Вы тут

Буракі і капуста замест манга і апельсінаў?


Хар­чо­вая бяс­пе­ка — не толь­кі ка­лі ёсць што ес­ці

Цяпер па­лі­цы ма­га­зі­наў і гі­пер­мар­ке­таў за­бі­ты лю­бы­мі пра­дук­та­мі і на лю­бы густ. Ад­нак, як вя­до­ма, не заў­сё­ды яны ка­рыс­ныя. Шмат­лі­кія да­баў­кі і на­паў­няль­ні­кі, мо­жа, і ро­бяць ежу больш смач­най, але гэ­тая сма­ка­та не на ка­рысць зда­роўю. Удзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла» ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў «Праб­ле­ма зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня на­сель­ніц­тва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» упэў­не­ны, што час­та лю­дзям прос­та не ха­пае ін­фар­ма­цыі аб пра­віль­ным хар­ча­ван­ні.

10-41

Так, на­прык­лад, мно­гія рэ­гу­ляр­на куп­ля­юць тра­піч­ную са­да­ві­ну, ду­ма­ю­чы, што гэ­та — на­дзей­ная кры­ні­ца ві­та­мі­наў. Маг­чы­ма, у цэ­лым яны ма­юць ра­цыю, але яшчэ больш гэ­тых жа ві­та­мі­наў мож­на атры­маць з та­го, што вы­рас­ла ў нас. Вя­ду­чы «круг­ла­га ста­ла» дэ­пу­тат Мі­ка­лай ІВАН­ЧАН­КА, стар­шы­ня між­ве­да­мас­най ра­бо­чай гру­пы па ка­ар­ды­на­цыі дзей­нас­ці, звя­за­най з пы­тан­ня­мі хар­ча­ван­ня, упэў­не­ны, што на­ладж­ван­не пра­віль­най сіс­тэ­мы хар­ча­ван­ня ў кра­і­не па­тра­буе па­ста­ян­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня роз­ных дзяр­жаў­ных ор­га­наў.

Пад­мур­кі спа­жы­вец­кай гра­мат­нас­ці

— Су­час­ная сіс­тэ­ма хар­ча­ван­ня ўказ­вае на тое, што ў на­шай кра­і­не, як і ў мно­гіх ін­шых, з'я­ві­ла­ся ін­шая праб­ле­ма — ліш­няй ва­гі, — ад­зна­чыў Мі­ка­лай Іван­чан­ка. — Дру­гая між­на­род­ная кан­фе­рэн­цыя па хар­ча­ван­ні, якая пра­хо­дзі­ла ў мі­ну­лым ме­ся­цы ў Ры­ме і бы­ла ар­га­ні­за­ва­на Су­свет­най ар­га­ні­за­цы­яй ахо­вы зда­роўя і Між­на­род­най хар­чо­вай ар­га­ні­за­цы­яй, па­ка­за­ла, што 500 міль­ё­наў ча­ла­век у све­це па­ку­ту­юць ад ліш­няй ва­гі; пры гэ­тым 800 міль­ё­наў лю­дзей га­ла­да­юць.

А ў бе­ла­русаў ёсць усе ўмо­вы хар­ча­вац­ца зда­ро­ва і пра­віль­на.

— За­меж­ныя спа­жыў­цы га­ла­су­юць сва­ім ка­шаль­ком за бе­ла­рус­кую пра­дук­цыю, — за­явіў Мі­ка­лай Іван­чан­ка. — Ін­шая спра­ва, што мы са­мі вель­мі вы­бі­раль­на па­він­ны па­ды­хо­дзіць да вы­ка­ры­стан­ня роз­ных ім­парт­ных пра­дук­таў на на­шай тэ­ры­то­рыі. Гэ­та сур'­ёз­ная тэ­ма, та­му што ў мно­гіх ім­парт­ных пра­дук­тах пры­сут­ні­ча­юць роз­ныя да­баў­кі, на­паў­няль­ні­кі, па­ляп­шаль­ні­кі сма­ку, праз­мер­ная коль­касць транс­тлушчаў, роз­ныя Е-кам­па­не­нты, якія пра­ва­ку­юць праз­мер­ны апе­тыт, пры­вы­кан­не да пра­дук­таў. Трэ­ба вы­бу­да­ваць гра­мат­ную су­час­ную сіс­тэ­му хар­ча­ван­ня, ар­га­ні­за­ваць ін­фар­мі­ра­ван­не шы­ро­кіх сла­ёў на­сель­ніц­тва па пра­віль­ным хар­ча­ван­ні.

