Вы тут

Алені, супермены і цыганачка з выхадам, або Як выбіралі кандыдатаў на «Еўрабачанне»


Ве­ча­рам мі­ну­лай пят­ні­цы, 5 снеж­ня, пра­фе­сій­нае жу­ры вы­зна­чы­ла­ся з фі­на­ліс­та­мі на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру пе­сен­на­га кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не». Іх ім­ёны бы­лі агу­ча­ны ў пра­мым эфі­ры пра­гра­мы «Па­на­ра­ма». Праў­да, ня­гле­дзя­чы на за­ўва­гу стар­шы­ні ад­бо­рач­на­га жу­ры Аляк­санд­ра Ці­ха­но­ві­ча на­конт та­го, што сё­ле­та бы­ло прад­стаў­ле­на шмат ці­ка­вай мо­ла­дзі і ад­кры­ла­ся ня­ма­ла но­вых ім­ёнаў, у фі­нал прай­шлі ў асноў­ным ар­тыс­ты з імем і ба­га­тым сцэ­ніч­ным во­пы­там. Ужо ў ня­дзе­лю лё­са­ван­не вы­зна­чы­ла па­ра­дак іх вы­ступ­лен­ня ў фі­наль­ным кан­цэр­це, які ад­бу­дзец­ца 26 снеж­ня і бу­дзе па­ка­за­ны ў пра­мым эфі­ры «Бе­ла­русь 1» і «Бе­ла­русь 24».

[caption id="attachment_63634" align="alignnone" width="600"]Зомбі хоць і выклікалі ажыятаж, але прабіць рамкі адбору не змаглі. Зомбі хоць і выклікалі ажыятаж, але прабіць рамкі адбору не змаглі.[/caption]

Лё­са­ван­не скла­ла­ся на­ступ­ным чы­нам: ад­крые шоу гурт Napolі, пад ну­ма­рам 2 вы­сту­піць Lіs (Дзя­ніс Ліс, які сё­ле­та ўжо ўдзель­ні­чаў у «Еў­ра­ба­чан­ні» ў якас­ці бэк-ва­ка­ліс­та Тэа), ну­мар 3 да­стаў­ся Да­рыі, 4 — Гю­неш, 5 — Яне Буц­ке­віч і гур­ту Muzzart з Брэс­та, 6 — пе­ра­мож­цы мі­ну­ла­га се­зо­на «Ака­дэ­міі та­лен­таў» Ва­ле­рыі Са­доў­скай, 7 — гур­ту Rostany (спад­чын­нік знік­ла­га гур­та «Dalі», за­сна­ва­ны ва­ка­ліс­там Вік­та­рам Ру­дэн­кам), 8 — Жа­нет, 9 — са­ліс­ту пра-
д­зю­сар­ска­га цэнт­ра «Спа­маш» Аляк­сею Гро­су, 10 — на­шу­ме­ла­му дзя­во­ча­му пра­ек­ту Аляк­санд­ра Ры­ба­ка MІLKІ, 11 — ду­э­ту спе­ва­ка Юза­ры і спя­вач­кі Май­му­ны, 12 — ма­гі­лёў­ска­му гур­ту «Бе­ат­рыс», 13 — ба­я­ніс­ту і спе­ва­ку Ві­та­лю Ва­ран­ко, 14 — На­стас­сі Ма­ла­шке­віч (па­да­печ­ная Паў­ла Клы­шэў­ска­га), а за­крые кан­цэрт На­тал­ля Адзін­цо­ва (ура­джэн­ка Ма­гі­лё­ва ста­ла шы­ро­ка вя­до­май пас­ля вы­ка­нан­ня га­лоў­най жа­но­чай ро­лі ў мю­зік­ле «Пра­рок»), якая вы­сту­пае пад сцэ­ніч­ным псеў­да­ні­мам Tasha ODІ.

