Вы тут

Падарункі і ўпрыгажэнні сваімі рукамі


Пра­па­ну­ем не­каль­кі прос­тых ары­гі­наль­ных ідэй для ства­рэн­ня на­ва­год­ніх ца­цак. На­тхняй­це­ся, тва­ры­це, вы­ка­рыс­тоў­вай­це ва­шу фан­та­зію, каб свя­та за­поў­ні­ла­ся яр­кі­мі пры­ем­ны­мі мо­ман­та­мі.

Ёлач­ка з па­пя­ро­вых па­ло­сак

Ма­тэ­ры­я­лы: ко­нус з кар­до­ну (мож­на зра­біць са­ма­стой­на), ка­ля­ро­вая двух­ба­ко­вая па­пе­ра, ало­вак, клей, зо­рач­кі для ўпры­гож­ван­ня вер­ха­він­кі (так­са­ма мож­на зра­біць са­мім).

На­рэ­жце з ка­ля­ро­вай па­пе­ры па­лос­кі, на­кру­ці­це іх на ало­вак. Зра­бі­це та­кіх тру­ба­чак па­бо­лей. Ця­пер бя­ры­це па ад­ной тру­ба­чцы і пры­клей­вай­це да ко­ну­са. Па­чы­най­це кле­іць зні­зу. Упры­гож­це вер­ха­він­ку.

Ка­ляд­ны вя­но­чак

Ма­тэ­ры­я­лы: тры­ва­лы кар­дон (па­жа­да­на не з глад­кай па­верх­няй), ма­ка­рон­ныя вы­ра­бы «бан­ці­кі» (ка­ля 20—30 шт.), фар­ба-аэ­ра­золь, стуж­ка (40 см) шы­ры­нёй 7—9 мм, упры­га­жэн­ні (па­цер­кі, ма­лень­кія ша­ры­кі, фі­гур­кі), цыр­куль (або роз­ных па­ме­раў на­крыў­кі ці спо­дач­кі), на­жні­цы, клей (лепш кле­я­вы піс­та­лет).

Цыр­ку­лем на­чар­ці­це дзве акруж­нас­ці дыя­мет­рам ка­ля 10 см (знеш­няя) і ка­ля 7 см (унут­ра­ная). Зра­біць гэ­та мож­на і пры да­па­мо­зе дзвюх на­кры­вак роз­на­га па­ме­ру. Шы­ры­ня па­між акруж­нас­ця­мі 1—1,5 см. Вы­раж­це па знеш­нім і ўнут­ра­ным кон­ту­ры кол­ца. Пры да­па­мо­зе клею па ўсёй акруж­нас­ці шчыль­на пры­клей­це ма­ка­ро­ну «бан­ці­кі». Гэ­так жа пры­клей­це дру­гі рад, толь­кі ў шах­мат­ным па­рад­ку.

У па­мяш­кан­ні, якое доб­ра пра­вет­ры­ва­ец­ца, на­ня­сі­це фар­бу-аэ­ра­золь на ўсё кол­ца. Дай­це доб­ра вы­сах­нуць. Аб­кру­ці­це вя­но­чак стуж­кай, па­кі­нуў­шы ка­ля 10 см стуж­кі, каб зра­біць пят­лю для пад­веш­ван­ня. Стуж­ку ўпры­гож­це зо­рач­ка­мі, па­цер­ка­мі, ша­ры­ка­мі на свой густ.

Па­пя­ро­выя сня­жын­кі

Ма­тэ­ры­я­лы: бе­лая па­пе­ра, кан­цы­ляр­скі нож (на­жні­цы), клей, шы­ла ці драў­ля­ная шпаж­ка.

Вы­раб сня­жы­нак са скру­ча­ных па­ло­сак па­пе­ры (та­кая тэх­ні­ка на­зы­ва­ец­ца кві­лінг), да­зва­ляе пе­ра­даць іх лёг­кі ажур­ны ма­лю­нак. На­рых­та­ва­ныя дэ­та­лі мож­на пры­кле­іць на асно­ву, якую вы­ка­рыс­таць для вы­ра­бу паш­то­вак і па­но, а мож­на склей­ваць па­між са­бою, каб па­ве­сіць на ёлач­ку дзі­вос­ныя ка­рун­ка­выя ўпры­га­жэн­ні.

11-15

Для вы­ка­нан­ня гэ­тых ра­бот на­рэ­жце па­пе­ру на па­лос­кі шы­ры­нёй 5 мм па ка­рот­кім бо­ку. Рэ­заць лепш кан­цы­ляр­скім на­жом па лі­ней­цы па не­каль­кі ліс­тоў ад­ра­зу. Для не­вя­лі­кай коль­кас­ці па­ды­дуць і на­жні­цы. Скруч­ваць па­лос­кі мож­на роз­ны­мі ін­стру­мен­та­мі, ад­нак лепш за ўсё ска­рыс­таць драў­ля­ную шпаж­ку. Каб зра­біць сня­жын­ку (пад­вес­ку ці аплі­ка­цыю), трэ­ба пад­рых­та­ваць роз­ныя фор­мы са скру­ча­ных па­ло­сак. Фор­мы мо­гуць быць за­кры­тыя (скле­е­ныя) і ад­кры­тыя, дзе клей не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца. Для аплі­ка­цыі па­ды­дуць і пер­шыя, і дру­гія. А для сня­жын­кі-пад­вес­кі мож­на вы­ка­рыс­таць толь­кі за­кры­тыя фор­мы.

11-16

На­ва­год­нія сэр­цай­кі

Ма­тэ­ры­я­лы: цвёр­ды кар­дон, чыр­во­ныя ніт­кі, на­жні­цы, пры­го­жая тась­ма, па­цер­кі, бі­сер.

Аб­вя­дзі­це па шаб­ло­не сэр­ца на цвёр­дым кар­до­не і аб­ма­тай­це ніт­ка­мі. Вось і ўсё. Да­дат­ко­ва сэр­цай­ка мож­на дэ­ка­ры­ра­ваць роз­на­ка­ля­ро­вы­мі гу­зі­ка­мі, па­цер­ка­мі, бі­се­рам. Пры­ма­цуй­це тась­му і па­весь­це на ёл­ку. А ка­лі вы зро­бі­це не­каль­кі та­кіх сэр­цай­каў, збя­ры­це іх у вы­гля­дзе гір­лян­ды.

Ца­цкі з цес­та

11-14

Мож­на пры­га­та­ваць смач­ныя пер­ні­кі і ўпры­го­жыць ка­ля­ро­вай гла­зу­рай і пры­сып­кай, а мож­на зра­біць не­ядо­мыя цац­кі з са­лё­на­га цес­та, якое трэба пад­су­шыць у ду­хоў­цы і рас­фар­ба­ваць пры да­па­мо­зе гу­а­шы.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.