Вы тут

Маладым тут не месца?


У дра­ма­тур­га Паў­ла Пра­жко ёсць п'е­са «Ура­джай». Ге­роі збі­ра­юць яб­лы­кі ў ней­кім са­дзе. Спра­бу­юць ра­за­брац­ца ў га­тун­ках, у тым, як вар­та за­хоў­ваць са­да­ві­ну. Бяс­кон­ца пе­ра­бі­ра­юць яб­лы­кі ў скры­нях, шу­ка­ю­чы па­бі­тыя, каб пры за­хоў­ван­ні не са­пса­ва­лі­ся цэ­лыя. Вы­сы­па­юць са­бра­нае. Ра­ман­ту­юць скры­ні. Із­ноў збі­ра­юць... Урэш­це па­чы­нае іс­ці снег. Хлоп­цы ад­лом­ва­юць ад яб­лы­ні вя­лі­кі сук і... усе сы­хо­дзяць з па­шма­та­на­га са­ду. Адзін з ге­ро­яў ка­жа: «Ну што, як змаг­лі, так са­бра­лі, што». На ІІІ На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі ад­бы­ло­ся неш­та па­доб­нае — тэ­ат­раль­ны ўра­джай са­бра­лі, як змаг­лі.

9-11

Дэ­бют, яко­га не ад­бы­ло­ся

З кож­ным ра­зам ар­га­ні­за­та­ры На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі ўдас­ка­наль­ва­юць умо­вы яе пра­вя­дзен­ня. Ад­нак мя­жы дас­ка­на­лас­ці, як вя­до­ма, ня­ма, а ўсе пы­тан­ні па­дзя­ля­юц­ца на вы­ра­шаль­ныя і не­вы­ра­шаль­ныя. У лік вы­ра­шаль­ных сё­ле­та тра­пі­ла ар­га­ні­за­цыя пра­цы жу­ры. Опер­ныя спек­так­лі на­рэш­це пе­ра­ста­лі спа­бор­ні­чаць са спек­так­ля­мі тэ­ат­ра ля­лек — асоб­ныя жу­ры ацэнь­ва­лі па­ста­ноў­кі ў трох сек­цы­ях: тэ­атр дра­мы, тэ­атр ля­лек і му­зыч­ны тэ­атр. Не­вы­ра­шаль­най па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца сі­ту­а­цыя з «жы­вы­мі» пра­гля­да­мі спек­так­ляў, што вы­лу­ча­юц­ца на кон­курс (па­куль што на­мі­нан­таў вы­бі­ра­юць, гле­дзя­чы спек­так­лі ў за­пі­се). Праб­лем шмат, і не­ка­то­рыя з іх — вы­нік не столь­кі ар­га­ні­за­цыі прэ­міі, коль­кі агуль­на­га ста­ну тэ­ат­раль­на­га пра­цэ­су. Пра ад­ну хо­чац­ца вы­ка­зац­ца асоб­на.

На ІІІ На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі ха­па­ла без­аль­тэр­на­тыў­ных на­мі­на­цый: на пе­ра­мо­гу прэ­тэн­да­ваў адзін спек­такль. І толь­кі «Най­леп­шы дэ­бют» так і за­стаў­ся ня­ўру­ча­ным, бо дэ­бю­тан­таў не знай­шло­ся ўво­гу­ле. Без­умоў­на, ві­да­воч­най пры­чы­най гэ­та­му па­да­ец­ца фар­му­лёў­ка, згод­на з якой прэ­мію мож­на пры­су­дзіць толь­кі ў сек­цыі тэ­ат­ра дра­мы і толь­кі за пер­шую па­ста­ноў­ку рэ­жы­сё­ру ва ўзрос­це да 35 га­доў. Су­па­дзен­не ўсіх пе­рад­умоў — сі­ту­а­цыя з воб­лас­ці фан­тас­ты­кі. Ад­нак пе­ра­фар­му­лёў­ка наз­вы ці па­ла­жэн­ня, ка­лі, на­прык­лад, дэ­бю­та­ваць змо­гуць усе ма­ла­дыя тэ­ат­раль­ныя дзея­чы ва ўсіх ві­дах тэ­ат­ра, не вы­ра­шыць праб­ле­мы з рэ­жы­су­рай, якую, улас­на ка­жу­чы, і збі­ра­лі­ся пад­трым­лі­ваць.

