Вы тут

Зрэдку — мокры снег


А мес­ца­мі ту­ман і сла­бы га­ла­лёд

На пра­ця­гу гэ­та­га тыд­ня на­двор'е ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе вы­зна­чаць пе­ра­важ­на віль­гот­ная па­вет­ра­ная ма­са, якая за­ві­та­ла да нас з бо­ку Ат­лан­ты­кі, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Та­му ў аў­то­рак мес­ца­мі ча­ка­ец­ца не­вя­лі­кі снег і мок­ры снег, у асоб­ных ра­ё­нах — ту­ман і сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах — га­ла­лё­дзі­ца. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе ад плюс 1 гра­ду­са па паў­днё­вым за­ха­дзе да мі­нус 4 гра­ду­саў па ўсхо­дзе Бе­ла­ру­сі. У се­ра­ду і чац­вер ка­рот­ка­ча­со­вы мок­ры снег праг­на­зу­ец­ца мес­ца­мі, у асоб­ных ра­ё­нах — ту­ман і га­ла­лёд. У ноч на 11 снеж­ня бу­дзе ад 0 да 7 ма­ро­зу, пры пра­яс­нен­нях — мі­нус 8-10 гра­ду­саў. Удзень тэм­пе­ра­тур­ны фон скла­дзе ад 1 цяп­ла да мі­нус 5 гра­ду­саў.

У пят­ні­цу на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі за­ві­тае чар­го­вы ат­мас­фер­ны фронт з бо­ку За­ход­няй Еў­ро­пы, які пры­ня­се нам паў­сюд­на ка­рот­ка­ча­со­вы мок­ры снег. Мес­ца­мі ча­ка­ец­ца ту­ман і сла­бы га­ла­лёд, на асоб­ных участ­ках да­рог — га­ла­лё­дзі­ца. У паў­ноч­ных ра­ё­нах на­двор'е па­гор­шыць моц­ны ве­цер па­ры­ва­мі да 15-18 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ад мі­нус 4 да плюс 2 гра­ду­саў. Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў спе­цы­я­ліс­таў, у вы­хад­ныя тэм­пе­ра­тур­ны фон у Бе­ла­ру­сі іс­тот­на не зме­ніц­ца. Уна­чы бу­дзе ад 1 цяп­ла да 7 ма­ро­зу, а ўдзень — ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў. Мес­ца­мі праг­на­зу­ец­ца мок­ры снег.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.