Вы тут

Тысяча і адзін калядны кірмаш


Ка­лі за што­дзён­най мі­тус­нёй не атрым­лі­ва­ец­ца за­ўва­жыць і ад­чуць ат­мас­фе­ру зі­мо­вых свят, у гэ­тым да­па­мо­гуць мін­скія кра­мы, якія ў снеж­ні абя­ца­юць пра­вес­ці больш за ты­ся­чу пе­рад­на­ва­год­ніх ак­цый. Пад­час іх мож­на бу­дзе на­быць не­аб­ход­ныя рэ­чы да Ка­ляд і Но­ва­га го­да, атры­маць па­да­рун­кі, ад­па­чыць і за­ра­дзіц­ца свя­точ­ным на­стро­ем.

У гэ­ты пе­ры­яд не­хар­чо­выя ста­ліч­ныя кра­мы пра­вя­дуць ка­ля 200 вы­стаў-про­да­жаў і па­шы­ра­ных про­да­жаў, не менш за 350 рэ­клам­ных ак­цый з уру­чэн­нем па­куп­ні­кам па­да­рун­каў і су­ве­нір­най пра­дук­цыі, ро­зыг­ры­шам пры­зоў, звыш за 450 рас­про­да­жаў не­хар­чо­вых та­ва­раў са зні­жэн­нем роз­ніч­ных цэн. У ад­ных толь­кі ўні­вер­ма­гах го­ра­да ад­бу­дзец­ца ка­ля 300 ме­ра­пры­ем­стваў.

Не за­ста­нуц­ца ў ба­ку ад ра­дас­най пе­рад­свя­точ­най мі­тус­ні і ганд­лё­выя аб'­ек­ты гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня Мін­ска. Больш за за 1,1 ты­ся­чы вы­стаў-про­да­жаў паў­фаб­ры­ка­таў, ку­лі­нар­ных і кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў яны пра­вя­дуць у пе­ры­яд з 22 снеж­ня па 6 сту­дзе­ня. Да­рэ­чы, па­пя­рэд­нія за­ка­зы ад на­сель­ніц­тва на вы­раб паў­фаб­ры­ка­таў і га­то­вых кан­ды­тар­скіх і ку­лі­нар­ных вы­ра­баў як у бан­кет­ным, так і ў звы­чай­ным афарм­лен­ні па­ча­лі пры­маць 480 аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ста­лі­цы.

Уся­го ў снеж­ні-сту­дзе­ні ў Мін­ску пла­ну­ец­ца пра­вес­ці больш за 50 ка­ляд­ных кір­ма­шоў. Свя­точ­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, на якіх у шы­ро­кім асар­ты­мен­це бу­дуць прад­стаў­ле­ны ёлач­ныя ўпры­га­жэн­ні, су­ве­ні­ры, па­да­рун­ка­выя на­бо­ры, кар­на­валь­ныя кас­цю­мы і хар­чо­выя та­ва­ры, ад­бу­дуц­ца 25 снеж­ня ва ўсіх ад­мі­ніст­ра­цый­ных ра­ё­нах го­ра­да.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.