Вы тут

«Навучыся танцаваць, а астатняму жыццё навучыць»


Ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці Але­на ТРО­ІЦ­КАЯ пры­зна­ла­ся, што да 10 кла­са ні­чо­га не ўме­ла ра­біць па гас­па­дар­цы: ні шыць, ні мыць, ні кат­ле­ты сма­жыць... Кла­пат­лі­вая ба­бу­ля су­па­кой­ва­ла лю­бі­мую ўнуч­ку: «На­ву­чы­ся спа­чат­ку тан­ца­ваць, а ас­тат­ня­му жыц­цё на­ву­чыць». Ма­лень­кая Але­на пры­слу­ха­ла­ся да муд­рай па­ра­ды — і ў вы­ні­ку ста­ла ха­рэо­гра­фам-па­ста­ноў­шчы­кам, не адзін год тан­ца­ва­ла ў ан­самб­лі «Кры­жа­чок». І хоць тан­ца­мі яна даў­но ўжо не зай­ма­ец­ца, за­тое заў­сё­ды без­да­кор­на ру­ха­ец­ца і вы­гля­дае, уда­члі­вая ў сям'і і кар'­е­ры. «Тан­цы, вя­до­ма, не па­на­цэя ад усіх бед, але вель­мі да­па­ма­га­юць, — пры­зна­ла­ся Але­на Ула­дзі­мі­ра­ўна пад­час шчы­рай раз­мо­вы. — Ты не хо­дзіш па жыц­ці, а тан­цу­еш і, за­ўваж, ро­біш гэ­та пра­віль­на...»

9-19

Пра муф­тач­ку, кур­сы італь­ян­скай мо­вы і «піх­ні-па­ва­лю­ся»

Пад­час ву­чо­бы ў ха­рэа­гра­фіч­ным ка­ле­джы мя­не за­пра­ша­лі ў роз­ныя ка­лек­ты­вы. Бо здоль­ная бы­ла, атрым­лі­ва­ла­ся ўсё — ад кла­сі­кі да на­род­на­га тан­ца. Мо­жа­це са­бе ўя­віць, які я пе­ра­жы­ла шок, ка­лі тра­пі­ла па раз­мер­ка­ван­ні ў вёс­ку... Пра­цоў­ны дзень па­чы­наў­ся а 10 ра­ні­цы. А аў­то­бус з род­на­га Чэр­ве­ня ады­хо­дзіў на пяць га­дзін ра­ней. Та­му два га­ды ха­дзі­ла за 7 кі­ла­мет­раў на пра­цу пеш­шу. У лю­тыя ма­ра­зы вы­ра­тоў­ваў толь­кі не­па­праў­ны ап­ты­мізм ды цёп­лая муф­тач­ка, якую па­шы­ла мне ба­бу­ля.

У 17-18 га­доў дзе­ці, як пра­ві­ла, па­ра­ды ма­ці ўспры­ма­юць як ма­ра­лі­за­тар­ства. Мой Пла­тон не вы­клю­чэн­не: апош­нім ча­сам зу­сім мя­не не чуе, та­му я і вы­ра­шы­ла на­пі­саць яму ліст. Праб­ле­ма ма­ла­до­га па­ка­лен­ня ў тым, што яно не ўмее атрым­лі­ваць аса­ло­ды ад пе­ра­адо­лен­ня цяж­кас­цяў. Знач­на пра­сцей пе­ра­клас­ці ад­каз­насць на чу­жыя пле­чы, сыс­ці з не­пра­кла­дзе­най тра­сы, ска­заць «я не бу­ду гэ­та­га ра­біць»...

Ёсць лю­дзі, якія апус­ка­юць ру­кі. Але гэ­та не пра мя­не. Да­сяг­ну­ла не­ча­га толь­кі та­му, што заў­сё­ды ка­за­ла са­бе: ра­бі, што па­він­на, і ня­хай будзе, што бу­дзе. Ні­чо­га ў жыц­ці не бы­вае прос­та так. Сён­ня ду­ма­еш: «За што мне та­кое па­ка­ран­не?» А аказ­ва­ец­ца, ні­я­кае гэ­та не па­ка­ран­не, а са­мы са­праўд­ны па­да­ру­нак. Толь­кі аца­ніць яго ты змо­жаш пас­ля.

