Вы тут

У прыярытэце — фінансаванне медыцыны і адукацыі


Бюд­жэт на бу­ду­чы год аб­мер­ка­ва­лі ў про­філь­най ка­мі­сіі ніж­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та

Бюд­жэт­ны па­кет уклю­чае у ся­бе 5 за­ко­на­пра­ек­таў: аб рэс­пуб­лі­кан­скім бюд­жэ­це, аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Пад­атко­вы ко­дэкс і пра­ек­ты аб бюд­жэ­це трох па­за­бюд­жэт­ных фон­даў — са­цы­яль­най аба­ро­ны, гра­ма­дзян­скай авія­цыі і Дэ­парт­амен­та вы­ка­нан­ня па­ка­ран­няў МУС.

Усе гэ­тыя да­ку­мен­ты бы­лі раз­гле­джа­ны ўчо­ра на па­шы­ра­ным па­ся­джэн­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах.

— У гэ­тым го­дзе дэ­пу­та­ты ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­лі ў пад­рых­тоў­цы бюд­жэт­ных за­ко­на­пра­ек­таў, яны цес­на ўза­е­ма­дзей­ні­ча­лі з ура­дам, га­лі­но­вы­мі мі­ніс­тэр­ства­мі, унес­лі шэ­раг пра­па­ноў, якія перш за ўсё бы­лі ўлі­ча­ны ў пла­не сіс­тэм­ных і апе­ра­тыў­ных мер па за­бес­пя­чэн­ні зба­лан­са­ва­на­га фі­нан­са­ван­ня эка­но­мі­кі, — ска­за­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах Люд­мі­ла ДА­БРЫ­НІ­НА. — Пар­ла­мен­та­рыі ўнес­лі больш за 20 пра­па­ноў па ўдас­ка­на­лен­ні па­дат­ка­аб­кла­дан­ня і спра­шчэн­ні пад­атко­ва­га ад­мі­ніст­ра­ван­ня. Больш за па­ло­ву з гэ­тых пра­па­ноў улі­ча­ны ў но­вым за­ко­на­пра­ек­це, што да­зво­ліць па­вя­лі­чыць да­ход­ную част­ку рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту 2015 го­да.

Пра тое, як бу­дзе фар­мі­ра­вац­ца па­за­бюд­жэт­ны фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны, пар­ла­мен­та­ры­ям рас­па­вя­ла мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­я­на Шчот­кі­на.

Агуль­ная су­ма да­хо­даў дзяр­жаў­на­га па­за­бюд­жэт­на­га фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны пла­ну­ец­ца ў су­ме 115,8 трлн руб­лёў, або амаль 13% ВУП. Вы­дат­кі пры гэ­тым раз­лі­ча­ны ў су­ме 114,2 трлн, і асноў­ная іх част­ка (76%) на­кі­роў­ва­ец­ца на пен­сій­нае за­бес­пя­чэн­не, ас­тат­няя — на вы­пла­ту роз­ных ві­даў да­па­мог.

— За асно­ву па­кла­дзе­ны прын­цып, што па­мер усіх ві­даў пен­сій не па­ві­нен быць ні­жэй за 40% ад ся­рэд­ня­га за­роб­ку па Бе­ла­ру­сі, — па­тлу­ма­чы­ла мі­ністр.

У на­ступ­ным го­дзе фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны пач­не фі­нан­са­ваць но­вы від ся­мей­ных да­па­мог сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць двух і больш дзя­цей, у пе­ры­яд, ка­лі адзін з баць­коў да­гля­дае дзі­ця да 3 га­доў. Для гэ­та­га пра­ду­гле­джа­ны вы­дат­кі ў па­ме­ры 1,6 трлн руб­лёў. Уся­го на ся­мей­ныя да­па­мо­гі пра­ду­гле­джа­на 14,3 трлн руб­лёў.

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Вік­тар Гу­мін­скі спы­таў мі­ніст­ра, ці за­кла­дзе­ны ў бюд­жэт фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны на бу­ду­чы год вы­дат­кі, звя­за­ныя з рос­там пры­ез­джых з Укра­і­ны.

