў ад­каз.

Пер­ша­дру­кар Іван Фё­да­раў — Ра­го­за з Ві­лей­шчы­ны

У Льво­ве ста­іць пом­нік Іва­ну Фё­да­ра­ву. Ён лі­чыц­ца пер­ша­дру­ка­ром не толь­кі Укра­і­ны, але і Ра­сіі. А па­хо­дзіць Іван Фё­да­раў з Ві­лей­шчы­ны. Да та­кой вы­сно­вы прый­шлі ві­лей­скія да­след­чы­кі.

Да­сле­да­ван­ні эты­ма­ло­гіі проз­ві­шчаў па­каз­ва­юць, што яны, як пра­ві­ла, утва­ра­лі­ся ад ро­ду за­ня­тку ча­ла­ве­ка, наз­вы мяс­цо­вас­ці, дзе ён на­ра­дзіў­ся, ці ад імя баць­кі. На­прык­лад, Фё­да­раў — сын Фё­да­ра. Пер­ша­дру­кар у Мас­ко­віі на­зы­ваў ся­бе Фё­да­раў, а ў Вя­лі­кім Княст­ве Лі­тоў­скім — Фё­да­ра­віч. Зна­чыць ёсць пад­ста­ва мер­ка­ваць, што на­огул гэ­та не проз­ві­шча, а імя па баць­ку, яко­га зва­лі Фё­дар. А са­праўд­нае проз­ві­шча Іва­на Фё­да­ра­ва — Ра­го­за. Пад­ста­вай для та­кой вы­сно­вы слу­жыць тое, што ён змя­шчаў на кніж­ках дру­кар­скі знак, які ад­па­вя­даў гер­бу шлях­ці­цаў Ра­го­заў (вы­гну­тая па­ла­са з не­вя­лі­кай стра­лой на­вер­се).

— У фон­дах Ві­лей­ска­га края­знаў­ча­га му­зея вель­мі шмат ма­тэ­ры­я­лаў з роз­ных ар­хі­ваў па ро­дзе Ра­го­заў, бо іх род звя­за­ны з шэ­ра­гам зя­мель, а дак­лад­ней з па­се­лі­шча­мі і ма­ёнт­ка­мі ў ме­жах су­час­на­га Ві­лей­ска­га ра­ё­на. Да­сле­да­ван­не ро­ду Ра­го­заў і яго су­вя­зі з пер­ша­дру­ка­ром Іва­нам Фё­да­ра­вым пры­вя­ло да пе­ра­пі­су вой­ска ВКЛ 1528 го­да, дзе ака­за­ла­ся во­сем ча­ла­век з проз­ві­шчам Ра­го­за. Іва­ну Фё­да­ра­ві­чу ў той час бы­ло пры­бліз­на 14-18 га­доў. Ся­род да­ку­мен­таў з ар­хі­ваў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па гіс­то­рыі на­се­ле­ных пунк­таў Ві­лей­ска­га ра­ё­на знай­шлі­ся су­до­выя ліс­ты і ак­ты аб па­дзе­ле спад­чы­ны, куп­лі і про­да­жы час­так ма­ёнт­каў Ха­цен­чы­цы і Лу­ка­вец Мінск­ага па­ве­та (сён­ня гэ­та вёс­кі Ві­лей­ска­га ра­ё­на), — рас­па­вёў да­след­чык Ана­толь Кап­цюг.
У да­ку­мен­тах бы­лі ад­шу­ка­ны сем з вась­мі Ра­го­заў — зя­мян і ба­яр гас­па­дар­скіх і іх шмат­лі­кіх на­шчад­каў (вось­мы, хут­чэй за ўсё, ва­ло­даў част­кай ма­ла­дзе­чан­ска­га ма­ёнт­ка).

Гэ­та і да­ло маг­чы­масць склас­ці ра­да­вод. Ся­род Ра­го­заў быў толь­кі адзін Фё­дар Мі­ра­сла­ва­віч — ба­я­рын гас­па­дар­скі, які мо­жа з'яў­ляц­ца баць­кам Іва­на Фё­да­ра­ва. Та­кім чы­нам, дру­ка­ру Іва­ну Фё­да­ра­ві­чу знай­шло­ся сваё, адзі­нае мес­ца ў ра­да­во­дзе Ха­цен­чыц­кіх Ра­го­заў: ін­шых у той час не бы­ло.

Спад­чы­на мас­коў­ска­га на­шчад­ка

— Пры­на­леж­насць Іва­на Фё­да­ра­ві­ча да шля­хец­ка­га ро­ду Ра­го­заў на­ву­кай пад су­мнен­не не ста­віц­ца, — лі­чыць Ана­толь Іва­на­віч. — Ін­шая спра­ва — да­чы­нен­не да ма­ёнт­ка Ха­цен­чы­цы су­час­на­га Ві­лей­ска­га ра­ё­на. Ад­нак ёсць за­піс у ад­ным з да­ку­мен­таў, які да­ты­чыц­ца ма­ёнт­ка Ха­цен­чы­цы: част­ка ма­ёнт­ка, спад­чы­на Фё­да­ра, на­зы­ва­ец­ца «баг­да­наў­скай і мас­коў­скай». Баг­дан, па да­ку­мен­тах, гэ­та ста­рэй­шы сын Фё­да­ра Ра­го­зы. Атрым­лі­ва­ец­ца, што спад­чы­на па­дзе­ле­на па­між на­шчад­кам Баг­да­нам і не­вя­до­мым «мас­коў­скім на­шчад­кам». Гэ­та до­каз, які яў­на па­каз­вае на Іва­на Фё­да­ра­ві­ча — дру­ка­ра мас­коў­ска­га.

Па сло­вах май­го су­раз­моў­цы, га­лоў­ная за­да­ча на сён­ня — пра­вя­дзен­не да­сле­да­ван­няў па ак­та­вых кні­гах Кра­каў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та і кні­гах пры­су­джэн­ня сту­пе­няў, дзе да­гэ­туль шу­ка­лі Іва­на Фё­да­ра­ва, але ні­хто не шу­каў Іва­на Ра­го­зу ці Іва­на Ра­го­зі­на. Пер­ша­дру­кар мог стаць сту­дэн­там ў 1529 го­дзе, усе ўні­вер­сі­тэ­ты та­го ча­су на­бі­ра­лі сту­дэн­таў уз­рос­там не менш за 14 га­доў. У кні­зе пры­су­джэн­ня сту­пе­няў Кра­каў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та па­зна­ча­на, што ў 1532 го­дзе сту­пень ба­ка­лаў­ра атры­маў «Іван Фё­да­раў Маск­ві­цін», і да­лей, да 1564 го­да, бія­гра­фія яго па­куль не вя­до­ма да­след­чы­кам.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.