[caption id="attachment_63633" align="alignnone" width="600"]Дуэт спевака Uzari і спявачкі Маймуны атрымаўся вельмі каларытным і якасным. Дуэт спевака Uzari і спявачкі Маймуны атрымаўся вельмі каларытным і якасным.[/caption]

Да­рэ­чы, сё­ле­та прак­тыч­на кож­ны ах­вот­ны мог да­лу­чыц­ца да пра­слу­хоў­ван­ня і пра­ве­рыць, ці су­па­дае яго ўлас­ны му­зыч­ны густ з мер­ка­ван­нем жу­ры: упер­шы­ню Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія зла­дзі­ла на сва­ім сай­це ан­лайн-транс­ля­цыю з абод­вух дзён па­пя­рэд­ня­га ад­бо­ру. Гэ­тай маг­чы­мас­цю ска­рыс­та­лі­ся, да­рэ­чы, не толь­кі бе­ла­ру­сы — транс­ля­цыю гля­дзе­лі прад­стаў­ні­кі больш чым 70 кра­ін све­ту, у тым лі­ку з Ра­сіі, Укра­і­ны, Гер­ма­ніі, Поль­шчы, Ні­дэр­лан­даў, Грэ­цыі, Із­ра­і­ля, ЗША, Ка­на­ды. Але, без­умоў­на, вы­дат­ка­ваць столь­кі ча­су на «му­зыч­ную дэ­гус­та­цыю» мог да­зво­ліць са­бе да­лё­ка не кож­ны, та­му пэў­ная част­ка прэ­тэн­дэн­таў за­ста­ла­ся па-за ўва­гай шы­ро­кай пуб­лі­кі. «Звяз­да» скла­ла свое­асаб­лі­вы хіт-па­рад тых удзель­ні­каў, хто па роз­ных пры­чы­нах не прай­шоў у фі­нал ад­бо­ру, але па­кі­нуў пра ся­бе не­за­быў­нае ўра­жан­не.

Зом­бі-бэнд «Sweet Braіns»

За­га­дзя шы­ро­ка раз­рэ­кла­ма­ваў­шы ся­бе, за­гад­ка­выя пер­са­на­жы ў вы­гля­дзе ба­дзё­рых зом­бі з'я­ві­лі­ся на кас­тын­гу прак­тыч­на поў­най ко­пі­яй па­пу­ляр­най кам­п'ю­тар­най гуль­ні «Plants VS Zombіes» — і воб­ра­зы і, што больш важ­на, прад­стаў­ле­ная пес­ня ні­бы­та сыш­лі з кам­п'ю­тар­ных ма­ні­то­раў. Маг­чы­ма, та­му, каб па­збег­чы аб­ві­на­ва­чан­няў у пла­гі­я­це, суд­дзі «жы­вых мярц­вя­коў» да­лей па­пя­рэд­ня­га ад­бо­ру і не пра­пус­ці­лі.

Гурт «Аў­ра»

Ся­мей­ны і твор­чы ду­эт прад­ста­віў на суд жу­ры бе­ла­рус­ка­моў­ную пес­ню «За­ка­ха­ная», упры­го­жа­ную шчым­лі­вай аран­жы­роў­кай у бал­кан­скім сты­лі. «Гэ­та на­ша прын­цы­по­вая па­зі­цыя, — пад­крэс­ліў пас­ля вы­ступ­лен­ня кам­па­зі­тар Яў­ген Алей­нік, — што на «Еў­ра­ба­чан­ні» ад Бе­ла­ру­сі му­сіць гу­чаць бе­ла­рус­кая пес­ня. На­цы­я­наль­ная ад­мет­насць заўж­ды ў па­ша­не. Інакш чым мы пла­ну­ем здзі­віць Еў­ро­пу — поп-му­зы­кай у сты­лі сла­ву­тых швед­скіх ка­лек­ты­ваў? Быц­цам еў­ра­пей­ская пуб­лі­ка гэ­та­га яшчэ не чу­ла...». Не атры­маў­шы пу­цёў­кі ў фі­нал, ар­тыс­ты, зда­ец­ца, не за­сму­ці­лі­ся і за­пэў­ні­лі, што пра­цяг­нуць му­зыч­ную пра­па­ган­ду «спя­вай і слу­хай сваё».

