Вы тут

«Жыццё даражэйшае за шыны»


Рэс­пуб­лі­кан­ская пра­фі­лак­тыч­ная ак­цыя пад та­кой наз­вай стар­туе ў Бе­ла­ру­сі з 10 снеж­ня. Доў­жыц­ца яна бу­дзе ты­дзень.

Су­пра­цоў­ні­кі ДАІ на­га­да­юць ула­даль­ні­кам транс­парт­ных срод­каў аб пра­ві­лах бяс­печ­на­га ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху ў зі­мо­вых умо­вах, не­аб­ход­нас­ці се­зон­най за­ме­ны шын. А так­са­ма пра ўступ­лен­не ў сі­лу з 16 сту­дзе­ня 2015 го­да змя­нен­няў і да­паў­нен­няў ва Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 28 ліс­та­па­да 2005 го­да №551 «Аб ме­рах па па­вы­шэн­ні бяс­пе­кі да­рож­на­га ру­ху», якія пра­ду­гледж­ва­юць аба­вяз­ко­вае вы­ка­ры­стан­не ў пе­ры­яд з 1 снеж­ня па 1 са­ка­ві­ка зі­мо­вых шын на аў­та­ма­бі­лях з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай да 3,5 то­ны, лег­ка­вых і гру­за­па­са­жыр­скіх аў­та­ма­бі­лях ма­сай звыш 3,5 то­ны, а так­са­ма аў­то­бу­сах ма­сай да 5 тон.

УДАІ МУС на­гад­вае аў­та­ама­та­рам, што ў зі­мо­вы пе­ры­яд пры афарм­лен­ні і на­кла­дан­ні ад­мі­ніст­ра­цый­на­га спаг­нан­ня на ві­ноў­ні­ка да­рож­на-транс­парт­на­га зда­рэн­ня ўліч­ва­ец­ца на­яў­насць на транс­парт­ным срод­ку зі­мо­вых шын. А яшчэ про­сіць усіх удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху быць мак­сі­маль­на ўваж­лі­вы­мі і асця­рож­ны­мі ў скла­да­ных умо­вах на­двор'я (га­ла­ле­дзі­ца, мок­ры снег і ту­ман).

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.