Вы тут

Не горш, чым у горадзе. А можа, і лепш!


У Бя­лы­ніц­кім ра­ё­не па­цы­ен­ты мо­гуць за­ка­заць аса­біс­та­га тэ­ра­пеў­та, а ле­кі па рэ­цэп­це атры­маць лі­та­раль­на на пры­ёме

Ка­лі вы ўсё яшчэ лі­чы­це, што са­мае леп­шае ме­ды­цын­скае аб­ста­ля­ван­не зна­хо­дзіц­ца ў Мін­ску ці ў край­нім вы­пад­ку — у аб­лас­ным цэнт­ры, то па­мы­ля­е­це­ся. Сён­ня і вёс­кам ёсць чым здзі­віць. Не­здар­ма ж у рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се якас­ці і куль­ту­ры ме­дабс­лу­гоў­ван­ня па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да пе­ра­маг­ла Не­жкаў­ская ўра­чэб­ная ам­бу­ла­то­рыя Бя­лы­ніц­ка­га ра­ё­на.

10-15

— Яшчэ не кож­ная ма­гі­лёў­ская па­лі­клі­ні­ка мо­жа па­хва­ліц­ца та­кім аб­ста­ля­ван­нем, якое ў нас ёсць, — усмі­ха­ец­ца ў ад­каз на маё пы­тан­не аб пе­ра­ва­гах га­рад­ско­га ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня за­гад­чы­ца Не­жкаў­скай ам­бу­ла­то­рыі Ма­рыя Зай­ца­ва.— На­ват ана­ліз кры­ві мы мо­жам зра­біць за 5 хві­лін — у нас для гэ­та­га ёсць аў­та­ма­тыч­ны ана­лі­за­тар. Я ўжо не ка­жу пра су­час­ны элект­ра­кар­ды­ёг­раф «Кар­ды­ян», ін­шыя апа­ра­ты для ды­яг­нос­ты­кі, ля­чэн­ня і фі­зі­яп­ра­цэ­дур.

Ам­бу­ла­то­рыя аб­слу­гоў­вае 28 на­се­ле­ных пунк­таў у ра­ды­у­се 16 кі­ла­мет­раў. З 3200 ча­ла­век, якія пра­жы­ва­юць тут, чац­вёр­тая част­ка — пен­сі­я­не­ры, за зда­роў­ем якіх па­трэ­бен па­ста­ян­ны кант­роль. У кож­на­га — «бу­кет» хва­роб, ска­ча ціск, «ба­рах­ліць» сэр­ца. Але на ме­ды­цын­скае аб­слу­гоў­ван­не на­ра­каць не да­во­дзіц­ца. Акра­мя су­час­най ам­бу­ла­то­рыі з клі­ні­ка-ды­яг­нас­тыч­най ла­ба­ра­то­ры­яй, дзён­ным ста­цы­я­на­рам і на­ват ста­ма­та­ла­гіч­ным ка­бі­не­там, на­сель­ніц­тва аб­слу­гоў­ва­юць яшчэ 3 ФА­Пы. Ад са­май ад­да­ле­най вёс­кі да блі­жэй­ша­га фель­чар­ска­га пунк­та — 2 кі­ла­мет­ры. А ў ме­ды­каў, што пра­цу­юць тут, на ўзбра­ен­ні ка­лі не свая ма­шы­на, то спе­цы­яль­на на­бы­ты для гэ­тых мэт за бюд­жэт­ныя гро­шы ве­ла­сі­пед.

Тут жа, на ФА­Пе, ёсць не­вя­ліч­кі ап­тэч­ны пункт, дзе, як свед­чыць урач, ёсць усё не­аб­ход­нае. У край­нім вы­пад­ку фель­чар заў­сё­ды мо­жа апе­ра­тыў­на звя­зац­ца з ап­тэ­кай аг­ра­га­рад­ка і па­поў­ніць за­пас.

— Атры­маць ме­ды­цын­скую кан­суль­та­цыю ці на­быць ле­кі жы­ха­ры мо­гуць на­ват не вы­яз­джа­ю­чы з вёс­кі, — ка­жа Ма­рыя Зай­ца­ва. — У кож­ным на­се­ле­ным пунк­це раз на два тыд­ні пра­цуе так зва­ны пе­ра­соў­ны ФАП. Пры­ём вя­дзец­ца на ба­зе спе­цы­яль­на пры­зна­ча­на­га для су­стрэч з на­сель­ніц­твам «са­цы­яль­на­га» до­ма.

Да­сяг­нуць узор­на­га ўзроў­ню ам­бу­ла­то­рыі да­па­маг­ло яшчэ і тое, што раз­мя­шча­ец­ца яна на тэ­ры­то­рыі аг­ра­га­рад­ка Ві­шоў, дзе зна­хо­дзіц­ца вя­до­мы ў воб­лас­ці і за яе ме­жа­мі кал­гас «Ра­дзі­ма». Яго кі­раў­нік Аляк­сандр Ла­па­цен­таў са­дзей­ні­чае та­му, каб на­сель­ніц­тва пры­трым­лі­ва­ла­ся зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця і не хва­рэ­ла. У яго гас­па­дар­цы на­ват іс­нуе цэ­лая сіс­тэ­ма да­плат для тых, хто не мае шкод­ных звы­чак і зай­ма­ец­ца спор­там.

