Вы тут

Спавяданне адвечнага


Бе­ла­рус­банк ад­зна­чае свой дзень на­ра­джэн­ня мас­тац­кай вы­ста­вай

«Дзя­ды» — так на­зваў вы­ста­ву сва­іх тво­раў Эду­ард Ма­цю­шо­нак. Экс­па­зі­цыя раз­ме­шча­на ў цэнт­раль­ным офі­се Бе­ла­рус­бан­ка і пры­све­ча­на дню на­ра­джэн­ня ста­рэй­шай фі­нан­са­вай уста­но­вы кра­і­ны. 26 снеж­ня бан­ку споў­ніц­ца 92 га­ды.

9-31

—Гэ­та мой зва­рот да лю­дзей, якія ма­юць род, якія па­мя­та­юць свае ка­ра­ні. Ра­зум­ны, пры­го­жы, моц­ны, кож­ны з нас, як ар­хі­тэк­тар улас­на­га лё­су, ста­іць на пля­чах сва­іх дзя­доў. Праз жыц­цё пра­но­сіць шчым­лі­выя ўспа­мі­ны — пры­га­жосць ра­ніш­няй ра­сы, пах сы­ра­дою і све­жа­га хле­ба. Па­мя­тае, як у хра­мах гу­чаць зва­ны на свя­та, ка­лі ча­ла­век на­ра­джа­ец­ца, бя­рэ шлюб аль­бо за­вяр­шае свой зям­ны шлях, — тлу­ма­чыць Эду­ард Ула­дзі­мі­ра­віч. — Мае па­лот­ны — гэ­та не апо­вед пра ся­бе аса­біс­та, а ба­чан­не ся­бе праз прыз­му пры­на­леж­нас­ці да ро­ду.

Што ёсць Баць­каў­шчы­на? Гэ­та мес­ца, дзе на­ра­дзіў­ся і дзе за­ка­па­на твая пу­па­ві­на. Ад­гэ­туль па­ча­ло­ся жыц­цё, тут вы­то­кі пя­шчо­ты і лю­бо­ві да жыц­ця, тут уз­нік­ла па­трэ­ба па­кі­нуць свой след, за­се­яць сваю ба­раз­ну. Пры­цяг­вае ўва­гу кар­ці­на «Свая ба­раз­на» як сім­вал вя­ліз­най пра­цы — фі­зіч­най і ду­хоў­най. Кар­ці­на — ад­каз на пы­тан­не аб сэн­се жыц­ця і свай­го пры­зна­чэн­ня на гэ­тым све­це, вель­мі не­дас­ка­на­лым. Як тут не ўзга­даць Еван­гел­ле ад Іа­а­на: «Праў­дзі­ва, праў­дзі­ва ка­жу вам, ка­лі пша­ніч­нае зер­не, тра­піў­шы ў зям­лю, не па­мрэ, то за­ста­нец­ца ад­но, а ка­лі па­мрэ, то пры­ня­се ба­га­ты плён».

Кар­ці­ны мас­та­ка — гэ­та ўспры­няц­це жыц­ця як млы­на, дзе вы­нік на­быт­каў руп­лі­вас­ці рук, як уха­біс­тай да­ро­гі, дзе ёсць мес­ца да­сяг­нен­ням і па­ка­ян­ню — «Я ві­на­ва­ты, ма­ма!», як зва­ро­ту на кру­гі свае, ка­лі най­каш­тоў­ней­шым мес­цам на зям­лі з'яў­ля­ец­ца тое, што за­вец­ца «мат­чы­най ха­тай».

Мас­та­ку ўлас­ці­ва над­звы­чай тра­пят­кое стаў­лен­не да ай­чын­най гіс­то­рыі, яе слын­ных по­ста­цяў. Зям­ля Агін­ска­га, Лас­тоў­ска­га, Драз­до­ві­ча… Яны се­я­лі сваю ба­раз­ну — больш за тое, сваё по­ле. «Кос­мас» Драз­до­ві­ча — гэ­та не прос­та парт­рэт пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га фан­тас­та, а па­клон лю­дзям, якія ства­ра­лі гіс­то­рыю. Пры­го­жую, са­ма­быт­ную… «Гу­кан­не вяс­ны», «Спеў жу­раў­ля», «Ванд­роў­ні­кам пры­свя­ча­ец­ца», «Глы­бо­кае. Ня­дзе­ля». Коль­кі лю­бо­ві ў гэ­тых кар­ці­нах! А якое пры­ця­галь­нае па­лат­но «Цеп­лы­ня» з ра­мон­ка­мі, што пра­бі­ва­юц­ца скрозь ка­мен­ную тоў­шчу, як але­го­рыя пры­га­жос­ці, мац­ней­шай за ка­мень!

— З дзя­цін­ства ча­ла­век па­ві­нен ве­даць, што на­ша гіс­то­рыя пры­го­жая. І ка­лі ён вы­рас­це ме­на­ві­та на та­кім све­та­по­гля­дзе, то і ўспры­няц­це ле­та­пі­су мі­нуў­шчы­ны, ве­ліч якой не змен­шы­лі жор­ны ча­су, бу­дзе па­важ­лі­вым, — лі­чыць Ма­цю­шо­нак.

Гляк з ва­лош­ка­мі, дзя­ды на пры­збе, лі­па, якая цві­це, грам­ніч­ная свеч­ка як абя­рэг для ду­хоў­нас­ці і ду­шэў­нас­ці ча­ла­ве­ка. З усі­мі гэ­ты­мі воб­ра­за­мі ў кож­на­га, хто да­кра­на­ец­ца да твор­час­ці мас­та­ка, на­ра­джа­юц­ца аса­біс­тыя аса­цы­я­цыі.

Крэ­да мас­та­ка — у кам­па­зі­цыі «Каў­чэг». Гэ­та ўсё са­мае каш­тоў­нае, ад­куль мы чэр­па­ем да­бры­ню — са­мае важ­нае, без ча­го жыц­цё не мае сэн­су. За­лі­тая свят­лом ха­та, аб­ра­зы ў ку­це, яб­лы­кі як сім­вал Спа­са і дзве по­ста­ці. Тва­ры іх не­вы­раз­ныя. Але ўгля­дзі­це­ся, і вы ўба­чы­це сваю ма­ту­лю, доб­рую, шчы­рую, ах­вяр­ную за­ха­валь­ні­цу і пад­аў­жаль­ні­цу ро­ду. Па­зна­е­це сваю ха­ту, зна­ё­мыя аб­ра­зы, ад­чу­е­це пры­ваб­ны пах пла­доў ме­на­ві­та той яб­лы­ні, што рас­ла ў дзе­да­вым са­дзе. Дзя­куй вам, што вы бы­лі, на­шы дзя­ды! Вы пра­клад­ва­е­це ду­хоў­ны шлях для нас і на­шых на­шчад­каў. Ад­веч­ная по­вязь ча­су!

Вы­ста­ва ў бан­каў­скай уста­но­ве — з'я­ва не зу­сім звы­чай­ная. І ўсё ж яна вы­клі­ка­ла вя­лі­кую ці­ка­васць у су­пра­цоў­ні­каў. Стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­бан­ка Сяр­гей Пі­са­рык, ві­та­ю­чы мас­та­ка, пад­крэс­ліў, што экс­па­зі­цыя на­паў­няе сэр­ца ўдзяч­нас­цю на­шым руп­лі­вым прод­кам, што па­кі­ну­лі нам не­ацэн­ную спад­чы­ну.

Ларыса ГРЫНЬКО.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.