Вы тут

Складаныя ўзоры дамаскай сталі


Для нас вяр­та­ец­ца маг­чы­масць су­пра­цоў­ніц­тва з Сі­ры­яй

Во­сен­ню гэ­та­га го­да ад­бы­ла­ся па­дзея, якая свед­чыць пра но­вы этап бе­ла­рус­ка-сі­рый­скіх ад­но­сін — афі­цый­ны Да­маск на­ве­да­ла дэ­ле­га­цыя на­шых дып­ла­ма­таў на ча­ле з на­мес­ні­кам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў. Пра тое, на якім фо­не ад­бы­ла­ся гэ­та су­стрэ­ча і які пра­цяг двух­ба­ко­вых ста­сун­каў мож­на ча­каць у блі­жэй­шы час, — на­ша раз­мо­ва з Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Сі­рый­скай Араб­скай Рэс­пуб­лі­цы Аляк­санд­рам ПА­НА­МА­РО­ВЫМ.

10-351

— Аляк­сандр Ле­а­ні­да­віч, да гра­ма­дзян­скай вай­ны ў Сі­рыі су­пра­цоў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі з гэ­тай кра­і­най бы­ло до­сыць ак­тыў­ным і раз­на­стай­ным. Якія да­сяг­нен­ні, на ваш по­гляд, бы­лі са­мы­мі важ­ны­мі?

— Па-пер­шае, ха­цеў бы зра­біць не­вя­лі­кую ка­рэк­ты­ву ў на­шай раз­мо­ве: у Сі­рыі ня­ма гра­ма­дзян­скай вай­ны ў сэн­се ўзбро­е­на­га су­праць­ста­ян­ня ад­ных сі­рый­цаў з дру­гі­мі. Тое, што мы цяпер на­зі­ра­ем у гэ­тай кра­і­не, з'яў­ля­ец­ца вай­ной з тэ­ра­рыс­тыч­ны­мі гру­поў­ка­мі, уз­нік­нен­ню якіх спры­я­лі знеш­нія сі­лы, за­ці­каў­ле­ныя ў пе­ра­дзе­ле Бліз­ка­га Ус­хо­ду і, у пры­ват­нас­ці, у пад­па­рад­ка­ван­ні Сі­рыі.

Ха­цеў бы пад­крэс­ліць, што больш чым за два дзе­ся­ці­год­дзі двух­ба­ко­вых ад­но­сін па­між Бе­ла­рус­сю і Сі­ры­яй уста­ля­ваў­ся вы­со­кі ўз­ро­вень па­лі­тыч­на­га дыя­ло­гу, ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, між­ча­ла­ве­чых зно­сін. Ста­сун­кі па­між на­шы­мі кра­і­на­мі грун­ту­юц­ца на шчы­рых і сяб­роў­скіх ад­но­сі­нах па­між на­шы­мі на­ро­да­мі і ўза­ем­ным да­ве­ры. Юры­дыч­на гэ­тыя ста­сун­кі аформ­ле­ны ў больш чым 25 двух­ба­ко­вых да­га­во­рах.

Най­больш зна­ка­вы­мі мо­ман­та­мі ў двух­ба­ко­вым па­лі­тыч­ным дыя­ло­гу бы­лі, без­умоў­на, ві­зі­ты кі­раў­ні­коў дзвюх дзяр­жаў. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­вед­ваў Сі­рыю двой­чы, у 1998 і 2003 гг., Прэ­зі­дэнт Сі­рыі Ба­шар Асад, у сваю чар­гу, на­нёс ві­зіт у Бе­ла­русь у ад­каз у 2010 го­дзе. Пе­ра­важ­ная коль­касць да­га­во­раў бы­ла пад­пі­са­на ме­на­ві­та пад­час гэ­тых ві­зі­таў.

Па­між гэ­ты­мі га­лоў­ны­мі па­дзея­мі ў на­шых двух­ба­ко­вых ад­но­сі­нах бы­ло не­каль­кі дзя­сят­каў ві­зі­таў мі­ніс­тэр­ска­га ўзроў­ню, у тым лі­ку ві­зі­ты кі­раў­ні­коў знеш­не­па­лі­тыч­ных ве­дам­стваў, шмат­лі­кія кан­так­ты дзе­ла­вых ко­лаў.

