Вы тут

Скарб, якім не трэба раскідвацца


З мі­лых сяб­роў баць­кі мо­гуць не­ча­ка­на пе­ра­тва­рыц­ца ў рэ­аль­ных во­ра­гаў

Ча­сам, ка­лі чую па тэ­ле­ба­чан­ні ўсім доб­ра вя­до­мы сло­ган «Дзе­ці — на­ша ба­гац­це», за­дум­ва­ю­ся пра тое, як мно­гія га­то­вы пай­сці на ўсё, каб па­зба­віц­ца гэ­та­га скар­бу. На­пры­кан­цы ліс­та­па­да ў Брэс­це жан­чы­на ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня, каб «су­па­ко­іць» 5‑ме­сяч­на­га сы­на, не­каль­кі ра­зоў уда­ры­ла яго і кі­ну­ла на ка­на­пу. Пры па­дзен­ні не­маў­ля моц­на ўда­ры­ла­ся га­ла­вой. Праз не­каль­кі дзён хлоп­чык па­мёр у рэ­ані­ма­цый­ным ад­дзя­лен­ні Брэсц­кай дзі­ця­чай аб­лас­ной баль­ні­цы…

9-26

Як па­ве­да­міў «Звяз­дзе» Ві­таль ЯН­ЧЫН, на­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі работы ін­спек­цый па спра­вах не­паў­на­лет­ніх упраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, у на­шай кра­і­не зла­чын­ствы ў да­чы­нен­ні са­мых ма­лень­кіх дзя­цей мож­на пе­ра­лі­чыць на паль­цах ад­ной ру­кі. Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на гэ­та, дзе­ці пра­цяг­ва­юць за­ста­вац­ца аб'­ек­там агрэ­сіі з бо­ку да­рос­лых.

—Як па­каз­вае ана­ліз усіх пра­ва­па­ру­шэн­няў, зла­чын­ствы ў да­чы­нен­ні да­школь­ні­каў — адзін­ка­выя, — ка­жа Ві­таль Ян­чын. — Ся­рэд­ні ўзрост па­цяр­пе­лых — ад 8 да 16 га­доў. Пе­ра­важ­най боль­шас­ці зла­чын­стваў па­пя­рэд­ні­чае рас­піц­цё ал­ка­голь­ных на­по­яў. Ап'я­нен­не час­ця­ком пра­ва­куе хат­нія свар­кі і скан­да­лы. У су­куп­нас­ці гэ­та пры­во­дзіць да тра­гіч­ных на­ступ­стваў. З‑за ўзрос­ту, зна­хо­дзя­чы­ся ў за­леж­нас­ці ад баць­коў, дзе­ці ба­яц­ца звяр­тац­ца ў мі­лі­цыю, і пра ін­цы­дэн­ты нам звы­чай­на рас­каз­ва­юць сва­я­кі па­цяр­пе­лых. Але вар­та да­даць, што ў па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам цяж­кіх зла­чын­стваў за­фік­са­ва­на менш.

Агрэ­сія з бо­ку баць­коў ча­сам так і за­ста­ец­ца не­за­ўва­жа­най. Мно­гія па­доб­ныя фак­ты прос­та за­моўч­ва­юц­ца.

—І са­праў­ды, фак­ты лёг­кіх фі­зіч­ных па­шко­джан­няў вы­явіць складаней, чым цяж­кіх. Пра гэ­та яск­ра­ва свед­чыць вы­па­дак, ка­лі су­пра­цоў­нік ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх да­ве­даў­ся аб тым, як ай­чым здзек­ваў­ся са свай­го 15‑га­до­ва­га па­сын­ка. Муж­чы­ну за­тры­ма­лі за ад­мі­ніст­ра­цый­нае пра­ва­па­ру­шэн­не, у яго тэ­ле­фо­не вы­яві­лі ві­дэа, на якім ён ста­віць хлоп­ца го­лы­мі ка­ле­на­мі на грэц­кія кру­пы. Як вы­свет­лі­ла­ся, та­кім чы­нам ай­чым пры­чы­няў боль хлоп­цу на пра­ця­гу 2 га­дзін! У вы­ні­ку за­піс стаў падставай для завядзення кры­мі­наль­най спра­вы.

