Вы тут

Вяртанне да забытых ісцін


На Гро­дзен­шчы­не ўжо скла­ла­ся тра­ды­цыя: што­год у роз­ных ра­ё­нах пра­вод­зяц­ца аб­лас­ныя схо­ды, дзе пы­тан­ні пра­ва­па­рад­ку су­мес­на аб­мяр­коў­ва­юць ра­бот­ні­кі мі­лі­цыі, улад­ных струк­тур і прад­стаў­ні­кі гра­мад­скіх фар­мі­ра­ван­няў.

Чар­го­вая су­стрэ­ча прад­стаў­ні­коў са­мых роз­ных пра­фе­сій ад­бы­ла­ся на На­ва­груд­чы­не. Пры­чым, су­стрэ­лі­ся ў пэў­ным сэн­се ка­ле­гі, каб не толь­кі азна­ё­міц­ца з ці­ка­вым во­пы­там, уз­на­га­ро­дзіць леп­шых участ­ко­вых ін­спек­та­раў, доб­ра­ах­вот­ных дру­жын­ні­каў (іх на Гро­дзен­шчы­не больш за 4 ты­ся­чы), ста­рас­таў і ін­шых гра­мад­скіх ак­ты­віс­таў, але і за­ся­ро­дзіць ува­гу на іс­ну­ю­чых праб­ле­мах, якія мож­на вы­ра­шыць толь­кі ра­зам, та­ла­кой, як спрад­ве­ку ра­бі­ла­ся на на­шых зем­лях.

Усе вы­ка­за­ныя за­ўва­гі і пра­па­но­вы (у пры­ват­нас­ці, па ма­тэ­ры­яль­ным асна­шчэн­ні гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, за­бес­пя­чэн­ні ўчаст­ко­вых ін­спек­та­раў мі­лі­цыі жыл­лём) стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ да­ру­чыў афор­міць пра­та­коль­на — з да­лей­шым кант­ро­лем за вы­ра­шэн­нем тых ці ін­шых пы­тан­няў.

Вы­ха­ван­не пра­цоў­нае…

Стар­шы­ня Ня­гне­віц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та Ва­сіль РУ­ДА­КОЎ­СКІ ўзна­чаль­вае і са­вет гра­мад­ска­га пунк­та ахо­вы пра­ва­па­рад­ку. На па­ся­джэн­ні збі­ра­юц­ца раз на ме­сяц, але пра­цу­юць прак­тыч­на што­дзень: у кан­так­це са шко­лай, доб­ра­ах­вот­най дру­жы­най, якой кі­руе на­чаль­нік вар­та­вой ахо­вы сель­гас­прад­пры­ем­ства Ула­дзі­мір УРБАН, і яго сы­нам, участ­ко­вым ін­спек­та­рам мі­лі­цыі Мак­сі­мам УРБА­НАМ. Для дру­жын­ні­каў, да­рэ­чы, ня­даў­на па­шы­лі спе­цы­яль­ную фор­му (кошт кам­плек­та — 470 ты­сяч руб­лёў), у якой яны бу­дуць вы­хо­дзіць на дзя­жур­ствы.

На тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та ця­пер пра­жы­вае 5, так бы мо­віць, са­цы­яль­на не­бяс­печ­ных сем'­яў, да якіх асаб­лі­вая ўва­га з бо­ку ўлад­ных і гра­мад­скіх фар­мі­ра­ван­няў. І не без пос­пе­ху — ужо ёсць рэ­аль­ная на­дзея, што ў дзвюх сем'­ях баць­кі ста­но­вяц­ца на шлях вы­праў­лен­ня. Пры гэ­тым най­леп­шым срод­кам для пе­ра­вы­ха­ван­ня тых, хто зло­ўжы­вае ал­ка­го­лем (а та­кіх у на­се­ле­ных пунк­тах сель­са­ве­та ка­ля 40 ча­ла­век) Ва­сіль Ру­да­коў­скі лі­чыць уцяг­нен­не іх у ра­бо­ту. Але якім чы­нам, ка­лі та­кім лю­дзям не да­вя­ра­юць па­ста­ян­ную пра­цу ў тым жа сель­гас­ка­а­пе­ра­ты­ве, бо пас­ля атры­ман­ня зар­пла­ты іх мож­на не­каль­кі дзён не ўба­чыць на ра­бо­чым мес­цы?

