Вы тут

Услед за ветрам...


На­ват пры­ка­ва­ны да лож­ка, Ва­ло­дзя Ліс до­рыць лю­дзям ра­дасць і свет­лую му­зы­ку

Та­ко­га я на­ват у сне не маг­ла са­бе ўя­віць. З ней­ка­га ха­о­су гу­каў на свет з'яў­ля­ец­ца строй­ная ме­ло­дыя. І дзе! У стэ­рыль­най па­ла­це ад­ной з ля­чэб­ных уста­ноў Баб­руй­ска. Го­ра­да му­зы­кан­таў, ам­бі­цый­ных і ўпэў­не­ных у са­бе лю­дзей. Ён з лі­ку іх. Зна­ём­це­ся, ды­джэй Ва­ло­дзя Ліс! Як, вы яшчэ ні­чо­га аб ім не ве­да­е­це? Дык гэ­та толь­кі спра­ва ча­су. У на­ступ­ным го­дзе вый­дзе яго пер­шы аль­бом. І та­ды... на­ват «аб­ло­кі за­тан­цу­юць»!

[caption id="attachment_63818" align="alignnone" width="600"]10-9 Ва­ло­дзя ра­зам з сяб­ра­мі Аляк­санд­рам Ка­сін­скім і Ва­ле­ры­ем Аляк­се­е­вым.[/caption]

Мы слу­ха­ем ве­цер

Бы­вае, ба­чыш ка­гось­ці ўпер­шы­ню, а зда­ец­ца, што ве­да­еш гэ­та­га ча­ла­ве­ка ўсё жыц­цё. Вось і мы з Ва­ло­дзем ад­ра­зу ж пе­рай­шлі на «ты». На­вош­та ней­кія там умоў­нас­ці?

— Ты, на­пэў­на, за­мерз­ла? Да­вай піць гар­ба­ту, — з гэ­та­га па­ча­ло­ся на­ша зна­ём­ства, ка­лі я (і са­праў­ды амаль аду­бе­ла ў рэй­са­вым аў­то­бу­се), на­рэш­це, знай­шла ў Баб­руй­ску, не зу­сім вя­до­мым мне го­ра­дзе, па­трэб­ную ўста­но­ву.

За вок­на­мі па­хмур­на, а мы п'ём га­ра­чы на­пой і слу­ха­ем му­зы­ку. Хо­ра­ша. Зда­ец­ца, ля­ціш на ней­кім кас­міч­ным ды­ва­не-са­ма­лё­це і ад на­ва­коль­най пры­га­жос­ці дух за­хоп­лі­вае.

— Та­бе па­да­ба­ец­ца? Гэ­тую кам­па­зі­цыю я пры­свя­ціў свай­му сяб­ру Ва­ле­ру Аляк­се­е­ву. Яна на­зы­ва­ец­ца «Ве­цер». Та­му што Ва­ле­ра і ве­цер — гэ­та ад­но і тое ж, та­кі ж імк­лі­вы і не­прад­ка­заль­ны. З ім ні­ко­лі не бы­вае сум­на.

Ад­ра­зу ж па­зна­ла Ва­ле­ру, ка­лі ён, як ве­цер, і та­кі ж не­ўтай­ма­ва­ны, як ство­ра­ная для яго ме­ло­дыя, ува­рваў­ся ў па­ла­ту. Уя­ві­це са­бе су­месь ней­кіх хут­кіх ру­хаў, гу­каў, анек­до­таў і гіс­то­рый. За 5 хві­лін ён па­спеў рас­ка­заць пра тэ­атр, Грыш­каў­ца, уз­га­даць прыт­чу пра свя­та­ра і за­ла­тыя зу­бы, пра­спя­ваць неш­та на тра­сян­цы і пры гэ­тым за­ва­рыць гар­ба­ту і па­аб­ды­мац­ца з пры­ка­ва­ным да лож­ка сяб­рам. Нель­га не ве­рыць яго абя­цан­ням, што хут­ка ўсе да­ве­да­юц­ца пра ды­джэя Ва­ло­дзю. Ён не ён, ка­лі гэ­та­га не ад­бу­дзец­ца. Дзе­ля гэ­та­га Ва­ле­ра, не са­мы ба­га­ты ча­ла­век, га­тоў знай­сці срод­кі і ўсім рас­каз­ваць пра яшчэ ад­ну зор­ку, якая за­ззя­ла на баб­руй­скім не­ба­схі­ле.

— Вось так кож­ны дзень пры­хо­дзіць і па­чы­нае свід­ра­ваць мне маз­гі, — усмі­ха­ец­ца Ва­ло­дзя. І я ба­чу, як гэ­та яму па­трэб­на.

