Вы тут

Вёска выйшла з галечы праз глабальнае сеціва


Кі­тай­скія навінкі для бе­ла­рус­ка­га ін­тэр­нэту

Праз ін­тэр­нэт ад­кры­ва­юц­ца маг­чы­мас­ці, якія да­зва­ля­юць па­шы­рыць біз­нес. Так­са­ма ме­на­ві­та праз се­ці­ва за­меж­ныя рын­кі ста­но­вяц­ца блі­жэй да бе­ла­рус­кіх прад­пры­маль­ні­каў. Ін­тэр­нэт-ган­даль да­зва­ляе звя­заць кам­па­ніі, абы­хо­дзя­чы па­ся­рэд­ні­каў, тым са­мым эка­но­міц­ца не толь­кі час, але і па­вя­ліч­ва­ец­ца пры­бы­так для абод­вух ба­коў. Для вя­дзен­ня біз­не­су праз ін­тэр­нэт не­аб­ход­ны спе­цы­яль­ныя ін­фар­ма­цый­ныя пля­цоў­кі. Ад­ной з са­мых па­спя­хо­вых сён­ня з'яў­ля­ец­ца Alіbaba Group — кі­тай­ская пуб­ліч­ная кам­па­нія, якая пра­цуе ў сфе­ры ін­тэр­нэт-ка­мер­цыі, ула­даль­нік вэб-пар­та­ла Alіbaba.com. Яе сэр­ві­сы да­зва­ля­юць ганд­ля­ваць па ўсім све­це, на­сы­ча­ю­чы Кі­тай за­меж­ны­мі та­ва­ра­мі, а так­са­ма ства­раючы ўсе маг­чы­мас­ці для экс­пар­ту.

10-27

З ма­лень­кай ква­тэ­ры — на ўвесь свет

Ка­лі Марк За­вад­скі, ды­рэк­тар AlіExpress па раз­віц­ці біз­не­су ў Ра­сіі і СНД, за­пы­таў усіх пры­сут­ных на кан­фе­рэн­цыі ў Мін­ску, хто з іх хоць ад­ной­чы за­каз­ваў та­ва­ры на AlіExpress — пе­ра­важ­ная коль­касць аў­ды­то­рыі пад­ня­ла свае ру­кі. Кам­па­нія Alіbaba Group, за­сна­ва­ная ў 1999 го­дзе Джэ­кам Ма ў ква­тэ­ры го­ра­да Хан­джоў, ця­пер мае ры­нач­ны кошт ка­ля 231 млрд до­ла­раў. Ёй на­ле­жаць та­кія струк­ту­ры, як: Alіbaba.com — асноў­ны ак­тыў кам­па­ніі, ганд­лё­вая пля­цоў­ка для ар­га­ні­за­цый; AlіExpress.com — ін­тэр­нэт-кра­ма, якая пра­дае та­ва­ры ў роз­ні­цу і дроб­ным оп­там; Taobao.com — ан­лайн-ры­нак роз­ніч­на­га ганд­лю, ін­тэр­нэт-кра­ма і ін­тэр­нэт-аў­кцы­ён; Tmall.com — ганд­лё­вая пля­цоў­ка; Alіpay — плат­фор­ма для ан­лай­на­вых элект­рон­ных пла­ця­жоў. У жніў­ні 2014 го­да сайт AlіЕxpress ака­заў­ся ў дзя­сят­цы са­мых па­пу­ляр­ных сай­таў ру­нэ­ту. Коль­касць ак­тыў­ных па­куп­ні­коў у эка­сіс­тэ­ме Alіbaba скла­дае ка­ля 279 млн. Што ро­біць гэ­тую кам­па­нію та­кой па­пу­ляр­най ва ўсім све­це?

кітай абганяе амерыку

Па сло­вах Мар­ка За­вад­ска­га, кам­па­нія Alіbaba імк­нец­ца па­спры­яць кру­га­зва­ро­ту та­ва­раў у све­це і пры­браць па­ся­рэд­ні­каў. Што ты­чыц­ца гіс­то­рыі раз­віц­ця Alіbaba Group, то спа­чат­ку з'я­ві­ла­ся кам­па­нія Alіbaba, кла­січ­ная фір­ма кла­са B2B (кам­па­ніі, якія пра­цу­юць не­апа­срэд­на з ін­шы­мі кам­па­ні­я­мі), — ін­фар­ма­цый­ная пля­цоў­ка для прад­пры­ем­стваў з За­ха­ду, якія жа­да­лі знай­сці па­стаў­шчы­коў у Кі­таі. По­тым з'я­віў­ся пра­ект 1688 — сайт для кі­тай­скіх кам­па­ній, якія шу­ка­лі па­стаў­шчы­коў унут­ры Кі­тая. У той жа час з'я­віў­ся пра­ект B2C (кам­па­ніі, якія пра­цу­юць са спа­жыў­цом) Taobao. По­тым у Alіbaba зра­зу­ме­лі, што пра­па­ноў­ва­юць пля­цоў­ку для зно­сін ма­ла, а не­аб­ход­на ўтрым­лі­ваць усе тран­зак­цыі ў ме­жах сва­ёй эка­сіс­тэ­мы. Так з'я­ві­ла­ся пла­цеж­ная сіс­тэ­ма Alіpay. І ця­пер ка­ля 70% раз­лі­каў унут­ры пля­цоў­кі Alіbaba ад­бы­ва­ец­ца праз яе. Сайт AlіExpress за­бяс­печ­вае гла­баль­ных спа­жыў­цоў кі­тай­скі­мі та­ва­ра­мі. З ін­ша­га бо­ку, сайт Tmall за­бяс­печ­вае кі­тай­цаў та­ва­ра­мі з ін­шых кра­ін. І та­кая сіс­тэ­ма вель­мі доб­ра ўплы­вае на эка­но­мі­ку. Ця­пер Кі­тай з'яў­ля­ец­ца най­бу­ней­шым рын­кам элект­рон­на­га ганд­лю ў све­це і аб­га­няе Аме­ры­ку па па­ры­тэ­це па­куп­ніц­кай здоль­нас­ці. У тым лі­ку Кі­тай абы­хо­дзіць ЗША па аб'­ёме элект­рон­най ка­мер­цыі. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ана­лі­ты­каў, у 2013 го­дзе ры­нак ін­тэр­нэт-ганд­лю Кі­тая пе­ра­вы­сіў ры­нак Аме­ры­кі на 24 міль­яр­ды до­ла­раў і склаў 287 млрд. Пры гэ­тым, у ад­роз­нен­не ад ЗША, дзе до­ля ан­лайн-па­куп­ні­коў скла­дае больш за 70% ад усіх ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў, у Кі­таі та­кіх 60%.