Кож­на­га ча­ла­ве­ка ўспры­маю як на­стаў­ні­ка. На­ват ка­лі моц­на па­крыў­дзіў, на­га­ва­рыў га­дас­цяў. На­са­мрэч ён мя­не та­кім чы­нам ву­чыць — цяр­пен­ню, спа­чу­ван­ню...

9-18

Ка­лі ўзні­кае ад­чу­ван­не без­вы­ход­нас­ці і ўсё сып­лец­ца па­між паль­цаў, то за­піс­ва­ю­ся на кур­сы. Не да­па­ма­гае — іду па­ра­лель­на на ін­шыя. Не ра­зу­мею лю­дзей, якія ўпа­да­юць у дэ­прэ­сію ці «за­гон», як мо­ладзь ка­жа. Са­бра­лі во­лю ў ку­лак, за­пі­са­лі­ся на кур­сы італь­ян­скай мо­вы і ву­чым, ву­чым, ву­чым. І, па­вер­це, дэ­прэ­сіі — як не бы­ло. Я ве­даю шмат жан­чын, якія пра­цу­юць кі­раў­ні­ка­мі і ма­юць не­стан­дарт­ныя за­хап­лен­ні.

Як па мне, лепш лю­бое дзе­ян­не з па­мыл­ка­мі, чым ся­дзець склаў­шы ру­кі і ча­каць з мо­ра па­го­ды. Мно­гія лю­дзі сён­ня жы­вуць па прын­цы­пе «піх­ні-па­ва­лю­ся». Не цярп­лю гэ­тую якасць, асаб­лі­ва ў муж­чы­нах.

Пра ба­ло­та, Ган­ну Ка­рэ­ні­ну і кі­ла­мет­ры под­ыу­маў

Бе­ла­рус­кіх дзяў­чат вы­лу­чае не ко­лер ва­ла­соў ды па­мер но­са, а сціп­ласць, ін­тэ­лі­гент­насць, стры­ма­насць у па­во­дзі­нах, ма­не­ры га­ва­рыць. Я б па­раў­на­ла на­шу на­цы­я­наль­ную пры­га­жосць з кроп­ляй кры­ніч­най ва­ды. Яна крыш­таль­на чыс­тая, без пры­ме­сяў. Не­як на­шы дзяў­ча­ты ў на­цы­я­наль­ных стро­ях уру­ча­лі ўзна­га­ро­ды ар­тыс­там на кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад». За ку­лі­са­мі Го­ша Ку­цэн­ка і Ма­рат Ба­ша­раў пы­та­юц­ца: «Дзе вы іх та­кіх бе­ра­це?» — «Мы іх на ба­ло­тах га­ду­ем», — па­жар­та­ва­ла я.

Су­час­най жан­чы­най быць скла­да­на, а ма­дэл­лю тым больш. Гэ­та вя­лі­кі груз. І не толь­кі той, ча­сам не вель­мі зруч­най, су­кен­кі, якую яна ня­се на са­бе, а перш за ўсё — груз ча­ла­ве­чых по­гля­даў, эмо­цый, зайз­драс­ці, за­ліш­няй лю­бо­ві. Ма­дэль увесь час па­він­на ся­бе ва ўсім аб­мя­жоў­ваць. Яна не мо­жа ес­ці, што хо­ча і ка­лі хо­ча, бо ліш­нія ка­ло­рыі не на ка­рысць фі­гу­ры. Нель­га ёй і ку­рыць, бо гэ­та ада­б'ец­ца на ко­ле­ры зу­боў і ску­ры. Больш за тое, ма­дэль не ва­ло­дае сва­ім ча­сам: ёй у лю­бы мо­мант мо­гуць па­тэ­ле­фа­на­ваць, і праз га­дзі­ну яна, кроў з но­су, па­він­на быць на кас­тын­гу.