На­пэў­на, ка­лі б не тое ня­шчас­це, аб якім Ва­ло­дзя про­сіць не ка­заць (бы­ло і бы­ло), гэ­тыя два та­кія роз­ныя і ад­на­ча­со­ва ад­ноль­ка­выя ча­ла­ве­кі не су­стрэ­лі­ся б. І, маг­чы­ма, не бы­ло б тых «кас­міч­ных» ме­ло­дый, ад якіх ма­роз па ску­ры.

Са­мы леп­шы дзень

Яго сла­быя паль­цы ад­маў­ля­юц­ца слу­хац­ца. Але на­су­пе­рак гэ­та­му дум­кі свет­ла­га жыц­ця­лю­ба жы­вуць на яго ста­рон­цы «У Кан­так­це». По­бач з пра­ніз­лі­вы­мі ме­ло­ды­я­мі. Дзя­куй усім тым, хто да­па­ма­гае Ва­ло­дзю да­лу­чац­ца да са­цы­яль­най сет­кі і «вы­каз­ваць» дум­кі...

«Я ра­ней ба­яў­ся пры­знац­ца вам, што я не ма­гу ва­ру­шыць на­га­мі і ру­ка­мі. Ба­яў­ся, што гэ­та ад­пу­дзіць ад ма­ёй му­зы­кі. Ця­пер ужо не ба­ю­ся.

Ся­дзе­лі не­як з Ва­ле­ры­ем Аляк­се­е­вым. Га­ма­ні­лі пра тое-сёе. І вось пра што я па­ду­маў: «А які ў яго жыц­ці быў леп­шы дзень?» Ва­ле­ра не змог ад­ка­заць. Я ўспом­ніў свой леп­шы дзень. Не той, ка­лі ў пер­шы раз па­ца­ла­ваў дзяў­чы­ну. Не. Не пер­шы школь­ны дзень і не вы­пуск­ны. Не дзень на­ра­джэн­ня. Усё не тое... Той апош­ні дзень, ка­лі я быў зда­ро­вым. Я гэ­ты дзень ус­пом­ніў цал­кам. Амаль што­хві­лін­на. Ра­ні­цай я быў звы­чай­ным ча­ла­ве­кам. Ста­яў на зям­лі, ба­чыў ве­лі­зар­нае не­ба, ха­дзіў. А ўве­ча­ры ўсё ста­ла па-ін­ша­му. Гэ­та быў са­мы леп­шы дзень май­го жыц­ця!

Ця­пер усё змя­ні­ла­ся. Мне грэх скар­дзіц­ца. Ва­кол мя­не шмат доб­рых лю­дзей. Я жы­ву доб­ра. Ма­ма і та­та по­бач. І я са­чы­няю му­зы­ку. І да­ру яе вам. Я — шчас­лі­вы ча­ла­век...»

— На­ра­джэн­не му­зы­кі — гэ­та та­ям­ні­ца, неш­та аса­біс­тае, ін­тым­нае, — усмі­ха­ец­ца Ва­ло­дзя. — Ні адзін кам­па­зі­тар не рас­ка­жа, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца. Пер­шы трэк мы на­пі­са­лі год та­му ра­зам з Да­ні­і­лам Бя­роз­кі­ным. Да гэ­тай су­стрэ­чы я толь­кі ма­рыў быць дыджэ­ем. А ця­пер раб­лю тое, што на­ват зда­ро­вым не змог бы зра­біць. У мя­не ж ня­ма му­зыч­най аду­ка­цыі. А тут — раз, і быц­цам усё з ног на га­ла­ву ўста­ла. Быц­цам нех­та ска­заў: пі­шы! Ка­лі Ва­ле­ра пры­вёў Да­ні­ка, я не ве­даў, што ра­біць. Не ха­це­ла­ся, каб ду­ма­лі, што я ба­яз­лі­вец. А по­тым са­браў­ся і па­чаў пра­ца­ваць...

Па­кой № 227 — звы­чай­ная па­ла­та, ін­шы­мі сло­ва­мі дру­гі дом Ва­ло­дзі. На­су­праць лож­ка — вя­лі­кае акно, праз якое ён ба­чыць, як ле­та змя­няе сум­ная во­сень. Кру­ціц­ца та­ям­ні­чае ко­ла пры­ро­ды, але кож­ны дзень не па­доб­ны на ін­шыя. Та­му што ёсць му­зы­ка. І ён ву­чыц­ца яе ра­зу­мець. Пры­зна­ец­ца, што шмат ча­му на­ву­чыў яго Аляк­сандр Ка­сін­скі. Ён цэ­ніць яго ка­рыс­ныя за­ўва­гі і ад­чу­вае, на­коль­кі вы­рас за апош­ні час.

