Вы тут

13 мільёнаў... за пасведчанне


Та­кі доўг па­ві­нен быў за­пла­ціць ма­ла­ды кі­роў­ца з Ма­гі­лё­ва, каб вяр­нуць свае пра­вы.

Па­ру­шаль­ні­кі пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху ры­зы­ку­юць не толь­кі на пэў­ны час па­зба­віц­ца ва­дзі­цель­ска­га па­свед­чан­ня, але і на­огул за­стац­ца без яго. Як прык­лад, ня­даў­ні вы­па­дак з ма­гі­ляў­ча­ні­нам, даў­гі яко­га за не­вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў за­ко­на скла­лі ка­ля 13 міль­ё­наў руб­лёў. Ка­лі ён у чар­го­вы раз звяр­нуў­ся ў ДАІ, каб за­браць па­свед­чан­не, то паў­стаў пе­рад фак­там: за руль ён ся­дзе толь­кі та­ды, ка­лі раз­лі­чыц­ца з дзяр­жа­вай.

— Сё­ле­та мы на­кі­ра­ва­лі ў суд больш за 40 ха­дай­ніц­тваў аб ча­со­вым аб­ме­жа­ван­ні пра­воў на кі­ра­ван­не транс­парт­ны­мі срод­ка­мі за ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні, — ад­зна­чыў стар­шы ін­спек­тар па ад­мі­ніст­ра­цый­най прак­ты­цы ДАІ УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Кір­ка­лаў. — Гэ­та вель­мі дыс­цып­лі­нуе кі­роў­цаў, і яны імк­нуц­ца не па­ру­шаць да­рож­ныя за­ко­ны.

Да­рэ­чы, тра­піць у чор­ны спіс мож­на не толь­кі за «да­рож­ныя» даў­гі, але і за не­жа­дан­не пла­ціць алі­мен­ты, крэ­ды­ты і па­зы­кі.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.