Вы тут

Зіма. Натхненне. «Маладосць»


Су­стрэ­ча су­пра­цоў­ні­каў рэ­дак­цыі ча­со­пі­са «Ма­ла­досць» з пер­ша­курс­ні­ка­мі Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та прай­шла не­звы­чай­на — па-пер­шае, у Цэнт­ры бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, а не ў аў­ды­то­рыі. Па-дру­гое, у су­пра­ва­джэн­ні вы­ста­вы, пры­све­ча­най «Ма­ла­до­сці» і МДЛУ ад­на­ча­со­ва, дак­лад­ней — іх су­пра­цоў­ніц­тву ў роз­ныя га­ды.

10-8

Тац­ця­на Ва­да­но­са­ва, якая прад­стаў­ляе ад­дзел гу­ма­ні­тар­на-асвет­ніц­кай пра­цы ўні­вер­сі­тэц­кай біб­лі­я­тэ­кі, да­ла гас­цям і гас­па­да­рам су­стрэ­чы маг­чы­масць уба­чыць і на­ват па­гар­таць са­праўд­ны  — фа­лі­янт­на­га па­ме­ру аль­бом, у якім ад­люст­ра­ва­на мі­ну­лае: фо­та­здым­кі су­стрэч з пісь­мен­ні­ка­мі, ру­ка­піс­ныя вод­гу­кі, аў­то­гра­фы і па­жа­дан­ні. Ся­род экс­па­на­таў вы­ста­вы — не толь­кі ча­со­пі­сы роз­ных га­доў (уста­но­ва вы­піс­вае «Ма­ла­досць» з 1961-га), не толь­кі пуб­лі­ка­цыі пра ВНУ, але і... вы­трым­кі з «ма­ла­до­сцеў­ска­га» сай­та і на­ват яго ад­рас, га­на­ро­ва і за­ўваж­на раз­ме­шча­ны ў са­мым цэнт­ры стэн­да.

«Ма­ла­досць» даў­но ўжо па­кі­ну­ла прак­ты­ку гас­ця­ваць у МДЛУ толь­кі раз на год — у ме­жах пры­ду­ма­най імі ак­цыі «Вяс­на. Ка­хан­не. «Ма­ла­досць». У тым сэн­се, што ця­пер твор­чыя і дзе­ла­выя су­стрэ­чы ў гэ­тых сце­нах ла­дзяц­ца вель­мі час­та — так час­та, як мо­гуць су­стра­кац­ца сяб­ры, якіх да та­го ж аб'­яд­ноў­вае вя­лі­кая важ­ная спра­ва.

Роў­на год та­му па ўза­ем­най іні­цы­я­ты­ве ба­коў бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ства­рыць на ста­рон­ках вы­дан­ня пер­са­наль­ную, «імян­ную» руб­ры­ку на­ву­чаль­най уста­но­вы. Так ця­пер і па­зна­ча­на ў кож­ным ну­ма­ры на кож­най пер­шай ста­рон­цы пе­ра­клад­ной паэ­зіі ці про­зы: «Пе­ра­кла­ды. Руб­ры­ка Мінскага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та». Гэ­та не бы­ло толь­кі жа­дан­нем больш бліз­ка­га су­пра­цоў­ніц­тва, гэ­та на­ра­дзі­ла­ся і вы­спе­ла з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці, па вя­лі­кім ра­хун­ку, асоб­на­га шы­ро­ка­дас­туп­на­га вы­дан­ня, якое маг­ло б прад­стаў­ляць вы­ні­кі пе­ра­клад­чыц­ка­га во­пы­ту мо­ла­дзі — сту­дэн­таў МДЛУ, вы­пуск­ні­коў і ас­пі­ран­таў. «Ма­ла­досць», у сваю чар­гу, зы­хо­дзі­ла з ін­та­рэ­су ма­ла­до­га бе­ла­рус­ка­га чы­та­ча да «то­па­вых» сён­ня тво­раў за­меж­ні­каў. Ад­на з умоў руб­ры­кі — аса­біс­тая да­моў­ле­насць пе­ра­клад­чы­ка з аў­та­ра­мі ары­гі­наль­ных тэкс­таў — аў­та­ма­тыч­на пры­вя­ла да та­го, што асоб­ныя ну­ма­ры ча­со­пі­са трап­ля­юць ця­пер то ў За­ход­нюю Еў­ро­пу, то на аме­ры­кан­скі, то на аф­ры­кан­скі кан­ты­нен­ты. А чар­го­выя пе­ра­клад­чы­кі ўжо афі­цый­на за­ліч­ва­юц­ца на прак­ты­ку ў «Ма­ла­досць» па вы­ні­ках спе­цы­яль­на­га ад­бо­ру — дзя­ку­ю­чы доб­ра­му ва­ло­дан­ню бе­ла­рус­кай мо­вай.

Год та­му па­чы­на­лі прэ­тэн­цы­ёз­на — з апа­вя­дан­ня ле­таш­няй но­бе­леў­скай лаў­рэ­ат­кі Эліс Ман­ро (Ка­на­да). Пра­цяг­ва­лі ра­ман­тыч­на — пад паэ­тыч­ныя гіс­то­рыі Мэ­та Мэй­са­на (ЗША) і Гві­да Ка­та­ла­на (Іта­лія). Інт­ры­гу на пра­ця­гу го­да ства­ра­лі праз фан­тас­тыч­ныя апа­вя­дан­ні Джэ­ні­фер Гізб­рэхт і Бру­са Хо­лан­да Ро­джэр­са (Ка­на­да і ЗША ад­па­вед­на), рэа­ліс­тыч­ную про­зу Са­фі Ке­пес (Фран­цыя) і Сі­лы На­ўман (Шве­цыя), а так­са­ма эк­за­тыч­ную паэ­зію аж­но ся­мі кра­ін Аф­ры­кі.

А су­стрэ­ча з пер­ша­курс­ні­ка­мі, па­чаў­шы­ся з пе­ра­лі­ку сяб­роў­скіх да­сяг­нен­няў, прай­шла як зна­ём­ства з но­вы­мі пра­ек­та­мі «Ма­ла­до­сці» і за­пра­шэн­не да су­пра­цоў­ніц­тва з ча­со­пі­сам «Бя­роз­ка», а скон­чы­ла­ся чы­тан­нем вер­шаў. Ка­жуць, што ін­шыя гру­пы на­ват па­крыў­дзі­лі­ся: ча­му, маў­ляў, іх на та­кую дзею не па­клі­ка­лі? Дык не апош­няя ж гэ­та су­стрэ­ча!..

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва.

Фо­та пра­да­стаў­ле­на біб­лі­я­тэ­кай МДЛУ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.