Ге­ній пляцоўкі

Не­вя­лі­кая коль­касць ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў у су­час­ным бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры — сіс­тэм­ная праб­ле­ма. За­роб­кі ў сфе­ры куль­ту­ры вы­раз­на на­мя­ка­юць, што сён­ня лепш быць пра­гра­міс­там, чым рэ­жы­сё­рам. Аду­ка­цый­ны пра­цэс не па­спя­вае за ча­сам. А ня­знач­ная коль­касць лю­дзей, якіх гэ­та не на­па­ло­ха­ла, скон­чыў­шы твор­чыя ВНУ, ма­юць мі­зэр­ны шанц пра­явіць ся­бе ва ўмо­вах сіс­тэ­мы ре­пер­ту­ар­на­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі, якая ў тым лі­ку скла­да­ец­ца з пла­наў па спек­так­лях ды пра­цэн­та за­паў­няль­нас­ці за­лы. У рэ­пер­ту­ар­ны тэ­атр па­ві­нен пры­хо­дзіць твор­ца, які не мае пра­ва на па­мыл­ку, экс­пе­ры­мент і скла­да­ную эс­тэ­ты­ку, каб па­ста­віць па­пу­ляр­ны ў гле­да­чоў спек­такль.

Да та­го ж мы ма­ем ка­та­стра­фіч­нае ста­но­ві­шча з ка­мер­най тэ­ат­раль­най пра­сто­рай, дзе за­звы­чай па­чы­на­юць ма­ла­дыя. Ма­лая сцэ­на Ку­па­лаў­ска­га, дзе Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва па­ста­ві­ла «Зі­му» Яў­ге­на Грыш­каў­ца і на якой па­чы­на­ла рэ­пе­та­ваць «Офіс» Ін­грыд Лаў­зунд (да­рэ­чы, спек­такль — ула­даль­нік гран-пры Між­на­род­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­ат­раль­на­га фо­ру­му кра­ін СНД, Бал­тыі і Гру­зіі ды гран-пры VІ Між­на­род­на­га ма­ла­дзёж­на­га фо­ру­му
«М@rt.кан­такт-2011»), сён­ня не дзей­ні­чае. Рэ­пер­ту­ар ма­лой сцэ­ны На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га — уся­го ча­ты­ры спек­так­лі, і ся­род іх ні­вод­на­га па­стаў­ле­на­га па­чат­коў­цам. У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­ат­ры ля­лек коль­кі га­доў та­му муж­на сцвяр­джа­лі не­аб­ход­насць ка­мер­най пля­цоў­кі, збі­ра­ю­чы жмень­ку гле­да­чоў у рэ­пе­ты­цый­ных па­ко­ях, каб па­ка­заць са­ма­стой­ныя і фес­ты­валь­ныя пра­цы вы­пуск­ні­коў Аляк­сея Ля­ляў­ска­га (ле­ген­дар­на­га «Свой­ска­га во­жы­ка» Свят­ла­ны За­лес­кай-Бень па­вод­ле апа­вя­дан­ня Ула­дзі­мі­ра Шын­ка­ро­ва і ад­ну з пер­шых па­ста­но­вак Яў­ге­на Кар­ня­га «Bіrthday party»), ад­нак га­да­мі пра­ца­ваць у не­пры­ста­са­ва­ных умо­вах не­маг­чы­ма — пе­рай­шлі вы­ключ­на на асноў­ную сцэ­ну ды пры­ват­ныя іні­цы­я­ты­вы. ТЮГ пе­ра­жы­вае рэ­кан­струк­цыю і пра­цуе на чу­жой не­тэ­ат­раль­най пля­цоў­цы. За­сва­ен­не не­тэ­ат­раль­най пра­сто­ры кштал­ту фае ці лоф­та ў рэ­пер­ту­ар­ным тэ­ат­ры не­маг­чы­мае: ад­ра­зу паў­ста­юць пы­тан­ні про­да­жу бі­ле­таў, за­паў­няль­нас­ці «за­лы» і су­праць­па­жар­най бяс­пе­кі. Та­кім чы­нам, адзі­най ад­нос­на ка­мер­най і ад­кры­тай для экс­пе­ры­мен­таў ма­ла­дых ста­ліч­най пля­цоў­кай у сіс­тэ­ме рэ­пер­ту­ар­на­га тэ­ат­ра за­ста­ец­ца Рэс­пуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, пад да­хам яко­га пра­цуе ге­не­ра­тар гэ­тых экс­пе­ры­мен­таў — Цэнтр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі.

Уво­гу­ле, у ста­лі­цы іс­ну­юць два цэнт­ры, за­клі­ка­ныя згур­та­ваць ма­ла­дых і даць ім маг­чы­масць пра­явіць ся­бе — Цэнтр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі і Цэнтр экс­пе­ры­мен­таль­най рэ­жы­су­ры пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Ад­нак сіс­тэ­ма іх пра­цы і фі­нан­са­ван­ня на­ла­джа­на так, што па­спра­ба­ваць па­ста­віць там спек­такль з пэў­ны­мі цяж­кас­ця­мі мож­на, а вось сіс­тэм­на яго па­каз­ваць — не.

