Вы тут

У актыўным пошуку


Цяж­кая ці скла­да­ная пра­мыс­ло­васць?

Бе­ла­рус­кая га­лі­на цяж­кай пра­мыс­ло­вас­ці пе­ра­жы­вае рэ­цэ­сію. Каб ад­рэ­гу­ля­ваць сі­ту­а­цыю, най­буй­ней­шыя ма­шы­на­бу­даў­ні­кі пра­вод­зяць па­лі­ты­ку ды­вер­сі­фі­ка­цыі рын­каў экс­пар­ту. Так­са­ма пры­кмет­на ска­ра­ча­ец­ца ім­парт гру­за­ві­коў. Як па­тлу­ма­чы­лі на вя­ду­чых ма­шы­на­бу­даў­ні­чых прад­пры­ем­ствах, не­га­тыў­ная тэн­дэн­цыя звя­за­на ў пер­шую чар­гу з іс­ну­ю­чай эка­на­міч­най сі­ту­а­цы­яй у рэ­гі­ё­нах про­да­жаў.

10-28

Аб'­ёмы про­да­жаў ска­ра­ча­юц­ца

Най­больш яр­ка тэн­дэн­цыі па­дзен­ня про­да­жаў ад­чу­ва­юц­ца ме­на­ві­та на рын­ках СНД. Яны з'яў­ля­юц­ца асноў­ны­мі для Бе­ла­ру­сі. Так, ра­сій­скія вы­твор­цы ў па­чат­ку го­да не­каль­кі ра­зоў спы­ня­лі вы­твор­часць. Урад Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў 2014 го­дзе на­кі­ра­ваў суб­сі­дыі ў па­ме­ры больш за 100 млрд ра­сій­скіх руб­лёў на пад­трым­ку аў­та­вы­твор­цаў і сты­му­ля­ван­не збы­ту. У су­вя­зі з па­лі­тыч­ным кры­зі­сам ва Укра­і­не па­дзен­не ёміс­тас­ці рын­ку ка­мер­цый­най аў­та­тэх­ні­кі ў шэ­ра­гу сег­мен­таў скла­дае больш за 90%. Для ААТ «МАЗ» на фар­мі­ра­ван­не аб'­ёмаў рын­ку ўплы­ва­юць фак­та­ры кшатл­ту зні­жэн­ня тэм­паў рос­ту ВУП асноў­ных кра­ін — спа­жыў­цоў аў­та­тэх­ні­кі; дэ­валь­ва­цыі на­цы­я­наль­ных ва­лют; зні­жэн­ня кош­таў і та­ры­фаў на сы­ра­він­ныя рэ­сур­сы; па­дзен­не аб'­ёмаў і рэн­та­бель­нас­ці гру­за­пе­ра­во­зак аў­та­ма­біль­ным транс­пар­там; па­лі­тыч­най не­ста­біль­нас­ці ў шэ­ра­гу рэ­гі­ё­наў збы­ту; у су­вя­зі з дэ­валь­ва­цы­яй на­цы­я­наль­най ва­лю­ты тэн­ге (Ка­зах­стан) бы­лі пе­ра­гле­джа­ны бюд­жэ­ты дзяр­жаў­ных за­ку­пак у бок змян­шэн­ня, пры­пы­нен­ня вы­да­чы крэ­ды­таў на за­куп­ку аў­та­тэх­ні­кі; эка­на­міч­ных санк­цый у да­чы­нен­ні да шэ­ра­гу кра­ін; не­га­тыў­ных ча­кан­няў спа­жыў­цоў на асноў­ных рын­ках збы­ту ў су­вя­зі з пры­няц­цем за­ха­даў пад­трым­кі на­цы­я­наль­ных аў­та­вы­твор­цаў і аб­ме­жа­ван­нем ім­пар­ту бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі.