Мі­ка­лай Іван­чан­ка ад­стой­вае ідэю больш агрэ­сіў­най па­пу­ля­ры­за­цыі ай­чын­най пра­дук­цыі як унут­ры кра­і­ны, так і за мя­жой.

— Ра­зам з тым, мы вель­мі піль­на па­він­ны па­гля­дзець на ім­парт, — пад­крэс­ліў пар­ла­мен­та­рый. — Як вя­до­ма, ужы­ван­не ай­чын­ных пра­дук­таў, тых, што вы­раб­ле­ны ў рэ­гі­ё­не, дзе ча­ла­век на­ра­дзіў­ся, больш даб­ра­твор­на ўплы­вае на зда­роўе ча­ла­ве­ка. Лепш на­шы бу­ра­кі і ка­пус­та, чым ней­кія эк­за­тыч­ныя пра­дук­ты. Але трэ­ба пра­да­ста­віць ін­фар­ма­цыю лю­дзям, каб яны ба­чы­лі, што бе­ла­рус­кае — гэ­та смач­на і якас­на.

Лі­шак пра­дук­таў — так­са­ма праб­ле­ма

Аказ­ва­ец­ца, лі­шак пра­дук­таў мо­жа са­слу­жыць не вель­мі доб­рую служ­бу. Ча­ла­ве­ку скла­да­на са­ры­ен­та­вац­ца ў тым, што ка­рыс­на, што прос­та смач­на, а што шкод­на. Удзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла» па­га­дзі­лі­ся з той ідэ­яй, што ў нас не­да­стат­ко­ва на­ла­джа­на ін­фар­ма­ва­насць лю­дзей: што з чым лепш ужы­ваць, як зба­лан­са­ваць свой ра­цы­ён так, каб там бы­лі бял­кі, вуг­ля­во­ды, тлу­шчы, ві­та­мі­ны і мі­не­ра­лы.

Што да хар­ча­ван­ня дзя­цей і мо­ла­дзі, то дэ­пу­тат пра­па­на­ваў звяр­таць больш ува­гі на чыс­ці­ню сы­ра­він­ных зон, дзе вы­раб­ля­юц­ца та­кія пра­дук­ты.

— Нам сён­ня не­аб­ход­на ак­тыў­на па­шы­раць асар­ты­мент пра­дук­таў, якія маг­лі б па­ды­хо­дзіць да дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня, для хар­ча­ван­ня па­жы­лых лю­дзей, — так зва­ных, функ­цы­я­наль­ных пра­дук­таў, — лі­чыць дэ­пу­тат. — Вя­лі­кай ні­шай з'яў­ля­ец­ца раз­віц­цё вы­твор­час­ці эка­ла­гіч­на чыс­та­га хар­ча­ван­ня.

Гэ­тая тэ­ма ўжо ўзды­ма­ла­ся на­шы­мі дэ­пу­та­та­мі. Па мер­ка­ван­ні Мі­ка­лая Іван­чан­кі, бу­дзе пры­ня­та ра­шэн­не аб ства­рэн­ні ад­па­вед­на­га за­ка­на­даў­ча­га ак­та.

