Вы тут

Каму «затаіцца» ў год Казы?


На­ступ­ны год ка­рыч­не­вай, або бу­рай, Ка­зы рых­туе да­стат­ко­ва сюр­пры­заў і не­прад­ка­заль­нас­цяў. Та­му што гэ­та год сты­хіі Агню і ак­тыў­ных ха­ле­ры­каў. Ко­ле­ра­вая га­ма го­да —- чыр­во­на-аран­жа­ва-ка­рыч­не­вая.

10-21

Лю­дзі вог­нен­най сты­хіі — гэ­та тыя, хто жорст­ка сцвяр­джае ся­бе ў жыц­ці, ся­род ка­лег, род­ных і бліз­кіх. Яны аба­вяз­ко­выя і не­па­хіс­ныя, спра­чац­ца з імі прос­та не­маг­чы­ма. На Ус­хо­дзе муд­рыя лю­дзі ра­яць уваж­лі­ва вы­слу­хоў­ваць «вог­нен­ных» і заў­сё­ды дак­лад­на ста­віць пе­рад імі пы­тан­ні — без сар­каз­му і іро­ніі. Та­кія асо­бы вы­зна­ча­юц­ца моц­най фі­зіч­най кам­плек­цы­яй, мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­цю ў да­сяг­нен­ні да­лё­кіх і бліз­кіх мэт, у раз­віц­ці ўлас­ных псі­ха­ла­гіч­ных і ін­тэ­ле­кту­аль­ных да­сяг­нен­няў. Яны пра­фе­сій­ныя па­лі­ты­кі, на­чаль­ні­кі, біз­нес­ме­ны, на­ву­коў­цы і дзяр­жаў­ныя чы­ноў­ні­кі.

За­ха­валь­ні­кі Агню і бу­дуць па­на­ваць у 2015 го­дзе. У пер­шую чар­гу ме­на­ві­та яны па­він­ны мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­таць гэ­тыя 365 дзён для ўлас­на­га раз­віц­ця.

Знак Агню. Ха­ле­ры­кам (на­ро­джа­ныя 20 са­ка­ві­ка — 19 кра­са­ві­ка, 20 лі­пе­ня — 19 жніў­ня, 20 ліс­та­па­да — 19 снеж­ня) трэ­ба бу­дзе ўзяц­ца за сваё фі­зіч­нае зда­роўе. Што­дня раз­мі­най­це­ся. Гім­нас­ты­ка, лёг­кая ра­ніш­няя за­рад­ка — вось што трэ­ба для эфек­тыў­на­га ўдас­ка­на­лен­ня свай­го «я»! Мі­ні­мум ал­ка­го­лю. 50—100 гра­маў га­рэл­кі або ма­ца­ва­на­га чыр­во­на­га (ме­на­ві­та чыр­во­на­га, вог­нен­на­га!) ві­на 1—2 ра­зы на ты­дзень да­пус­ка­юц­ца, па­коль­кі без іх жыц­цё бу­дзе кры­ху... змроч­ным. Вам па­трэ­бен псі­ха­ла­гіч­ны, эма­цы­я­наль­ны сты­мул, які мож­на атры­маць і праз ці­ка­выя зно­сі­ны, твор­чую пра­цу. Але і ке­ліх бар­во­ва­га на­пою бу­дзе спры­яць па­ляп­шэн­ню агуль­на­га ста­ну ар­га­ніз­ма, спа­кою псі­хі­кі. Бе­лае, су­хое, кіс­лае ві­но па­кінь­це прад­стаў­ні­кам ін­шых сты­хій. Но­вы год су­стра­кай­це так­са­ма з ма­ца­ва­ны­мі ві­на­мі, кань­я­ком, лі­кё­рам, на гор­шы вы­па­дак і га­рэл­ка па­ды­дзе. А вось ін­шым не спя­шай­це­ся ўсё гэ­та на­вяз­ваць.