[caption id="attachment_63632" align="alignnone" width="600"]Бабуля-рокер з Косава была, напэўна, найстарэйшай удзельніцай кастынгу. Бабуля-рокер з Косава была, напэўна, найстарэйшай удзельніцай кастынгу.[/caption]

На сё­лет­нім ад­бо­ры, да­рэ­чы, ха­па­ла ці­ка­вых бе­ла­рус­ка­моў­ных кам­па­зі­цый, пры­чым як ад тра­ды­цый­ных «на­род­ні­каў», так і ад прад­стаў­ні­коў аль­тэр­на­тыў­на­га кі­рун­ку — ду­э­та Navі, гур­тоў Rokash і Hurma, дзя­во­ча­га ан­самб­ля «Квар­тэт» з Грод­на, ста­ліч­на­га гур­та Tesaurus ды ін­шых. Але ні­вод­ная з гэ­тых пе­сень, на жаль, не ўра­зі­ла суд­дзяў на­столь­кі, каб тра­піць у фі­нал...

Люд­мі­ла Ру­дая

Пен­сі­я­нер­ка з Ко­са­ва вый­шла на сцэ­ну ў воб­ра­зе ба­бу­лі-ро­ке­ра — і пес­ню, улас­на, на­зва­ла гэ­так­са­ма. Але яр­ка­га воб­ра­зу і па­чуц­ця гу­ма­ру, якія прый­шлі­ся да мес­ца ў ад­бо­ры тэ­ле­пра­ек­та «Я ма­гу!» і спа­да­ба­лі­ся на ўкра­ін­скім шоу «Рас­смя­шы ко­мі­ка», не ха­пі­ла для са­праў­ды сур'­ёз­най за­яў­кі на еў­ра­пей­скі пе­сен­ны кон­курс.

Рус­лан Кус­ту­ры­ца

У маі гэ­та­га го­да цы­ган­скае шоу пад кі­раў­ніц­твам Рус­ла­на су­стра­ка­ла прад­стаў­ні­ка на­шай кра­і­ны з «Еў­ра­ба­чан­ня» ў аэ­ра­пор­це, а ўжо ў снеж­ні са­мі ўдзель­ні­кі ан­самб­ля прэ­тэн­да­ва­лі на тое, каб прад­стаў­ляць Бе­ла­русь на кон­кур­се. Ура­зі­лі, зрэш­ты, не столь­кі яр­кі­мі сцэ­ніч­ны­мі кас­цю­ма­мі і страс­ны­мі тан­ца­мі, коль­кі дзіў­най пес­няй з рэ­фрэ­нам «Толь­кі б не бы­ло вай­ны...». Пас­ля вы­ступ­лен­ня ў ва­чах усіх пры­сут­ных на пра­слу­хоў­ван­ні вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі чы­та­ла­ся пы­тан­не: што гэ­та бы­ло і пры чым тут цы­га­не?!

Дуб­ра­він і Кра­соў­скі

Ін­тэр­на­цы­я­наль­ны бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скі ду­эт па­ра­да­ваў вы­дат­ным ва­ка­лам і вы­ступ­лен­нем у сты­лі Сан-Рэ­ма. «На­ват не ве­рыц­ца, што яны спя­ва­юць на анг­лій­скай, а не на італь­ян­скай мо­ве», — пе­ра­шэпт­ва­лі­ся за спі­на­мі жу­ры шмат­лі­кія на­зі­раль­ні­кі. Са­рваў­шы апла­дыс­мен­ты пры­сут­ных, га­ла­сіс­тыя ўдзель­ні­кі, тым не менш, за­ста­лі­ся за ме­жа­мі фі­на­лу.

