Вы тут

Ініцыятыва вітаецца


І пад­трым­лі­ва­ец­ца фі­нан­са­мі

Ажно 36 ідэй, пра­па­на­ва­ных жы­ха­ра­мі Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на, зна­хо­дзяць сваё ўва­саб­лен­не дзя­ку­ю­чы гран­там Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за. Іры­на Сед­лер, кі­раў­нік пра­ек­та «Ства­рэн­не эфек­тыў­най сіс­тэ­мы куль­тур­ных і ін­фар­ма­цый­ных па­слуг для сель­ска­га на­сель­ніц­тва «Свет ін­фар­ма­цыі, куль­ту­ры і твор­час­ці — для ўсіх», рас­каз­вае, што мяс­цо­выя іні­цы­я­ты­вы бы­лі пад­тры­ма­ны гран­там на мак­сі­маль­ную су­му — 250 000 еў­ра.

10-14

— Рэа­лі­за­цыя пра­ек­та па­ча­ла­ся з лі­пе­ня мі­ну­ла­га го­да, — рас­каз­вае Іры­на Рэ­наль­даў­на. — За год мы шмат ча­го па­спе­лі зра­біць. Спа­чат­ку вы­ву­ча­лі гра­мад­скую дум­ку па праб­ле­мах сель­скіх жы­ха­роў, у тым лі­ку ў сфе­ры куль­тур­ных па­слуг. У нас на Ра­га­чоў­шчы­не ка­ля 200 вё­сак, і толь­кі ў 36 ёсць уста­но­вы куль­ту­ры. Та­му на­бы­лі аў­то­бус і апа­ра­ту­ру для пе­ра­соў­на­га клу­ба. Та­кі клуб на ко­лах вы­яз­жае ў ад­да­ле­ныя вёс­кі з кан­цэр­та­мі. Ця­пер у нас у тры ра­зы вы­рас­ла коль­касць вы­ез­даў — у тым лі­ку ў на­се­ле­ныя пунк­ты, па­цяр­пе­лыя пас­ля ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС.

У аг­ра­га­рад­ку Лу­чын — са­мая вя­лі­кая су­пол­ка ак­тыў­ных жы­ха­роў. Ад іх на­се­ле­на­га пунк­та па­сту­пі­ла аж­но ча­ты­ры іні­цы­я­ты­вы. Дзве з іх звя­за­ны з пуб­лі­ка­цы­я­мі твор­чых і да­след­чых ра­бот мяс­цо­вых края­знаў­цаў. Чы­та­чы «Звяз­ды» доб­ра ве­да­юць Соф'ю Ку­сян­ко­ву. Яна ў ме­жах пра­ек­та ЕС ця­пер рых­туе вы­дан­не сва­іх на­ры­саў-за­ма­лё­вак асоб­най кніж­кай. Мяс­цо­вы гіс­то­рык і края­знаў­ца Свят­ла­на Ва­ры­ка­ва зай­ма­ец­ца вы­ву­чэн­нем ле­ген­даў пра ва­лу­ны. Яе до­след­ную пра­цу ар­га­ні­за­та­ры так­са­ма па­лі­чы­лі вар­тай дру­ка­ван­ня ў ме­жах пра­ек­та. Да­рэ­чы, яшчэ адзін аў­тар жы­ве ў ін­шай вёс­цы — Ха­тоў­ня. Член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў, бы­лы на­стаў­нік гіс­то­рыі Вік­тар Куп­ры­ян­чук рых­туе да пуб­лі­ка­цыі цыкл апа­вя­дан­няў пра вёс­ку.

— Сён­ня мы вель­мі ак­тыў­на зай­ма­ем­ся пад­рых­тоў­кай да вы­дан­ня кніг гэ­тых трох аў­та­раў, — ад­зна­чае Іры­на Сед­лер. — Іх ра­бо­ты ацэ­не­ны на­шай экс­перт­най ка­мі­сі­яй. Ця­пер удак­лад­ня­ем фор­му, аб'­ёмы і ней­кія ін­шыя па­ра­мет­ры, каб пад­рых­та­ваць кан­ку­рэнт­ную пра­па­но­ву на тэн­дар.

