Вы тут

Выганка кветак


Вы­бі­ра­ю­чы цюль­па­ны, звяр­ні­це ўва­гу на іх вы­шы­ню. Для вы­ган­кі лепш па­ды­хо­дзяць кам­пакт­ныя сар­ты. У на­рцы­саў зруч­ныя шмат­квет­ка­выя — яны даў­жэй цві­туць. Пе­рад куп­ляй пра­ма­цай­це цы­бу­лін­кі. Зда­ро­выя — цяж­кія і пруг­кія, не пра­ціс­ка­юц­ца (асаб­лі­ва ў ра­ё­не дон­ца), не ліп­нуць да ўпа­коў­кі. Раст­кі, ка­лі яны ёсць, па­він­ны быць глад­кі­мі і цвёр­ды­мі, без пры­кмет гні­лі. Па­спра­буй­це ада­браць са­мыя буй­ныя цы­бу­лі­ны.

10-26

Тэх­на­ло­гія вы­ган­кі цы­буль­ных не­скла­да­ная і да­ступ­ная прак­тыч­на кож­на­му квет­ка­во­ду-ама­та­ру. Га­лоў­нае, што трэ­ба ве­даць: прос­та ўторк­нуць цы­бу­лі­ну ў гар­шчок, па­ліць і ча­каць кве­так не атры­ма­ец­ца! Без асту­джэн­ня не на­сту­піць і цві­цен­ня. «Бія­ла­гіч­ны га­дзін­нік» уклю­ча­ец­ца, як толь­кі тэм­пе­ра­ту­ра на­ва­коль­на­га ася­род­дзя апус­ка­ец­ца да ад­зна­кі + 8-9°C. Цы­бу­лі­ны вон­ка­ва зна­хо­дзяц­ца ў ста­не спа­кою, але ўнут­ры ідзе ак­тыў­ны сін­тэз плас­тыч­ных рэ­чы­ваў. Толь­кі на­за­па­сіў­шы сі­лы для рос­ту, рас­лі­ны га­то­выя да цві­цен­ня.

Мі­ні­маль­ны не­аб­ход­ны тэр­мін асту­джэн­ня ў кож­най куль­ту­ры і на­ват сор­та свой. Але «ўклад­ва­юц­ца» ў яго рас­лі­ны толь­кі пры вы­ка­нан­ні ап­ты­маль­най тэм­пе­ра­ту­ры: яе па­вы­шэн­не да +10°C і больш пад­аў­жае тэр­мін асту­джэн­ня, зні­жэн­не да +5°C — ска­ра­чае на 1-2 тыд­ні. Акра­мя та­го, цы­бу­лі­ны па­він­ны ўка­ра­ніц­ца: пры +8-9°C на гэ­та па­тра­бу­ец­ца 3-4 тыд­ні, пры­чым гэ­ты ад­рэ­зак ча­су ўва­хо­дзіць у агуль­ны пе­ры­яд асту­джэн­ня. Рас­лі­ны па­він­ны зна­хо­дзіц­ца ў цем­ры.

Па­са­джа­ныя цы­бу­лі­ны не зой­муць шмат мес­ца. Па­ды­дуць і склеп, і за­шклё­ная ве­ран­да, і цяп­лі­ца — лю­быя па­мяш­кан­ні, у якіх мож­на пад­трым­лі­ваць ніз­кія плю­са­выя тэм­пе­ра­ту­ры. Да­рэ­чы, не аба­вяз­ко­ва ад­ра­зу вы­са­джваць цы­бу­лі­ны ў гарш­кі: спа­чат­ку мож­на за­хоў­ваць іх су­хі­мі ў звы­чай­ным ха­ла­дзіль­ні­ку. У па­лі­ве на пра­ця­гу пер­шых трох тыд­няў асаб­лі­вай не­аб­ход­нас­ці так­са­ма ня­ма: па­куль у цы­бу­лін ня­ма ка­ра­нёў, яны не ўбі­ра­юць віль­гаць і на­ват мо­гуць за­гніць ад яе ліш­ку. З'яў­лен­не ка­рэнь­чы­каў свед­чыць аб тым, што цы­бу­лі­ны ўка­ра­ні­лі­ся, і ўвіль­гат­няць суб­страт да­вя­дзец­ца пры­клад­на раз на ты­дзень.

