Вы тут

Крохкія пачуцці ў тэатральным асэнсаванні


Два­нац­ца­ты раз на сцэ­не Го­мель­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра прай­шоў між­на­род­ны фес­ты­валь, які са­мой наз­вай — «Сла­вян­скія тэ­ат­раль­ныя су­стрэ­чы» — за­клі­ка­ны на­гад­ваць аб ед­нас­ці блі­жэй­шых кра­ін. Тра­ды­цыі вар­ты та­го, каб іх за­хоў­ваць, ме­на­ві­та та­му сё­ле­та ў Го­мель пры­еха­лі ка­лек­ты­вы тэ­ат­раў з пя­ці кра­ін: Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на і Мал­до­вы. Упер­шы­ню «Сла­вян­скія тэ­ат­раль­ныя су­стрэ­чы» прай­шлі ў фар­ма­це не тэ­ат­раль­на­га спа­бор­ніц­тва, а сяб­роў­скіх прэ­зен­та­цый спек­так­ляў.

9-14

Пер­шы фес­ты­валь­ны спек­такль «Ва­лян­ці­наў дзень», які па­ста­віў ма­ла­ды рэ­жы­сёр Ка­лі­нінг­рад­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра Вя­ча­слаў Ві­ціх, раз­драж­ніў гле­да­ча на­ва­тар­скім па­ды­хо­дам да сцэ­наг­ра­фіі і па­ста­ноў­кі, але ўрэш­це па­кі­нуў раз­ва­жаць над ад­веч­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі жыц­ця. Да­рэ­чы, тэ­ма лю­бо­ві і ка­хан­ня ста­ла рэ­фрэ­нам уся­го фес­ты­ва­лю. Пры­чым, ад­зна­ча­юць кры­ты­кі, па­чуц­ці бы­лі прад­стаў­ле­ны ў роз­ных ва­ры­я­цы­ях: гэ­та і ка­хан­не па­між муж­чы­нам і жан­чы­най, гэ­та і лю­боў да баць­коў і, урэш­це, пры­знан­не ў лю­бо­ві да тэ­ат­ра. За­гад­чык лі­та­ра­тур­най част­кі Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра юна­га гле­да­ча Жан­на Лаш­ке­віч «вы­шэй­шым пі­ла­та­жам» на­зы­вае ме­лад­ра­му ака­дэ­міч­на­га рус­ка­га тэ­ат­ра дра­мы імя М.Гор­ка­га з Ка­зах­ста­на «Зме­ша­ныя па­чуц­ці»:

— Гэ­та той спек­такль, на які мож­на бы­ло пры­во­дзіць дзя­цей ра­зам з баць­ка­мі. Усім ра­зам бы­ло б ці­ка­ва і важ­на да­ве­дац­ца, што ка­хан­не не мае ўзрос­та­вых аб­ме­жа­ван­няў.

Ды­рэк­тар тэ­ат­ра, за­слу­жа­ны дзе­яч Рэс­пуб­лі­кі Ка­зах­стан Ер­кін Ка­се­наў, га­во­рыць, што іх тру­па да­во­лі шмат гаст­ра­люе, і не толь­кі па пра­сто­рах бы­ло­га Са­ю­за:

— Мы вы­яз­джа­лі ў Іс­па­нію, Венг­рыю, Кі­тай, час­та бы­ва­ем у вя­лі­кіх га­ра­дах Ра­сіі. Ва ўсіх па­езд­ках га­лоў­нае ўра­жан­не па­кі­да­юць жы­ха­ры. Тут, у Бе­ла­ру­сі, яны ад­кры­тыя, доб­рыя, ах­вот­на ідуць на кан­такт і заў­сё­ды га­то­вы прый­сці на да­па­мо­гу. Мы, ка­за­хі, лі­чым ся­бе вель­мі гас­цін­ны­мі. Але бе­ла­ру­сы та­кія ж. Ня­ма зла, агрэ­сіі ў ду­шы.

