Вы тут

З 10 да 15 гадоў


Па­вя­ліч­ва­ец­ца мі­ні­маль­ны стаж для атры­ман­ня пен­сіі

З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да па­вя­ліч­ва­ец­ца мі­ні­маль­ны стаж пра­цы для пры­зна­чэн­ня пен­сіі па ўзрос­це і пен­сіі за вы­слу­гу га­доў з 10 да 15 га­доў пра­цы з вы­пла­тай аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт дзяр­жаў­на­га па­за­бюд­жэт­на­га фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва. Ад­па­вед­ны Указ №570 «Аб удас­ка­на­лен­ні пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня» Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі пад­пі­саў 8 снеж­ня, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Гэ­тая ме­ра не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на ўраз­лі­выя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, для якіх фар­мі­ра­ван­не пра­цяг­ла­га ста­жу аб'­ек­тыў­на ўсклад­не­на (шмат­дзет­ныя ма­ці, ма­ці ін­ва­лі­даў з дзя­цін­ства, ін­ва­лі­ды з дзя­цін­ства). Для іх за­хоў­ва­ец­ца мі­ні­маль­ны стаж пра­цы 5 га­доў.

Пра­ду­гледж­ва­ец­ца так­са­ма пры­зна­чэн­не са­цы­яль­най пен­сіі гра­ма­дзя­нам, якія не сфар­мі­ра­ва­лі мі­ні­маль­ны пра­цоў­ны стаж, не­аб­ход­ны для пры­зна­чэн­ня пра­цоў­най пен­сіі па ўзрос­це, не ра­ней за да­сяг­нен­не ўзрос­ту 65 га­доў для муж­чын і 60 га­доў для жан­чын. Пры гэ­тым дзе­ю­чыя нор­мы пры­зна­чэн­ня са­цы­яль­ных пен­сій за­хоў­ва­юц­ца для са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ных ка­тэ­го­рый гра­ма­дзян — дзя­цей-ін­ва­лі­даў, ін­ва­лі­даў, у тым лі­ку ін­ва­лі­даў з дзя­цін­ства, дзя­цей, якія стра­ці­лі кар­мі­це­ля.

Да­ку­мен­там пра­ду­гледж­ва­ец­ца з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да для вы­лі­чэн­ня пен­сіі па ўзрос­це за кож­ны поў­ны год ста­жу ра­бо­ты звыш 35 га­доў у муж­чын і 30 га­доў у жан­чын па­ве­лі­чэн­не пен­сіі на 1% ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га за­роб­ку, але не менш чым на 0,7% ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў у кра­і­не, якая пры­мя­ня­ец­ца для ка­рэк­ці­роў­кі фак­тыч­на­га за­роб­ку пен­сі­я­не­ра.

З 1 сту­дзе­ня 2016 го­да пен­сіі асо­бам, якія да­сяг­ну­лі пен­сій­на­га ўзрос­ту, па­вя­ліч­ва­юц­ца на 0,1%, 0,2%, 0,3%, 0,4%, 0,5% ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га за­роб­ку, ад­па­вед­на, за кож­ны год ста­жу ра­бо­ты звыш 40 га­доў па 45-ы год уключ­на ў муж­чын і звыш 35 га­доў па 40-ы год уключ­на ў жан­чын.

Лі­мі­та­вая ве­лі­чы­ня ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты, што ўліч­ва­ец­ца пры вы­лі­чэн­ні пен­сіі асо­бам, якія ма­юць стаж пра­цы 36 га­доў і больш у муж­чын і 31 год і больш у жан­чын, па­вы­ша­ец­ца да пя­ці­ра­зо­вай.

Пры вы­лі­чэн­ні пра­цоў­най пен­сіі ўво­дзіц­ца аба­вяз­ко­вае ўжы­ван­не да­ных пра за­ра­бот­ную пла­ту, за­фік­са­ва­ных у сіс­тэ­ме пер­са­ні­фі­ка­ва­на­га ўлі­ку пла­цель­шчы­каў і ўзно­саў.

Па­вя­ліч­ва­ец­ца лі­мі­та­вая ве­лі­чы­ня ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты з ча­ты­рох­крат­най да пя­ці­ра­зо­вай для вы­пла­ты аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у дзяр­жаў­ны па­за­бюд­жэт­ны фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва для пра­ца­даў­цаў і пра­цу­ю­чых гра­ма­дзян.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.