Вы тут

Альпенская шляхта


На са­мой спра­ве: ча­му сла­ву­ты твор мае наз­ву «Пін­ская шлях­та», а не Аль­пен­ская? Але пы­тан­ня гэ­та­га не за­да­сі аў­та­ру. Хоць звест­кі пра тое, што Ду­нін-Мар­цін­ке­віч жыў у Аль­пе­ні ў 1849 го­дзе, ёсць. На­прык­лад, яго верш «Вяс­на» пад­пі­са­ны «Аль­пень, мая 12 дня 1849 го­да». Ды і проз­ві­шчы дзе­ю­чых асоб ка­ме­дыі ты­по­ва аль­пен­скія — Іван Цю­хай-Ліп­скі, Ці­мох Аль­пен­скі, Ці­хан Пра­та­са­віц­кі...

10-6

Як жы­ве Аль­пень сён­ня? Чым зай­ма­юц­ца жы­ха­ры гэ­тай вёс­кі? Які­мі ўспа­мі­на­мі і спа­дзя­ван­ня­мі поў­няц­ца іх сэр­цы? Каб атры­маць ад­ка­зы на пы­тан­ні, мы за­ві­та­лі ў Аль­пень.

Па гіс­та­рыч­ных сцеж­ках

На­стаў­нік-пен­сі­я­нер Іван Ула­дзі­мі­ра­віч Ляш­ке­віч вы­ву­чае гіс­то­рыю род­най вёс­кі не пер­шы год. Збі­рае звест­кі вось ужо га­доў 30. Па са­бра­ных ім ма­тэ­ры­я­лах зна­ём­лю чы­та­чоў з мі­ну­лым Аль­пе­ня.

Упер­шы­ню вёс­ка ўзгад­ва­ец­ца ў 1479 го­дзе, ка­лі кня­гі­ня Ган­на, уда­ва кня­зя Свід­ры­гай­лы, які княжыў у Вя­лі­кім Княст­ве Лі­тоў­скім у 1430-1432 га­дах, па­да­ра­ва­ла Аль­пень ней­ка­му Ляш­ко-Зя­но­ві­чу Аль­пен­ска­му. На­ступ­ныя звест­кі ад­но­сяц­ца да 1503 го­да. Та­ды пін­скі князь Фё­дар Іва­наў Яра­сла­віч за­пі­саў пры­ві­леі на ся­ло Аль­пень і дво­ры­шчы яго ней­кім два­ра­нам Се­ва­сцья­ну Апа­но­ві­чу і Грыц­ку Кня­зі­ко­ві­чу. У 1513 го­дзе князь Яра­сла­віч даў пры­ві­лей Іва­ну Цю­хай-Ліп­ска­му на ма­ён­так у Аль­пе­ні.

Аль­пен­цы зай­ма­лі­ся ва­лен­нем ва­лё­нак, ад­ціс­кан­нем іль­ня­но­га алею. Бы­лі цес­ля­ры, млы­на­ры, бу­даў­ні­кі. Не­ка­лі ў Аль­пе­ні бы­ла ца­гель­ня. Мно­гія да­мы ў вёс­цы па­бу­да­ва­ны з гэ­тай цэг­лы.

Усю гіс­то­рыю род­най вёс­кі Ляш­ке­віч за­на­та­ваў. Склаў дыя­лект­ны слоў­нік», які змя­шчае 375 слоў.

З жа­лем кан­ста­туе Іван Ула­дзі­мі­ра­віч, што ў 1939 го­дзе ў Аль­пе­ні бы­ло 170 два­роў і пра­жы­ва­ла 1470 ча­ла­век. Ця­пер жы­ве ў вёс­цы 474 ча­ла­ве­кі на 221 двор.

Жон­ка края­знаў­ца Ве­ра Ула­дзі­мі­раўна Ляш­ке­віч — па­том­ная шлях­цян­ка. Яе дзя­во­чае проз­ві­шча — Ляш­ке­віч-Зі­но­віч-Аль­пен­ская. Баць­ка слу­жыў у цар­скай ар­міі. Яго фо­та­зды­мак у бе­лых паль­чат­ках і сён­ня ві­сіць на сця­не ў Ляш­ке­ві­чаў). А вось у му­жа толь­кі ма­ці бы­ла шлях­цян­кай. У не­ка­то­рай сту­пе­ні гэ­та не па­да­ба­ла­ся род­ным Ве­ры Ула­дзі­мі­ра­ўны. Ма­ці не ха­це­ла, каб дач­ка вы­хо­дзі­ла за­муж за гэ­та­га юна­ка.

