Вы тут

І ма­ла­ка­воз прый­шоў


На «пра­мую лі­нію», якую пра­во­дзіў стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін Су­мар 12 ліс­та­па­да, да­зва­ні­ла­ся Лю­боў Ці­ха­на­ўна Ро­ля з вёс­кі Ве­ляс­ні­ца Пін­ска­га ра­ё­на. Жан­чы­на скар­дзі­ла­ся на тое, што ў яе не бя­руць ліш­кі ма­ла­ка.

У сва­ёй пад­соб­най гас­па­дар­цы яна тры­мае 10 ка­роў, а вось здаць ма­ла­ко няма ні­я­кай маг­чы­мас­ці. Ле­там праб­ле­ма част­ко­ва вы­ра­ша­ла­ся з да­па­мо­гай дач­ні­каў: не­да­лё­ка ад вёс­кі зна­хо­дзяц­ца два дач­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы. «А во­сен­ню і зі­мой зу­сім ня­ма ку­ды яго дзя­ваць, бы­ва­юць дні, хоць у ра­вок тое ма­ла­ко вы­лі­вай», — вы­каз­ва­ла сваю крыў­ду вяс­ко­вая гас­па­ды­ня. Гу­бер­на­тар та­ды па­абя­цаў па­спры­яць у вы­ра­шэн­ні праб­ле­мы. Ад­па­вед­нае да­ру­чэн­не атры­маў стар­шы­ня Пін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рый Раб­ка­вец.

Аў­тар гэ­тых рад­коў вы­ра­шы­ла да­зва­ніц­ца ў Ве­ляс­ні­цу і па­ці­ка­віц­ца, што па­мя­ня­ла­ся з тае па­ры.

Лю­боў Ці­ха­на­ўна па­ча­ла з удзяч­нас­ці кі­раў­ні­ку воб­лас­ці за ўва­гу да яе зва­ро­ту. Па­вод­ле яе слоў, ма­ла­ка­воз спы­ніў­ся на­су­праць яе ся­дзі­бы ўжо на на­ступ­ны дзень.

— А лі­та­раль­на ж за не­каль­кі дзён да гэ­та­га я атры­ма­ла пісь­мо з рай­вы­кан­ка­ма, дзе мне ад­мо­ві­лі ў ма­ёй прось­бе… І ў сель­выканкам я звяр­та­ла­ся — там мне ра­і­лі са­ма­стой­на ад­во­зіць ма­ла­ко на ма­лоч­ны за­вод у Пінск, а гэ­та 25 кі­ла­мет­раў, — рас­каз­ва­ла Лю­боў Ро­ля. — Ра­ней усё бы­ло доб­ра, бо збо­рам ма­ла­ка ад на­сель­ніц­тва зай­маў­ся сель­са­вет. Га­ды тры та­му гэ­ту функ­цыю пе­рад­алі гас­па­дар­цы. А наш бы­лы кал­гас да­лу­чы­лі да ін­ша­га, цэнтр яко­га зна­хо­дзіц­ца за 18 кі­ла­мет­раў ад Ве­ляс­ні­цы. На­рых­тоў­шчы­кі за­яз­джа­юць ту­ды. А на на­шу вёс­ку, дзе з ма­ла­ка­здат­чы­каў за­ста­ла­ся ад­на я, ні­хто не звяр­таў ува­гі.

Усё ле­та Лю­боў Ці­ха­на­ўна вы­круч­ва­ла­ся, ганд­лю­ю­чы ма­ла­ком у дач­ных па­сёл­ках. Але ж гэ­та ня­лёг­кая пра­ца. Лю­дзі куп­ля­юць па літ­ру, два, тры ма­ла­ка. Гэ­та вы­ма­гае шмат да­дат­ко­вай ра­бо­ты: за­нес­ці, раз­ліць, па­мыць та­ру. Паў­дня ад­ні­мае толь­кі сам пра­цэс про­да­жу ма­ла­ка. А дзе­сяць ка­роў да­гле­дзець трэ­ба, па­да­іць. Та­му здаць ма­ла­ко оп­там — са­мы леп­шы ва­ры­янт для гас­па­ды­ні. Лю­боў Ро­ля пры­кла­ла не­ма­лыя на­ма­ган­ні, каб стаць удзель­ні­цай тэ­ле­фон­на­га дыя­ло­гу з гу­бер­на­та­рам. Рас­каз­ва­ла, што со­рак хвілін на­бі­ра­ла па­трэб­ны ну­мар, але ўсё ж да­зва­ні­ла­ся. І вель­мі здзі­ві­ла­ся, ка­лі лі­та­раль­на на на­ступ­ны дзень ля яе ва­рот спы­ні­ла­ся ма­шы­на з цыс­тэр­най.

Ака­за­ла­ся, што пы­тан­не вы­ра­шыць не так і скла­да­на, тым больш вёс­ка Ве­ляс­ні­ца зна­хо­дзіц­ца ка­ля да­ро­гі, па якой пра­хо­дзіць ма­ла­ка­воз.

Лю­боў Ці­ха­на­ўна — спрак­ты­ка­ва­ная гас­па­ды­ня, якая лю­біць жы­вё­лу. Яна лі­чыць, што мяс­цо­вая ўла­да ўсё ж па­він­на звяр­таць боль­шую ўва­гу на пад­соб­ную гас­па­дар­ку. Яна пе­ра­ка­на­на: ка­лі б не бы­ло праб­ле­мы з на­рых­тоў­кай кар­моў, з вы­па­сам жы­вё­лы, то на­ват 70‑га­до­выя пен­сі­я­нер­кі ка­роў тры­ма­лі б.

Лю­боў Ці­ха­на­ўну, як пры­зна­ла­ся яна, муж ужо не раз уга­вор­ваў збыць гас­па­дар­ку ці ска­ра­ціць яе ўтрая. Сам ён ін­ва­лід пер­шай гру­пы па зро­ку, та­му іс­тот­на да­па­маг­чы жон­цы з до­гля­дам ка­роў не мо­жа. Пад­трым­лі­ва­юць баць­ку і га­рад­скія сы­ны: не раз за­во­дзі­лі раз­мо­ву, што ма­ці трэ­ба па­ду­маць пра цал­кам за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак. Ды яна па­куль не зга­джа­ец­ца.

— Столь­кі пра­цы ўкла­дзе­на ў мой ма­лень­кі ста­так, кож­ную з ка­ро­вак ве­даю па ха­рак­та­ры, звыч­ках. Ці па­ве­ры­це, ру­ка па­куль не пад­ні­ма­ец­ца за­вес­ці іх на бой­ню, — га­во­рыць вяс­ко­вая гас­па­ды­ня. — Хоць і ра­зу­мею, што ра­бо­та цяж­кая, і з кож­ным го­дам не бу­дзе ляг­чэй. Кар­мы да­во­дзіц­ца куп­ляць у фер­ме­ра з Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на. Праў­да, ця­пер з гэ­тым лепш ста­ла і ў сва­ёй гас­па­дар­цы. Мно­гае на­бы­ва­ем на мес­цы. Па­су ў асноў­ным на ня­ўдо­бі­цах, мес­ца ха­пае. Ну а ка­лі са збо­рам ма­ла­ка і да­лей усё бу­дзе іс­ці глад­ка, па­тры­маю яшчэ сваю ма­лень­кую фер­му, — ска­за­ла Лю­боў Ці­ха­на­ўна.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.