— Тым не менш ка­ля дзе­ся­ці ча­ла­век мы сё­ле­та здо­ле­лі за­гру­зіць ра­бо­тай. Па да­га­во­ры пад­ра­ду яны пра­ца­ва­лі на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні на­се­ле­ных пунк­таў — на вы­кош­ван­ні пус­та­зел­ля, аб­рэ­зцы дрэў, на­вя­дзен­ні па­рад­ку на мо­гіл­ках, раз­бор­цы кі­ну­тых да­моў, якіх на на­шай тэ­ры­то­рыі ка­ля двух­сот, — ка­жа Ва­сіль Ру­да­коў­скі.

Дзве га­зо­на­ка­сіл­кі ў рас­па­ра­джэн­не сель­са­ве­та пра­да­ста­віў рай­вы­кан­кам, яшчэ ад­ну — сель­гас­ка­а­пе­ра­тыў, а пры­ват­ны прад­пры­маль­нік ку­піў бен­за­пі­лу. Да­па­ма­гае і ра­ён­ны цэнтр за­ня­тас­ці на­сель­ніц­тва — не толь­кі фі­нан­са­ва, але і на­ву­чан­нем лю­дзей па­тра­ба­ван­ням бяс­пе­кі пры абы­хо­джан­ні з тэх­ні­кай.

Не га­ран­тыя, вя­до­ма, што та­кая «пра­ца­тэ­ра­пія» ста­ноў­ча паў­плы­вае лі­та­раль­на на ўсіх. Ад­нак ві­да­воч­ныя і плю­сы. Ха­ця б у тым, што ка­лі гэ­тых лю­дзей не за­дзей­ні­чаць у ра­бо­це, то ад іх у вёс­ках бу­дуць толь­кі праб­ле­мы. А так, пад на­гля­дам стар­шы­ні сель­вы­кан­ка­ма, яны і на­се­ле­ным пунк­там ка­рысць пры­но­сяць, і гро­шы ма­юць за­роб­ле­ныя, а не атры­ма­ныя не­за­кон­ным спо­са­бам.

…і ду­хоў­нае

Пас­ля зна­ём­ства з ар­га­ні­за­цы­яй ра­бо­ты гра­мад­скіх ак­ты­віс­таў па ахо­ве пра­ва­па­рад­ку ўдзель­ні­кі аб­лас­но­га схо­ду па­бы­ва­лі ў Свя­та-Елі­се­еў­скім Лаў­ры­шаў­скім муж­чын­скім ма­нас­ты­ры, які зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі гэ­та­га сель­са­ве­та.

— Усе мы вы­кон­ва­ем пры­клад­на ад­ноль­ка­вую мі­сію — пе­ра­ма­гаць зло на гэ­тай зям­лі. Толь­кі ў роз­ных фор­мах: у нас яна больш ду­хоў­ная, у вас — больш ма­тэ­ры­яль­ная, — ска­заў ігу­мен ма­нас­ты­ра ай­цец ЯЎ­СЕ­ВІЙ, су­стра­ка­ю­чы ўчаст­ко­вых ін­спек­та­раў мі­лі­цыі.

Адзін з са­мых ста­ра­жыт­ных ма­нас­ты­роў на бе­ла­рус­кіх зем­лях ця­пер ак­тыў­на ад­ра­джа­ец­ца, імк­ну­чы­ся год­на вы­кон­ваць сваю га­лоў­ную мі­сію са­цы­яль­на­га слу­жэн­ня — да­па­мо­гі хво­рым, а так­са­ма тым, хто тра­піў у за­леж­насць ад ал­ка­го­лю, нар­ко­ты­каў, — вяр­та­ю­чы іх, так бы мо­віць, да за­бы­тых іс­цін.

