Вы тут

«Закрыйце звалку, абараніце ад баршчэўніку!»


Жыхары ча­ты­рох вё­сак Ушац­ка­га ра­ё­на па­тра­бу­юць за­крыць, як яны лі­чаць, «звал­ку» і зні­шчыць бар­шчэў­нік, які пад­сту­пае лі­та­раль­на да іх ага­ро­даў. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та гэ­ты ра­ён — сум­ны лі­дар у Бе­ла­ру­сі па агуль­най пло­шчы, дзе рас­це бар­шчэў­нік. Ка­лек­тыў­ны ліст, пад якім пад­пі­са­лі­ся ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці ча­ла­век, быў на­кі­ра­ва­ны ў рай­вы­кан­кам і абл­вы­кан­кам — на імя кі­раў­ні­коў. На­пры­кан­цы зва­ро­ту тыя, хто пад­пі­са­лі­ся пад ім, па­пя­рэ­дзі­лі: ка­лі ме­ры не бу­дуць пры­ня­ты не­ад­клад­на, да­вя­дзец­ца тур­ба­ваць вы­шэй­шыя ін­стан­цыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Наш ка­рэс­пан­дэнт ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя су­стрэў­ся з не­за­да­во­ле­ны­мі.

Не звал­ка, а па­лі­гон!

У зва­ро­це бы­ло ад­зна­ча­на, што «на ад­лег­лас­ці ўся­го 500 мет­раў ад вёс­кі Лу­та­ва (прак­тыч­на ў ле­се) зна­хо­дзіц­ца ве­лі­зар­ны смет­нік… Ле­там на звал­цы ўзні­ка­юць па­жа­ры. Смец­це га­рыць тыд­ня­мі. У бяз­вет­ра­нае на­двор'е мы лі­та­раль­на за­ды­ха­ем­ся ад ед­ка­га ды­му! Шмат­лі­кія зван­кі ў па­жар­ныя і эка­ла­гіч­ныя служ­бы не пры­нес­лі ні­я­ка­га вы­ні­ку…»

— Гэ­та не звал­ка, а адзі­ны ў ра­ё­не па­лі­гон цвёр­дых бы­та­вых ад­хо­даў! У на­ступ­ным го­дзе споў­ніц­ца роў­на 20 га­доў, як па ра­шэн­ні рай­вы­кан­ка­ма бы­ло ад­ве­дзе­на мес­ца для яго раз­мя­шчэн­ня. Зра­зу­ме­ла, гэ­та бы­ло зроб­ле­на толь­кі пас­ля ўзгад­нен­ня з усі­мі за­ці­каў­ле­ны­мі служ­ба­мі, на­прык­лад, сан­стан­цы­яй. Па­лі­гон функ­цы­я­нуе, па­чы­на­ю­чы з 1997 го­да. Ёсць уся не­аб­ход­ная да­ку­мен­та­цыя. Пад­крэс­лі­ваю, што ён зна­хо­дзіц­ца на пра­ду­гле­джа­най нар­ма­ты­ва­мі ад­лег­лас­ці ад на­се­ле­ных пунк­таў. Ад­па­вед­ны «сіг­нал» з па­тра­ба­ван­нем за­крыць па­лі­гон быў атры­ма­ны ня­даў­на, та­му мы су­стрэ­нем­ся сён­ня з ты­мі, хто пад­пі­саў ка­лек­тыў­ны зва­рот, — тлу­ма­чыць мне Тац­ця­на Ла­пат­кі­на, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла апе­ра­тыў­на­га кант­ро­лю Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

Па­лі­гон не вы­гля­дае без­гас­па­дар­чым. Ка­лі мы пры­еха­лі, су­пра­цоў­ні­кі сар­та­ва­лі каш­тоў­ныя ад­хо­ды. Пра­ца­ваў трак­тар. Ні­я­кіх гор смец­ця, па­ра­дак паў­сюль.

— Уся­го на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на дзей­ні­ча­юць адзін па­лі­гон цвёр­дых бы­та­вых ад­хо­даў і 18 мі­ні-па­лі­го­наў. Праў­да, у лі­пе­ні на па­лі­го­не зда­рыў­ся па­жар. Бы­лі пры­ня­тыя ме­ры: на пра­ця­гу 2 дзён ра­бо­ты па ту­шэн­ні за­вяр­шы­лі кан­чат­ко­ва — пас­ля та­го як быў за­сы­па­ны ачаг уз­га­ран­ня, — га­во­рыць Дзміт­рый Шэс­ця­рэнь, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па са­цы­яль­ных пы­тан­нях УП ЖКГ Ушац­ка­га ра­ё­на.

— Што да­ты­чыц­ца бар­шчэў­ні­ку, то ва Ушац­кім ра­ё­не яго са­праў­ды больш, чым у ін­шых — рас­лі­на зай­мае пло­шчу ў больш як 443 гек­та­ры.

