Вы тут

Неадназначны старт


У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» ана­лі­зуе вы­ні­кі пер­ша­га эта­пу Куб­ка све­ту па бія­тло­не, а так­са­ма рас­па­вя­дае пра вы­ступ­лен­не БГК у Лі­зе чэм­пі­ё­наў і чар­го­вую ня­ўда­чу мін­скіх «Цмо­каў».

1. Пас­ля пер­ша­га эта­пу Куб­ка све­ту па бія­тло­не, які прай­шоў у швед­скім Эс­тэр­сун­дзе, Да­р'я До­мра­ча­ва зай­мае дру­гое мес­ца ў ге­не­раль­най кла­сі­фі­ка­цыі. У пер­шай жа ін­ды­ві­ду­аль­най гон­цы на­ша бія­тла­ніст­ка свят­ка­ва­ла пе­ра­мо­гу. Але ўжо ў спрын­це лі­дар бе­ла­рус­кай збор­най су­тык­ну­ла­ся з праб­ле­ма­мі. Не­дак­лад­ная страль­ба і па­дзен­не на тра­се не да­зво­лі­лі До­мра­ча­вай уз­няц­ца на п'е­дэс­тал, як вы­нік — пя­тае мес­ца. Пас­ля гон­кі спарт­смен­ка рас­ка­за­ла, што звяр­ну­ла ўва­гу ар­га­ні­за­та­раў на дрэн­ны стан тра­сы, але рэ­ак­цыі з іх бо­ку не бы­ло. У па­сью­це на­ша пры­ма змаг­ла ады­граць толь­кі ад­ну па­зі­цыю — зноў пад­вя­ла страль­ба.

Ад­зна­чым так­са­ма доб­рыя вы­ступ­лен­ні ас­тат­ніх бе­ла­рус­кіх бія­тла­ніс­так. Так, На­дзея Скар­дзі­на на сва­ёй ка­рон­най дыс­тан­цыі, у ін­ды­ві­ду­аль­най гон­цы, спы­ні­ла­ся за крок да п'е­дэс­та­ла, за­ня­ўшы чац­вёр­тае мес­ца. А На­дзея Пі­са­ра­ва двой­чы тра­пі­ла ў ач­ко­вую зо­ну, фі­ні­ша­ваў­шы 20-й і 22-й у спрын­це і па­сью­це ад­па­вед­на. Лі­дзі­руе ў агуль­ным за­лі­ку Куб­ка све­ту фін­ка Кай­са Ма­ка­рай­нен.

2. БГК імя Мяш­ко­ва ў чар­го­вым мат­чы ганд­боль­най Лі­гі чэм­пі­ё­наў згу­ляў уні­чыю з аў­тсай­да­рам гру­пы А ма­ке­дон­скім «Ме­та­лур­гам» — 27:27. Пас­ля па­ядын­ку гал­кі­пер брас­таў­чан Іван ПЕ­ШЫЧ пра­ка­мен­та­ваў вы­нік гуль­ні: «Ду­маю, у дру­гім тай­ме маг­лі згу­ляць лепш, але не ха­пі­ла ру­ху. Да пе­ра­пын­ку бе­га­лі доб­ра і вы­нік быў на на­шу ка­рысць. Тым не менш шчас­лі­вы, што ад­біў апош­ні кі­док са­пер­ні­каў, а ка­ман­да па­спе­ла ар­га­ні­за­ваць гол і вы­ра­та­ваць матч. Ця­пер тур­нір­ная сі­ту­а­цыя ста­ла яшчэ больш за­блы­та­най. Нам аба­вяз­ко­ва трэ­ба пе­ра­ма­гаць на вы­ез­дзе. Вя­до­ма, у са­пер­ні­ках ка­ман­ды най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню — бу­дзе вель­мі цяж­ка. Але ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га. Па­куль ёсць гуль­ні, ёсць і шан­цы».

3. Бас­кет­боль­ны клуб «Цмо­кі-Мінск» у на­пру­жа­най ба­раць­бе са­сту­піў лі­да­ру тур­нір­най таб­лі­цы Адзі­най Лі­гі ВТБ «Ніж­ня­му Ноў­га­ра­ду» — 65:70. Леп­шым у скла­дзе «дра­ко­наў» быў Аляк­сандр Куд­раў­цаў: на яго ра­хун­ку — 16 ач­коў, 4 пад­бо­ры, 4 па­сы і 3 блок­шо­ты. На­га­да­ем, што для «Цмо­каў» гэ­тае па­ра­жэн­не ста­ла дзя­вя­тым у се­зо­не 2014/2015.

4. Жа­но­чая збор­ная Бе­ла­ру­сі па ганд­бо­ле не здо­ле­ла пра­біц­ца ў плэй-оф чэм­пі­я­на­ту све­ту-2015. У вы­ра­шаль­ным мат­чы пер­ша­га ква­лі­фі­ка­цый­на­га раў­нда бе­ла­рус­кі ў ба­раць­бе са­сту­пі­лі ка­ман­дзе Сла­ве­ніі (33:35), пра­пус­ціў­шы яе ў плэй-оф су­свет­на­га пер­шын­ства. На­га­да­ем, што ў дзвюх па­пя­рэд­ніх гуль­нях з гра­чан­ка­мі і швей­цар­ка­мі бе­ла­рус­кія ганд­ба­ліст­кі атры­ма­лі пе­ра­мо­гу.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.