10-251

Ка­лі пе­ры­яд асту­джэн­ня за­кан­чва­ец­ца, цы­буль­ныя «сіг­на­лі­зу­юць» пра гэ­та са­мі. За­ча­так квет­кі, які во­сен­ню зна­хо­дзіў­ся ў цэнт­ры цы­бу­лі­ны, «вы­хо­дзіць» у рас­ток на яе вяр­шы­ні. Гэ­тыя раст­кі па­чы­на­юць імк­лі­ва даў­жэць і вы­цяг­вац­ца, пры­чым на­ват у хо­ла­дзе і цем­ры. А гэ­та зна­чыць, на­сту­піў час вы­стаў­ляць гарш­кі на свет­лае мес­ца або пад лям­пы.

У па­мяш­кан­ні, ку­ды пе­ра­мя­шча­юць рас­лі­ны, тэм­пе­ра­ту­ра на пра­ця­гу тыд­ня не па­він­на пе­ра­вы­шаць +15°C. Гэ­та да­па­мо­жа ім ляг­чэй пе­ра­жыць стрэс, па­збег­нуць тэм­пе­ра­тур­на­га шо­ку і ад­мі­ра­ння ка­ра­нёў. Паз­ней яе плаў­на па­ды­ма­юць да +20-23°C.

Па­ліў ста­но­віц­ца што­дзён­ным. Лепш за ўсё раз­мяс­ціць кан­тэй­не­ры ў пад­до­не і да­баў­ляць у яго ва­ду па ме­ры яе спа­жы­ван­ня. Цві­цен­не не пры­му­сіць ся­бе доў­га ча­каць!

Каб цюль­па­ны за­цві­лі да 8 са­ка­ві­ка, спе­цы­я­ліс­ты па­чы­на­юць асту­джаць цы­бу­лі­ны пры­клад­на з 1 каст­рыч­ні­ка. Ка­лі тэр­мі­ны пра­пу­шча­ныя, мож­на вы­пра­ба­ваць свае сі­лы на ўжо асту­джа­ных рас­лі­нах, якія па­сту­па­юць у про­даж у ліс­та­па­дзе-снеж­ні. У ма­га­зі­ны яны трап­ля­юць з цём­ных па­мяш­кан­няў, та­му вы­гляд ма­юць «не па­рад­ны». За­тое ўся пры­га­жосць да­ста­нец­ца вам! Да­стат­ко­ва, аба­ра­ніў­шы ад ма­ро­зу, да­ста­віць іх да­до­му і раз­мяс­ціць на пад­акон­ні­ку. Пе­ра­тва­рэн­не «брыд­ка­га ка­ча­ня­ці ў ле­бе­дзя» пач­нец­ца ад­ра­зу.

Га­ланд­скі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі рас­пра­ца­ва­на не­каль­кі су­час­ных спо­са­баў вы­ган­кі цюль­па­наў. Прын­цы­по­вае ад­роз­нен­не скла­да­ец­ца ў тэм­пе­ра­ту­ры асту­джэн­ня цы­бу­лін да 9 або 5 гра­ду­саў, цюль­па­ны пры гэ­тым на­зы­ва­юць пя­ці- і дзе­вя­ці­гра­дус­ны­мі. Для атры­ман­ня дзе­вя­ці­гра­дус­ных цюль­па­наў іх цы­бу­лі­ны ад­ра­зу вы­са­джва­юць у кан­тэй­не­ры і раз­мя­шча­юць у па­мяш­кан­ні пры +9°С, дзе яны пра­хо­дзяць поў­ны пе­ры­яд асту­джэн­ня, уклю­ча­ю­чы ўка­ра­нен­не. Пя­ці­гра­дус­ныя цюль­па­ны атрым­лі­ва­юць, асту­дзіў­шы су­хія цы­бу­лі­ны пры тэм­пе­ра­ту­ры +2-5°С. Пас­ля за­кан­чэн­ня ха­лод­на­га пе­ры­я­ду іх вы­са­джва­юць і на пра­ця­гу 3-4 тыд­няў пад­трым­лі­ва­юць ап­ты­маль­ныя віль­гот­насць і тэм­пе­ра­ту­ру для ўка­ра­нен­ня (+9-13°С), а за­тым, плаў­на па­вя­ліч­ва­ю­чы тэм­пе­ра­ту­ру і асвят­лен­не, ства­ра­юць умо­вы для рос­ту і цві­цен­ня.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.