— Сён­ня ў све­це пра­цу­юць цэ­лыя гру­пы та­ва­ра­пра­вод­ных се­так, якія рэа­лі­зу­юць на­сель­ніц­тву сва­іх дзяр­жаў та­кія та­ва­ры. Да нас яны так­са­ма трап­ля­юць, але ж па­він­ны быць улас­ныя вы­твор­час­ці. Для гэ­та­га ў нас ёсць усе маг­чы­мас­ці, — лі­чыць дэ­пу­тат.

У свой час у Бе­ла­ру­сі бы­ла рас­пра­ца­ва­на Кан­цэп­цыя зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня, але та­ды яна не бы­ла за­ка­на­даў­ча за­цвер­джа­на.

— Мы па­він­ны па­спры­яць та­му, каб гэ­ты да­ку­мент быў пры­ня­ты, — за­явіў Мі­ка­лай Іван­чан­ка. — У Ра­сіі та­кая кан­цэп­цыя дзей­ні­чае, у Ка­зах­ста­не так­са­ма, у ін­шых дзяр­жа­вах так­са­ма іс­ну­юць цэ­лас­ныя нар­ма­тыў­ныя да­ку­мен­ты, а ў нас, на жаль, ня­ма. Так­са­ма трэ­ба па­ско­рыць пры­няц­це за­ко­на аб дзі­ця­чым хар­ча­ван­ні. — Ду­маю, праз ней­кі час мы бу­дзем іні­цы­я­ваць і рас­пра­цоў­ку за­ко­на аб хар­ча­ван­ні, та­му што ў кра­і­не дзей­ні­чае шмат за­ка­на­даў­чых ак­таў на гэ­тую тэ­му, а асноў­на­га да­ку­мен­та ня­ма.

Ген­на-ма­ды­фі­ка­ва­ная сут­насць соі

Сён­ня ў мэ­тах зра­біць больш тан­най вы­твор­часць мно­гіх пра­дук­таў хар­ча­ван­ня, па­вя­лі­чыць тэр­мі­ны іх за­ха­ван­ня пры­мя­ня­юц­ца роз­ныя на­паў­няль­ні­кі — як пра­ві­ла, сін­тэ­тыч­ныя. Праз­мер­нае ўжы­ван­не та­кіх пра­дук­таў так­са­ма мо­жа пры­вес­ці да роз­ных не вель­мі доб­рых на­ступ­стваў.

Удзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла» звяр­ну­лі ўва­гу і на праб­ле­му пра­нік­нен­ня ў на­шу кра­і­ну ген­на-ма­ды­фі­ка­ва­ных пра­дук­таў.

— Гэ­тыя тэх­на­ло­гіі, доб­ра раз­ві­тыя ў ЗША, па­сту­по­ва пры­хо­дзяць у Еў­ро­пу, і, на­ту­раль­на, мо­гуць па­сту­паць і да нас, — ад­зна­чыў Мі­ка­лай Іван­чан­ка. — Ёсць два пунк­ты гле­джан­ня: пер­шы — што гэ­тыя пра­дук­ты бяс­печ­ныя, дру­гі — што ня­ма да­стат­ко­вых па­цвяр­джэн­няў іх бяс­печ­нас­ці. І нам бы не ха­це­ла­ся, каб пад на­ціс­кам транс­на­цы­я­наль­ных кар­па­ра­цый, якія ак­тыў­на пра­па­ган­ду­юць вы­твор­часць сва­іх ген­на-ма­ды­фі­ка­ва­ных пра­дук­таў, та­кая ежа з'я­ві­лася на па­лі­цах на­шых ма­га­зі­наў.

У той жа час пар­ла­мен­та­рый звяр­нуў ува­гу на тое, што апа­срод­ка­ва та­кія пра­дук­ты ўсё ж ёсць. На­прык­лад, соя, якая пры­мя­ня­ец­ца ў вы­твор­час­ці пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. У све­це сён­ня прак­тыч­на ня­ма не ген­на-ма­ды­фі­ка­ва­най спа­жы­вец­кай соі.

Надзея Юшкевіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.