Вы тут

Нам не страшны шэры... фішэр


У 95% выпадкаў ад мах­ляр­ства ра­туе эле­мен­тар­ная асця­рож­насць

Без­на­яў­ныя пла­ця­жы ўсё час­цей гру­ка­юць у на­шы дзве­ры. Ад­нак, да­лё­ка не ўсе ў нас вы­ка­рыс­тоў­ва­юць маг­чы­мас­ці бан­каў­скай карт­кі па мак­сі­му­ме. Сён­ня мы пра­цяг­ва­ем цыкл ма­тэ­ры­я­лаў аб без­на­яў­ных раз­лі­ках. Да­па­ма­гае нам вя­до­мы экс­перт па гэ­тай тэ­ме — ды­рэк­тар на­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы «Бел­Карт» Аляк­сандр Сот­ні­каў.

10-29

Лепш крэ­дыт­ная карт­ка або аверд­рафт?

У лю­бо­га ча­ла­ве­ка час­ця­ком уз­ні­кае па­трэ­ба па­зы­чыць тую ці ін­шую су­му. У гэ­тым вы­пад­ку мой ка­ле­га бе­гае па су­се­дзях. Гэ­та ра­туе — ка­лі яны заў­сё­ды з гра­шы­ма. А вось каб не за­ле­жаць ад па­доб­ных фак­та­раў, мож­на афор­міць крэ­дыт­ную карт­ку. Яе га­лоў­ная пе­ра­ва­га ў тым, што вы пла­ці­це пра­цэн­ты толь­кі на іс­ну­ю­чую за­па­зы­ча­насць.

На­прык­лад, ка­лі крэ­дыт­ны лі­міт скла­дае 50 млн руб­лёў, а вы «ўзя­лі» з яго толь­кі 20 млн руб­лёў, то і пла­ціць пра­цэн­ты бу­дзе­це толь­кі за фак­тыч­на вы­ка­ры­ста­ную су­му. Па­доб­ная па­слу­га мае яшчэ адзін плюс: па ме­ры ка­ры­стан­ня крэ­ды­там і га­шэн­ня яго, вы мо­жа­це зноў браць крэ­дыт на су­му па­га­ша­ных гра­шо­вых срод­каў. Пры вы­ка­ры­стан­ні крэ­дыт­кі спе­цы­я­ліс­ты ра­яць рас­плач­вац­ца за та­ва­ры і па­слу­гі ме­на­ві­та без­на­яў­ным шля­хам, бо ў на­шай кра­і­не боль­шасць бан­каў пры крэ­ды­та­ван­ні спа­га­ня­юць ка­мі­сію за вы­да­чу га­тоў­кі.

Мож­на афор­міць аверд­рафт. Для гэ­та­га на­ват не­аба­вяз­ко­ва ства­раць крэ­дыт­ку. Яго сут­насць у тым, што банк, у якім вы аб­слу­гоў­ва­е­це­ся ў рам­ках зар­плат­на­га пра­ек­та, да­дае да гэ­тай зар­плат­най карт­кі не­ка­то­ры крэ­дыт­ны лі­міт звыш рэш­ты ва­шых улас­ных срод­каў. Звы­чай­на су­ма гэ­та­га лі­мі­ту не­вя­лі­кая і за­ле­жыць ад ва­шай зар­пла­ты. Атры­маць аверд­рафт не­скла­да­на: свой банк не па­тра­буе ад вас да­вед­кі пра да­хо­ды. Да та­го ж пра­цэнт­ная стаў­ка, як пра­ві­ла, ні­жэй­шая, чым па крэ­дыт­най карт­цы, бо фі­нан­са­вая ўста­но­ва больш да­вя­рае су­пра­цоў­ні­ку прад­пры­ем­ства, якое па­ста­ян­на аб­слу­гоў­ва­ец­ца ў бан­ку. А вось ка­лі вы атры­ма­е­це зар­пла­ту, за­па­зы­ча­насць па аверд­раф­ту па­га­сіц­ца аў­та­ма­тыч­на. Ад­нак, спе­цы­я­ліс­ты фі­нан­са­ва­га рын­ку не ра­яць «праз­мер­на ўраж­лі­вым» асо­бам за­хап­ляц­ца крэ­дыт­ны­мі на­груз­ка­мі. Ка­лі ёсць крэ­дыт­ная карт­ка або аверд­рафт, то з'яў­ля­ец­ца ад­чу­ван­не, што ты заў­сё­ды пры гро­шах, і мож­на па­прос­ту «пад­сес­ці» на крэ­дыт­ную «ігол­ку» і праз­мер­на за­ві­на­ва­ціц­ца.