Дра­ма­тург з Го­ме­ля Ула­дзі­мір Сту­пін­скі пад­крэс­лі­вае, што ат­мас­фе­ра скла­ла­ся са­праў­ды доб­ра­зыч­лі­вая:

— Тут бы­лі ка­ле­гі і сяб­ры. Гэ­та фес­ты­валь, які да­зва­ляе аб­мень­вац­ца во­пы­там не толь­кі на сцэ­не, але і на ўзроў­ні бы­та­вых ста­сун­каў. Маг­чы­ма, у гэ­ты мо­мант нель­га га­ва­рыць пра раз­віц­цё сла­вян­скіх уза­е­ма­ад­но­сін, але ж час мя­ня­ец­ца, і сён­ня важ­на ха­ця б за­ха­ваць тыя ста­сун­кі, якія ства­ра­лі­ся на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў.

З тэ­ат­раль­на-кан­цэрт­най пра­гра­май вы­сту­піў на го­мель­скай сцэ­не Чар­ні­гаў­скі аб­лас­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­на-дра­ма­тыч­ны тэ­атр.

— Нам бы­ло вель­мі важ­на, што пры­еха­лі сё­ле­та на­шы ка­ле­гі з Чар­ні­га­ва (ня­гле­дзя­чы на ўсе эка­на­міч­ныя і па­лі­тыч­ныя скла­да­нас­ці), — ад­зна­чы­ла ды­рэк­тар Го­мель­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра Іры­на Пыр­ко­ва. — Бе­ла­рус­кая зям­ля мо­жа аб'­яд­наць усіх. Фес­ты­валь для нас — перш за ўсё гэ­та твор­чыя аб­ме­ны і мір­нае іс­на­ван­не.

9-13

Між ін­шым, пер­шыя «Сла­вян­скія тэ­ат­раль­ныя су­стрэ­чы» ад­бы­лі­ся ў Го­ме­лі так­са­ма ў скла­да­ныя ча­сі­ны. У 1989 го­дзе, ка­лі ў па­вет­ры лу­на­ла прад­чу­ван­не пе­ра­мен у гра­мад­стве. Та­ды тры аб­лас­ныя тэ­ат­ры з Бран­скай, Чар­ні­гаў­скай і Го­мель­скай аб­лас­цей імк­ну­лі­ся пад­крэс­ліць ад­сут­насць ме­жаў для мас­тац­тва. У між­на­род­ным ста­ту­се фес­ты­валь іс­нуе з 1994 го­да і пра­хо­дзіць у Го­ме­лі раз на тры га­ды. Мас­тац­кі кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя М.Гор­ка­га Сяр­гей Ка­валь­чык га­во­рыць, што ары­ен­та­цыя на ад­наў­лен­не агуль­най твор­чай пра­сто­ры па­він­на стаць ад­ной з мэт фес­ты­ва­лю тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва:

— Го­мель­шчы­на — уні­каль­нае мес­ца, тут мя­жа трох кра­ін ад­ра­зу. «Фіш­ка» гэ­та­га фес­ты­ва­лю ме­на­ві­та ў тым, што з Го­ме­ля ён пе­ра­ля­тае ў Чар­ні­гаў, по­тым — у Бранск, па ко­ле. Атрым­лі­ва­ец­ца свое­асаб­лі­вая эс­та­фе­та фес­ты­ва­ляў — і гэ­тая ідэя вар­тая раз­віц­ця. Нель­га па­кі­даць фес­ты­валь без ува­гі, ён па­ві­нен пры­цяг­ваць гле­да­ча да тэ­ат­ра і дэ­ман­стра­ваць леп­шыя ўзо­ры сла­вян­ска­га мас­тац­тва.

У снеж­ні Го­мель­скі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр ад­зна­чыць сваё 75-год­дзе ся­род го­мель­скіх гле­да­чоў, а так­са­ма сяб­роў і ка­лег. Гос­ці ўжо з'яз­джа­юц­ца з усёй кра­і­ны і з-за яе ме­жаў, каб па­він­ша­ваць ка­лек­тыў з юбі­ле­ем.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.