Ды­на­міч­ным чы­нам раз­ві­ваў­ся ган­даль па­між на­шы­мі кра­і­на­мі: на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га дзе­ся­ці­год­дзя та­ва­ра­аба­рот да­сяг­нуў ліч­бы 88 міль­ё­наў до­ла­раў. Сі­рыя бы­ла ад­ным з най­буй­ней­шых па­куп­ні­коў тэх­ні­кі МАЗ. Бы­лі пад­пі­са­ны да­га­во­ры аб ад­крыц­ці ў кра­і­не су­мес­най збо­рач­най вы­твор­час­ці бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі, але ў су­вя­зі з па­чат­кам ва­ен­ных дзе­ян­няў у Сі­рыі іх рэа­лі­за­ваць не ўда­ло­ся.

Ажыц­цяў­ляў­ся між­пар­ла­менц­кі аб­мен, плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не куль­ту­ры, на­ву­кі, аду­ка­цыі, спор­ту. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та пад кі­раў­ніц­твам зна­ё­ма­га ўсім бе­ла­рус­кім ба­лель­шчы­кам трэ­не­ра Ана­то­ля Бай­дач­на­га сі­рый­ская фут­боль­ная збор­ная атры­ма­ла ў 1994 го­дзе пе­ра­мо­гу на ма­ла­дзёж­ным чэм­пі­я­на­це све­ту. Трэ­ба так­са­ма ўзга­даць пяць анш­ла­га­вых ба­лет­ных спек­так­ляў пад­час гаст­ро­ляў На­цы­я­наль­на­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у 2009 го­дзе ў Да­мас­ку.

— Як ва­ен­ныя дзе­ян­ні ад­бі­лі­ся на бе­ла­рус­ка-сі­рый­скіх кан­так­тах?

— З па­чат­ку ва­ен­ных дзе­ян­няў у Сі­рыі ўзро­вень бе­ла­рус­ка-сі­рый­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва іс­тот­на аб­ме­жа­ваў­ся. Бы­лі знач­на зні­жа­ны коль­касць і ўзро­вень уза­ем­ных кан­так­таў, ска­са­ва­ны ці ад­кла­дзе­ны буй­ныя пра­ек­ты вы­твор­чай ка­а­пе­ра­цыі, у тым лі­ку ў га­лі­не энер­ге­ты­кі, ма­шы­на­бу­да­ван­ня. Уза­ем­ны ган­даль па­між дзвю­ма кра­і­на­мі быў лі­та­раль­на спы­не­ны, не ў апош­нюю чар­гу з-за ўвя­дзен­ня санк­цый су­праць фі­нан­са­вай сіс­тэ­мы Сі­рыі.

Вы­му­ша­ны бы­лі па­кі­нуць Сі­рыю бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты, якія пра­ца­ва­лі па кант­рак­це. Ка­ля 250 бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, якія жы­лі ў кра­і­не, бы­лі эва­ку­і­ра­ва­ны на ра­дзі­му. Су­пра­цоў­ні­кі па­соль­ства на ча­ле з ма­ім па­пя­рэд­ні­кам Але­гам Ер­ма­ло­ві­чам пры­ма­лі ў гэ­тым са­мую ак­тыў­ную ро­лю. Да­рэ­чы, і са­мо па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Да­мас­ку бы­ло на мя­жы за­крыц­ця: лі­та­раль­на за 200 мет­рау ад на­ша­га бу­дын­ка вя­лі­ся баі.

Ня­гле­дзя­чы на гэ­тыя цяж­кас­ці, сяб­роў­скае стаў­лен­не Бе­ла­ру­сі да Сі­рыі за­ста­ва­ла­ся не­па­хіс­ным у са­мыя гор­шыя ча­сы. Бе­ла­русь прын­цы­по­ва пад­трым­лі­ва­ла Сі­рыю на між­на­род­най арэ­не ў яе на­ма­ган­нях па ба­раць­бе з тэ­ра­рыз­мам.

— Якая аб­ста­ноў­ка для на­ладж­ван­ня ста­сун­каў з Сі­рый­скай Араб­скай Рэс­пуб­лі­кай скла­ла­ся ў апош­ні час? Якая сі­ту­а­цыя ў кра­і­не ўво­гу­ле?