лица-троицкая18-201014

Вя­до­мыя лю­дзі вы­бі­ра­юць са­бе ў жон­кі ма­дэ­ляў не­здар­ма. Не та­му, што гэ­та са­мыя пры­го­жыя дзяў­ча­ты, а та­му што па­спя­хо­вы­мі ма­дэ­ля­мі ста­но­вяц­ца толь­кі са­мыя ра­зум­ныя і пра­ца­лю­бі­выя пры­га­жу­ні. Бо за­лог пос­пе­ху да­лё­ка не ў на­гах «ад ву­шэй» ці мі­ла­від­ным тва­ры­ку, як мно­гія ду­ма­юць, а ў кі­ла­мет­рах под­ыу­маў, на­ма­та­ных на вы­со­кіх аб­ца­сах, як ка­жа Са­ша Вар­ла­маў. Гэ­та ве­лі­зар­ная пра­ца, пад­ман, слё­зы, крыў­да і бяс­кон­цая стом­ле­насць. Гэ­та кан­ку­рэн­цыя і стрэс. І ра­зу­мен­не та­го, што ўжо заўт­ра ты мо­жаш быць не­за­па­тра­ба­ва­ным.

Кож­ны ды­зай­нер адзен­ня шу­кае ма­дэль з гіс­то­ры­яй у ва­чах. Пры­хо­дзіць на кас­тынг дзяў­чы­на — ідэа­льная фі­гу­ра, пра­віль­ныя ры­сы тва­ру, а во­чы... пус­тыя. А мне для ка­лек­цыі Юлі Ла­туш­кі­най па­трэ­бен воб­раз Ган­ны Ка­рэ­ні­най. А Ка­рэ­ні­на, як вя­до­ма, аду­хоў­ле­ная ра­зум­ная жан­чы­на, якая да та­го ж уме­ла шчы­ра ка­хаць. У пра­цы ма­дэ­лі важ­ныя не толь­кі без­да­кор­ныя вон­ка­выя якас­ці, але і ха­рыз­ма. Та­му сё­ле­та мы афі­цый­на ад­кры­лі ма­дэль­нае агенц­тва На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці. Тут ма­ла­дыя лю­дзі атрым­лі­ва­юць да­дат­ко­вую пра­фе­сію — ма­дэль-дэ­ман­стра­тар адзен­ня 4 раз­ра­ду. Мы ву­чым дзяў­чат не толь­кі пра­віль­на па­зі­ра­ваць пе­рад ка­ме­рай ды ха­дзіць па под­ыу­ме, але і псі­ха­ло­гіі, эты­ке­ту, ак­цёр­ска­му май­стэр­ству... Бо ма­дэль, якая мае ніз­кі ін­тэ­лект, апры­ёры асу­джа­на на не­вя­до­масць.

лица-троицкая19-201014

За­раб­ляць, пра­цу­ю­чы ма­дэл­лю, мож­на, але асноў­ным пры­быт­кам гэ­та не бу­дзе. Мод­ныя тэн­дэн­цыі хут­ка­плын­ныя. Мя­ня­ец­ца мо­да на асо­бы і ты­па­жы, на рост... Та­му мы заў­сё­ды ка­жам на­шым ма­дэ­лям, што трэ­ба атрым­лі­ваць аду­ка­цыю і асвой­ваць яшчэ ад­ну пра­фе­сію, якая ста­не асноў­най пас­ля сы­хо­ду з ма­дэль­на­га біз­не­су. А пра­цу ма­дэл­лю мож­на пе­ра­тва­рыць у да­дат­ко­вы за­ро­бак, на­прык­лад, удзель­ні­чаць у здым­ках рэ­кла­мы. На­прык­лад, «Міс Бе­ла­русь 2008» Воль­га Хі­жан­ко­ва і да гэ­та­га ча­су зды­ма­ец­ца ў рэ­кла­ме пра­дук­цыі бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, па­ста­ян­на іні­цы­юе даб­ра­чын­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Пры гэ­тым у яе ёсць і па­ста­ян­ная пра­ца.

