Вы тут

Разам да будучыні краіны


Рас­пра­цоў­ка На­цы­я­наль­най стра­тэ­гіі ўстой­лі­ва­га са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі да 2030 го­да з'яў­ля­ец­ца вель­мі вост­рым пы­тан­нем. Для та­го, каб яе рэа­лі­за­ваць эфек­тыў­на, не­аб­ход­на ўлі­чыць по­гля­ды ўсіх сла­ёў на­сель­ніц­тва. Сё­ле­та стра­тэ­гію ўпер­шы­ню вы­нес­лі на шы­ро­кае аб­мер­ка­ван­не яшчэ да яе кан­чат­ко­ва­га афарм­лен­ня. Дня­мі ў ста­лі­цы са­бра­лі­ся як клю­ча­выя прад­стаў­ні­кі мі­ніс­тэр­стваў, якія ад­каз­ва­юць за ства­рэн­не На­цы­я­наль­най стра­тэ­гіі, так і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі ра­зам з за­меж­ны­мі экс­пер­та­мі, каб ра­зам вы­браць кі­рун­кі раз­віц­ця кра­і­ны.

Грамадства, дзяржава, бізнес

На­цы­я­наль­ная стра­тэ­гія ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця рас­пра­цоў­ва­ец­ца як пла­на­вы да­ку­мент у рам­ках за­ко­на аб дзяр­жаў­ным праг­на­за­ван­ні пра­грам са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі, пры­ня­та­га ў 1998 го­дзе. Згод­на з ім на­цы­я­наль­ная стра­тэ­гія рас­пра­цоў­ва­ец­ца раз на пяць га­доў. Ця­пе­раш­няя бу­дзе ўжо трэ­цяй па лі­ку. Пра­ца па яе ства­рэн­ні бы­ла ар­га­ні­за­ва­на ў 3 эта­пы. На пер­шым — ства­ры­лі пра­цоў­ную гру­пу, якая вы­зна­ча­ла фар­мат, струк­ту­ру да­ку­мен­та і яго рам­кі. На дру­гім эта­пе да спра­вы пад­клю­чы­лі­ся про­філь­ныя экс­пер­ты. На бя­гу­чым, трэ­цім, да­ку­мент зна­хо­дзіц­ца на гра­мад­скім аб­мер­ка­ван­ні, якое бу­дзе пра­во­дзіц­ца да 12 снеж­ня 2014 го­да. Та­му ва ўсіх ах­вот­ных ёсць маг­чы­масць ра­біць свае пра­па­но­вы і ка­мен­та­ры. Стра­тэ­гія на­цы­я­наль­на­га раз­віц­ця — гэ­та той да­ку­мент, які па­ві­нен улі­чыць ін­та­рэ­сы трох інстытутаў: гра­мад­ства, дзяр­жа­вы і біз­не­су.

«Сё­ле­та пры рас­пра­цоў­цы гэ­тай стра­тэ­гіі мы па­ды­шлі ме­на­ві­та з тым, каб пры­цяг­нуць гра­мад­скую дум­ку блі­жэй. У дыя­ло­гу ўдзель­ні­ча­юць на­ват між­на­род­ныя ар­га­ні­за­цыі. Да­дзе­на маг­чы­масць кож­на­му гра­ма­дзя­ні­ну да­па­маг­чы сфар­мі­ра­ваць да­ку­мент», — ад­зна­чыў Аляк­сандр ЧАР­ВЯ­КОЎ, ды­рэк­тар НДЭІ Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі.

Ча­го ўжо да­сяг­ну­лі?