— У нас за­раз ка­ля 30 ты­сяч тых, ка­го мож­на на­зваць бе­жан­ца­мі, — ска­заў ві­цэ-спі­кер. — Ці ма­юць яны пра­ва на атры­ман­не пен­сій, са­цы­яль­ных да­па­мог?

Ма­ры­я­на Шчот­кі­на ад­ка­за­ла, што пры на­лі­чэн­ні пен­сій Бе­ла­русь дзей­ні­чае ў ад­па­вед­нас­ці з двух­ба­ко­вым па­гад­нен­нем з Укра­і­най. Та­кіх пен­сій уся­го ка­ля 200. Апе­ра­тыў­ная ж да­па­мо­га і пад­трым­ка бе­жан­цам аказ­ва­ец­ца на ўзроў­ні мяс­цо­вай ула­ды.

Прад­стаў­ля­ю­чы дэ­пу­та­там пра­ект за­ко­на аб рэс­пуб­лі­кан­скім бюд­жэ­це на 2015 год, мі­ністр фі­нан­саў Ула­дзі­мір Ама­рын звяр­нуў ува­гу на тое, што ў ад­па­вед­нас­ці з па­гад­нен­нем з Ра­сі­яй пра­ду­гле­джа­на па­ступ­лен­не вы­ваз­ных мыт­ных пош­лін на наф­та­пра­дук­ты ў су­ме $1 млрд 890 млн.

Без улі­ку вы­ваз­ных мыт­ных пош­лін на наф­ту і наф­та­пра­дук­ты, а так­са­ма мэ­та­вых да­ход­ных кры­ніц рэ­сур­сы бюд­жэ­ту скла­да­юць Br214,5 трлн і па­вя­ліч­ва­юц­ца да 2014 го­да на 7,5%. Да­хо­ды кан­са­лі­да­ва­на­га бюд­жэ­ту вы­зна­ча­ны ў су­ме Br252,9 трлн.

Што ты­чыц­ца бюд­жэт­ных рас­хо­даў, то па­ло­ва з іх мае са­цы­яль­ную на­кі­ра­ва­насць. Важ­ней­шыя з іх — на аду­ка­цыю і ахо­ву зда­роўя — у струк­ту­ры бюд­жэ­ту пры­рас­та­юць. До­ля рас­хо­даў на аду­ка­цыю па­вя­ліч­ва­ец­ца з 17,3% да 18,1%, на ахо­ву зда­роўя — з 14,2% да 14,8%. «Пра­ду­гле­джа­ныя ў бюд­жэ­це срод­кі на ахо­ву зда­роўя ў су­ме Br35,2 трлн за­бяс­пе­чаць функ­цы­я­на­ван­не дзяр­жаў­най сіс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя, ста­біль­ную дзей­насць ля­чэб­на-пра­фі­лак­тыч­ных уста­ноў, пра­да­стаў­лен­не бяс­плат­ных ме­ды­цын­скіх па­слуг на­сель­ніц­тву. Бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не аду­ка­цыі ў су­ме Br43 трлн дасць маг­чы­масць за­бяс­пе­чыць дзей­насць ка­ля 8 тыс. уста­ноў аду­ка­цыі, рэа­лі­за­цыю дзяр­жаў­ных пра­грам, змест ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы, не­аб­ход­най для ар­га­ні­за­цыі аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су», — рас­тлу­ма­чыў Ула­дзі­мір Ама­рын.

Пра­ект рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту пры­зна­ча­ны вы­ра­шыць шэ­раг пры­яры­тэт­ных за­дач: зні­жэн­не знеш­ня­га дзярж­доў­гу шля­хам вы­ка­нан­ня аба­вя­за­цель­стваў у асноў­ным за кошт да­хо­даў бюд­жэ­ту, за­ха­ван­не да­сяг­ну­та­га ўзроў­ню бюд­жэт­на­га фі­нан­са­ван­ня ахо­вы зда­роўя і аду­ка­цыі, пад­трым­ка ма­дэр­ні­за­цыі эка­но­мі­кі і экс­пар­ту, пад­крэс­ліў мі­ністр.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.