Вы тут

Па сталічным часе


У Мін­ску цэ­ны да Но­ва­га го­да рас­ці не бу­дуць, а ў хут­кім ча­се з'я­віц­ца ка­му­наль­ная ганд­лё­вая сет­ка

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­няў з дак­ла­дам стар­шы­ню Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэя Шор­ца, па­ве­дам­ляе БЕЛТА. Раз­мо­ва іш­ла аб на­дзён­ных пы­тан­нях са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця ста­лі­цы.

У пры­ват­нас­ці, кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ста­віў пе­рад мэ­рам за­да­чу стрым­лі­ваць рост цэн у Мін­ску пе­рад на­ва­год­ні­мі свя­та­мі: «Вы цу­доў­на ра­зу­ме­е­це: хоць Мінск ба­га­цей­шы за ін­шыя рэ­гі­ё­ны кра­і­ны, але лю­дзі тут роз­ныя — ба­га­тыя, ся­рэд­нія і бед­ныя. Трэ­ба не за­бы­ваць, што Но­вы год — гэ­та перш за ўсё стол, за­стол­ле, і лю­дзі за­слу­жы­лі, пра­жыў­шы і ад­пра­ца­ваў­шы гэ­ты цяж­кі год, каб цэ­ны ў ма­га­зі­нах бы­лі нар­маль­ныя. Га­лоў­нае, каб яны не пад­ско­чы­лі ў гэ­ты пе­ры­яд».

Анд­рэй Шо­рац, у сваю чар­гу да­ла­жыў, што на ка­ле­гіі ўпраў­лен­ня ганд­лю Мін­гар­вы­кан­ка­ма, на якой пры­сут­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі як дзяр­жаў­на­га, так і пры­ват­на­га ганд­лю, бы­ла па­стаў­ле­на за­да­ча па стрым­лі­ван­ні цэн і на­сы­чэн­ні асар­ты­мен­ту ганд­лё­вай сет­кі, каб не да­пус­ціць у бу­ду­чым па­ве­лі­чэн­ня цэн. На вы­шэй­зга­да­най ка­ле­гіі бы­ло так­са­ма пры­ня­та ра­шэн­не ства­рыць ка­му­наль­ную ганд­лё­вую сет­ку, якая за кошт пра­да­стаў­лен­ня ніз­кіх цэн бу­дзе са­дзей­ні­чаць зні­жэн­ню кош­ту пра­дук­цыі ў буй­ных сет­ка­вых ма­га­зі­нах. Та­кім чы­нам, на дум­ку стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма, бу­дзе пра­па­на­ва­ны якас­ны раз­на­стай­ны асар­ты­мент па пры­маль­ных цэ­нах. На сён­ня пра­ду­гледж­ва­ец­ца, што ка­му­наль­ная ганд­лё­вая сет­ка бу­дзе ство­ра­на на ба­зе больш як 40 ма­га­зі­наў.

«Гэ­та пра­віль­на. Гэ­та ры­нач­ная ца­на. Та­кім чы­нам бу­дзе ство­ра­на кан­ку­рэн­цыя на зні­жэн­не цэн», — пад­тры­маў ідэю кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ра­зам з тым, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што ка­му­наль­най ганд­лё­вай сет­кай, якая скла­да­ец­ца з больш як 40 ма­га­зі­наў, у двух­міль­ён­ным го­ра­дзе з гас­ця­мі не прос­та бу­дзе стры­маць рост цэн у буй­ных сет­ка­вых ма­га­зі­нах. «Акра­мя гэ­тых эка­на­міч­ных ры­нач­ных ме­ха­ніз­маў, не­аб­ход­на за­бяс­пе­чыць і ад­мі­ніст­ра­цый­ны кант­роль, перш за ўсё за пры­ват­ным ганд­лем, каб яны не па­вы­ша­лі цэ­ны. Тры­май­це гэ­та пад кант­ро­лем», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што ка­му­наль­ную ганд­лё­вую сет­ку трэ­ба па­вя­ліч­ваць, але не ва ўрон са­мім ма­га­зі­нам. «Яны не па­він­ны быць з-за ніз­кіх цэн страт­ны­мі», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Мя­не пра­сі­лі пра­даць ГУМ, ЦУМ, «Бе­ла­русь». Я ска­заў: «Не, мы пра­да­ваць па­куль не бу­дзем для та­го, каб кант­ра­ля­ваць буй­ныя ма­га­зі­ны і мець аль­тэр­на­ты­ву ў ганд­лі». І са­мае га­лоў­нае, каб ган­даль быў праз­рыс­ты. Та­му пра­віль­на, што ства­ра­е­це ка­му­наль­ныя ганд­лё­выя сет­кі, і іх трэ­ба па­шы­раць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да мэ­ра Мін­ска. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць тых, хто бу­дзе пра­ца­ваць у гэ­тым ка­му­наль­ным ганд­лі. «Гэ­та бу­дзе кан­ку­рэн­цыя. А га­лоў­нае — мож­на бу­дзе ба­чыць пра­цэ­сы, якія ад­бы­ва­юц­ца ў ганд­лі на пры­кла­дзе гэ­тых ма­га­зі­наў, — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Дзяр­жаў­ны ган­даль па­ка­жа, якім па­ві­нен быць пры­ват­ны».

Так­са­ма Прэ­зі­дэнт за­явіў, што пла­нуе ў па­чат­ку 2015 го­да пры­няць спра­ва­зда­чу Мін­гар­вы­кан­ка­ма, а так­са­ма азна­ё­міц­ца з перс­пек­ты­ва­мі раз­віц­ця бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

«Мне ха­це­ла­ся б, каб вы сур'­ёз­на па­ду­ма­лі над раз­віц­цём на­шай ста­лі­цы, го­ра­да-ге­роя Мін­ска, та­му што на­ступ­ны год асаб­лі­вы. Па­коль­кі Мінск вы­зна­чае на­строй у кра­і­не, ён бу­дзе вы­зна­чаць ка­лі не ў цэ­лым, то ў боль­шас­ці вы­пад­каў сут­насць пра­цэ­саў, якія бу­дуць ад­бы­вац­ца», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.