— Я ма­ру на­пі­саць му­зы­ку пра Алі­су, дзяў­чы­ну май­го дзя­цін­ства, маё пер­шае ка­хан­не, — пры­зна­ец­ца ён. — Мне бы­ло 15 га­доў, ёй — 14. Я не ве­даю, дзе яна, але за­ста­лі­ся ўспа­мі­ны аб тым бес­тур­бот­ным ча­се. Яна да­ры­ла цёп­лыя па­чуц­ці, ад якіх у ду­шы ўсё спя­ва­ла. І я ча­мусь­ці ўспом­ніў гэ­та.

Ра­зам з Ка­сін­скім яны экс­пе­ры­мен­ту­юць са сты­лем. Гэ­та неш­та на­кшталт да­бстэ­пу, тран­су і тэх­на­сты­лю «ў ад­ным фла­ко­не».

Та­ям­ні­чае — по­бач

«Іс­па­нія. Ібі­ца. Ве­чар. Клуб. Лю­дзі. Не, шмат лю­дзей. Я за «кру­цёл­кай». Іг­раю. Усе тан­цу­юць. Я вам рас­па­вёў сваю ма­ру дзя­цін­ства... Не атры­ма­ла­ся. Сыг­раў толь­кі ў ін­тэр­на­це адзін сэт. І ўсё. Ібі­ца па­куль на­ват не ўсміх­ну­ла­ся. Але...

Я вы­хо­джу іг­раць у ду­э­це з дэль­фі­нам. А што? Ка­лісь­ці ў дзя­цін­стве ў дум­ках я ад­чу­ваў у са­бе ша­лё­ную энер­гію. Ця­пер усё па-ін­ша­му. Пер­шая част­ка скон­ча­на. Да­лей толь­кі гу­кі мо­ра. Тое, што нам даў Бо­жач­ка... Спя­вай, дэль­фін. Не са­ро­мей­ся, сяб­ра... Мне зда­ец­ца, што мы, лю­дзі, час­та не чу­ем ча­роў­ную му­зы­ку пры­ро­ды...»

Мы ся­дзім на­су­праць і раз­маў­ля­ем аб усім. І рап­там па­чы­на­ем га­ва­рыць пра Бо­га.

— Я заў­сё­ды ве­рыў у Бо­га, але па-свой­му, — пры­зна­ец­ца Ва­ло­дзя. — Ду­маў, ён ёсць — і доб­ра. У царк­ву на­ват ча­сам за­хо­дзіў. Бы­ва­ла, едзем на ма­шы­не — мы ж бы­лі «кру­тыя» па­ца­ны! — а на­пе­ра­дзе — храм. Пры­пы­ні­лі­ся, зай­шлі, ляг­чэй ста­ла і да­лей па­еха­лі. Ка­лі тра­піў у бя­ду, пер­шы час ад­мах­ваў­ся ад рэ­лі­гіі. А по­тым ад­на дзяў­чы­на па­зна­ё­мі­ла з ай­цом Елі­се­ем — і неш­та змя­ні­ла­ся ў ду­шы. Гэ­та цу­доў­ны ба­цюш­ка. На­ват мой баць­ка, які скеп­тыч­на ста­віц­ца да свя­та­роў, слу­ха­ец­ца яго.

За­ду­мац­ца аб сэн­се жыц­ця да­па­маг­ла і ўба­ча­ная ад­ной­чы пе­ра­да­ча. Вель­мі пе­ра­ка­наў­ча пра­гу­ча­лі сло­вы ней­ка­га ба­га­сло­ва пра ства­рэн­не Су­све­ту. Ён ка­заў: «Лю­дзі ро­бяць шмат ка­рыс­ных рэ­чаў, ні ад­на з іх не з'я­ві­ла­ся прос­та так, з па­вет­ра. Вось і пла­не­та на­ша, і ўвесь Су­свет не маг­лі ўзнік­нуць са­мі па са­бе. І іс­на­ваць так­са­ма не маг­лі б, ка­лі б та­го не па­жа­даў іх Твор­ца». Ва­ло­дзя моц­на за­ду­маў­ся над гэ­ты­мі сло­ва­мі і зра­зу­меў: Бог ёсць.

— Лю­дзі, на жаль, не цэ­няць тое, чым ва­ло­да­юць, — сум­на ка­жа ён. — Яны ж па-са­праўд­на­му сва­бод­ныя. Ма­юць маг­чы­масць ку­дысь­ці вый­сці. Трэ­ба ра­да­вац­ца кож­най га­лін­цы, кож­най ка­зюль­цы, кож­най кро­пель­цы даж­джу. Не аб­мя­жоў­вай­це сваю сва­бо­ду роз­ны­мі рэ­ча­мі, не шу­кай­це ба­гац­ця, ней­кіх там за­да­валь­нен­няў. Ду­ша сва­бод­ная. А фі­зіч­на мы за­ле­жым ад уся­го.