— Трэ­ба ра­зу­мець, што аб­са­лют­най бяс­пе­кі ў гэ­тай кра­і­не не бу­дзе на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў. Але ця­пер, у ад­роз­нен­не ад мі­ну­ла­га го­да, мож­на ка­заць пра зноў ад­кры­тыя маг­чы­мас­ці для на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва. Прад­стаў­ні­кі ўла­ды і сіл бяс­пе­кі пры­ма­юць усе не­аб­ход­ныя ме­ры для бяс­пе­кі афі­цый­ных гас­цей. У гэ­тым мы пе­ра­ка­на­лі­ся пад­час ві­зі­ту ў Да­маск у па­чат­ку ліс­та­па­да дэ­ле­га­цыі на ча­ле з на­мес­ні­кам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Ва­лян­ці­нам Ры­ба­ко­вым. Трэ­ба ад­зна­чыць, што бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя су­стрэ­ла са­мы вет­лі­вы пры­ём. Сі­рый­скі бок за­пэў­ніў у ства­рэн­ні для Бе­ла­ру­сі мак­сі­маль­на спры­яль­ных умоў для ўва­хо­джан­ня на­шай пра­дук­цыі на сі­рый­скі ры­нак. Мы атры­ма­лі пэў­ныя га­ран­тыі бяс­пе­кі ад на­шых сі­рый­скіх парт­нё­раў на­конт бу­ду­чых ві­зі­таў.

З пэў­най ста­бі­лі­за­цы­яй сі­ту­а­цыі ў Да­мас­ку ство­ра­ны спры­яль­ны па­лі­тыч­ны фон для двух­ба­ко­вых ад­но­сін, ад­чу­ва­ец­ца па­зі­тыў­нае стаў­лен­не да Бе­ла­ру­сі ў Сі­рыі. Гэ­та, без­умоў­на, спры­яе раз­віц­цю су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шы­мі кра­і­на­мі ў роз­ных га­лі­нах. Пры­нам­сі, сё­ле­та ў кра­са­ві­ку быў ство­ра­ны, а ў ліс­та­па­дзе па­чаў ак­тыў­на пра­ца­ваць адзін з шас­ці са­ве­таў дзе­ла­во­га су­пра­цоў­ніц­тва — сі­рый­ска-бе­ла­рус­кі дзе­ла­вы са­вет. Аб'­ём бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту ў Сі­рыю за 10 ме­ся­цаў 2014 го­да скла­дае амаль 30 міль­ё­наў до­ла­раў і, па на­шых мер­ка­ван­нях, не з'яў­ля­ец­ца мя­жой маг­чы­мас­цяў су­пра­цоў­ніц­тва. На­шы­мі на­ма­ган­ня­мі рэ­ані­мі­ра­ва­на ра­бо­та двух­ба­ко­вай між­ура­да­вай ка­мі­сіі па ганд­лё­вым, эка­на­міч­ным і тэх­ніч­ным су­пра­цоў­ніц­тве — пас­ля пя­ці­га­до­ва­га пе­ра­пын­ку з 20 па 22 сту­дзе­ня 2015 го­да ў Мін­ску прой­дзе яе па­ся­джэн­не. Па­ра­лель­на ад­бу­дзец­ца ві­зіт прад­стаў­ні­коў дзе­ла­вых ко­лаў Сі­рыі.

Пе­ра­ка­на­ны, што да на­ма­ган­няў па­соль­ства па раз­віц­ці на­ша­га двух­ба­ко­ва­га ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва трэ­ба да­лу­чац­ца і за­ці­каў­ле­ным дзярж­ор­га­нам Бе­ла­ру­сі, з які­мі іс­ну­юць па­гад­нен­ні ці пра­гра­мы су­пра­цоў­ніц­тва з сі­рый­ска­га бо­ку, і прад­пры­ем­ствам, якія ме­лі тры­ва­лыя па­зі­цыі на сі­рый­скім рын­ку да кры­зі­су, і прад­пры­маль­ні­кам, якіх тут са­праў­ды ча­ка­юць. Ад­ной з маг­чы­мас­цяў па да­лу­чэн­ні да гэ­тай дзей­нас­ці бу­дуць ме­на­ві­та сту­дзень­скія ме­ра­пры­ем­ствы ў Мін­ску.

— Рас­ка­жы­це пра ва­шы ня­даў­нія су­стрэ­чы з кі­раў­ніц­твам Сі­рый­скай Араб­скай Рэс­пуб­лі­кі.