Ба­бу­ля Ве­ры Ула­дзі­мі­ра­ўны бы­ла вя­до­май у ва­ко­лі­цы па­ві­ту­хай. Пра яе цу­да­дзей­ныя здоль­нас­ці Ве­ра Ула­дзі­мі­ра­ўна мо­жа рас­каз­ваць доў­га. Гэ­так жа, як і пра свой шля­хет­ны род:

— Гэ­та быў го­нар для хлоп­ца, на­прык­лад, з Ве­ля­міч, ка­лі за яго вы­хо­дзі­ла дзяў­чы­на з на­шай вёс­кі — шлях­цян­ка...

Ва­сіль Да­ні­ла­віч Ле­мя­шэў­скі пай­шоў на фронт у 1941 го­дзе. Бы­ло ра­нен­не, по­тым па­лон, канц­ла­ге­ры ў Бу­хен­валь­дзе і До­ра. З 1997 го­да, ка­лі не ста­ла жон­кі, жы­ве адзін.

— Ра­ней у вёс­цы бы­ло шэсць проз­ві­шчаў. А ця­пер уся­ля­кіх мно­га. Не­ка­лі бы­ла шля­хет­най вёс­ка, а ця­пер ні­чо­га не за­ста­ло­ся ні ад шлях­ты, ні ад вёс­кі, — раз­ва­жае ве­тэ­ран.

Ва­сіль Да­ні­ла­віч на свой уз­рост (на­ра­дзіў­ся ў 1918 го­дзе) вы­гля­дае вель­мі жва­вым. Яшчэ і на ве­ла­сі­пе­дзе ез­дзіць і сам са­бе ес­ці ва­рыць.

Мар­цы­па­ны і бя­ля­шы­кі

На Сплен­не (Ус­пен­не) вёс­ка звы­чай­на на­паў­ня­ец­ца вя­лі­кай коль­кас­цю гас­цей. Пра­столь­нае свя­та вёс­кі — доб­рая на­го­да пры­ехаць на род­ную зям­лю, су­стрэц­ца з ад­на­клас­ні­ка­мі, сяб­ра­мі, якія ця­пер жы­вуць да­лё­ка па-за ме­жа­мі ра­ё­на.

Та­ма­ра Ула­дзі­мі­ра­ўна Ляш­ке­віч рых­ту­ец­ца да свя­та дых­тоў­на. Не, не спя­ша­ец­ца ў кра­му, а са­ма за­ві­ха­ец­ца ка­ля пе­чы.

Час­ту­юць гас­цей мяс­цо­вы­мі пры­сма­ка­мі — мар­цы­па­на­мі ў вёс­цы на­зы­ва­юць трох­ву­голь­ніч­кі, за­кру­ча­ныя з са­май роз­най на­чын­кай. А вось бя­ля­шык — гэ­та ме­рэн­гі — уз­бі­тыя бял­кі з цук­рам (на тры бял­кі 100 гра­маў цук­ру). Усё ўзбі­ва­ец­ца да пэў­най гус­та­ты, а пас­ля вы­сы­хае на ча­рэ­ні пе­чы.

Воль­га Кан­стан­ці­наў­на Укра­і­нец ве­дае шмат мяс­цо­вых пе­сень. Да яе б фальк­ла­рыс­таў! Ра­зам з жан­чы­на­мі час­та спя­ва­ла ра­ней на вя­сел­лях, хрэсь­бі­нах, прос­та на вя­чор­ках. Сён­ня спе­вы чу­ваць не так час­та, але пад на­строй вы­ка­нае Воль­га Кан­стан­ці­наў­на лю­бі­мую пес­ню, — «Ой ты, сад, ты мой сад».

Га­ле­рэя-му­зей

Мі­ка­лай Юсты­на­віч Ба­га­цька жы­ве не ў до­ме, а му­зеі (ці кар­цін­най га­ле­рэі?). Ён не­ка­лі па ма­ла­до­сці па­ехаў жыць у Пінск. Там ства­рыў сям'ю. Жы­лі, га­да­ва­лі дзя­цей. Але ўсё жыц­цё ра­зам з жон­кай Лю­боўю Ва­сіль­еў­най ма­ры­лі вяр­нуц­ца ў Аль­пень. Вяр­ну­лі­ся во­сем га­доў та­му. І не шка­ду­юць пра гэ­та. Бо вёс­ка — гэ­та іх край, іх зям­ля, іх ду­ша.