Маг­чы­мас­ці для бе­ла­рус­кіх прад­пры­маль­ні­каў

Вель­мі пры­кмет­ным стаў сайт Taobao, які спа­чат­ку па­зі­цы­я­ні­ра­ваў­ся як пра­ект C2C(спа­жы­вец ганд­люе са спа­жыў­цом). На яго пля­цоў­цы кож­ны мо­жа пра­даць і ку­піць усё. Асаб­лі­вас­цю гэ­та­га пра­ек­та бы­ло тое, што ўвай­сці ў яго вель­мі прос­та. У гіс­то­рыі ін­тэр­нэт-ганд­лю Кі­тая ёсць пры­кла­ды вё­сак, якія вый­шлі з га­ле­чы за кошт ганд­лю на Taobao. За­тым у но­вым сег­мен­це вы­ка­за­лі жа­дан­не пра­ца­ваць не толь­кі дроб­ныя ганд­ля­ры, але і кам­па­ніі-брэн­ды, якім бы­ло вы­гад­на пра­да­ваць на­ўпрост кі­тай­скім спа­жыў­цам. Гэ­ты пра­ект атры­маў наз­ву Tmall — ін­тэр­нэт-пля­цоў­ка кла­са B2C (кам­па­ніі для спа­жыў­ца). І вось ця­пер до­ля B2С па­вя­ліч­ва­ец­ца, і ў ёй прад­стаў­ле­ны най­буй­ней­шыя брэн­ды. У 2012 го­дзе Tmall за­пус­ціў но­вы пра­ект, які бу­дзе больш ці­ка­вы за­меж­ным кам­па­ні­ям і ін­тэр­нэт-пар­та­лам, якія не ма­юць свай­го прад­стаў­ніц­тва ў Кі­таі. Ён мае наз­ву Tmall GLOBAL. Для пра­цы з ім не трэ­ба бу­дзе пры­сут­ні­чаць не­па­срэд­на ў Кі­таі, а толь­кі мець та­вар, ці­ка­вы кі­тай­скім спа­жыў­цам. Што ты­чыц­ца бе­ла­рус­кіх та­ва­раў, то, па ацэн­ках спе­цы­я­ліс­таў з Tmall GLOBAL, Кі­тай сён­ня за­ці­каў­ле­ны ў ай­чын­ных пра­дук­тах хар­ча­ван­ня, кас­ме­ты­цы, пар­фу­ме­рыі.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Для да­вед­кі

Кам­па­нія Alіbaba фак­тыч­на ства­ры­ла сваю ўлас­ную «Чор­ную пят­ні­цу» (пят­ні­ца пас­ля Дня па­дзя­кі ў ЗША, з якой па­чы­на­ец­ца тра­ды­цый­ны ка­ляд­ны се­зон рас­про­да­жаў), якая ў Кі­таі вы­па­ла на свят­ка­ван­не «Дня ха­лас­ця­коў» 11 ліс­та­па­да. У 2013-ы хол­дынг рас­паў­сю­дзіў су­час­ную прак­ты­ку пра­вя­дзен­ня рас­про­да­жу ў го­нар «Дня ха­лас­ця­коў» і на ін­тэр­нэт. Та­кім чы­нам, да­та 11.11.2013 ад­зна­чы­ла­ся тым, што Кі­тай уста­ля­ваў су­свет­ны рэ­корд ан­лайн-про­да­жаў у ін­тэр­нэ­це і са­браў больш за 19,1 міль­яр­да юа­няў (3,1 міль­яр­да до­ла­раў) у агуль­най су­ме здзе­лак толь­кі за пер­шую га­дзі­ну ра­бо­ты. Тым са­мым Кі­тай пе­ра­вы­сіў аб'­ёмы ганд­лю «Чор­най пят­ні­цы» ў ЗША.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.