— А ця­бе мо­жа неш­та раз­зла­ваць? — Ва­ло­дзя на хві­лін­ку за­дум­ва­ец­ца над пы­тан­нем.

— Не ве­даю. На­пэў­на, усё, як і па­ра­да­ваць. Як звы­чай­ны ча­ла­век, я за­ле­жу ад на­строю. Сон­ца све­ціць — ра­дас­на, дождж ідзе — сум­на. А ка­лі сон­ца ня­ма коль­кі дзён за­пар, гэ­та мя­не раз­драж­няе. Яно ёсць — жыць ве­ся­лей.

— Ты лю­біш жыц­цё?

— Я яго ўспры­маю та­кім, якім яно для мя­не іс­нуе.

— Ты ве­рыш, што яно веч­нае?

— Му­зы­ка бы­ла заў­сё­ды, зна­чыць, і жыц­цё веч­нае. Я ні­ко­лі пра гэ­та не ду­маў. А вы­дум­ляць — грэх. Мы па­він­ны не фан­та­зі­ра­ваць, а... ма­ліц­ца.

— Аб чым бы ты ха­цеў па­пра­сіць Бо­га?

— Каб лю­дзі ўба­чы­лі той рай, які зна­хо­дзіц­ца ў іх пад на­га­мі, і не тап­та­лі яго. Яны шу­ка­юць ча­гось­ці леп­ша­га. Ад­сюль вой­ны, нар­ко­ты­кі. Уся на­ша пла­не­та — рай, але мы гэ­та­га не ба­чым. Змей ка­лісь­ці зай­шоў у наш рай і яшчэ не па­кі­нуў яго. Усё па­ча­ло­ся з яб­лы­ка, а скон­чы­ла­ся тым, што мы ма­ем, — ня­на­віс­цю, раз­бу­рэн­нем. Ка­лі споў­няц­ца ўсе жа­дан­ні ча­ла­ве­ка, ён усё роў­на не ста­не шчас­лі­вым. Га­лоў­нае ба­гац­це — гэ­та сва­бо­да, лёг­касць. А не тое, што мож­на пра­даць ці ку­піць.

— Што ты па­ра­іў бы лю­дзям, якія апы­нулі­ся ў та­кім жа ста­но­ві­шчы, што і ты?

— Лю­дзі, зай­мі­це­ся спра­вай, і бу­дзе ха­цец­ца жыць, а не па­мі­раць. А то, ка­лі зда­ры­ла­ся бя­да, па­чы­на­ец­ца: «Я бед­ны і ня­шчас­ны, па­шка­дуй­це мя­не». Не трэ­ба гэ­та­га ра­біць. Жы­ві­це, пі­шы­це вер­шы, му­зы­ку, філь­мы, зай­мі­це­ся чым-не­будзь. Не трэ­ба з ну­дой гля­дзець у столь. Ад гэ­та­га ні вам ляг­чэй не ста­не, ні тым, хто ва­кол вас. Ка­лі па­чы­на­еш ра­біць неш­та, ста­но­віш­ся ча­ла­ве­кам.

«Ка­лі на бе­раг вы­кід­ва­юць ры­бу, яна неш­та яшчэ доў­га ла­по­ча, праг­на ха­пае па­вет­ра, б'ец­ца хвас­том. Вось так і я за­ды­ха­ю­ся без му­зы­кі. Толь­кі што спа­ра­дзіў у ра­дас­ці дру­гі трэк. Ро­ды пры­маў — Док­тар Кос. Слу­хай­це і не ка­жы­це, што не чу­лі. Ка­лі са­чы­няю му­зы­ку — я воль­ны. Слу­хай­це. Мо­жа, мы ста­нем яшчэ блі­жэй...»

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра.

P.S. На раз­ві­тан­не Ва­ло­дзя про­сіць больш пі­саць не пра яго, а пра тое, што ёсць та­кія сяб­ры, як Ва­ле­ра Аляк­се­еў і Са­ша Ка­сін­скі. Ён вель­мі ім удзяч­ны. А яшчэ ўдзяч­ны мед­ра­бот­ні­кам, якія да­па­ма­га­юць яму ў жыц­ці. І з асаб­лі­вай цеп­лы­нёй ус­па­мі­нае сва­іх баць­коў Але­ну Аляк­санд­раў­ну і Ула­дзі­мі­ра Ге­на­дзе­ві­ча Па­ста­лоў­скіх. «Я стаю пе­рад імі на ка­ле­нях і не ве­даю, чым ад­дзя­чыць за тое, што яны мя­не не кі­ну­лі, — ка­жа Ва­ло­дзя. — Я ба­чыў і та­кое... І ня­хай яны мне за ўсё да­ру­юць»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.