А яшчэ жы­ха­ры Лу­чы­на даў­но ма­ры­лі пра ад­наў­лен­не ко­ліш­ня­га свя­та «Грай, гар­мо­нік». Сваё жа­дан­не яны афор­мі­лі ў вы­гля­дзе іні­цы­я­ты­вы ў ме­жах пра­гра­мы Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за «Не­дзяр­жаў­ныя струк­ту­ры і мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды ў дзей­нас­ці па раз­віц­ці 2011–2012». Та­кім чы­нам ад­ра­дзі­ла­ся за­бы­тае свя­та, якое, ма­раць ар­га­ні­за­та­ры, аба­вяз­ко­ва бу­дзе пра­во­дзіц­ца што­год.

Сё­ле­та ў Лу­чын з'е­ха­лі­ся ўсе леп­шыя хлоп­цы з два­нац­ца­ці вё­сак Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на — з мі­лы­мі сэр­цу кож­най жан­чы­ны гар­мо­ні­ка­мі. Не са­сту­па­лі ім пры­пе­вач­ні­цы. Са­мым юным удзель­ні­кам бы­ло па 10–12 га­доў, са­май да­свед­ча­най — Над­зеі Ада­маў­не Швед — 88. Яна, да­рэ­чы, за­ня­ла пер­шае мес­ца ў на­мі­на­цыі «леп­шая пры­пе­вач­ні­ца». Пры гэ­тым жан­чы­на пра­дэ­ман­стра­ва­ла зайз­дрос­ны ап­ты­мізм, жыц­ця­люб­ства і май­стэр­ства. Леп­шы­мі гар­ма­ніс­та­мі жу­ры пры­зна­ла Вік­та­ра Ча­ба­та­ра з Лу­чы­на, Аляк­санд­ра Цы­ры­ка­ва з Азя­ран і юна­га Ула­дзі­сла­ва Се­лі­верс­та­ва з За­ба­лац­ця.

10-13

Ёсць у вёс­цы Лу­чын дзі­ця­чае ама­тар­скае аб'­яд­нан­не — клуб вы­хад­но­га дня «Ня­дзель­ка». Пад кі­раў­ніц­твам ды­рэк­та­ра до­ма куль­ту­ры Над­зеі Бо­ры­ка­вай і мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Ін­эсы Пра­ва­лоц­кай дзе­ці роз­ных уз­рос­таў ба­вяць свой воль­ны час вель­мі раз­на­стай­на. На­прык­лад, вы­яз­джа­юць на эк­скур­сіі. На­ве­да­лі ля­до­вы па­лац, аква­парк у Жло­бі­не, тэ­ат­ры, цырк у Го­ме­лі, ба­сейн у вёс­цы Ці­хі­ні­чы, эт­на­гра­фіч­ную вёс­ку пад Ма­гі­лё­вам… Пра­вод­зяць шмат роз­ных спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў па тэ­ні­се, лы­жах, да­ртсе… Для дзя­цей, так­са­ма на гро­шы ЕС, у блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве пла­ну­ец­ца на­быць спар­тыў­ны рыш­ту­нак і кас­цю­мы.

— Яшчэ мы па­пу­ля­ры­зу­ем Стрэнь­каў­скі цэнтр ра­мёст­ваў, — рас­каз­вае Іры­на Сед­лер. Для яго бы­ла на­бы­та кам­п'ю­тар­ная тэх­ні­ка. Там ство­ра­ны му­зей тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай ляль­кі, які сён­ня вель­мі па­спя­хо­ва раз­ві­ва­ец­ца. Іх вы­ра­бы за­па­тра­ба­ва­ны і ў Го­ме­лі, і ў Мін­ску. Да апош­ня­га ча­су ім не ха­па­ла тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цяў, каб вы­раб­ляць бук­ле­ты, ві­зі­тоў­кі, над­пі­сы на ляль­ках… Та­му яны вый­шлі з іні­цы­я­ты­вай аб на­быц­ці кам­п'ю­та­ра і ка­ля­ро­ва­га прын­та­ра. Ця­пер у ме­жах той жа пра­гра­мы атры­ма­лі не­аб­ход­ную тэх­ні­ку і ро­бяць усё са­ма­стой­на.