Час за­свой­ваць но­выя рын­кі

Ня­гле­дзя­чы на скла­да­ную рын­ка­вую сі­ту­а­цыю, МАЗ рэа­лі­зуе па­лі­ты­ку, на­кі­ра­ва­ную на сты­му­ля­ван­не про­да­жу і па­вы­шэн­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці аў­та­тэх­ні­кі. Каб па­збег­нуць за­леж­нас­ці ад па­ста­вак у Ра­сію, ідзе па­ста­ян­ны пра­цэс асва­ен­ня но­вых рын­каў. Па­шы­ра­на геа­гра­фія па­ста­вак за кошт Аф­га­ні­ста­на, Ма­зам­бі­ка, Тур­цыі, Ал­жы­ра, Га­ны, Ма­лі, Ка­ме­ру­на і інш. Ад­кры­ты ча­ты­ры прад­стаў­ніц­твы: у ААЭ, Ні­ге­рыі, Га­не, ПАР. Ця­пер тэх­ні­ку і за­па­сныя част­кі да яе па­стаў­ля­юць больш чым у 50 кра­ін. Да кан­ца бя­гу­ча­га го­да ад­кры­юц­ца прад­стаў­ніц­твы ў Са­удаў­скай Ара­віі, Кон­га, Ман­го­ліі і Эк­ва­до­ры. Што ты­чыц­ца Бе­лА­За, то на гэ­тым прад­пры­ем­стве ма­юць на­мер вы­хо­дзіць з аў­тсор­сін­гам на рын­кі Ра­сіі і Ка­зах­ста­на. Га­вор­ка ідзе пра кла­січ­ны аў­тсор­сінг. У гэ­тым вы­пад­ку спа­жы­вец не за­куп­ляе тэх­ні­ку ў вы­твор­цы, а звяр­та­ец­ца да яго для атры­ман­ня плат­ных па­слуг. Па сло­вах Але­га Сце­пу­ка, пер­ша­га на­мес­ні­ка ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра ААТ «Бе­лАЗ» па тэх­ніч­най па­лі­ты­цы і іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гі­ях, у бок аў­тсор­сін­гу прад­пры­ем­ства пай­шло з-за пэў­ных скла­да­нас­цяў рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі за на­яў­ныя гро­шы.

«У нас ужо ёсць та­кі во­пыт пра­цы ў Бе­ла­ру­сі. Да­во­лі ня­дрэн­на та­кая схе­ма сён­ня пра­цуе і ў Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­цы, дзе ў нас ка­ля 40 ма­шын. Ця­пер гэ­тую тэ­му мы раз­ві­ва­ем і па Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, хо­чам так­са­ма прый­сці з ёй у Ка­зах­стан», — ад­зна­чыў Алег Сця­пук.

У знеш­не­ганд­лё­вых апе­ра­цы­ях з гру­за­вы­мі аў­та­ма­бі­ля­мі за сту­дзень—ве­ра­сень бя­гу­ча­га го­да так­са­ма на­зі­ра­ец­ца знач­нае ска­ра­чэн­не ім­пар­ту на фо­не ска­ра­чэн­ня экс­пар­ту. За гэ­ты пе­ры­яд у ад­но­сі­нах да 2013 го­да па­стаў­ле­на на 1093 гру­за­выя аў­та­ма­бі­лі менш, што скла­ла 6657 адзі­нак тэх­ні­кі. У гра­шо­вым вы­ра­жэн­ні экс­парт змен­шыў­ся на 154,5 млн до­ла­раў і склаў 690,6 млн. Ім­парт гру­за­вых аў­то ска­ра­ціў­ся на 18 901 адзін­ку тэх­ні­кі і склаў 4591 гру­за­вік. У гра­шо­вым вы­ра­жэн­ні ім­парт тэх­ні­кі ска­ра­ціў­ся на 213,6 млн і склаў 98,6 млн до­ла­раў. Асноў­ны­мі рын­ка­мі экс­пар­ту з'яў­ля­юц­ца Ра­сія, Ка­зах­стан, Укра­і­на, Турк­ме­ні­стан, Кыр­гыз­стан, Бос­нія і Гер­ца­га­ві­на, Іран, Паўд­нё­вая Аф­ры­ка. Асноў­ны ім­парт ажыц­цяў­ля­ец­ца з Ра­сіі і Ка­зах­ста­на, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Поль­шчы. Па вы­ні­ках пра­цы Мінск­ага аў­та­ма­біль­на­га за­во­да тэмп рос­ту аб'­ёму вы­твор­час­ці та­вар­най пра­дук­цыі ў цэ­нах ба­зіс­на­га пе­ры­я­ду за сту­дзень—жні­вень 2014 го­да да ад­па­вед­на­га пе­ры­я­ду 2013 го­да склаў 71% (у су­па­стаў­ных цэ­нах — 73,6%). За гэ­ты пе­ры­яд з кан­ве­е­ра сыш­лі 7697 аў­та­ма­бі­ляў (уклю­ча­ю­чы ма­шы­на­кам­плек­ты), вы­пу­шча­на 2341 адзін­ка пры­чап­ной тэх­ні­кі, уклю­ча­ю­чы ма­шы­на­кам­плек­ты, вы­раб­ле­на 925 аў­то­бу­саў, 4 мік­ра­аў­то­бу­сы і 159 аў­та­кра­наў. На за­вод­зе «Ма­гі­лёў­транс­маш» (фі­лі­ял МА­За) вы­раб­ле­на 19 аў­та­пад'­ём­ні­каў, 18 ма­шын для ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Ся­рэд­ня­су­тач­ны вы­пуск аў­та­ма­бі­ляў за жні­вень 2014 года склаў 49,8 штук.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.