Хто най­час­цей здзяйс­няе зла­чын­ствы — муж­чы­ны ці жан­чы­ны?

—Ра­ней муж­чы­ны, а ця­пер ча­сам бы­вае вель­мі цяж­ка зра­зу­мець, хто знева­жае дзяцей часцей. Жан­чы­ны так­са­ма здзяйс­ня­юць су­праць­праў­ныя дзе­ян­ні. Каб зра­біць ма­ло­му ба­лю­ча, не­аба­вяз­ко­ва ва­ло­даць не­звы­чай­най сі­лай. І мно­гія ма­ці, як і баць­кі, ужы­ва­юць фі­зіч­ныя па­ка­ран­ні та­му, што лі­чаць іх эле­мен­там вы­ха­ван­ня. Праў­да, на­ўрад ці са­мі пад­лет­кі ўспры­ма­юць гэ­та як вы­ха­ван­не.

На­пэў­на, ка­ра­юць і за тое, што ў шко­ле атры­маў дрэн­ную ад­зна­ку, поз­на вяр­нуў­ся да­до­му з пра­гул­кі…

—На жаль, па­доб­нае так­са­ма зда­ра­ец­ца. На Брэст­чы­не жан­чы­на ха­це­ла па­леп­шыць па­спя­хо­васць дзі­ця­ці ў шко­ле з да­па­мо­гай ру­кап­рык­лад­ства. Бы­ла за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва, але па ам­ніс­тыі яе спы­ні­лі.

Ві­таль Алегавіч, ця­пер на ста­рон­ках га­зет, у ін­тэр­нэ­це ста­ла ня­рэд­ка з'яў­ляц­ца ін­фар­ма­цыя пра вы­пад­кі згвал­та­ван­ня не­паў­на­лет­ніх. Атрым­лі­ва­ец­ца, што коль­касць па­доб­ных зла­чын­стваў не змян­ша­ец­ца?

—Так, але ця­пер у лю­дзей па­вя­лі­чыў­ся да­вер да праваахоўнікаў. Што я маю на ўва­зе? Ра­ней фак­ты прос­та за­моўч­ва­лі­ся, а ця­пер пра гэ­тую тэ­му ад­кры­та га­во­раць у срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, і па­цяр­пе­лыя ці іх сва­я­кі ўжо не ба­яц­ца звяр­тац­ца ў пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны. Вось яшчэ адзін сум­ны прык­лад. Дзяў­чы­ну на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў гвал­ціў баць­ка. Аб гэ­тым яна пры­зна­ла­ся са­цы­яль­ным пе­да­го­гам толь­кі та­ды, ка­лі з'е­ха­ла з до­му, па­сту­пі­ла ў ся­рэд­не-тэх­ніч­ную на­ву­чаль­ную ўста­но­ву. Да­рэ­чы, МУС іні­цы­я­ва­ла зме­ны ў за­ка­на­даў­стве, і ў пер­шым чы­тан­ні быў пры­ня­ты за­ко­на­пра­ект, які па­вя­ліч­вае да 10 га­доў тэр­мін зня­во­лен­ня тых, хто здзяйс­няў гвал­тоў­ныя дзе­ян­ні сек­су­аль­на­га ха­рак­та­ру з не­паў­на­лет­ні­мі, у складзе груп, ранейсудзімых за падобныя злачынствы, а таксама тых, на каго ўскладзены абавязкі па выхаванні, утрыманні і ахове бяспекі, жыцця і здароўя дзіцяці.

І на­пры­кан­цы хо­чац­ца па­пра­сіць, каб ві­да­воч­цы не­апраў­да­най агрэ­сіі да дзя­цей (а па­доб­ныя вы­пад­кі зда­ра­юц­ца і ў гра­мад­скіх мес­цах) па­ве­дам­ля­лі аб гэ­тым у пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны. Нам так­са­ма не ха­пае ва­шай да­па­мо­гі. А лю­бы фо­та­зды­мак, ві­дэа­за­піс су­праць­праў­на­га дзе­ян­ня з тэ­ле­фо­на мо­жа са­дзей­ні­чаць пра­вер­цы, а пас­ля — за­вя­дзен­ню кры­мі­наль­най спра­вы ў да­чы­нен­ні агрэ­са­ра.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.