Вы тут

Убачыць чалавека ў кожным


Па аў­то­рках у пры­ём­най ААТ «Птуш­ка­фаб­ры­ка «Рас­свет» утва­ра­ец­ца чар­га з тых, хто хо­ча ўлад­ка­вац­ца на пра­цу. Пры­яз­джа­юць у тым лі­ку і з Го­ме­ля, бо прад­пры­ем­ства зна­хо­дзіц­ца за 20 кі­ла­мет­раў ад аб­лас­но­га цэнт­ра. Тыя, для ка­го пра­цоў­ныя мес­цы зна­хо­дзяц­ца, лі­чаць, што ім вель­мі па­шан­ца­ва­ла.

Каб кад­ры вы­ра­ша­лі, іх вы­хоў­ва­юць

Фаб­ры­ка — так час­цей за ўсё ска­ро­ча­на тут на­зы­ва­юць прад­пры­ем­ства — што­год «ма­ла­дзее». Сён­ня амаль па­ло­ва пра­цоў­ных — ва ўзрос­це да 40 га­доў. І жыць ім ёсць дзе — што­год у Пя­соч­най Бу­дзе ўво­дзіц­ца но­вы 12-ква­тэр­ны дом. У вёс­цы, якая, да­рэ­чы, не мае ста­ту­су аг­ра­га­рад­ка, утва­рыў­ся не­вя­ліч­кі ра­ён з та­кіх аку­рат­ных двух­па­вяр­хо­ві­каў. Ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, што пры­хо­дзяць на прад­пры­ем­ства, час­цей за ўсё за­ста­юц­ца тут пас­ля аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі.

— Сё­ле­та пры­еха­лі ча­ты­ры: тры бух­гал­та­ры і адзін ве­тэ­ры­нар­ны фель­чар,   рас­каз­вае на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це ААТ «Птуш­ка­фаб­ры­ка «Рас­свет» На­тал­ля Кі­ся­лё­ва. — Між ін­шым, ле­тась да нас раз­мер­ка­ва­лі­ся 10 ча­ла­век, у па­за­мі­ну­лым го­дзе — 8. Час­та зда­ра­ец­ца так, што ра­бо­та на прад­пры­ем­стве ста­но­віц­ца спра­вай ся­мей­най. Мы тут ад­зна­чы­лі не ад­но вя­сел­ле. Та­кая тра­ды­цыя — га­ран­тыя за­ма­ца­ван­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў на вёс­цы.

Бы­лая га­мяль­чан­ка Яні­на Бі­бі­ка­ва раз­мер­ка­ва­ла­ся на птуш­ка­фаб­ры­ку ле­тась пас­ля за­кан­чэн­ня Ві­цеб­скай ве­тэ­ры­нар­най ака­дэ­міі. Сваё шчас­це знай­шла по­бач — вый­шла за­муж за ін­жы­не­ра-бу­даў­ні­ка Аляк­санд­ра Бі­бі­ка­ва. Ця­пер яны ра­зам з ін­шы­мі ча­ка­юць ква­тэ­ру. Жыл­лё тут атрым­лі­ва­юць стро­га згод­на з па­ста­ноў­кай на ўлік — за год-два. Між ін­шым, ня­даў­на з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць вы­ку­піць служ­бо­вае жыл­лё. Але для гэ­та­га трэ­ба ад­пра­ца­ваць на птуш­ка­фаб­ры­цы мі­ні­мум 10 га­доў.

Да­па­ма­га­ем лепш, чым сва­я­кі

Пра «са­цы­ял­ку» ўсе рас­каз­ва­юць ах­вот­на, бо ві­да­воч­на, што лю­дзям ёсць чым па­хва­ліц­ца. На­прык­лад, іль­гот­най маг­чы­мас­цю ад­па­чыць ле­там. Сё­ле­та ўсіх ах­вот­ных ва­зі­лі аў­то­бу­сам на Азоў­скае мо­ра на пра­ця­гу лет­ніх ме­ся­цаў — па 10 дзён.