Лі­нія ад­ры­ву

Ці пад сі­лу На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі паў­плы­ваць на вы­ра­шэн­не асоб­ных пы­тан­няў, ка­лі яна па­зі­цы­я­ні­руе ся­бе як кон­курс, што пад­трым­лі­вае тэ­ат­раль­нае мас­тац­тва і за­ах­воч­вае твор­цаў да раз­віц­ця, ства­рэн­ня спек­так­ляў фес­ты­валь­на­га ўзроў­ню? Мяр­кую, што так. Паў­плы­ваць на сі­ту­а­цыю змаг­ло б увя­дзен­не на­мі­на­цыі «Спек­такль ма­лой фор­мы». Гэ­та пад­тры­ма­ла б ма­ла­дых і вы­зва­лі­ла іх ад спа­бор­ніц­тва з «эпіч­ны­мі па­лот­на­мі» ака­дэ­міч­ных тэ­ат­раў. А да та­го ж за­ах­во­ці­ла б ста­лых май­строў звяр­тац­ца да ка­мер­ных фор­маў і з ча­сам ажы­ві­ла пля­цоў­кі.

Яшчэ ад­ным важ­ным кро­кам зда­ец­ца пе­ра­гляд пра­цэ­ду­ры вы­лу­чэн­ня па­ста­ноў­кі на прэ­мію. Сён­ня тэ­ат­ры са­ма­стой­на вы­лу­ча­юць на раз­гляд экс­перт­най ка­мі­сіі два спек­так­лі, і зра­зу­ме­ла, што боль­шасць на­мі­на­таў пры та­кіх умо­вах скла­да­юць мас­тац­кія кі­раў­ні­кі. Тэх­ніч­на та­кая пра­цэ­ду­ра мо­жа па­кі­нуць па-за ўва­гай экс­пер­таў год­ны спек­такль.

Пе­ра­шко­ду для з'яў­лен­ня спек­так­ляў ма­ла­дых у кон­кур­се ства­рае і пункт па­ла­жэн­ня пра тое, што ўдзель­ні­ка­мі кон­кур­су мо­гуць стаць толь­кі пра­фе­сій­ныя тэ­ат­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, не­за­леж­на ад фор­мы ўлас­нас­ці. Та­кая фар­му­лёў­ка фак­тыч­на па­кі­дае па-за ме­жа­мі кон­кур­су сту­дый­ны рух, усё ство­ра­нае па-за рэ­пер­ту­ар­ным тэ­ат­рам, пра­біц­ца ў які ма­ла­до­му рэ­жы­сё­ру ня­прос­та. За­ўва­жу, што не­за­леж­ныя тэ­ат­раль­ныя тру­пы так­са­ма ства­ра­юць спек­так­лі фес­ты­валь­на­га ўзроў­ню. На­прык­лад, «Мёрт­выя ды жы­выя фі­гур­кі» з ма­гі­лёў­скай «Laboratory Fіgures Oskar Schlemmer» сё­ле­та бы­лі ўклю­ча­ны ў пра­гра­му прэ­стыж­на­га між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю FІDENA у Гер­ма­ніі, а тэ­атр Свят­ла­ны За­лес­кай-Бень «Кар­дон­ка» па­ка­заў свой спек­такль «Быў бы ў мя­не дра­кон» па­вод­ле ка­зак До­наль­да Бі­се­та ў Пе­цяр­бур­гу на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі «БТК-фэст: тэ­атр ак­ту­аль­ных ля­лек» (да­рэ­чы, ра­зам з сё­лет­нім на­мі­нан­там на прэ­мію — спек­так­лем «Гам­лет» Уіль­я­ма Шэк­сіп­ра Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек у па­ста­ноў­цы Іга­ра Ка­за­ко­ва).

Ма­ла­дыя на­мі­нан­ты не­аб­ход­ны не толь­кі, каб іх пад­тры­млівалі, а для аб'­ек­тыў­най кар­ці­ны пра­цэ­су. На жаль, су­час­ны бе­ла­рус­кі тэ­ат­раль­ны пра­цэс вы­зна­чае і та­кая ад­моў­ная ры­са, як пе­ра­рва­насць су­вя­зі ча­соў: но­вае па­ка­лен­не пе­ра­важ­на не ці­ка­віц­ца тым, што ро­бяць ста­лыя твор­цы; мас­тац­кіх кі­раў­ні­коў не за­ўва­жыш на па­ка­зах цэнт­раў. Важ­на абу­дзіць ці­ка­васць адзін да ад­на­го, каб на­ступ­ны тэ­ат­раль­ны ўра­джай па­спра­ба­ваць са­браць ра­зам і як на­ле­жыць, а не па­асоб­ку і як змаг­лі.

Але­на Маль­чэў­ская

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.