Пра Дуль­сі­нею, гры­ма­сы і бла­кіт­ную коф­тач­ку

Ма­дэ­лі вы­хо­дзяць за­муж, раз­ля­та­юц­ца па ўсім све­це і шлюць мне він­ша­валь­ныя паш­тоў­кі з за­меж­ны­мі мар­ка­мі. Ма­ма мя­не ву­чы­ла: «Пра­жы­вай жыц­цё так, да­чуш­ка, каб у спі­ну лю­дзі не пля­ва­лі». Гэ­та жу­дас­на, ка­лі вый­шаў за дзве­ры, а та­бе ў след «а та­кая-рас­та­кая». Та­му стаў­лю­ся да лю­дзей так, як я ха­це­ла б, каб ста­ві­лі­ся да мя­не. Да­во­дзіц­ца быць стро­гай, але пры гэ­тым ста­ра­юся заставацца спра­вяд­лі­вай. Сфе­ра ра­бот­ні­каў куль­ту­ры і мас­тац­тва вель­мі спе­цы­фіч­ная. Я са­ма вы­ха­дзец з яе і ве­даю, што ка­лі даць во­лю і не ста­віць ней­кіх ра­мак, на­прык­лад, не рэг­ла­мен­та­ваць пра­цоў­ны дзень, то я ма­гу ў прын­цы­пе не су­стра­кац­ца са сва­і­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі. Ды­рэк­тар па­ві­нен быць пры­кла­дам для сва­іх ра­бот­ні­каў, ме­на­ві­та та­му я заў­сё­ды на пра­цы ў 8.30.

лица-троицкая41-201014

Кож­ную ра­ні­цу а шос­тай мя­не бу­дзіць Дуль­сі­нея, і мы ідзём гу­ляць. З са­ма­га па­чат­ку са­ба­ка вы­браў мя­не ва­жа­ком у до­ме, слу­ха­ец­ца толь­кі мя­не, усім ас­тат­нім па­ка­зае сваё «фі». Па да­ро­зе, па­куль цём­на, раб­лю ды­халь­ную гім­нас­ты­ку. Ран­нія мі­на­кі, пэў­на, ду­ма­юць, што цёт­ка звар'­я­це­ла — хо­дзіць, гры­мас­ні­чае, пых­ціць (смя­ец­ца). Але на што не пой­дзеш дзе­ля пры­га­жос­ці! Да­рэ­чы, ды­халь­ная гіс­нас­ты­ка — вы­дат­ная аль­тэр­на­ты­ва роз­ным там бо­тэк­сам.

9-20

Люб­лю ез­дзіць на мет­ро, бо там су­стра­ка­юц­ца вель­мі пры­го­жыя дзяў­ча­ты. Я ім раз­даю ві­зі­тоў­кі. А пас­ля «збі­раю ўра­джай». Я ка­жу сва­ім су­пра­цоў­ні­кам: «Вы моц­на па­мы­ля­е­це­ся, ка­лі ду­ма­е­це, што су­стрэ­не­це сва­іх па­тэн­цый­ных бу­ду­чых ву­ча­ніц на аў­та­за­праў­цы. Ка­лі дзяў­чы­на едзе на «ся­мёр­цы», на­ўрад ці ёй па­трэб­на На­цы­я­наль­ная шко­ла пры­га­жос­ці...

У нас ёсць ці­ка­вы курс для дзяў­чат і жан­чын роз­на­га ўзрос­ту, якія хо­чуць па­да­браць ін­ды­ві­ду­аль­на­га стыль і імідж — «Шко­ла пры­га­жос­ці». Ня­ма не­пры­го­жых жан­чын. Час і жа­дан­не — і з лю­бой мож­на зра­біць пры­га­жу­ню. Але не вар­та за­бы­ваць, што пры­га­жосць — гэ­та не толь­кі пра­віль­ныя ры­сы тва­ру, то­ча­ная фі­гур­ка і роў­ная спі­на, пры­га­жосць — гэ­та ў пер­шую чар­гу бляск у ва­чах. Ад ка­хан­ня, лю­бі­май спра­вы ці ма­ла яшчэ ад ча­го...

На мі­ну­лы кас­тынг прый­шло вель­мі шмат хлоп­цаў, а яны, не сак­рэт, менш за­па­тра­ба­ва­ныя, чым дзяў­ча­ты. Не так шмат у нас ды­зай­не­раў шы­юць для муж­чын. Маю ўва­гу ад­ра­зу ж пры­цяг­нуў ма­ла­ды ча­ла­век у бла­кіт­най вя­за­най коф­це. Усе бру­таль­ныя, а яму толь­кі скрып­ку ў ру­кі. Ба­тан, як ска­заў бы мой сын. Не вы­тры­ма­ла, пы­та­ю­ся: «Ма­ла­ды ча­ла­век, а вы на­вош­та сю­ды прый­шлі?» — «Па ўпэў­не­насць, — аша­ла­міў ён ка­мі­сію сва­ім ад­ка­зам. — Вы не ўяў­ля­е­це, як я пры­му­шаў ся­бе сю­ды прый­сці». І што вы ду­ма­е­це: ака­заў­ся вель­мі доб­рай ма­дэл­лю. Хоць ён і ін­шы, але пры гэ­тым не ба­іц­ца быць не та­кім, як усе.

