Вы тут

Свята для кожнага


500 ме­ра­пры­ем­стваў і 15-хві­лін­нае му­зыч­на-пі­ра­тэх­ніч­нае шоу змо­гуць па­гля­дзець мін­ча­не і гос­ці ста­лі­цы.

Свят­ка­ван­не Ка­ляд і Но­ва­га го­да ў ста­лі­цы абя­цае быць маш­таб­ным і ба­га­тым на раз­на­стай­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Аб дэ­та­лях пад­рых­тоў­кі да лю­бі­мых мін­ча­на­мі свят рас­ка­заў Сяр­гей МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕЎ, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня куль­ту­ры Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

10-40

— Мінск па­ды­шоў да стар­ту на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных ме­ра­пры­ем­стваў — ад­ных з са­мых важ­ных, кра­наль­ных і ча­роў­ных свят у на­шым жыц­ці, якія га­рад­скія ўла­ды заўж­ды імк­нуц­ца зра­біць асаб­лі­вы­мі і не­паў­тор­ны­мі,— ка­жа Сяр­гей Мядз­ве­дзеў. — Ад­ным з асноў­ных мес­цаў кан­цэрт­на-за­баў­ляль­най пра­гра­мы ў на­ва­год­нюю ноч ста­не пля­цоў­ка ка­ля Па­ла­ца спор­ту. Яна бу­дзе пра­ца­ваць з 23.00 да 4.00.

У пра­гра­ме — вы­ступ­лен­ні твор­чых ка­лек­ты­ваў, эст­рад­ных вы­ка­наў­цаў з на­ва­год­ні­мі і ка­ляд­ны­мі пес­ня­мі. У га­дзі­ну но­чы ка­ля абел­іс­ка «Мінск — го­рад-ге­рой» ад­бу­дзец­ца 15-хві­лін­нае му­зыч­на-пі­ра­тэх­ніч­нае фе­ер­верк-шоу. У на­ва­год­нюю ноч ма­са­выя гу­лян­ні прой­дуць на 21 ад­кры­тай пля­цоў­цы го­ра­да.

10-42

Як пад­крэс­ліў Сяр­гей Мядз­ве­дзеў, уво­гу­ле ў Мін­ску ад­бу­дзец­ца 500 свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Ся­род іх — доб­ра вя­до­мае шэс­це Дзе­даў Ма­ро­заў, Сня­гу­рак і ка­зач­ных ге­ро­яў, за­пла­на­ва­нае на 25 снеж­ня, даб­ра­чын­ная ак­цыя «На­шы дзе­ці», цы­ры­мо­нія ўру­чэн­ня прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», якая ад­бу­дзец­ца 9 сту­дзе­ня. З пят­ні­цы ў Мін­ску пач­не пра­ца­ваць «Ка­ляд­ны кір­маш». Ганд­лё­выя ра­ды бу­дуць зна­хо­дзіц­ца на Каст­рыч­ніц­кай пло­шчы і ка­ля Па­ла­ца спор­ту. На кір­ма­шы мож­на бу­дзе не толь­кі на­быць па­да­рун­кі, упры­га­жэн­ні для на­ва­год­няй ёл­кі, але і па­слу­хаць му­зы­кан­таў, паў­дзель­ні­чаць у кон­кур­сах. Пра­ца кір­ма­шоў пра­доў­жыц­ца да 15 сту­дзе­ня. Ужо 17 снеж­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным цыр­ку стар­туе на­ва­год­няя пра­гра­ма з удзе­лам ай­чын­ных ар­тыс­таў. Акра­мя та­го, усе тэ­ат­раль­ныя ка­лек­ты­вы пад­рых­та­ва­лі свае свя­точ­ныя прад­стаў­лен­ні і спек­так­лі. Га­лоў­ная ёл­ка кра­і­ны за­пла­на­ва­на на 24 снеж­ня.

І на­пры­кан­цы вар­та да­даць, што ў на­ва­год­нюю ноч на­зем­ны па­са­жыр­скі транс­парт бу­дзе пра­ца­ваць да 5:30, а мет­ро — да 3:00. Сваю пра­цу мет­ра­па­лі­тэн ад­но­віць у 5:30. Усе ганд­лё­выя кроп­кі з 15 снеж­ня па 7 сту­дзе­ня бу­дуць ад­кры­ты для па­куп­ні­коў да 22:00.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.