Вы тут

У фінале — тры беларускія каманды праграмістаў


Ка­ман­да сту­дэн­таў фа­куль­тэ­та пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі БДУ ў скла­дзе пя­ці­курс­ні­каў Аляк­сея Ко­ле­са­ва, Яў­ге­на Грыц­ке­ві­ча і чац­вёр­та­курс­ні­ка Аляк­санд­ра Не­кра­шэ­ві­ча вый­шла ў фі­нал чэм­пі­я­на­ту све­ту па пра­гра­ма­ван­ні.
10-22

10-22

 Ка­ман­да БДУ­ІР Belarusіan SUІR #2 (Мі­ха­іл Асташ­ке­віч, Алег Танасюк, Дані­іл Бе­раж­ноў і іх трэнер Аляксей Ропан) — у фі­на­ле.

 

Чэм­пі­я­нат све­ту па сту­дэнц­кім ка­манд­ным пра­гра­ма­ван­ні ACM ІCPC вя­дзе свой ад­лік з 1977 го­да. За прай­шоў­шы час пра­гра­ма­ван­не пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў са­праўд­ны ін­тэ­ле­кту­аль­ны спорт. На пра­ця­гу апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў чэм­пі­я­нат лі­чыц­ца ад­ной з най­больш важ­ных па­дзей у све­це пра­гра­міс­таў. За спа­бор­ніц­тва­мі ўваж­лі­ва со­чаць не толь­кі су­свет­ныя ІТ-кар­па­ра­цыі, у лі­ку якіх Mіcrosoft, ІBM, Google, якія вы­сту­па­юць спон­са­ра­мі чэм­пі­я­на­ту, але і ўсе, хто ці­ка­віц­ца раз­віц­цём кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій.

У паў­фі­на­ле дзей­ні­ча­юць тыя ж пра­ві­лы, што і ў па­пя­рэд­ніх ту­рах. У ка­ман­ды з трох ча­ла­век ёсць адзін кам­п'ю­тар і пяць га­дзін на тое, каб ра­шыць як ма­га больш скла­да­ных за­дач за мен­шую коль­касць ча­су. Пра­віль­на рэ­ша­най лі­чыц­ца за­да­ча, якая прай­шла ўсе тэс­ты, пад­рых­та­ва­ныя чле­на­мі жу­ры. У тым вы­пад­ку, ка­лі ка­ман­ды спра­ві­лі­ся з ад­ноль­ка­вай коль­кас­цю за­дач, пе­ра­мо­га пры­су­джа­ец­ца ка­ман­дзе, што па­ка­за­ла леп­шы час і на­бра­ла менш штраф­ных хві­лін.

Паў­ноч­на-ўсход­ні еў­ра­пей­скі паў­фі­нал пра­хо­дзіў ад­на­ча­со­ва ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Бар­на­у­ле, Тбі­лі­сі і Таш­кен­це. Уся­го ў паў­фі­на­ле чэм­пі­я­на­ту за 15 пу­цё­вак у фі­нал зма­га­лі­ся 240 збор­ных. Бе­ла­русь прад­стаў­ля­лі 10 ка­манд: ча­ты­ры — ад БДУ, дзве — ад БДУ­ІР і па ад­ной — ад БДЭУ, Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ф. Ска­ры­ны, Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы. Але згод­на з пра­ві­ла­мі спа­бор­ніц­тваў, у фі­нал мо­жа прай­сці ад уні­вер­сі­тэ­та толь­кі ад­на ка­ман­да, якая па­ка­за­ла най­леп­шы вы­нік. Та­му кан­ку­ры­ру­юць па­між са­бой і сту­дэн­ты ад­ной ВНУ.

Да­рэ­чы, для сту­дэн­таў БДУ гэ­та бу­дзе ўжо 15-ы фі­нал. А ме­на­ві­та для трой­кі пе­ра­мож­цаў (Аляк­сея Ко­ле­са­ва, Яў­ге­на Грыц­ке­ві­ча і Аляк­санд­ра Не­кра­шэ­ві­ча) — дру­гая за­яў­ка на пе­ра­мо­гу ў фі­на­ле (ле­тась іх ка­ман­да бы­ла адзі­най з Бе­ла­ру­сі, якая тра­пі­ла ў фі­нал). У гэ­тым го­дзе ра­зам з імі ў фі­нал пра­бі­лі­ся яшчэ дзве бе­ла­рус­кія ка­ман­ды: ка­ман­да БДУ­ІР і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. І гэ­та мож­на лі­чыць най­леп­шым вы­ні­кам за ўсе га­ды ўдзе­лу бе­ла­ру­саў у чэм­пі­я­на­це све­ту. У сту­дэн­таў БДУ­ІР і БДЭУ, без­умоў­на, не так мно­га во­пы­ту, як у сту­дэн­таў Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, якія ў роз­ныя га­ды за­ва­ёў­ва­лі ў фі­наль­най част­цы су­свет­ных спа­бор­ніц­тваў уз­на­га­ро­ды са­май роз­най вар­тас­ці. Але, на­прык­лад, сту­дэнц­кую ка­ман­ду БДУ­ІР трэ­ні­руе Аляк­сей Ро­пан — брон­за­вы пры­зёр чэм­пі­я­на­ту све­ту па пра­гра­ма­ван­ні ся­род сту­дэн­таў 2012 го­да.

У ка­ман­ды БДУ ў паў­фі­на­ле бы­ло сё­мае мес­ца, у ка­ман­ды БДУ­ІР — вось­мае, а ў ка­ман­ды БДЭУ — два­нац­ца­тае. Акра­мя бе­ла­ру­саў і ра­сі­ян, у фі­нал пра­бі­лі­ся па ад­ной ка­ман­дзе з Гру­зіі і Ка­зах­ста­на. А най­леп­шы вы­нік у паў­фі­на­ле па­ка­за­ла збор­ная Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га на­цы­я­наль­на­га да­след­ча­га ўні­вер­сі­тэ­та ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій, ме­ха­ні­кі і оп­ты­кі, за якую вы­сту­пае наш су­ай­чын­нік Ге­надзь Ка­рат­ке­віч. За­раз ён атрым­лі­вае вы­шэй­шую аду­ка­цыю ў паў­ноч­най ра­сій­скай ста­лі­цы.

Фі­нал чэм­пі­я­на­ту све­ту прой­дзе ў маі 2015 го­да ў Ма­ро­ка.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.