Вы тут

Як гуляе ў хакей каманда з Аравійскага паўвострава?


Пра гэ­та мо­жа да­ве­дац­ца лю­бы на­вед­валь­нік адзі­нац­ца­та­га Ка­ляд­на­га між­на­род­на­га тур­ні­ру, які тра­ды­цый­на прой­дзе ў Мін­ску 4—7 сту­дзе­ня 2015 го­да. Упер­шы­ню ў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу пры­е­дзе ама­тар­ская ха­кей­ная ка­ман­да Аб'­яд­на­ных Араб­скіх Эмі­ра­таў.

Акра­мя дэ­бю­тан­таў, на тур­ні­ры згу­ля­юць пры­выч­ныя для на­шых гле­да­чоў еў­ра­пей­скія збор­ныя. Так, усіх удзель­ні­каў па­дзя­лі­лі на дзве гру­пы: Бе­ла­русь, Сла­ва­кія, Швей­ца­рыя і ААЭ тра­пі­лі ў гру­пу А, а ка­ман­ды Ра­сіі, Фін­лян­дыі, Лат­віі і Гер­ма­ніі — у гру­пу B. Па­ра­дак ро­зыг­ры­шу за­стаў­ся ра­ней­шым: пас­ля ад­на­кру­га­во­га тур­ні­ру ка­ман­ды, якія за­ня­лі ў сва­іх гру­пах дру­гія мес­цы, су­стрэ­нуц­ца ў мат­чы за трэ­цяе мес­ца, а лі­да­ры груп сы­дуц­ца ў фі­на­ле. Да­рэ­чы, гуль­ні збор­ных гру­пы А бу­дуць пра­хо­дзіць у Па­ла­цы спор­ту, дзе так­са­ма ад­бу­дзец­ца цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця тур­ні­ру. А гру­па B бу­дзе вы­сту­паць на «Чы­жоў­ка-Арэ­не», дзе за­пла­на­ва­ны «ме­даль­ныя» мат­чы.

На­га­да­ем, што за ўсю гіс­то­рыю іс­на­ван­ня Ка­ляд­на­га тур­ні­ру яго пе­ра­мож­ца­мі ста­на­ві­лі­ся толь­кі дзве ка­ман­ды — Бе­ла­ру­сі (2005—2006 гг., 2008—2010 гг., 2012—2014 гг.) і Ра­сіі (2007, 2011). Як бу­дзе ў гэ­ты раз — хут­ка па­ба­чым.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.