Сён­ня Бе­ла­русь яшчэ жы­ве ў рам­ках стра­тэ­гіі, раз­лі­ча­най на раз­віц­цё да 2020 го­да. І ўжо мож­на зір­нуць на вы­ні­кі яе рэа­лі­за­цыі. Так, ад­ным з асноў­ных ін­ды­ка­та­раў з'яў­ля­ец­ца ВУП да ўзроў­ню 2005 го­да. Пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ва­ла­ся, што за 15 га­доў ВУП узрас­це ў 2–2,3 ра­за. На ўзроў­ні 2013‑га ВУП вы­рас у 1,3 ра­за. Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх ацэ­нак, ужо мож­на ска­заць, што гэ­ты па­каз­чык узрас­це ў 1,75 ра­за да 2020 го­да. А гэ­та зна­чыць, што вы­ка­нан­не пра­гра­мы па гэ­тым ін­ды­ка­та­ры скла­дзе ка­ля 88%. Асноў­ныя пры­чы­ны ад­ста­ван­ня ад пра­гно­заў — у су­свет­ным кры­зі­се, па­дзен­ні цэн на наф­ту. Вы­твор­часць пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі да 2013 го­да вы­ка­на­на ў ад­па­вед­нас­ці з пла­нам. У стра­тэ­гіі бы­ло па­зна­ча­на, што гэ­ты па­каз­чык узрас­це ў 1,6 –1,7 ра­за. У 2013 го­дзе ін­ды­ка­тар ужо па­ка­заў рост у 1,6 ра­за. Вы­ка­на­ны аб'­ёмы ін­вес­ты­цый, па­коль­кі ў 2013 го­дзе ін­ды­ка­тар ужо па­вя­лі­ча­ны ў 2,6 ра­за, пры пер­ша­па­чат­ко­вым пра­гно­зе ў 2,4 ра­за. Што да­ты­чыц­ца раз­віц­ця кра­і­ны ў сфе­ры на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, то важ­ныя та­кія па­каз­чы­кі, як ін­дэкс утва­рэн­ня ад­хо­даў вы­твор­час­ці і іх вы­ка­ры­стан­ня, ін­дэкс вы­кі­ду шкод­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фе­ру, ін­дэкс скід­ван­ня сцё­ка­вых вод. Гэ­тыя ін­дэк­сы вы­ка­на­юц­ца не­ўза­ба­ве. Пад пы­тан­нем за­ста­ец­ца ін­дэкс на­за­па­шван­ня ад­хо­даў вы­твор­час­ці і спа­жы­ван­ня. Экс­пер­ты сцвяр­джа­юць, што гэ­ты па­каз­чык не бу­дзе вы­ка­на­ны з‑за не­ра­цы­я­наль­на­га ўка­ра­нен­ня тэх­на­ло­гій па на­за­па­шван­ні і абяс­шкодж­ван­ні. Што ты­чыц­ца па­каз­чы­каў, звя­за­ных з раз­віц­цём ча­ла­ве­ка, то з шас­ці не да­сяг­ну­ты толь­кі адзін — уз­ро­вень спа­жы­ван­ня ал­ка­го­лю. У 2013 го­дзе спа­жы­ван­не спірт­ных на­по­яў скла­ла 11 л аб­са­лют­на­га ал­ка­го­лю на ча­ла­ве­ка, пры гэ­тым да 2020 го­да пла­на­ва­ла­ся зні­жэн­не да 7 л. У зо­не ры­зы­кі не­вы­ка­нан­ня зна­хо­дзяц­ца та­кія ін­ды­ка­та­ры, як до­ля тэ­ры­то­рый, якія асаб­лі­ва ахоў­ва­юць, уз­ро­вень ля­сіс­тас­ці, удзель­ная ва­га вы­дат­каў на ахо­ву пры­ро­ды.

Ма­лы гра­ма­дзян­скі ўдзел

Пры ства­рэн­ні На­цы­я­наль­най стра­тэ­гіі ад­зна­ча­ец­ца вель­мі ніз­кая ак­тыў­насць гра­ма­дзян у аб­мер­ка­ван­ні, але вель­мі вы­со­кая з бо­ку гра­мад­скіх і між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый.

«Не­да­стат­ко­вая ак­тыў­насць гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, не­за­леж­на ад та­го, што за мно­гія га­ды ўпер­шы­ню На­цы­я­наль­ную стра­тэ­гію агу­чы­лі ў пе­ры­яд ме­на­ві­та яе рас­пра­цоў­кі, звя­за­на з ня­поў­най ін­фар­ма­ва­нас­цю гра­мад­ства. Але су­мес­на з ПРА­АН пра­вод­зяц­ца апы­тан­ні ў роз­ных фар­ма­тах, дзе су­пра­цоў­ні­кі рэ­гі­я­наль­ных цэнт­раў вы­хо­дзяць у мес­цы збо­ру лю­дзей і за­да­юць пы­тан­ні гра­ма­дзя­нам. Та­кі фар­мат аб­мер­ка­ван­ня на­кі­ра­ва­ны на вы­свят­лен­не та­го, на што, на дум­ку на­сель­ніц­тва, не­аб­ход­на звяр­нуць ува­гу пры рас­пра­цоў­цы стра­тэ­гіі На­цы­я­наль­на­га раз­віц­ця», — рас­тлу­ма­чыў Аляк­сандр Чар­вя­коў.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.