Аў­то­бу­сы прад­пры­ем­ства пе­ра­во­зяць пер­са­нал так­са­ма на пра­цу і з пра­цы. Пры­чым не толь­кі з на­ва­коль­ных вё­сак Го­мель­ска­га і Доб­руш­ска­га ра­ё­наў, але і з аб­лас­но­га цэнт­ра. 6 кі­ла­гра­маў мя­са птуш­кі су­пра­цоў­ні­кі на­бы­ва­юць раз на ме­сяц за паў­ца­ны. На ра­бо­чых мес­цах ство­ра­ны доб­рыя ўмо­вы для пе­ра­адзя­ван­ня, хар­ча­ван­ня, мыц­ця.

9-29

—Ка­лі лю­дзі хо­дзяць на ра­бо­ту з жа­дан­нем і за­да­валь­нен­нем — гэ­та са­мы леп­шы сац­па­кет, — лі­чыць ды­рэк­тар ААТ «Рас­свет» Сяр­гей Кру­пянь­коў. — Вя­до­ма, «са­цы­ял­ка» ў нас ня­дрэн­ная. Мы да­па­ма­га­ем сва­ім лю­дзям лепш за сва­я­коў. Я за­ба­ра­ніў вы­ка­рыс­тоў­ваць крэ­ды­ты бан­каў. Да­ём лю­дзям у кошт за­ра­бот­най пла­ты ў за­леж­нас­ці ад уз­роў­ню іх за­роб­ку да­стат­ко­ва вя­лі­кія бес­пра­цэнт­ныя аван­сы. Та­кой маг­чы­мас­цю су­пра­цоў­ні­кі ка­рыс­та­юц­ца ак­тыў­на. Ро­бяць ра­мон­ты, на­бы­ва­юць тэх­ні­ку, дзя­цей у ВНУ ву­чаць та­кім чы­нам. Мы жы­вём па­куль не так ба­га­та, як ха­це­ла­ся б, але ця­куч­кі кад­раў у нас ня­ма. Лю­дзі тры­ма­юц­ца за ра­бо­ту і за за­ро­бак — пад Br6 млн у ся­рэд­нім, а ў асоб­ных пад­раз­дзя­лен­нях удвая боль­шы. Ка­лі са сту­дзе­ня-лю­та­га па­вя­лі­чым вы­твор­часць у су­вя­зі з уво­дам но­вых ад­дзя­лен­няў, па­вя­лі­чыц­ца і за­ро­бак. Важ­на ад­зна­чыць, што лю­дзі яго за­раб­ля­юць рэ­аль­на. Я ў но­гі ім га­то­вы па­кла­ніц­ца за тое, што яны так са­ма­ад­да­на пра­цу­юць. Та­му сак­рэ­ты на­шы не­вя­лі­кія: трэ­ба быць сум­лен­ным з людзь­мі.

Да­рэ­чы, за­ра­бот­ную пла­ту тут вы­плач­ва­юць на карт­ку без збо­яў 12 чыс­ла што­ме­сяц. Прад­пры­ем­ства не мае пра­тэр­мі­на­ва­ных крэ­ды­таў і ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца. Ме­на­ві­та птуш­ка­фаб­ры­ка «Рас­свет» зноў, дру­гі раз за­пар, уз­на­ча­лі­ла спіс пе­ра­мож­цаў на аб­лас­ных «Да­жын­ках»— у на­мі­на­цыі за вы­со­кія па­каз­чы­кі на ўбор­цы збож­жа. Сё­ле­та ся­рэд­няя ўра­джай­насць тут склала больш за 50 цэнт­не­раў з ад­на­го гек­та­ра пры баль­нас­ці гле­бы 25.