За што пла­ціць і коль­кі?

Раз­на­стай­ных ка­мі­сій іс­нуе вель­мі шмат. Ад­нак гэ­та не азна­чае, што яны што­дня бу­дуць пе­ра­след­ваць па пя­тах тры­маль­ні­ка пла­цеж­най карт­кі. Са­мая рас­паў­сю­джа­ная пла­та — за вы­пуск і аб­слу­гоў­ван­не ва­ша­га плас­ты­ку. На дру­гім мес­цы па час­та­це паў­та­раль­нас­ці — ка­мі­сія за вы­да­чу на­яў­ных гро­шай. Ула­даль­ні­ку карт­кі не­аб­ход­на ўдак­лад­ніць у ра­бот­ні­каў свай­го бан­ка ін­фар­ма­цыю аб тым, ці ёсць у яго парт­нёр­скія пра­гра­мы з ін­шы­мі бан­ка­мі, у ме­жах якіх мож­на зды­маць га­тоў­ку бяс­плат­на і ў бан­ка­ма­тах «чу­жых» бан­каў. З ка­мі­сі­яй мож­на су­тык­нуц­ца так­са­ма пры пра­гля­дзе ба­лан­су і ў вы­пад­ку пе­ра­во­ду гра­шо­вых срод­каў з карт­кі ад­на­го бан­ка на карт­ку ін­ша­га. На­прык­лад, адзін пра­гляд ба­лан­су карт­кі Тэх­на­бан­ка ў ін­фа­кі­ёс­ку Бе­ла­рус­бан­ка бу­дзе каш­та­ваць клі­ен­ту 5900 руб­лёў (меў та­кі ўлас­ны до­свед. — Аўт.).

Больш за тое, та­кія па­слу­гі як ін­тэр­нэт-бан­кінг і ма­біль­ны бан­кінг ча­сам пра­па­ну­юц­ца бяс­плат­на, а ча­сам — з аба­ненц­кай пла­тай. Ка­лі вам час­та спат­рэ­біц­ца ка­рыс­тац­ца ней­кі­мі не­стан­дарт­ны­мі па­слу­га­мі — на­прык­лад, вы­піс­ка­мі або да­вед­ка­мі па ра­хун­ку на фір­мен­ным блан­ку бан­ка, — ра­ім за­га­дзя ўдак­лад­няць, ці бя­рэ банк пла­ту за гэ­тыя па­слу­гі, і ка­лі так — то ў якім па­ме­ры.

Як не стаць ах­вя­рай мах­ля­роў?

Скі­ме­ры (на­клад­ка на кла­ві­я­ту­ру бан­ка­ма­та, унут­ры якой зна­хо­дзіц­ца пры­ла­да, што счыт­вае ін­фар­ма­цыю з маг­ніт­най па­ла­сы пла­цеж­най карт­кі), лі­ван­скія за­ве­сы (бла­кі­ра­та­ры, якія ўвод­зяц­ца ў кар­та­пры­ём­нік і пе­ра­шка­джае вяр­тан­ню карт­кі з бан­ка­ма­та), тра­пе­ры (бла­кі­ра­та­ры ша­тэ­ра — ад­ту­лі­ны ў бан­ка­ма­це, праз якую вы­да­юц­ца гро­шы) — вось тыя спо­са­бы, які­мі ашу­кан­цы ка­рыс­та­юц­ца час­цей за ўсё. Неш­та з гэ­та­га мож­на вы­явіць і звы­чай­на­му спа­жыў­цу (на­прык­лад, на­клад­ку на кла­ві­я­ту­ру), але ёсць ня­ма­ла не­пры­кмет­ных пры­лад, ды і тэх­на­ло­гіі ўдас­ка­наль­ва­юц­ца. Тым не менш мож­на за­сце­раг­чы ся­бе ад «пад­ко­паў» мах­ля­роў.

Па-пер­шае, трэ­ба пад­клю­чыць sms-апа­вя­шчэн­не (вы бу­дзе­це ў кур­се ўсіх апе­ра­цый, якія ад­бы­ва­юц­ца з бан­каў­скай карт­кай). Па-дру­гое, не­аб­ход­на вы­зна­чыць лі­мі­ты па ты­пах апе­ра­цый (на­прык­лад, ка­лі вы ў блі­жэй­шы час на­быц­цё та­ва­раў і па­слуг збі­ра­е­це­ся ажыц­цяў­ляць вы­ключ­на на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, то лепш за­бла­кі­ра­ваць між­на­род­ныя тран­зак­цыі). Па-трэ­цяе, доб­ра мець карт­ку з чы­пам, а не з маг­ніт­най па­ла­сой.