— Сё­ле­та пра­вя­ра­лі на­се­ле­ныя пунк­ты Са­ро­чын­ска­га сель­са­ве­та — вёс­кі, у якіх жы­вуць аў­та­ры зва­ро­ту, зем­лі ААТ «Дзе­мя­нец»… Бы­лі да­дзе­ны рэ­ка­мен­да­цыі ад­каз­ным асо­бам па ба­раць­бе з бар­шчэў­ні­кам. З‑за не­пры­няц­ця мер кі­раў­нік гас­па­дар­кі быў аштра­фа­ва­ны. Ін­фар­ма­цый­ны ліст аб пра­вя­дзен­ні ме­ра­пры­ем­стваў па ба­раць­бе з бар­шчэў­ні­кам быў на­кі­ра­ва­ны на імя пер­ша­га на­мес­ні­ка стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма. Та­му нель­га га­ва­рыць пра тое, што ні­я­кія ме­ры не пры­ма­лі­ся, — тлу­ма­чыць Іван Пад­гол, кі­раў­нік Ушац­кай ра­ён­най ін­спек­цыі пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя. Так, увесь бар­шчэў­нік мы не зні­шчы­лі, але толь­кі сё­ле­та з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту бы­лі вы­дзе­ле­ныя 133 міль­ё­ны руб­лёў на на­быц­цё яда­хі­мі­ка­таў. Тое пус­та­зел­ле, пра якое га­во­рыц­ца ў зва­ро­це, трэ­ба не толь­кі зрэ­заць, не толь­кі апра­ца­ваць хі­мі­ка­там гле­бу. По­тым зям­лю не­аб­ход­на ўвес­ці ў сель­ска­гас­па­дар­чы аба­рот, інакш бар­шчэў­нік вер­нец­ца. Але ж ра­біць гэ­та мож­на не ра­ней, чым праз 2 га­ды.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

«Вось мы і гаруем»

Су­стрэ­ча эко­ла­гаў і прад­стаў­ні­ка ка­му­наль­най служ­бы з аў­та­ра­мі зва­ро­ту па­ча­ла­ся з пы­тан­няў апош­ніх: ча­му не пры­еха­лі ле­там, ка­лі ды­хаць бы­ло цяж­ка з‑за па­жа­ру на па­лі­го­не? Ча­му агонь па­ча­лі ту­шыць толь­кі пас­ля зван­коў у ка­му­наль­ную служ­бу і рай­вы­кан­кам? Хто на­огул даў да­звол на ства­рэн­не «звал­кі»?

— Я жы­ву ў вёс­цы Лу­та­ва. Ка­лі га­рэў па­лі­гон, ма­ёй да­чцэ бы­ло ўся­го не­каль­кі ме­ся­цаў. У лі­пе­ні бы­ла жу­дас­ная спё­ка, а з‑за па­жа­ру на па­лі­го­не на пра­ця­гу тыд­ня бы­ло не­маг­чы­ма акно на­ват ад­чы­ніць… На ву­лі­цы з‑за сму­ро­ду так­са­ма быў жах, — скар­дзіц­ца ма­ла­ды баць­ка Ва­сіль Ша­лы­га.

— Мы ж на­ват не маг­лі яга­ды ў ле­се збі­раць з‑за та­го сму­ро­ду. Пен­сія не­вя­лі­кая, дык і пры­хо­дзіц­ца па яга­ды ха­дзіць. За­хо­дзіш у лес — ды­хаць ня­ма чым, — эма­цы­я­наль­на ка­жа пра на­ба­ле­лае пен­сі­я­нер­ка На­дзея Сяр­ге­еў­на Фе­да­рэн­ка.

У сваю чар­гу лю­дзі па­чу­лі тлу­ма­чэн­не на­конт та­го, што на па­лі­го­не ад­ра­зу па­ту­шыць агонь не­маг­чы­ма, бо там, як на тар­фя­ні­ку, га­рыць плас­та­мі: звер­ху па­ту­шы­лі, а ніж­ні пласт зноў мо­жа за­га­рэц­ца…

Пад­час ня­прос­тай раз­мо­вы вяс­коў­цы агу­чы­лі і праб­ле­му з ва­дой. Вы­свет­лі­ла­ся, што ле­тась во­да­на­пор­ная ве­жа за­мерз­ла і лю­дзі за­ста­лі­ся без ва­ды. Па яе ха­дзі­лі да ка­ло­дзе­жа ў су­сед­ні на­се­ле­ны пункт. Ва­да, ка­лі яна ёсць, ір­жа­вая, ды і ра­ней та­кой бы­ла… У сель­са­ве­це лю­дзям ска­за­лі: ка­лі ў вёс­цы «скі­нуц­ца», мож­на зра­біць ка­ло­дзеж. Але ў асноў­ным тут дач­ні­кі жы­вуць. І толь­кі ў пя­ці два­рах — мяс­цо­выя.

— Але ж до­ра­га па­ста­віць ка­ло­дзеж за свой кошт, вось мы і га­ру­ем, — ка­жа На­дзея Сяр­ге­еў­на.

Да­мо­ві­лі­ся ў вы­ні­ку, што бу­дзе зроб­ле­на ўсё маг­чы­мае, каб пра­ду­хі­ліць маг­чы­масць узга­ран­ня на па­лі­го­не. За­кры­ваць яго не­ла­гіч­на, бо мі­ні­маль­ны тэр­мін экс­плу­а­та­цыі — 30 га­доў. Бар­шчэў­нік, ка­лі на­двор'е бу­дзе цёп­лае, пры ўмо­ве фі­нан­са­ван­ня бу­дзе зні­шчац­ца.

Па­лі­гон, да­рэ­чы, ні­як не ўплы­вае на якасць ва­ды пад­зем­ных кры­ніц. Вя­до­ма, пе­ра­бо­яў з яе па­да­чай не па­він­на быць. Мо­жа на­са­мрэч ка­ло­дзеж у вёс­цы стаў бы ап­ты­маль­ным вы­ра­шэн­нем праб­ле­мы? На­пэў­на, вяс­коў­цам трэ­ба яшчэ раз звяр­нуц­ца ў сель­вы­кан­кам ці рай­вы­кан­кам, каб у вы­ні­ку аб­мер­ка­ван­ня і на ўзроў­ні мяс­цо­вай ула­ды вод­нае пы­тан­не бы­ло «зня­тае».

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ. Фо­та аў­та­ра.

Ушац­кі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.