Тым ча­сам у вёс­цы Зба­роў на Ра­га­чоў­шчы­не ство­ра­ны эка­му­зей зё­лак. Ра­ён­ны ад­дзел куль­ту­ры толь­кі пра­да­ста­віў па­мяш­кан­не, а за кошт срод­каў пра­ек­та бы­лі цал­кам зроб­ле­ны ра­монт, афарм­лен­не, на­бы­та аб­ста­ля­ван­не і мэб­ля. Сён­ня на­вед­валь­ні­ка­мі му­зея час­та ста­но­вяц­ца шмат­лі­кія па­цы­ен­ты са­на­то­рыя «Дняп­роў­скія сос­ны», што зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка. Ды­рэк­тар До­ма куль­ту­ры Ан­та­ні­на Ва­ран­цо­ва, мед­сяст­ра па аду­ка­цыі, з ін­та­рэ­сам і за­да­валь­нен­нем зай­ма­ец­ца гэ­тым ра­зам з мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі, якія збі­ра­юць зёл­кі. За ле­та на­за­па­сі­лі вель­мі ба­га­та ле­ка­вых рас­лін. Сак­рэ­таў не ро­бяць і дзе­ляц­ца з на­вед­валь­ні­ка­мі тэх­на­ло­гі­я­мі на­рых­тоў­кі, пе­ра­пра­цоў­кі, за­ха­ван­ня і вы­ка­рыс­тоў­ван­ня ля­чэб­най сы­ра­ві­ны. Для іх у ме­жах пра­ек­та бы­ла за­ка­за­на спе­цы­яль­ная су­ве­нір­ная пра­дук­цыя.

— Пра­вя­дзен­не фес­ты­ва­лю мё­ду ў вёс­цы За­ба­лаць, на чыс­тай ад ра­ды­я­цыі тэ­ры­то­рыі, так­са­ма іні­цы­я­ты­ва за­ці­каў­ле­ных мяс­цо­вых жы­ха­роў, — пра­цяг­вае Іры­на Сед­лер. — На Ра­га­чоў­шчы­не вель­мі раз­ві­тае борт­ніц­тва, та­му гэ­та зруч­ная пля­цоў­ка для пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­лю «Смак мё­ду». За кошт гра­нта Еў­ра­са­ю­за бы­лі на­бы­ты гу­ка­вая апа­ра­ту­ра і ўсё вы­ста­вач­нае аб­ста­ля­ван­не. Фес­ты­валь, спа­дзя­ю­ся, ста­не што­га­до­вым, і кож­ны год коль­касць яго ўдзель­ні­каў бу­дзе рас­ці.

Уся­го за кошт срод­каў пра­гра­мы Еў­ра­са­ю­за для ўва­саб­лен­ня іні­цы­я­тыў жы­ха­роў Ра­га­чоў­шчы­ны бы­лі на­бы­ты 22 кам­плек­ты роз­най апа­ра­ту­ры. Да­рэ­чы, у ра­ё­не ёсць ча­ты­ры ама­тар­скія ка­лек­ты­вы, якія ма­юць зван­ні на­род­ных. На на­ступ­ны год за­пла­на­ва­на на­быць для іх удзель­ні­каў но­выя кас­цю­мы.

— Усё гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб пад­няць на­строй вяс­ко­вых жы­ха­роў, каб яны ра­да­ва­лі­ся, а іх твор­чыя па­чы­нан­ні ўва­саб­ля­лі­ся ў жыц­цё, — дзе­ліц­ца Іры­на Сед­лер. — Важ­на, каб усе іні­цы­я­ты­вы лю­дзей ста­лі ўстой­лі­вы­мі і раз­ві­ва­лі­ся на­ват пас­ля за­вяр­шэн­ня пра­ек­та. У мя­не ёсць ма­ра — каб у кож­ным сель­скім Са­ве­це бы­ло сваё свя­та, ку­ды б пры­яз­джа­лі аду­сюль лю­дзі. Та­кія ці­ка­выя, ха­рак­тэр­ныя толь­кі для гэ­тай мяс­цо­вас­ці ме­ра­пры­ем­ствы мо­гуць стаць брэн­дам тэ­ры­то­рыі. Да­рэ­чы, і стар­шы­ня рай­са­ве­та Ва­лян­ці­на Ган­ко­віч вель­мі за­ці­каў­ле­ная ідэ­яй брэн­дын­гу. Яна ак­тыў­на спры­яе та­му, каб сель­скія Са­ве­ты пад­трым­лі­ва­лі іні­цы­я­ты­вы лю­дзей, каб кож­ная тэ­ры­то­рыя ме­ла сваю «іск­рын­ку».

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.