Мі­ка­лай Юс­ты­на­віч па­каз­вае свой дом. Тут са­бра­ны ці­ка­выя ма­тэ­ры­я­лы — шаб­ля з ча­соў гра­ма­дзян­скай вай­ны, кры­жы, руч­ка са ста­ло­ва­га се­раб­ра, лі­таг­ра­фіі 1911 го­да, ся­ке­ра во­і­на, на­ка­неч­ні­кі стрэл. Ёсць ка­лек­цыя зва­ноч­каў — роз­ных па­ме­раў і гу­каў. Кож­ны са сва­ёй гіс­то­ры­яй. Ёсць да­во­лі вя­лі­кі ка­ва­лак бурш­ты­ну — на­ша­га, па­лес­ка­га.

Мі­ка­лай Юс­ты­на­віч не толь­кі збі­рае ра­ры­тэт­ныя рэ­чы, а і сам пі­ша кар­ці­ны. Ці­ка­выя за­дум­кі па сва­ім сэн­се і кам­па­зі­цыі.

— Вось пай­ду на пен­сію — і на­ма­люю воб­раз Бе­ла­ру­сі, — ма­рыць Мі­ка­лай Юс­ты­на­віч.

А па­куль сям'я раз­во­дзіць гу­сей, ку­рэй, ца­са­рак. Ёсць ка­ро­ва, ко­зы, зай­ма­юц­ца ага­род­ніц­твам.

— У на­шай вёс­цы, ва­кол яе — цу­доў­ная пры­ро­да, — га­во­рыць Лю­боў Ва­сіль­еў­на. — Ра­ка Зо­лат­ка цяк­ла. У ёй ва­да та­кая чыс­тая бы­ла, што бя­ліз­ну праць ха­дзі­ла.

Пра ра­ку Зо­лат­ка іс­нуе цэ­лая гіс­то­рыя. Яна звя­за­на ўжо з род­ны­мі Мі­ка­лая Юс­ты­на­ві­ча. Не­ка­лі Ра­дзі­віл прый­шоў да яго дзе­да Ка­жа­ноў­ска­га, які быў мяс­цо­вым ста­рас­там, і пра­па­на­ваў вы­ка­паць ка­нал, што злу­чаў бы Льву з Га­рын­ню. Ста­рас­та са­зваў шлях­цю­коў, і ста­лі вы­ра­шаць, ці даць да­звол Ра­дзі­ві­лу ка­паць ка­нал праз свае зем­лі. Вы­ра­шы­лі не да­ваць, бо част­ка се­на­ко­саў, па­лёў пра­пад­зе. Ды пас­ля ад­мо­вы ста­лі га­рэць да­мы ў вёс­цы: то адзін, то дру­гі. Зноў са­бра­лі­ся на сход вяс­коў­цы. Вы­ра­шы­лі даць да­звол. Так і з'я­ві­ла­ся рэч­ка-ка­нал Зо­лат­ка.

* * *

Зу­сім па-ін­ша­му жы­вуць сён­ня жы­ха­ры гэ­тай вёс­кі, чым іх прод­кі, што ста­лі пра­та­ты­па­мі «Пін­скай шлях­ты». Але час ад ча­су, у свар­цы, пад га­ра­чую ру­ку на­га­да­юць яны зя­цю ці су­се­ду, што ён не са шля­хет­на­га ро­ду...

Тац­ця­на СЕ­ГЕН.

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­сы­лай­це нам свае ма­тэ­ры­я­лы пра гіс­то­рыю род­на­га краю, ва­шай ма­лой ра­дзі­мы, ад­мет­ныя мес­цы, пра вы­біт­ных асоб ці прос­та доў­га­жы­ха­роў, якія ста­лі свед­ка­мі ці­ка­вых гіс­та­рыч­ных па­дзей. Ві­та­юц­ца так­са­ма фо­та ці­ка­вых мяс­цін і края­ві­даў. Ча­ка­ем ва­шы ар­ты­ку­лы па ад­ра­се: 220013, Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10а, га­зе­та «Звяз­да», з па­зна­кай «Край, дзе я жы­ву», або на элект­рон­ны ад­рас іnfo@zvyazda.mіnsk.by

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.