— Ён ні­ко­лі не ад­маў­ля­ец­ца нам да­па­маг­чы, — за­ўва­жае га­лоў­ны ўрач Бя­лы­ніц­кай ра­ён­най баль­ні­цы Вік­тар Пянь­коў­скі.— За кошт гас­па­дар­кі на­бы­ты ла­ба­ра­тор­нае і ін­шае аб­ста­ля­ван­не. А ка­лі да­ве­даў­ся, што не­каль­кі ча­ла­век не прай­шлі флю­араг­ра­фію, ху­цень­ка ар­га­ні­за­ваў транс­парт, і мы ўсіх аб'­еха­лі. Ця­пер кі­раў­нік кал­га­са шу­кае срод­кі, каб на­быць для аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва ме­ды­цын­скую ма­шы­ну.

Да­рэ­чы, Бя­лы­ніц­кі ра­ён вель­мі пры­ваб­ны для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Вік­тар Пянь­коў­скі га­на­рыц­ца тым, што Не­жкаў­скай ам­бу­ла­то­ры­яй кі­руе ўра­джэн­ка гэ­тых мяс­цін. «Во­сем га­доў та­му Ма­рыя Зай­ца­ва скон­чы­ла Го­мель­скі мед­ін­сты­тут і вяр­ну­ла­ся да­до­му, — ад­зна­чае ён. — Вель­мі аду­ка­ва­ны ўрач, па­цы­ен­ты ад яе ў за­хап­лен­ні.

На­су­пе­рак сцвяр­джэн­ням, што вёс­ка вы­мі­рае, Ві­шоў мож­на лі­чыць перс­пек­тыў­ным аг­ра­га­рад­ком. Сё­ле­та тут на­ра­дзі­ла­ся 34 дзі­ця­ці, а за апош­нія як мі­ні­мум 5 га­доў не бы­ло ні­вод­на­га вы­пад­ку дзі­ця­чай смя­рот­нас­ці.

Ар­га­ні­за­цыі пра­цы ў сіс­тэ­ме ахо­вы зда­роўя тут так­са­ма мож­на па­ву­чыц­ца. Ня­даў­нія хва­ля­ван­ні, якія вы­клі­ка­ла ўвя­дзен­не но­вых пра­ві­лаў вы­да­чы ле­каў у ап­тэ­ках, Бя­лы­ніц­кі ра­ён не за­кра­ну­лі.

— У нас вы­да­чу ле­каў, на якія па­трэ­бен рэ­цэпт, ажыц­цяў­ляе ўрач, — удак­лад­няе Вік­тар Пянь­коў­скі. — Тэ­ра­пеў­ты і фель­ча­ры ФА­ПА­аў за­клю­чы­лі да­га­во­ры з ап­тэ­кай, і па­цы­ен­ты ад гэ­та­га толь­кі ў вый­гры­шы.

Ся­род ноу-хау ў ра­ё­не і та­кая па­слу­га, як аса­біс­ты тэ­ра­пеўт. За асоб­ную пла­ту ча­ла­век ці ар­га­ні­за­цыя мо­гуць да­зво­ліць са­бе быць пад больш піль­ным ме­ды­цын­скім на­гля­дам. Па­слу­га іс­нуе ня­даў­на, а ўжо за­клю­ча­на ка­ля 20 да­га­во­раў. Ра­ён­ная ме­ды­цын­ская ўста­но­ва па­чы­нае ўка­ра­няць і стра­ха­вую ме­ды­цы­ну. Шэ­раг прад­пры­ем­стваў ужо га­то­вы су­пра­цоў­ні­чаць у гэ­тым на­прам­ку.

Но­выя фор­мы ар­га­ні­за­цыі дзей­нас­ці, за­ці­каў­ле­насць ра­ён­най ула­ды і да­па­мо­га вя­ду­чых прад­пры­ем­стваў ра­ё­на да­па­ма­га­юць па­вы­сіць якасць ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня.

Пас­ля та­го, як баль­ні­ца атры­ма­ла лі­цэн­зію на ака­зан­не транс­парт­ных па­слуг, ня­ма праб­лем і з да­стаў­кай тых, хто хо­ча прай­сці аб­сле­да­ван­не ў ме­ды­цын­скіх уста­но­вах Ма­гі­лё­ва і на­ват Мін­ска. Пры жа­дан­ні транс­парт пра­да­стаў­ля­ец­ца на­ват для ту­рыс­тыч­ных па­слуг!

Больш кам­форт­ным ста­ла і зна­хо­джан­не ў баль­ні­цы. Тут ёсць па­ла­ты ква­тэр­на­га ты­пу — з кух­ня­мі і гас­ці­ны­мі. Тыя ж кух­ні аб­ста­ля­ва­ны па-су­час­на­му: ёсць ха­ла­дзіль­ні­кі і на­ват мік­ра­хва­лёў­кі.

У блі­жэй­шых пла­нах — ад­крыц­цё са­ля­но­га па­коя. Ка­лі ме­ды­цы­на та­кі­мі тэм­па­мі бу­дзе раз­ві­вац­ца ў ра­ё­нах і да­лей, не­ўза­ба­ве га­рад­скі жы­хар пач­не зайз­дрос­ціць вяс­ко­ва­му.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та Аляксандра ШАБЛЮКА.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.