Знак Зям­лі. Ме­лан­хо­лі­кам (на­ро­джа­ныя 1—19 сту­дзе­ня, 20 кра­са­ві­ка — 19 мая, 20 жніў­ня — 19 ве­рас­ня, 20—31 снеж­ня) у «вог­нен­ны» год трэ­ба быць уваж­лі­вы­мі, не ры­зы­ка­ваць зда­роў­ем, асаб­лі­ва ў лет­ні пе­ры­яд. Па­спра­буй­це аб­ме­жа­ваць лет­нія вы­ез­ды на аў­та­ма­бі­лі ў да­лё­кія кра­і­ны, ды і аў­то­бус­ныя да­лё­кія па­езд­кі так­са­ма мо­гуць пры­нес­ці праб­ле­мы. У са­ка­ві­ку—кра­са­ві­ку не спя­шай­це­ся за ру­лём, сце­ра­жы­це­ся ад­кры­та­га агню — ка­ля ман­га­ла, пе­чы, ка­мі­на — уся­го, што звя­за­на з аг­нём, уклю­ча­ю­чы прос­тую свеч­ку. У адзен­ні — па­менш яр­ка-чыр­во­на­га. Хі­ба што бар­до­ва-ка­рыч­не­вае ў спа­лу­чэн­ні з зя­лё­ным, шэ­рым, бла­кіт­ным, сі­нім. Ва­шы на­поі — так­са­ма чыр­во­нае ві­но, лі­кё­ры, менш шам­пан­ска­га і кіс­лых ві­наў. Ежа са­мая раз­на­стай­ная, але га­лоў­нае — са­ла­ты, ага­род­ні­на і са­да­ві­на. Не зло­ўжы­вай­це са­лам, вянд­лі­най, каў­ба­са­мі, гар­чы­цай, пер­цам, на­огул спе­цы­я­мі. Не пла­нуй­це ў гэ­ты год сур'­ёз­ных па­ку­пак, маш­таб­на­га бу­даў­ніц­тва, ін­шых сур'­ёз­ных ме­ра­пры­ем­стваў — ад­кла­дзі­це да 2016-га, го­да ме­лан­хо­лі­каў.

Знак Па­вет­ра. Сан­гві­ні­кам (на­ро­джа­ныя 20 сту­дзе­ня — 19 лю­та­га, 20 мая — 19 чэр­ве­ня, 20 ве­рас­ня — 19 каст­рыч­ні­ка) трэ­ба апра­на­цца ў ру­жо­вае, бе­ла-чор­нае, ка­лі чыр­во­нае, то не яр­кае. Год доб­ры для важ­ных спраў, але ў лет­ні пе­ры­яд лепш быць да­лей ад спя­кот­ных, со­неч­ных ку­рор­таў, бо га­ра­чы Агонь дбай­на на­зі­рае за «па­вет­ра­ны­мі» і мо­жа пад­нес­ці не­пры­ем­ныя сюр­пры­зы. Вам на­огул лепш ад­па­чы­ваць у за­сне­жа­ных га­рах. Снег і зі­ма — ва­шы леп­шыя сяб­ры. А ваш на­пой у свя­ты і на пра­ця­гу ўся­го го­да — бе­лае лёг­кае ві­но. Ежа — мяс­ная. Зай­май­це­ся бу­даў­ніц­твам, ра­мон­там, улюб­ляй­це­ся, жа­ні­це­ся, вы­ходзь­це за­муж, на­ра­джай­це дзя­цей. Будзь­це асця­рож­ныя з ад­кры­тым аг­нём.

Знак Ва­ды. Флег­ма­ты­кам (на­ро­джа­ныя 20 лю­та­га — 19 са­ка­ві­ка, 20 чэр­ве­ня — 19 лі­пе­ня, 20 каст­рыч­ні­ка — 19 ліс­та­па­да) лепш па­ча­каць з гран­ды­ёз­ны­мі спра­ва­мі ў гэ­тым го­дзе. Ва­шы ко­ле­ры — бла­кіт­ныя, сі­нія, зе­ле­на­ва­та-шэ­рыя, фі­я­ле­та­выя. Хар­ча­ван­не сыт­нае, але рас­лін­ныя эле­мен­ты па­він­ны скла­даць не менш як 30% у ра­цы­ё­не. Ужы­вай­це свет­лыя і чыр­во­ныя, лёг­кія і ма­ца­ва­ныя на­поі, лепш лі­кёр і на­стой­ку, чым кань­як. Ад­кла­дзі­це ра­монт, бу­доў­лю да 2016-га. Праў­да, на­ро­джа­ныя 20 каст­рыч­ні­ка — 19 ліс­та­па­да мо­гуць і ры­зык­нуць. Вя­сел­ле, на­ра­джэн­не дзя­цей лепш пе­ра­нес­ці на год 2016-ы або па­ча­каць сва­ёй га­дзі­ны ў 2018-м.

Сяр­гей АНУП­РЫ­ЕН­КА, док­тар фі­ла­соф­скіх на­вук

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.