Шэф­ская пад­трым­ка сты­му­люе ве­ды

Дзве шко­лы і адзін дзі­ця­чы са­док зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі прад­пры­ем­ства. Яго кі­раў­ніц­тва лі­чыць, што важ­на гля­дзець у доў­га­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву. Ме­на­ві­та та­му вуч­няў з на­ва­коль­ных вё­сак да шко­лы пад­во­зяць аў­то­бу­сы птуш­ка­фаб­ры­кі. А ў ста­ло­вых на­ву­чаль­ных уста­ноў заў­сё­ды са­мыя све­жыя га­род­ні­на і ку­ры­нае мя­са ўласнай вы­твор­час­ці. Ме­на­ві­та та­му бы­лі зной­дзе­ны фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці, каб спан­сі­ра­ваць гра­шы­ма са­мых па­спя­хо­вых школь­ні­каў. Па вы­ні­ках 2013–2014 ву­чэб­на­га го­да 20 вуч­няў атры­ма­лі ра­за­вую сты­пен­дыю ў 5 ба­за­вых ве­лі­чынь. У перс­пек­ты­ве, маг­чы­ма, сты­му­ля­ваць гра­шы­ма леп­шых бу­дуць па вы­ні­ках кож­най чвэр­ці.

9-28

За­вуч па ву­чэб­най ра­бо­це Гра­баў­скай шко­лы На­тал­ля Ефа­на­ва га­во­рыць, што на пра­ця­гу ўся­го на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су іх уста­но­ва зна­хо­дзіц­ца пад піль­най ува­гай шэ­фаў:

—Асноў­ная част­ка баць­коў на­шых вуч­няў пра­цуе на птуш­ка­фаб­ры­цы «Рас­свет». Шэ­фы па­да­ры­лі нам спор­тін­вен­тар, заў­сё­ды да­па­ма­га­юць ма­тэ­ры­я­ла­мі пры ра­мон­це. Дзе­ці імк­нуц­ца атры­маць вы­со­кія ба­лы і вель­мі цэ­няць ма­тэ­ры­яль­нае за­ах­воч­ван­не — усе ста­ра­юц­ца ву­чыц­ца доб­ра.

Крэ­дыт да­ве­ру

Са­мая ба­лю­чая праб­ле­ма для мно­гіх бе­ла­рус­кіх вё­сак — п'ян­ства. Не вы­клю­чэн­нем ра­ней бы­лі і на­се­ле­ныя пунк­ты, што зна­хо­дзяц­ца ва­кол фаб­ры­кі. На­мес­нік кі­раў­ні­ка прад­пры­ем­ства На­тал­ля Кі­ся­лё­ва лепш за ін­шых ве­дае лё­сы жы­ха­роў, па­ка­ле­чан­ы ал­ка­го­лем. І та­му зма­га­ец­ца за кож­на­га:

—У нас ця­пер пра­цуе пяць ча­ла­век — аба­вя­за­ныя асо­бы. Я імк­ну­ся ў кож­ным з іх уба­чыць ча­ла­ве­ка. Да­вед­ва­ю­ся вель­мі пад­ра­бяз­на пра та­кія праб­лем­ныя сем'і і ўсе іх па­трэ­бы. Ка­лі ў ча­ла­ве­ку яшчэ не ўсё стра­ча­на, з ім мож­на раз­маў­ляць і за­клі­каць да сум­лен­ня. Ім важ­на даць пэў­ны крэ­дыт да­ве­ру, і не­ка­то­рыя ста­но­вяц­ца на шлях вы­праў­лен­ня. Што ты­чыц­ца тых, хто зу­сім ні­чо­га не хо­ча — тут мы пра­цу­ем ра­зам з участ­ко­вы­мі, сель­са­ве­там, су­дом, цэнт­рам за­ня­тас­ці… Не­ка­то­рых на­кі­роў­ва­ем у ЛПП. І ўсё ж ка­лі два га­ды та­му ў нас бы­ло 12 ча­ла­век, у якіх ада­бра­лі дзя­цей, ця­пер у тры сям'і іх вяр­ну­лі.