[caption id="attachment_63635" align="alignnone" width="600"]«Цыганская тэма» не кранула сэрцы суддзяў. «Цыганская тэма» не кранула сэрцы суддзяў.[/caption]

Гурт «Ар­тэ­факт»

Вый­шлі на сцэ­ну ча­мусь­ці ў кас­цю­мах су­пер­ге­ро­еў з па­пу­ляр­ных ко­мік­саў, хоць ура­зі­лі зу­сім ін­шым — вы­дат­ным ва­ка­лам і драй­вам, укла­дзе­ным у тры хві­лі­ны пес­ні «Су­пер­мен». Праў­да, як вы­свет­лі­ла­ся, пра­ві­лы на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру хлоп­цы чы­та­лі ня­ўваж­лі­ва і рых­та­ва­лі­ся да «жы­во­га» вы­ступ­лен­ня, та­му ледзь па­спе­лі пад­рых­та­ваць мі­ну­са­вую фа­наг­ра­му. Ці згу­ляў у мі­нус ме­на­ві­та гэ­ты факт, не­вя­до­ма, але ў фі­на­ле мы «Ар­тэ­факт» не па­чу­ем — пры­нам­сі сё­ле­та.

Ці­мур Пра­хін

Ле­таш­няя ня­ўда­лая спро­ба ска­рыць «Еў­ра­ба­чан­не» не­муд­ра­ге­ліс­тай ме­ло­ды­яй і вост­ра­са­цы­яль­ны­мі тэкс­та­мі не ад­бі­ла ў фрык-ар­тыс­та з Мін­ска ах­во­ты пра­цяг­ваць экс­пе­ры­мен­ты. На сё­лет­ні ад­бор, ві­даць, рых­ту­ю­чы­ся ўжо да «ёлак», Ці­мур з кам­па­ні­яй прый­шоў у кас­цю­мах Сан­та-Кла­у­са і яго спа­да­рож­ні­каў-але­няў, пры­чым гэ­тыя ўбо­ры свя­ці­лі­ся і пе­ра­лі­ва­лі­ся свет­ла­ды­ё­да­мі ў цем­ры пад жва­вы пры­пеў «На­шай ве­ры яр­кае свят­ло». У ста­не, на­блі­жа­ным да куль­тур­на­га шо­ку, суд­дзі на­ват да­зво­лі­лі вы­ка­наў­цу вы­сту­піць двой­чы, каб пра­дэ­ман­стра­ваць усе спец­эфек­ты — але ў фі­нал не пус­ці­лі.

9-21

...У 15 ар­тыс­таў і ка­лек­ты­ваў, якія атры­ма­лі шчас­лі­выя бі­ле­ці­кі і на крок на­блі­зі­лі­ся да еў­ра­пей­ска­га кон­кур­су, за­ста­ец­ца кры­ху больш за два тыд­ні, каб ад­шлі­фа­ваць свае вы­ступ­лен­ні і да­біц­ца пу­цёў­кі на «Еў­ра­ба­чан­не» ад пуб­лі­кі і жу­ры ў фі­на­ле (на­га­да­ем, да­рэ­чы, па­вод­ле пра­ві­лаў ад­бо­ру, у фі­на­ле пра­цуе ін­шае жу­ры, склад яко­га ста­не вя­до­мы не­па­срэд­на пе­рад кан­цэр­там). Хто за­ва­юе най­боль­шыя сім­па­тыі — дзя­во­чае ха­раст­во і пад­крэс­ле­ны ак­цэнт гур­та «MІLKІ» або на­поў­не­нае энер­ге­ты­кай сім­фа-рок-вы­ступ­лен­не Юза­ры і скры­пач­кі Май­му­ны; ха­рыз­ма і сцэ­ніч­ны во­пыт Гю­неш або вя­сё­лыя тан­цы ка­ба­рэ брас­таў­чан з Muzzart — да­ве­да­ем­ся ўжо зу­сім хут­ка.

А на ваш по­гляд, якім му­сіць быць бе­ла­рус­кі ад­каз ле­таш­ня­му(яй) пе­ра­мож­цу(ы) «Еў­ра­ба­чан­ня» Кан­чы­це Вурст?

Artefakt Aura Dubravin Krasowskij Milki Navi Alex Normalex

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Бел­ТА і Іны Альшэўскай.

 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал