Вы тут

«Мне падабаецца дапамагаць людзям», —


га­во­рыць леп­шы ўчаст­ко­вы Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Сяр­гей Юха­наў

Ня­даў­на са­вет гра­мад­ска­га пунк­та ахо­вы пра­ва­па­рад­ку № 11 Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на г. Ма­гі­лё­ва, дзе пра­цуе стар­шым участ­ко­вым Сяр­гей Юха­наў, быў пры­зна­ны пе­ра­мож­цам агля­ду-кон­кур­су «Леп­шы СГПАП воб­лас­ці». А сам Юха­наў атры­маў «зван­не» леп­ша­га ўчаст­ко­ва­га воб­лас­ці.

10-12

Зма­гац­ца з па­ру­шаль­ні­ка­мі гра­мад­ска­га па­рад­ку цяж­ка, але, як свед­чыць мой су­раз­моў­ца, ён мэ­та­на­кі­ра­ва­на прый­шоў у гэ­тую пра­фе­сію і мя­няць яе не збі­ра­ец­ца. Ха­ця пад­стаў для рас­ча­ра­ван­ня ха­па­ла. Мік­ра­зо­на, дзе ён пра­цуе, на­са­мрэч зу­сім не «мік­ра», бо ўраж­вае па­ме­ра­мі. Тут жы­ве амаль 37 ты­сяч жы­ха­роў як у не са­мым ма­лень­кім рай­цэнт­ры. І са­чыць за па­рад­кам скла­да­на. «Гэ­та на вёс­цы ўсе адзін ад­на­го ве­да­юць, а га­рад­скія жы­ха­ры вель­мі за­кры­тыя, — уз­ды­хае стар­шы ўчаст­ко­вы ін­спек­тар. — Ка­лі пра­ца­ваў у пры­ват­ным сек­та­ры, бы­ло пра­сцей. Мяс­цо­выя маг­лі рас­ка­заць пра лю­бо­га ча­ла­ве­ка ўсё. А ў шмат­па­вяр­хо­ві­ках ні­ко­му ні да ка­го ня­ма спра­вы — тут на­ват сва­іх су­се­дзяў мо­гуць не ве­даць».

Кан­тын­гент, з якім пры­хо­дзіц­ца пра­ца­ваць, вель­мі да­лё­кі ад узор­на­га — вы­пі­во­хі, дар­ма­е­ды, скан­да­ліс­ты. Бы­вае і зла­чын­цаў пры­хо­дзіц­ца за­трым­лі­ваць. «Ад­ной­чы ез­дзі­лі на нач­ныя скан­да­лы, а ў пе­ра­пын­ках па­між зван­ка­мі са­чы­лі за па­рад­кам у го­ра­дзе, — ус­па­мі­нае Сяр­гей Юха­наў. — Ба­чым, з кра­мы вый­шаў хло­пец на­пад­піт­ку і не­як па­да­зро­на ся­бе па­во­дзіць. То ў адзін бок пой­дзе, то ў дру­гі. І тут на­су­страч яму жан­чы­на. Ён пад­бя­гае да яе, вы­ры­вае су­мач­ку — і на­ўцё­кі. Але да­лё­ка не па­спеў ад­бег­чы, мы яго хут­ка за­тры­ма­лі».

Су­ма­ваць без спра­вы не пры­хо­дзіц­ца. За су­ткі зда­ра­ец­ца па 10–15 ся­мей­ных скан­да­лаў. Не­ка­то­рыя ў рос­па­чы тэ­ле­фа­ну­юць не­па­срэд­на на ма­біль­ны: ра­туй­це, муж п'я­ны прый­шоў, з дзець­мі на ву­лі­цу з до­ма вы­гнаў. Вя­до­ма, ка­лі дом не­да­лё­ка, мож­на і са­мо­му бег­чы на да­па­мо­гу. Але ка­лі на да­ро­гу спат­рэ­біц­ца паў­га­дзі­ны, сіг­нал пе­рад­аец­ца блі­жэй­ша­му на­ра­ду. Скан­да­ліс­та пры­во­зяць у апор­ны пункт, скла­да­юць пра­та­кол. Ка­лі ча­ла­век не ра­зу­мее, што ён па­ві­нен жыць у зго­дзе з ін­шы­мі — атрым­лі­вае за­пра­шэн­не на па­ся­джэн­не са­ве­та гра­мад­ска­га пунк­та ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, дзе яго па­во­дзі­ны раз­гля­да­юць.

10-10

«Мы, вя­до­ма, і па пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах хо­дзім, і з сем'­я­мі су­стра­ка­ем­ся — раз­маў­ля­ем, тлу­ма­чым, — ка­жа Сяр­гей Юха­наў. — Але на ўлі­ку зна­хо­дзіц­ца шмат ка­тэ­го­рый пра­ва­па­ру­шаль­ні­каў, з які­мі трэ­ба пра­ца­ваць па­ста­ян­на. Толь­кі су­дзі­мых, якія на асаб­лі­вым кант­ро­лі, 12 ка­тэ­го­рый».

Га­лаў­ны боль участ­ко­вых — п'я­ні­цы і дэ­ба­шы­ры. Ад п'я­на­га ча­ла­ве­ка мож­на ча­каць ча­го за­ў-
год­на. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі на­ват на мі­лі­цы­я­не­раў кі­да­лі­ся. «Але пры­мя­няць зброю, на шчас­це, не пры­хо­дзі­ла­ся, — пры­зна­ец­ца Сяр­гей Ула­дзі­мі­ра­віч. — Ха­ця не­ка­то­рыя па­вод­зяць ся­бе вель­мі агрэ­сіў­на. У та­кім ста­не ча­ла­век са­бой не кі­руе. Вось ка­лі пра­спіц­ца, яго на­огул не па­знаць. Са­ма вет­лі­васць. На­ват і не па­мя­тае, што ве­ча­рам ра­біў».

Ка­лі вы­пад­кі паў­та­ра­юц­ца і ні­я­кія ін­шыя ме­та­ды не да­па­ма­га­юць, пры­хо­дзіц­ца іза­ля­ваць гра­ма­дзя­ні­на. Нех­та, як толь­кі яго ста­вяць на ўлік у нар­ка­дыс­пан­сер, ад­ра­зу мя­ня­ец­ца. Мо­жа на­ват ад­мо­віц­ца ад спірт­но­га. Не­ка­то­рыя па­чы­на­юць ха­вац­ца, ад­седж­ва­юц­ца ў та­кіх жа, як са­мі, ама­та­раў га­рэл­кі або ў сва­я­коў. Ка­му ж хо­чац­ца ў ЛПП? Мі­лі­цыя іх шу­кае, па­куль нех­та з су­се­дзяў не вы­тры­мае і не за­явіць.

Зра­зу­ме­ла, ЛПП так­са­ма не па­на­цэя. На­ват тыя, хто вяр­нуў­ся ад­туль, пра­цяг­ва­юць зло­ўжы­ваць спірт­ным. Але ў гэ­тым вы­пад­ку на­ват ча­со­вая ад­сут­насць му­жа і баць­кі-ал­ка­го­лі­ка — усё ж ад­па­чы­нак для сям'і.

Ха­ця па­скан­да­ліць мо­гуць і цвя­ро­зыя гра­ма­дзя­не. Не­як па­тэ­ле­фа­на­ва­ла жан­чы­на: гвалт, ра­туй­це! А ка­лі ўчаст­ко­вы прый­шоў, па­ча­ла скар­дзіц­ца на му­жа, што ён… клю­чы ад ма­шы­ны не дае. «У та­кім вы­пад­ку мо­жам і пра­та­кол склас­ці за бес­пад­стаў­ны вы­клік, — ка­жа ўчаст­ко­вы. — Трэ­ба ж не­як ву­чыць на­сель­ніц­тва».

Ця­жэй уз­дзей­ні­чаць на вы­пі­вох, у якіх, на­прык­лад, ды­яг­нас­та­ва­ны не­ка­то­рыя фор­мы ту­бер­ку­лё­зу або ін­шыя за­хвор­ван­ні. Ім ЛПП на­огул су­праць­па­ка­за­ны. Та­кіх за­ста­ец­ца толь­кі тры­маць на кант­ро­лі і імк­нуц­ца да­сту­кац­ца да сум­лен­ня.

10-111

— У мя­не на ўчаст­ку ёсць сям'я, дзе і баць­кі, і іх 30‑га­до­вы сын хво­рыя, але п'юць не­пра­буд­на, — рас­каз­вае ўчаст­ко­вы. — Па­куль сын на за­роб­ках у Ра­сіі — ці­ха; як толь­кі вяр­та­ец­ца — увесь дом ста­іць на ву­шах.