лица-троицкая16-201014

Пра ка­ша­лёк, аль­тэр­на­ты­ву брыль­ян­там і мо­ву жэс­таў

Мне шка­да лю­дзей, якія ні­ко­лі ні­ко­га не ка­ха­лі. Ка­хан­не — са­мае леп­шае, што мо­жа зда­рыц­ца з ча­ла­ве­кам. Толь­кі дзе­ля яго вар­та жыць!

З пер­ша­га дня на­зы­ваю свяк­роў ма­май. Яна ў мя­не не­па­раў­наль­ная. Ад­кры­вае мой ка­ша­лёк, ка­лі там ёсць гро­шы — не ча­пае, а ка­лі ня­ма, то пад­кла­дае ці­хень­ка. Ёй хут­ка 70, але заў­сё­ды вы­гля­дае з іго­лач­кі. На­ват у вы­хад­ныя з са­ма­га ран­ку фар­буе вей­кі. Я ка­жу: «Ма­ма, на­вош­та?» — «Як гэ­та на­вош­та! Не­ўза­ба­ве Пла­тон пра­чнец­ца!».

У ма­ла­до­сці лю­бі­ла пай­сці з сяб­роў­ка­мі ў рэ­ста­ран, вы­піць кры­ху ві­на, па­га­ва­рыць. Мне па­да­ба­ла­ся тая ат­мас­фе­ра. Ка­лі кры­ху па­ста­ле­ла, ска­жам так, ста­ла пра­во­дзіць час на све­жым па­вет­ры. На­ват ле­ці­шча на­бы­ла, каб быць блі­жэй да зям­лі.

Я са­да­вод да моз­гу кас­цей. Дзе б ні бы­ла, аду­сюль пры­во­жу ней­кія не­ве­ра­год­ныя рас­лі­ны. У Аль­пах, на­прык­лад, вы­ка­па­ла ма­лень­кую ліс­тоў­ні­цу — яна вы­рас­ла ўжо ў вя­лі­кае дрэ­ва. Я скон­чы­ла кур­сы ланд­шафт­на­га ды­зай­ну. Гэ­та, да­рэ­чы, быў чар­го­вы вы­хад са стрэ­са­вай сі­ту­а­цыі. Па­ду­ма­ла: «Ах, та­бе дрэн­на? Та­ды пой­дзем на ланд­шафт­ны ды­зайн. Та­бе заў­сё­ды гэ­та бы­ло ці­ка­ва». Ця­пер пра­цую на зям­лі не толь­кі з ін­та­рэ­сам, але і з ве­дан­нем спра­вы. Праў­да, я не на­ле­жу да раз­ра­ду дач­ні­каў, якія ма­юць план­та­цыі буль­бы. Ад­вя­ла не­каль­кі гра­дак пад ка­бач­кі, агур­кі, цы­бу­лю... Асноў­ную пло­шчу ўчаст­ка зай­мае га­зон.

Са мной не жы­ве ні­вод­на­га брыль­ян­та і ні­вод­на­га ізум­ру­да. За­тое вя­ліз­ная коль­касць ура­жан­няў ад па­да­рож­жаў. Ка­лі мне да­дуць ты­ся­чу до­ла­раў і ска­жуць ку­піць тое, што ду­ша па­жа­дае, не раз­дум­ва­ю­чы, пач­ну скла­даць но­вы марш­рут.

На жаль, не ве­даю ні­вод­най за­меж­най мо­вы. Але гэ­та мне ні­ко­лі не пе­ра­шка­джа­ла. Мо­ву жэс­таў ні­хто не ад­мя­няў. Ка­лі я ха­чу неш­та ска­заць, а ты хо­чаш па­чуць, мы заў­сё­ды да­мо­вім­ся: на­ма­лю­ем кры­жы­кі, па­лач­кі. Ды і ва­чы­ма ін­шы раз мож­на ска­заць больш, чым сло­ва­мі.