Па­ка­ран­не як спо­саб вы­ха­ван­ня

—Ня­даў­на мы ўзна­га­родж­ва­лі сва­іх су­пра­цоў­ні­каў да Дня сель­скай гас­па­дар­кі, — ад­зна­чае Сяр­гей Кру­пянь­коў. — Ся­род іх бы­ла і жан­чы­на, якая ка­лісь­ці лі­та­раль­на ля­жа­ла пад пло­там. Сён­ня яна ўво­гу­ле не п'е. Дзе­ці ў па­рад­ку. Яна вы­пра­ві­ла­ся. Тут жа не ваў­кі жы­вуць, а лю­дзі, якія заў­сё­ды да­па­мо­гуць, ка­лі трэ­ба. Што ты­чыц­ца па­ка­ран­ня за п'ян­ства — яно вель­мі жорст­кае. Я ад­ра­зу ж пі­шу за­гад — зволь­ніць. Тым не менш ра­зу­мею, што на вёс­цы знай­сці ін­шую пра­цу ча­ла­ве­ку бу­дзе вель­мі скла­да­на. Маг­чы­ма, мы по­тым яго зноў возь­мем пра­ца­ваць, але ён іс­тот­на стра­ціць у гра­шо­вым пла­не. Па­ка­ран­не — гэ­та не толь­кі ма­тэ­ры­яль­ныя стра­ты. Доў­гі час су­пра­цоў­нік не змо­жа атрым­лі­ваць пэў­ныя бо­ну­сы, якія ма­юць ін­шыя ў ка­лек­ты­ве. І ўсё ж, я ма­гу па­раў­ноў­ваць, та­му ска­жу, што ў го­ра­дзе лю­дзі так не пра­цу­юць, як на вёс­цы. Мо­жа, гэ­та цяр­пен­не, мо­жа, мяс­цо­выя тра­ды­цыі, а хут­чэй — ра­зу­мен­не та­го, што да іх доб­ра ста­вяц­ца. Лю­бы прык­лад па су­сед­стве больш важ­ны, чым ка­дзі­ра­ван­не ад ал­ка­го­лю.

9-30

Да­рэ­чы, на пра­хад­ной ад­на­го з ад­дзя­лен­няў птуш­ка­фаб­ры­кі мы па­зна­ё­мі­лі­ся з жан­чы­най, якая ў свой 31 год на­бы­ла вель­мі скла­да­ны жыц­цё­вы во­пыт. Яе лёс вар­ты асоб­на­га ар­ты­ку­ла. А ця­пер толь­кі ска­жу, што са­мым га­лоў­ным сты­му­лам вяр­нуц­ца да нар­маль­на­га жыц­ця для Свят­ла­ны ста­лі два яе сы­ны і на­мес­нік ды­рэк­та­ра прад­пры­ем­ства На­тал­ля Кі­ся­лё­ва. Ча­ла­ве­ку, яко­га ўсе лі­чы­лі зу­сім «пра­па­шчым», яна па­ве­ры­ла і аказ­ва­ла да­па­мо­гу ў лю­бой сі­ту­а­цыі. Сён­ня Свят­ла­на га­во­рыць, што без прад­пры­ем­ства не ўяў­ляе свай­го жыц­ця.

—Ня­даў­на ў нас быў сход і лю­дзі пы­та­лі: ка­лі ў нас у Пя­соч­най Бу­дзе бу­дуць клуб бу­да­ваць? — рас­каз­вае Сяр­гей Кру­пянь­коў. — Ка­лі праб­лем з за­роб­кам ня­ма, ёсць свая гас­па­дар­ка — лю­дзям важ­на, як ар­га­ні­за­ваць з ка­рыс­цю воль­ны час, ку­ды ва­дзіць зай­мац­ца дзя­цей. Гэ­та доб­рыя пы­тан­ні, якія трэ­ба бу­дзе вы­ра­шаць. Маг­чы­ма, зда­ро­вы лад жыц­ця спа­чат­ку трэ­ба на­са­джаць амаль што пры­му­со­ва. Але ж по­тым ён ар­га­ніч­на пры­жы­ва­ец­ца і лю­дзі са­мі імк­нуц­ца яго пад­трым­лі­ваць.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.