…Па­куль па да­па­мо­гу да ўчаст­ко­ва­га ні­хто не звяр­нуў­ся, ідзём «па ад­ра­сах». Ка­ля пад'­ез­да на во­чы трап­ля­юць двое муж­чын не­прэ­зен­та­бель­на­га вы­гля­ду, та­кіх звы­чай­на мож­на су­стрэць не­па­да­лё­ку ад ві­на-га­рэ­лач­ных ма­га­зі­наў. Ад су­стрэ­чы з мі­лі­цы­я­не­рам на­строй у іх пры­кмет­на псу­ец­ца. «Алег Аляк­санд­ра­віч, а ча­му вы не на ра­бо­це?» — пы­та­ец­ца ў ад­на­го з іх участ­ко­вы. Той па­чы­нае ка­заць пра тое, што па­шко­дзіў ру­ку, ад­пра­сіў­ся, каб на­ве­даць па­лі­клі­ні­ку. Ві­да­воч­на хлу­сіць: ну хто па па­лі­клі­ні­ках з «та­ва­ры­ша­мі» хо­дзіць, ды яшчэ з па­ке­там пус­тых бу­тэ­лек?

Участ­ко­вы про­сіць па­ка­заць ква­тэ­ру. Па­ды­ма­ем­ся на­верх, за­мест клю­ча гас­па­дар да­стае… ад­вёрт­ку і, па­кор­паў­шы­ся ў дзвя­рах, на­рэш­це іх ад­чы­няе. У нос шы­бае жу­дас­нае «амб­рэ». Трох­па­ка­ёў­ка на­гад­вае по­ле біт­вы…

— Ча­му та­кі бес­па­ра­дак? — пы­та­ец­ца ўчаст­ко­вы. Гра­ма­дзя­нін у ад­каз па­чы­нае ка­заць неш­та пра ра­монт, скар­дзіц­ца на не­вя­лі­кі за­ро­бак, яко­га ледзь ха­пае на ежу. Ціс­не на шка­да­ван­не.

Ужо на ву­лі­цы Сяр­гей Юха­наў тлу­ма­чыць, што муж­чы­на 3 га­ды ста­іць на ўлі­ку як аба­вя­за­ны вы­дат­коў­ваць дзяр­жа­ве гро­шы на вы­ха­ван­не два­іх дзя­цей. Пра­цуе ў ад­ным з ЖЭУ, але зло­ўжы­вае спірт­ным. «Пас­ля Но­ва­га го­да зой­мем­ся яго афарм­лен­нем у ЛПП», — ка­жа мі­лі­цы­я­нер.

Спра­бу­ем зай­сці яшчэ да ад­ных «клі­ен­таў», але за дзвя­ра­мі — ці­шы­ня. Сяр­гей Юха­наў мяр­куе, што вы­пі­во­хі аль­бо пай­шлі па чар­го­вую бу­тэль­ку, аль­бо ад­сы­па­юц­ца. Гэ­та тая са­мая сям'я, у якой ёсць су­праць­па­ка­зан­ні для раз­мя­шчэн­ня ў ЛПП.

— А агляд­ныя ка­мі­сіі да­па­ма­га­юць не­як зма­гац­ца з аса­цы­я­ла­мі? — пы­та­ю­ся ў су­раз­моў­цы.

— Тут ўсе спо­са­бы доб­рыя. І гра­мад­скія агля­даль­ныя ка­мі­сіі так­са­ма. У іх ад­ра­зу шэ­раг спе­цы­я­ліс­таў ува­хо­дзіць — прад­стаў­нік з рай­вы­кан­ка­ма, на­стаў­нік, ра­та­валь­нік, ін­спек­тар па спра­вах не­паў­на­лет­ніх, участ­ко­вы… На­вед­ва­ем сем'і, дзе вы­хоў­ва­юц­ца дзе­ці, а так­са­ма пен­сі­я­не­раў, ін­ва­лі­даў, ама­та­раў вы­піць. Зна­ё­мім­ся з умо­ва­мі пра­жы­ван­ня, утры­ман­ня не­паў­на­лет­ніх. Ад­ны ста­вяц­ца да гэ­та­га з па­ра­зу­мен­нем, ін­шыя вя­дуць ся­бе агрэ­сіў­на. Па­чы­на­юць па­пра­каць: ча­му хо­дзі­це, ча­му ўсю­ды за­гляд­ва­е­це. Маў­ляў, не ма­е­це пра­ва. Звы­чай­на не­за­да­во­ле­ны тыя, хто пры­вык жыць за кошт дзяр­жа­вы. Ім за даў­гі ад­клю­ча­юць элект­ра­энер­гію, ва­ду. Тое, што сва­і­мі па­во­дзі­на­мі яны ства­ра­юць па­гро­зу для гра­мад­ства, ім і спра­вы ня­ма. Але ка­лі імі не зай­мац­ца, бу­дзе толь­кі горш.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.