— Зга­даю перш пра су­стрэ­чу з прэ­зі­дэн­там Сі­рыі Ба­ша­рам Аса­дам, якая бы­ла не прос­та пра­та­коль­най фар­маль­нас­цю, што звы­чай­на су­пра­ва­джае цы­ры­мо­нію ўру­чэн­ня да­вер­чых гра­мат. Аў­ды­ен­цыя ў кі­раў­ні­ка сі­рый­скай дзяр­жа­вы пра­цяг­ва­ла­ся больш за 15 хві­лін. Ха­рак­тэр­на, што спа­дар Асад не толь­кі пе­ра­даў па­дзя­ку бе­ла­рус­ка­му кі­раў­ніц­тву за прын­цы­по­вую па­зі­цыю па ва­ен­ным кан­флік­це ў Сі­рыі, але так­са­ма пад­крэс­ліў іс­тот­ны ўнё­сак на­шай кра­і­ны ў па­ча­так пра­цэ­су мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня кан­флік­ту ва Укра­і­не. Сі­рый­скі прэ­зі­дэнт асаб­лі­ва ўра­зіў сва­ёй над­звы­чай­на моц­най па­зі­тыў­най энер­ге­ты­кай, цёп­лым стаў­лен­нем да на­шай кра­і­ны і аса­біс­тай пры­хіль­нас­цю да раз­віц­ця двух­ба­ко­вых ста­сун­каў.

З прэм'­ер-мі­ніст­рам Сі­рыі Ва­і­лем аль-Халь­кі да­вя­ло­ся су­стрэц­ца двой­чы, у тым лі­ку ка­лі спа­дар аль-Халь­кі пры­маў бе­ла­рус­кую дэ­ле­га­цыю на ча­ле з на­мес­ні­кам мі­ніст­ра Ва­лян­ці­нам Ры­ба­ко­вым. Пад­час су­стрэч з сі­рый­скім прэм'­е­рам бы­лі пад­ра­бяз­на раз­гле­джа­ны ўсе кі­рун­кі бе­ла­рус­ка-сі­рый­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва, асаб­лі­ва ў ганд­лё­ва-эка­на­міч­най га­лі­не. Кі­раў­нік ура­да вы­каз­ваў вель­мі доб­рыя аса­біс­тыя па­чуц­ці да на­шай кра­і­ны, з цеп­лы­нёй уз­гад­ваў свой ві­зіт у Бе­ла­русь у якас­ці мі­ніст­ра ахо­вы зда­роўя Сі­рыі. Трэ­ба ска­заць, што та­кая піль­насць да на­шай кра­і­ны ад­чу­ва­ец­ца і на ўзроў­ні сі­рый­скіх мі­ніст­раў, з які­мі мне да­во­дзіц­ца су­стра­кац­ца па роз­ных пы­тан­нях па не­каль­кі ра­зоў у ме­сяц. Ці­ка­васць да Бе­ла­ру­сі пра­яў­ля­юць і прад­стаў­ні­кі буй­но­га сі­рый­ска­га біз­не­су, якія да­гэ­туль не ме­лі да­чы­нен­ня да Бе­ла­ру­сі.

 Якія ўрокі можа вынесці свет з таго, што адбываецца ў Сірыі?

 Вайна ў Сірыі відавочна з'яўляецца адным з горшых і жорсткіх прыкладаў сутыкнення інтарэсаў дзяржаў, непамерных амбіцый па падзелу сфераў геапалітычнага ўплыву.

Сёння можна канстатаваць правал спробы хуткага звяржэння законнага ўрада Сірыі, які праводзiць незалежную ўнутраную і знешнюю палітыку. Краіны, зацікаўленыя ў змене рэжыму ў Сірыі, самі сутыкнуліся з пагрозай разрастання ачагоў тэрарызму і нестабільнасці, як у рэгіёне Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, так і ў глабальным маштабе.

Міжнародная супольнасць робіць нейкія высновы, на жаль запозненыя. На працягу апошніх месяцаў былі прынятыя рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН 1770 і 1778. Тым не меньш, нягледзячы на палітычны сігнал, так званая антытэрарыстычная кааліцыя сфарміравана выбарча, не мае выразнай стратэгіі і аб'ектыўных крытэрыяў. Па-ранейшаму захоўваецца падзел на «дрэнных» і «добрых» тэрарыстаў.

Беларусь неаднаразова падкрэслівала недапушчальнысць выкарыстання лозунгу барацьбы з тэрарызмам для прыкрыцця рэалізацыі ўласных геапалітычных мэтаў, зневажання суверэнітэту дзяржаў, «перафарматавання» рэгіёнаў, стварэння супрацьпраўных прэцэдэнтаў у міжнародных адносінах. На жаль, некаторым сілам выгадна раздзіманне рэгіянальных канфліктаў з мэтай перадзелу раскладу сілаў у свеце, які склаўся пасля Другой сусветнай вайны, бесцырымоннае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, спробы распаліць у іх нацыянальную і рэлігійную варожасць, дэстабілізаваць абстаноўку.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.