З уз­рос­там па­чы­на­еш сма­ка­ваць жыц­цё, ра­зу­мець, на­коль­кі гэ­та важ­на — не толь­кі ру­хац­ца, але і на­зі­раць за ру­хам ва­кол і ўнут­ры ся­бе.

Мар­ная спра­ва — апраўд­ваць ча­кан­ні ін­шых, усё жыц­цё пад­строй­вац­ца. На ды­бач­ках усё роў­на доў­га не пра­ста­іш. І ка­лі ця­бе не лю­бяць ці не пры­ма­юць та­кім, які ты ёсць, — зна­чыць гэ­та не твае лю­дзі, па­ва­роч­вай і ідзі ў ін­шы бок. Бо га­лоў­нае ў жыц­ці — не стра­ціць ся­бе, пра­жыць ме­на­ві­та сваё жыц­цё.

Надзея ДРЫЛА

Фота Таццяны РУСАКОВІЧ

 


 Усе матэрыялы праекта "Сустрэча без абцасаў"

2012 год 

Жанна РАМАНОВІЧ, старшыня Камітэта па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: "Я ніколі не была карміліцай у сям'і"

Жанна БІРЫЧ, віцэ-мэр Мінска: «Я дагэтуль прыношу дадому каштаны»

Ганна  ГАРЧАКОВА, дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса: "Кожны раз плачу, калі паміраюць дзеці"

Людміла ГУЦЬКО, дырэктар цэнтра для дарослых з абмежаваннямі “Востраў надзеі”:  "Два крыжы на адну сям'ю не даюцца"

Наталля ПАСПЕЛАВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення: «Пастаянна адчуваю сябе цяжарнай»

Надзея КАТКАВЕЦ, намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта: «Калі выйду на пенсію, пайду экскурсаводам у музей»

Таццяна БАНДАРЧУК, экс-дырэктар Белдзяржцырка: "У мяне атрымліваецца "аЦЫРКачваць"

Іна МАЛІНОЎСКАЯ, дырэктар фабрыкі “Світанак”: "У маёй працоўнай кніжцы адзін запіс — "Світанак"

2013 год

Вольга МЫЧКО, галоўны ўрач “Бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс”: "Трэба жыць, а не дажываць"

Людміла ТАЛМАЧОВА, дырэктар Жодзінскай жаночай гімназіі: "Выходзіць замуж трэба па каханні!"

Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні: «Аптымізм найлепш спрыяе ва ўсіх справах»

Людміла ШЧАСЛІВЕНКА, намеснік дырэктара новасібірскага  Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра імя Еўфрасінні Полацкай

Наталля НАВАЖЫЛАВА, дырэктар фітнэс-цэнтра “Багіра”: "Лянівыя старэюць раней!"

Валянціна ВАЙЦЯШОНАК, дырэктар ААТ “Заслаўе-тур”: "З такім сынам я не мела права быць слабай"

Алена ЖДАНОВІЧ, кіраўніца адвакацкага бюро “Права і сямейная медыяцыя”: "Шлюбныя адносіны спыняюцца — бацькоўскія застаюцца"

Валерыя КЛІЦУНОВА, старшыня праўлення ГА “Адпачынак у вёсцы”: "Сябры казалі: "Лера, знімі ружовыя акуляры!"

Настасся УНУЧАК, дырэктар цэнтра лазернай карэкцыі зроку “Оптымед”: «У жыцці вельмі важна дачакацца свайго чалавека»

Ірына КАБАСАКАЛ: «Я люблю, каб усё было так, як я люблю»

Алена БЕРАСНЕВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу: «Шчасце — не месца, куды можна прыйсці»

2014 год

Свят­ла­на ЗЭРЭ, кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TUT.BY: «Не чакайце прынца, ляпіце з сябе прынцэсу»

Люд­мі­ла ХМЯЛЬНІЦКАЯ, дырэктар музея М.Шагала: «Так захапiлася Шагалам, што за­та­пі­ла су­се­дзяў…»

Ірына ДАЎГАЛА, галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці. Жанчына-афарызм, або Спя­шай­це­ся па­спець ска­заць «дзя­куй»

Але­на ТРОІЦКАЯ, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці:
«Навучыся танцаваць, а астатняму жыццё навучыць»

2015 год

На­дзея ЕР­МА­КО­ВА, экс-кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га бан­ка: «Нічога ў жыцці мне не давалася проста»

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.