Вы тут

Зімовыя работы ў садзе


З на­ды­хо­дам ха­ла­доў ін­тэн­сіў­насць спраў ва ўла­даль­ні­каў са­до­вых участ­каў знач­на па­мян­ша­ец­ца, але га­ва­рыць пра поў­ны ад­па­чы­нак не пры­хо­дзіц­ца.

10-23

У пер­шую чар­гу кло­пат гас­па­да­роў з на­ды­хо­дам зі­мы за­клю­ча­ец­ца ў цес­ным кан­так­це са снеж­ны­мі гур­ба­мі. Для крон дрэў і кус­тоў снег — кры­ні­ца траў­ма­ван­ня га­лін, яго аба­вяз­ко­ва трэ­ба стра­саць, асаб­лі­ва ў пе­ры­яд ад­ліг, якія па­гра­жа­юць аб­ло­мам су­коў ма­сай мок­ра­га сне­гу.

У ма­ла­снеж­ныя і вет­ра­ныя пе­ры­я­ды трэ­ба, на­ад­ва­рот, імк­нуц­ца па­вя­лі­чыць таў­шчы­ню снеж­най «коў­дры» на град­ках з трус­кал­ка­мі, шмат­га­до­вы­мі квет­ка­мі і ў пла­до­вым са­дзе. Для гэ­та­га на квет­ні­ках і ў ка­ляст­воль­ных кру­гах уста­лёў­ва­юць шчы­ты, якія да­зва­ля­юць за­трым­лі­ваць снег на ўчаст­ку.

Ула­даль­ні­кі хвой­ных рас­лін мо­гуць за­ха­ваць іх зда­ро­вы знеш­ні вы­гляд з да­па­мо­гай раз­мя­шчэн­ня ахоў­ных эк­ра­наў з паўд­нё­ва­г­а бо­ку. Ка­лі вы­шы­ня сне­гу да­зва­ляе, гэ­тым мож­на зай­мац­ца аж да па­чат­ку са­ка­ві­ка.

Маг­чы­ма, уво­сень не бы­ла пра­ве­дзе­на па­бел­ка штам­баў дрэў з мэ­тай аба­ро­ны ад вяс­но­вых со­неч­ных апё­каў. Мож­на зра­біць гэ­та на пра­ця­гу зі­мы, але толь­кі ў пе­ры­яд ад­ліг, пры тэм­пе­ра­ту­ры, не ні­жэй­шай за +3°С.

Хо­дзя­чы па са­дзе, вар­та звяр­таць ува­гу на клад­кі яек, па­кі­ну­тыя шкод­ні­ка­мі з ле­та. Іх, як і су­хія му­мі­фі­ка­ва­ныя пла­ды на га­лін­ках, трэ­ба са­браць і спа­ліць.

Важ­на не за­быц­ца пра тых, хто да­па­ма­гае нам зма­гац­ца з на­ся­ко­мы­мі: раз­веш­ва­ю­чы і па­ста­ян­на па­паў­ня­ючы кар­муш­кі, са­доў­ні­кі пры­цяг­ва­юць на свае ўчаст­кі ка­рыс­ных пту­шак, якія ўвес­ну з за­да­валь­нен­нем бу­дуць жыць у са­дзе, чыс­ця­чы яго ад шкод­ні­каў.

Ка­лі по­бач з до­мам ёсць ва­да­ём, то до­гляд яго зі­мой бу­дзе за­клю­чац­ца ў за­бес­пя­чэн­ні рыб (пры іх на­яў­нас­ці) пры­то­кам кіс­ла­ро­ду праз спе­цы­яль­ныя ад­ту­лі­ны ў лё­дзе.

Не­ма­ла­важ­на кла­па­ціц­ца пра за­ха­ван­не ўра­джаю га­род­ні­ны ў скля­пах, пе­ра­зі­моў­цы па­са­дач­на­га ма­тэ­ры­я­лу: ка­рэ­ні­шчаў і клуб­няў шмат­га­до­вых рас­лін — вяр­гінь, гла­ды­ё­лу­саў, кан, бя­го­ній, а так­са­ма не­зі­маў­стой­лі­вых асоб­ні­каў гар­тэн­зій, руж, хры­зан­тэм. Па­ста­ян­ны кант­роль віль­гот­нас­ці і тэм­пе­ра­ту­ры да­зво­ліць па­збег­нуць за­гні­ван­ня га­род­ні­ны або яе за­ліш­ня­га пе­ра­сы­хан­ня.

Усе асноў­ныя зі­мо­выя ра­бо­ты ў са­дзе час­цей за ўсё пра­вод­зяц­ца ў свет­лы час су­так, а вось вы­ка­ры­стан­не доў­гіх зі­мо­вых ве­ча­роў для скла­дан­ня пла­наў да­лей­ша­га ўлад­ка­ван­ня ўчаст­ка — вель­мі пры­ем­ны за­ня­так. У рас­па­ра­джэн­ні са­да­во­да мност­ва дру­ка­ва­ных вы­дан­няў, ін­тэр­нэт-рэ­сур­сы, тэ­ле­пе­ра­да­чы, якія да­зва­ля­юць змя­ніць сад, ува­со­біць у рэ­аль­насць лю­быя дач­ныя фан­та­зіі.

Зі­ма, з ад­сут­нас­цю таў­кат­ні і ажы­я­та­жу ў кра­мах, — цал­кам пры­дат­ны час для на­быц­ця ін­вен­та­ру, на­сен­ня, срод­каў для аба­ро­ны рас­лін і не­аб­ход­ных угна­ен­няў.

Шмат якія са­доў­ні­кі па­чы­на­юць рых­та­вац­ца да бу­ду­ча­га дач­на­га се­зо­на яшчэ са сту­дзе­ня, вы­сей­ва­ю­чы на ра­са­ду квет­ка­выя рас­лі­ны, за­бяс­печ­ва­ю­чы ім у ня­прос­ты для ве­ге­та­цыі час да­стат­ко­вую пад­свет­ку і пад­корм­ку. Та­кі па­ды­ход да вы­рошч­ван­ня квет­ка­ва­га ма­тэ­ры­я­лу да­зва­ляе атры­маць да мо­ман­ту вы­сад­кі ў маі ў ад­кры­ты грунт цал­кам раз­ві­тыя асоб­ні­кі та­кіх ад­на­лет­ні­каў, як пе­ту­нія, пе­лар­го­нія, ла­бе­лія, гваз­дзі­кі, якія ўжо па­чы­на­юць цвіс­ці.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.