Вы тут

Коратка


Пра­фі­цыт знеш­ня­га ганд­лю та­ва­ра­мі і па­слу­га­мі за дзе­сяць ме­ся­цаў 2014 го­да склаў $797,7 млн. За ана­ла­гіч­ны пе­ры­яд 2013 го­да саль­да знеш­ня­га ганд­лю та­ва­ра­мі і па­слу­га­мі бы­ло ад­моў­ным і скла­да­ла $1,4 млрд.

Бе­ла­рус­кі бок упэў­не­ны, што боль­шасць прад­пры­ем­стваў, пра­дук­цыя якіх ця­пер за­ба­ро­не­на для ўво­зу ў Ра­сію, мо­гуць ад­на­віць па­стаў­кі ўжо ў гэ­тым ме­ся­цы. Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­заў ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та ве­тэ­ры­нар­на­га і хар­чо­ва­га на­гля­ду Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Ва­сіль Пі­ва­вар.

Дзі­ця­чы фонд ААН (ЮНІ­СЕФ) на­зваў 2014 год са­мым раз­бу­раль­ным го­дам для дзя­цей. У гэ­тым го­дзе 15 млн дзя­цей ака­за­лі­ся ў цэнт­ры ўзбро­е­ных кан­флік­таў у Цэнт­раль­на­аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­цы, у Іра­ку, Паў­днё­вым Су­да­не, Па­лес­ці­не, Сі­рыі і ва Укра­і­не. У цэ­лым ва ўсім све­це ця­пер у кра­і­нах або ра­ё­нах, за­кра­ну­тых уз­бро­е­ны­мі кан­флік­та­мі, пра­жы­ва­юць пры­клад­на 230 млн дзя­цей.

Пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць па­мер дзяр­жаў­най пош­лі­ны за вы­да­чу да­зво­лу на до­пуск транс­парт­ных срод­каў да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху. Ар­га­ні­за­цы­ям, згод­на з за­ко­на­пра­ек­там, у на­ступ­ным го­дзе трэ­ба бу­дзе пла­ціць у ся­рэд­нім на 2 ба­за­выя ве­лі­чы­ні больш. Для ўла­даль­ні­каў лег­ка­вых аў­та­ма­бі­ляў дзярж­пош­лі­ну пла­ну­ец­ца па­вы­сіць у ся­рэд­нім на ад­ну ба­за­вую ве­лі­чы­ню.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.