Вы тут

Як вы змагаецеся з прастудай і ВРВІ?


Анас­та­сія Шпа­коў­ская (акт­ры­са, са­ліст­ка гур­та «На­ка»):

11-36

— Я лі­чу, што боль­шасць за­хвор­ван­няў за­ле­жыць ад эма­цы­я­наль­на­га ста­ну ча­ла­ве­ка. Ка­лі ты па­крыў­джа­ны, раз­драж­нё­ны ці ад­чу­ва­еш ся­бе са­мот­ным, то аслаб­ля­ец­ца і ўнут­ра­ная аба­ро­на ар­га­ніз­му. І ў пер­шую чар­гу ця­бе адоль­ва­юць пра­студ­ныя за­хвор­ван­ні. Та­му я імк­ну­ся за­хоў­ваць унут­ра­ную ста­біль­насць, хоць з ма­ёй ра­бо­тай гэ­та не прос­та. Ка­лі ад­чу­ваю, што не­дзе даю сла­бі­ну, то ад­ра­зу па­чы­на­юць ба­лець гор­ла, га­ла­ва. Але на­ват ка­лі пра­сту­да пад­сту­пі­ла­ся, ста­ра­юся не ўжы­ваць хі­міч­ных прэ­па­ра­таў. П'ю гар­ба­ту з зё­лак, да­па­ма­гае га­ме­а­па­тыя. А на­огул са­мае га­лоў­нае ў ля­чэн­ні — гэ­та сты­мул да вы­зда­раў­лен­ня, жа­дан­не хут­чэй паў­на­вар­тас­на жыць.

Ні­на Баг­да­на­ва (спя­вач­ка, тэ­ле­вя­ду­чая):

11-31

— Перш за ўсё, каб пе­ра­маг­чы пра­сту­ду, спа­жы­ваю час­нок, раб­лю чай з ім­бі­ром, а так­са­ма гар­ба­ту з зё­лак. До­ма ў нас ёсць ін­га­ля­тар, што да­зва­ляе ра­біць ін­га­ля­цыі з мі­не­раль­най ва­дой. Да­па­ма­га­юць і роз­ныя ма­зі з эфір­ны­мі але­я­мі. А ка­лі яшчэ ёсць цёп­лыя шкар­пэт­кі, якія ма­ма звя­за­ла, і пра вас кла­по­цяц­ца бліз­кія, то ні­я­кая пра­сту­да не страш­ная... Дзет­кам у та­кіх вы­пад­ках раб­лю пра­мы­ван­не но­сі­ка спрэ­я­мі з мар­ской ва­дой і ра­мон­ка­вы чай. Ад тэм­пе­ра­ту­ры да­па­ма­гае стан­дарт­ны дзі­ця­чы ібу­фен. Для са­ма­га ма­лень­ка­га толь­кі груд­ное ма­ла­ко з ма­мі­ным іму­ні­тэ­там. Ле­ка­мі ка­рыс­та­ю­ся толь­кі па прад­пі­сан­ні ўра­ча! І ча­сам мя­не абу­ра­юць па­ра­ды фар­ма­цэў­таў у ап­тэ­ках, якія па апі­сан­ні сімп­то­маў па­куп­ні­ка­мі да­юць ім ней­кія рэ­ка­мен­да­цыі — не ве­да­ю­чы, якія ёсць ню­ан­сы за­хвор­ван­ня ў гэ­та­га ча­ла­ве­ка аль­бо хра­ніч­ныя за­хвор­ван­ні.

Юлія БЫ­КА­ВА, спя­вач­ка:

