Вы тут

Інфляцыя ў краіне за лістапад склала 0,6 працэнта


Інфляцыя ў Беларусі за лістапад склала 0,6 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Як удакладнілі ў Белстаце, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2014 года склаў 100,6 працэнта, са снежнем 2013 года - 115,5 працэнта.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненні цэн на асобныя таовары і паслугі, што падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам таксама склаў 100,6 працэнта, са снежнем 2013 года - 114,1 працэнта.

Харчовыя тавары ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам падаражэлі на 0,4 працэнта, са снежнем 2013 года - на 18,2 працэнта. Нехарчовыя - на 0,3 працэнта і 7,5 працэнта адпаведна.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 101,9 працэнта, са снежнем 2013 года - 124,9 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.