Вы тут

Пачым «зялёная прыгажуня»?


З 23 снеж­ня ў кра­і­не раз­гор­нец­ца пе­рад­свя­точ­ны ган­даль на­ва­год­ні­мі дрэ­ва­мі.

—Ляс­га­са­мі ра­зам з абл­вы­кан­ка­ма­мі і Мін­скім гар­вы­кан­ка­мам бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на больш за 900 ганд­лё­вых кро­пак па рэа­лі­за­цыі елак, сос­наў і ін­шай свя­точ­най пра­дук­цыі, — рас­па­вя­лі ў прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі.

Цэ­ны на на­ва­год­нія дрэ­вы бу­дуць да­ступ­ны­мі, абя­ца­юць па­куп­ні­кам. На ганд­лё­вых кроп­ках ляс­га­саў (да іх не ад­но­сяц­ца ка­мер­цый­ныя ёлач­ныя кір­ма­шы) адзін з га­лоў­ных ат­ры­бу­таў свя­та вы­шы­нёй да 1 мет­ра бу­дзе каш­та­ваць ад 50 ты­сяч руб­лёў, ад 1,01 мет­ра да 2 мет­раў — ад 80 ты­сяч руб­лёў, ад 2,01 да 3 мет­раў — ад 100 ты­сяч руб­лёў, вы­шы­нёй звыш 3 мет­раў — ад 200 ты­сяч руб­лёў.

На­быць дрэ­вы мож­на і ў ляс­ніц­тве, дзе ах­вот­ныя мо­гуць са­ма­стой­на вы­браць са­бе на­ва­год­няе дрэ­ва. Каш­та­ваць у гэ­тым вы­пад­ку яны бу­дуць менш, чым у ганд­лё­вых пунк­тах. Кан­такт­ныя тэ­ле­фо­ны і ад­ра­сы ляс­га­саў і ляс­ніц­тваў мож­на знай­сці на сай­це Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі.

Ра­зам з тым, на­пя­рэ­дад­ні ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят дзяр­жаў­ная ляс­ная ахо­ва пе­ра­хо­дзіць на ўзмоц­не­ны рэ­жым ахо­вы ля­соў, каб па­пя­рэ­дзіць вы­пад­кі не­за­кон­ных вы­се­чак хва­ё­вых дрэў. Гра­ма­дзя­не, якія ста­нуць свед­ка­мі та­кіх дзе­ян­няў, мо­гуць па­ве­да­міць пра па­ру­шэн­не ў Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі па тэ­ле­фо­не «га­ра­чай лі­ніі» (8–017) 200 46 01 (час пра­цы з 9 да 18 га­дзін без вы­хад­ных).

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.