Спец­ыяліс­ты ра­яць атры­маць у ад­ным бан­ку ад­ра­зу не­каль­кі кар­так. Так, ад­на на ўсё — гэ­та прос­та і зруч­на. Вя­до­ма ж, адзін пін-код за­пом­ніць пра­сцей. Але гэ­та звя­за­на з вя­лі­кай ры­зы­кай — і ў вы­пад­ку ашу­кан­скіх апе­ра­цый, і пры ба­наль­най стра­це бан­каў­скай карт­кі. У лю­бым вы­пад­ку, ка­лі вы пе­ра­ка­на­ны пры­хіль­нік на­яў­ных гро­шай, то, стра­ціў­шы ка­ша­лёк, са 100% до­ляй ве­ра­год­нас­ці стра­ці­це за адзін раз усе гро­шы. Ра­зам з тым, ка­лі б гэ­тыя ж гро­шы бы­лі пры­вя­за­ны да элект­рон­на­га ка­шаль­ка — плас­ты­ка­вай карт­кі, то як мі­ні­мум част­ка срод­каў або як мак­сі­мум усе срод­кі вы маг­лі б вы­ра­та­ваць. Для гэ­та­га ўся­го толь­кі не­аб­ход­на ве­даць эле­мен­тар­ныя пра­ві­лы бяс­пе­кі....

Пры­клад­ны сцэ­нар фі­шын­гу

Мах­ляр ства­рае сайт, ідэн­тыч­ны афі­цый­на­му вэб-рэ­сур­су (на­прык­лад, бан­ка, паш­то­ва­му сэр­ві­су або са­цы­яль­най сет­цы) і амаль з та­кім жа ад­ра­сам. Адзі­ная роз­ні­ца ў тым, што пад­роб­ле­ны сайт пад­рых­та­ва­ны для на­па­ду на на­вед­валь­ні­ка.

По­тым, пад вы­гля­дам афі­цый­на­га ліс­та з пра­па­но­вай (на­прык­лад, атры­маць прыз або пра­чы­таць важ­нае па­ве­дам­лен­не) і за­мас­кі­ра­ва­най спа­сыл­кай на гэ­тую пад­роб­ку, ад­праў­ля­ец­ца на элект­рон­ную пош­ту як ма­га боль­шай коль­кас­ці па­тэн­цый­ных ах­вяр. Да­лей з да­па­мо­гай раз­на­стай­ных хіт­ры­каў (час­та, з ужы­ван­нем ме­та­даў са­цы­яль­най ін­жы­не­рыі) мах­ляр да­ма­га­ец­ца, каб ах­вя­ра на­ве­да­ла ін­фі­ка­ва­ны сайт, уста­на­ві­ла на свой кам­п'ю­тар якую-не­будзь пра­гра­му, ад­кры­ла файл, улас­на­руч­на вы­да­ла па­ро­лі да акаў­нтаў са­цы­яль­ных се­так, ну­ма­ры бан­каў­скіх ра­хун­каў, PІN-ко­ды і мно­гае ін­шае.

Пе­рай­шоў­шы на шкод­ны сайт па атры­ма­най у ліс­це спа­сыл­цы, ах­вя­ра ўво­дзіць свае да­­ныя для ўва­хо­ду ў сіс­тэ­му, якія пас­ля пе­ра­праў­ля­юц­ца фі­ша­ру, а ашу­ка­ны ка­рыс­таль­нік пе­ра­на­кі­роў­ва­ец­ца ўжо на са­праўд­ную ста­рон­ку ар­га­ні­за­цыі, на­ват не за­па­до­зрыў­шы кеп­скае.

Сён­ня фі­шынг з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых рас­паў­сю­джа­ных у све­це ві­даў кі­берз­ла­чын­стваў, з да­па­мо­гай яко­га час­цей за ўсё вы­кра­да­юць акаў­нты і бан­каў­скую ін­фар­ма­цыю.

* * *

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай «для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі» ці па тэ­ле­фо­нах: 8 017 287 17 51 і 8 017 292 38 02.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Да­вед­ка

Фі­шынг (phіshіng, ад fіshіng — рыб­ная лоў­ля, вы­вуж­ван­не) — від кам­п'ю­тар­на­га мах­ляр­ства, асноў­най мэ­тай яко­га з'яў­ля­ец­ца пры­му­шэн­не ах­вя­ры пад­ман­ным шля­хам даць ашу­кан­цу па­трэб­ную яму ін­фар­ма­цыю.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.