— Мы спра­бу­ем да­па­маг­чы лю­дзям, якія стра­ці­лі ся­бе ў жыц­ці, ад­ча­я­лі­ся. І пер­шая ўмо­ва для іх рэ­абі­лі­та­цыі тут — гэ­та поў­нае па­слу­шэн­ства, інакш да­па­маг­чы ча­ла­ве­ку бу­дзе вель­мі цяж­ка. Та­му, ка­лі ён сю­ды пры­ехаў, то па­ві­нен вы­ка­наць на­шы па­тра­ба­ван­ні, — тлу­ма­чыць ай­цец Яў­се­вій. — Пер­шае — на­вед­ван­не што­дзён­на на­ба­жэн­стваў у хра­ме (яны да­во­лі пра­цяг­лыя — ра­ні­цай і ве­ча­рам па тры га­дзі­ны). І дру­гое — рэ­абі­лі­та­цыя з да­па­мо­гай пра­цы. Ні­хто ў гуль­тай­стве зна­хо­дзіц­ца не мо­жа. Да­ец­ца кан­крэт­ны пра­цоў­ны по­слух, і ты му­сіш яго вы­кон­ваць. Сю­ды пры­яз­джа­юць та­кія лю­дзі — вы­гля­ду ні­я­ка­га ня­ма. Ад­мы­ва­ем, апра­на­ем, ад­корм­лі­ва­ем — праз ты­дзень у ча­ла­ве­ка па­чы­на­юць свя­ціц­ца во­чы. А праз два ён пе­ра­тва­ра­ец­ца ў нар­маль­на­га ча­ла­ве­ка. Ка­лі лю­дзі за­ці­каў­ле­ны са­бе да­па­маг­чы, то мы прос­та іх да гэ­та­га пад­штур­хоў­ва­ем. За­да­юць пы­тан­ні і ду­хоў­на­га пла­на, і на­ват фі­ла­соф­ска­га — спра­бу­ем да­па­маг­чы ча­ла­ве­ку ра­за­брац­ца, што з ім ад­бы­ло­ся, што па­слу­жы­ла пры­чы­най ма­раль­на­га па­дзен­ня. І ка­лі ён хо­ча вяр­нуц­ца ў рэ­чы­шча нар­маль­на­га ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, то да­во­лі хут­ка «ста­но­віц­ца на но­гі».

У ма­нас­ты­ры ўжо да­па­маг­лі вель­мі мно­гім, свед­чыць ай­цец Яў­се­вій. На­прык­лад, пры­яз­джа­лі хло­пец і дзяў­чы­на з вель­мі сур'­ёз­ны­мі праб­ле­ма­мі. І ў псі­хо­ла­гаў бы­лі, і ля­чы­лі­ся, і «пад­шы­ва­лі­ся» ад шкод­ных за­леж­нас­цяў — ні­чо­га не да­па­ма­га­ла. Ця­пер жа яны ства­ры­лі сям'ю, цу­доў­на жы­вуць, пра­цу­юць.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

На­ва­груд­скі ра­ён.

У тэ­му

На схо­дзе ад­зна­ча­ла­ся, што ра­шэн­не аб за­ба­ро­не рэа­лі­за­цыі спірт­ных на­по­яў у нач­ны час, пры­ня­тае Гро­дзен­скім абл­вы­кан­ка­мам у са­ка­ві­ку сё­лет­ня­га го­да па іні­цы­я­ты­ве пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, да­зво­лі­ла ска­ра­ціць ужы­ван­не ал­ка­го­лю і маш­та­бы «п'я­най» зла­чын­нас­ці. Праў­да, уз­гад­ніць па­ды­ход з роз­ны­мі ве­дам­ства­мі ўда­ло­ся не ад­ра­зу, бы­лі дум­кі, што ар­га­ні­за­та­ры аб­ме­жа­валь­ных за­ха­даў пе­ра­вы­ша­юць свае паў­на­моц­твы. Та­му, па­ве­да­міў на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі МУС Бе­ла­ру­сі Алег КА­РА­ЗЕЙ, ужо ўзгод­не­ны з усі­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі і ўне­се­ны ў пар­ла­мент пра­ект за­ко­на, якім пра­ду­гледж­ва­ец­ца вы­зна­чэн­не па ўсёй кра­і­не адзі­на­га ча­су ганд­лю спірт­ным.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.