Вы тут

Сучасная пошта — у новым мікрараёне


На­ва­год­ні па­да­ру­нак Го­ме­лю зра­бі­лі ка­зач­ныя ге­роі, на­тхнё­ныя кі­раў­ніц­твам Го­мель­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та». Дзед Ма­роз са Сня­гур­кай ста­лі «пер­ша­ад­кры­вальні­ка­мі» но­ва­га ад­дзя­лен­ня су­вя­зі ў 19-м мік­ра­ра­ё­не го­ра­да. Бу­даў­ніц­тва яго бы­ло рас­па­ча­та сё­ле­та ў чэр­ве­ні і за­верша­на ў рэ­корд­на ка­рот­кія тэр­мі­ны.

9-43

Ад­дзя­лен­не №53 бу­дзе аб­слу­гоў­ваць ка­ля 25 ты­сяч ча­ла­век. Та­му яго ад­крыц­цё не толь­кі знач­на змен­шыць на­груз­ку ў ра­ё­не но­ва­бу­доў­ляў, але і ста­ноў­ча ада­б'ец­ца на якас­ці аб­слу­гоў­ван­ня.

Ад­ной з пер­шых на­вед­валь­ніц ста­ла Іна Ка­дыш. Жан­чы­на жы­ве по­бач, ка­ля Ля­до­ва­га па­ла­ца, і вель­мі ўзра­да­ва­ла­ся, што атрым­лі­ваць паш­то­выя па­слу­гі ёй ста­ла вель­мі зруч­на.

— Ка­неш­не, гэ­тае ад­дзя­лен­не прос­та не­аб­ход­на, бо тое, дзе мы аб­слу­гоў­ва­лі­ся ра­ней, бы­ло пе­ра­поў­не­на. Пер­шае ўра­жан­не — тут вель­мі пры­го­жа! Мне спа­да­баў­ся сэр­віс, дзяў­ча­ты-апе­ра­та­ры вет­лі­выя, усё зроб­ле­на па-но­ва­му, з улі­кам су­час­ных за­пы­таў клі­ен­таў.

Са­праў­ды, унут­ры па­мяш­кан­ня ўста­ля­ва­ны ін­фа­кі­ёск, з да­па­мо­гай яко­га мож­на ажыц­ця­віць роз­ныя пла­ця­жы без ка­мі­сіі. Тут ар­га­ні­за­ва­ны тры ра­бо­чыя мес­цы для ўсіх ві­даў паш­то­вых па­слуг і пункт вы­да­чы па­сы­лак на два ра­бо­чыя мес­цы — з асоб­ным ува­хо­дам. Для паш­таль­ё­наў пра­ду­гле­джа­ны функ­цы­я­наль­ныя служ­бо­выя па­коі і ўтуль­ныя — для ад­па­чын­ку.

Пош­та аб­ста­ля­ва­на ўсі­мі не­аб­ход­ны­мі тэх­ніч­ны­мі і пра­грам­ны­мі срод­ка­мі. У пры­ват­нас­ці, спе­цы­яль­нае пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не для ўлі­ку і фік­са­ван­ня мес­ца раз­мя­шчэн­ня паш­то­вых ад­праў­лен­няў на стэ­ла­жах да­зва­ляе ажыц­цяў­ляць пра­цэс вы­да­чы па­сы­лак ад­ра­са­ту за мі­ні­маль­ны час.

Для Вік­то­рыі Дан­чан­ка но­вае ад­дзя­лен­не — пер­шае пра­цоў­нае мес­ца. Дзяў­чы­на за­кон­чы­ла лі­цэй, прай­шла прак­ты­ку і пра­ца­ўлад­ка­ва­ла­ся сю­ды апе­ра­та­рам су­вя­зі. Га­во­рыць, што вель­мі хва­лю­ец­ца і асэн­соў­вае ўсю ад­каз­насць.

— Ка­неш­не, па­бу­да­ваць но­вае ад­дзя­лен­не — вель­мі за­трат­ная спра­ва, — ад­зна­чае ды­рэк­тар Го­мель­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Га­лі­на Ця­рэ­шчан­ка. — Пры­нам­сі, у гэ­та (ад­дзя­лен­не) мы ўкла­лі Br4,8 млрд руб­лёў. Па на­шых раз­лі­ках, вя­лі­кія срод­кі аку­пяц­ца пры­бліз­на за 5 га­доў. Без­умоў­на, вель­мі важ­на тое, што мы атрым­лі­ва­ем да­дат­ко­вую вы­руч­ку. Але га­лоў­нае — мы ства­ра­ем якас­на но­вы ўзро­вень аб­слу­гоў­ван­ня для на­шых клі­ен­таў. Го­рад па­шы­ра­ец­ца, і лю­дзі пе­ра­яз­джа­юць у ін­шыя ра­ё­ны. Мы па­він­ны апе­ра­тыў­на рэ­ага­ваць на гэ­тыя пра­цэ­сы і ад­па­вед­ным чы­нам вы­строй­ваць сваю сет­ку аб­слу­гоў­ван­ня.

9-42

Інф­ра­струк­ту­ра но­вых мік­ра­ра­ё­наў Го­ме­ля хут­ка раз­ві­ва­ец­ца. Год та­му не­па­да­лёк быў зда­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю но­вы бу­ды­нак дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі і су­час­ны спар­тыў­ны комп­лекс. Пош­та ўваж­лі­ва со­чыць за тэн­дэн­цы­я­мі раз­віц­ця Го­ме­ля і так­са­ма не збі­ра­ец­ца спы­няц­ца. Ужо на­ле­та ў Клён­каў­скім мік­ра­ра­ё­не пла­ну­ец­ца ад­крыць ана­ла­гіч­нае ад­дзя­лен­не су­вя­зі.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.