11-32

— У мя­не за доў­гі час ура­чэб­най прак­ты­кі іму­ні­тэт ума­ца­ваў­ся так, што мя­не ма­ла якая за­ра­за бя­рэ. А вось сын, які сё­ле­та пай­шоў у пер­шы клас, са­праў­ды час­та «чап­ляе» хва­ро­бы. І тут асаб­лі­ва ні­чо­га не зро­біш. Так ле­там мы за­гар­тоў­ва­ем­ся, ма­лы бе­гае ба­са­нож па ра­се, але ка­лі су­ты­ка­ец­ца з мік­ро­ба­мі, усё ад­но хва­рэе. Тым больш, я ад­каз­ная ма­ма, та­му не ма­гу са­бе да­зво­ліць ад­вес­ці ў шко­лу дзі­ця з каш­лем ці на­смар­кам. А мно­гія так ро­бяць, і гэ­тыя мік­ро­бы цыр­ку­лю­юць па­між дзець­мі. Як зма­гац­ца? Шчы­ра ка­жу­чы, у мя­не ня­ма цу­да­дзей­на­га рэ­цэп­ту — гэ­та прос­та трэ­ба пры­маць і ля­чыць. Спа­чат­ку спра­бу­ем на­род­ныя ме­та­ды. Ка­лі ж яны не да­па­ма­га­юць, пе­ра­хо­дзім на ле­кі. І, на­ту­раль­на, ні­ко­лі ад­ра­зу не ўжы­ва­ем ан­ты­бі­ё­ты­кі — толь­кі ка­лі са­праў­ды маг­чы­мы сур'­ёз­ныя ўсклад­нен­ні.

Аляк­сей Бур­на­сен­ка, рэ­жы­сёр, ак­цёр, трэ­нер па май­стэр­стве пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў:

11-34

— З пра­сту­дай не зма­га­ю­ся ні­ко­лі. Я на яе не хва­рэю. Пра­сту­да для мя­не — гэ­та знак та­го, што ар­га­ніз­му па­трэб­ны ад­па­чы­нак ад пра­цы. Каб пра­ду­хі­ліць пра­сту­ду, я пра­віль­на і шмат ем ві­та­мін­чы­каў, асаб­лі­ва «С». Так­са­ма пры­сут­ні­чае ў ма­ім ра­цы­ё­не час­нок. І рэ­гу­ляр­на за­гар­тоў­ва­ю­ся (з 2000 па 2005 го­д ку­паў­ся ў па­лон­цы на за­мерз­лым во­зе­ры — на Кам­са­моль­скім), а ме­на­ві­та што­дня — кант­рас­ны душ. Яшчэ рэ­гу­ляр­ныя, 2-3 ра­зы на ты­дзень, пра­гул­кі па сне­зе бо­сы­мі на­га­мі (толь­кі па­чы­наць трэ­ба асця­рож­на і па­воль­на). На­огул, лі­чу, што ўсё за­ле­жыць ад та­го, якія дум­кі ў га­ла­ве. Я зла­маў у сва­ёй га­ла­ве тую звыч­ку, што ўка­ра­ні­лі прод­кі: «Вый­дзеш з го­лай шы­яй — пра­сту­дзіш­ся», «Дых­неш зім­на­га па­вет­ра — пра­сту­дзіш­ся». А боль­шасць лю­дзей не вы­да­лі­ла ў сва­ёй свя­до­мас­ці гэ­тую «пра­гра­му», і іх ар­га­нізм дак­лад­на ве­дае: ка­лі дых­нуў, то трэ­ба за­хва­рэць. Для пад­трым­кі ар­га­ніз­му я імк­ну­ся апра­на­цца не «каб бы­ло цёп­ла», а «каб бы­ло хо­лад­на» (ка­лі ад­чу­ва­еш кры­ху хо­лад). Што да­ты­чыц­ца ле­каў, то лі­чу: не вар­та ні­ко­лі ве­рыць рэ­кла­ме. Вар­та мя­няць свае дум­кі, не да­зва­ля­ю­чы ўжы­ваць сло­ва «хва­ро­ба». Не ка­заць ні­ко­лі і ні­ко­му «не хва­рэй», а ка­заць «будзь зда­ро­вы». Не ка­заць «я хва­рэю», а ка­заць «я вы­зда­раў­лі­ваю». Ка­лі ж пра­сту­да ўсё ж на­пат­ка­ла, то мо­жа да­па­маг­чы ідэа­льны хут­кас­ны рэ­цэпт: вя­лі­кі ку­бак га­ра­чай гар­ба­ты з лі­мо­нам (вы­ціс­нуць ту­ды сок лі­мо­на — чвэрць ці па­ло­ву), мё­дам (шмат мё­ду) і баль­за­мам (Рыж­скі баль­зам, Ягер­май­стэр ці, урэш­це, бе­ла­рус­кі баль­зам аль­бо кань­як). Доб­ра да­па­ма­гае ін­жыр. І па­больш вад­ка­сці.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.