Вы тут

«УСЯ СПРАВА — ВА ЎЗАЕМАРАЗУМЕННІ...»


У яе твор­чым ба­га­жы — больш за 40 вя­ду­чых пар­тый у кла­січ­ных апе­рэ­тах, му­зыч­ных ка­ме­ды­ях і мю­зік­лах, ся­род якіх Ві­я­ле­та ў «Фі­ял­цы Ман­март­ра», Ма­ры­ца ў «Ма­ры­цы», Сіль­ва, Ан­гіль­да ў «Сіль­ве», Цэ­цы­лія ў «Ка­ра­ле­ве чар­да­ша», Тэ­а­до­ра ў «Прын­цэ­се цыр­ка» — усё гэ­та спек­так­лі Ім­рэ Каль­ма­на; Ган­на Гла­ва­ры ў «Вя­сё­лай уда­ве» Фе­ран­ца Ле­га­ра, Ра­за­лін­да ў «Ля­ту­чай мы­шы» Іа­га­на Штра­у­са, Стэ­ла ў «Воль­ным вет­ры» Іса­ка Ду­на­еў­ска­га, Ча­ні­та, Ан­жэ­ла ў «Па­ца­лун­ку Ча­ні­ты» Юрыя Мі­лю­ці­на, Эпі­фа­нія ў «Міль­я­нер­цы» Яў­ге­на Гле­ба­ва; гра­фі­ня Маль­ба­ра ў «Шклян­цы ва­ды» Ула­дзі­мі­ра Кан­дру­се­ві­ча...

Яна ўда­сто­е­на вы­со­ка­га зван­ня на­род­най ар­тыст­кі Бе­ла­ру­сі, уз­на­га­ро­джа­на ор­дэ­нам Па­ша­ны, ме­да­лём і ор­дэ­нам Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, з'яў­ля­ец­ца лаў­рэ­а­там прэ­міі імя Ла­ры­сы Алек­санд­роў­скай, ула­даль­ні­цай вы­шэй­шай уз­на­га­ро­ды Са­ю­за тэ­ат­раль­ных дзея­чаў — «Хрус­таль­най Паў­лін­кі». Ёй бы­ло пры­свое­на га­на­ро­вае зван­не «Жан­чы­на-ле­ген­да» ў рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се «Жан­чы­на го­да — 2011». Вось ужо больш за 20 га­доў яна пе­рад­ае свой ба­га­ты во­пыт сту­дэн­там Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў.

Пра свой твор­чы лёс, сям'ю і жа­но­чае шчас­це рас­каз­вае вя­ду­чы май­стар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на­га тэ­ат­ра, на­род­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі На­тал­ля ГАЙ­ДА.

[caption id="attachment_64033" align="alignnone" width="600"]На­тал­ля Гай­да па-ра­ней­ша­му спя­вае на сцэ­не, яе імя  ва ўсіх на слы­ху. На­тал­ля Гай­да па-ра­ней­ша­му спя­вае на сцэ­не, яе імя
ва ўсіх на слы­ху.[/caption]

«Ку­ды ў ар­тыст­кі з та­кім кір­па­тым но­сам?»

Яна на­ра­дзі­ла­ся ў Свярд­лоў­ску, і са­мыя пер­шыя га­ды жыц­ця пры­па­лі на цяж­кі ва­ен­ны час.

— Я па­мя­таю ся­бе з трох га­доў... Ка­лісь­ці я ска­за­ла пра гэ­та ма­ме, і яна здзі­ві­ла­ся: «Не мо­жа быць!» Та­ды я ёй апі­са­ла, які ў нас быў па­кой, якая коў­дра ля­жа­ла ў мя­не на ка­на­пе і як я пе­ла і тан­ца­ва­ла «Яб­лыч­ак»... У Свярд­лоў­ску я жы­ла да ча­ты­рох га­доў. Вай­на, та­та на фрон­це... Ма­ма ву­чы­ла­ся ва Ураль­скай кан­сер­ва­то­рыі, але вы­му­ша­на бы­ла кі­нуць ву­чо­бу і пай­сці пра­ца­ваць у фі­лар­мо­нію. І толь­кі ў 1944 го­дзе яна змаг­ла ад­пра­віць мя­не ў Ся­мі­па­ла­цінск, да та­та­вых баць­коў. Ве­да­е­це, та­ды не так прос­та бы­ло сес­ці ў цяг­нік. У мя­не за­ха­ва­лі­ся цу­доў­ныя ўспа­мі­ны аб тым ча­се, ха­ця і цяж­кім, пас­ля­ва­ен­ным... У нас у шко­ле быў цу­доў­ны ча­ты­рох­га­ло­сы хор, і я ў тым хо­ры са­лі­ра­ва­ла.

У Ся­мі­па­ла­цін­ску, дзе прай­шло яе дзя­цін­ства, тэ­ат­раў не бы­ло, за­тое быў Дом на­стаў­ні­ка — мяс­цо­вы ачаг куль­ту­ры. Там збі­ра­ла­ся шмат ці­ка­вых лю­дзей — у асноў­ным гэ­та бы­лі асу­джа­ныя па 58-м, «па­лі­тыч­ным», ар­ты­ку­ле — лі­та­ра­та­ры, на­ву­коў­цы, ар­тыс­ты, са­сла­ныя ў Ка­зах­стан. Там час­та на­ладж­ва­лі­ся ве­ча­ры­ны, кан­цэр­ты, у якіх маці На­тал­лі пры­ма­ла са­мы ак­тыў­ны ўдзел. А вось у Ір­куц­ку, ку­ды сям'я пе­ра­еха­ла ў 1954 го­дзе ра­зам з баць­кам-ге­о­ла­гам, бы­лі 2 кі­на­тэ­ат­ры, і ў ад­ным з іх ма­ці па­ча­ла спя­ваць пе­рад па­чат­кам се­ан­саў. Та­ды гэ­та бы­ло мод­на і лі­чы­ла­ся паў­на­цэн­ным мас­тац­твам.

— У тым кі­на­тэ­ат­ры, дзе спя­ва­ла ма­ма, бы­ло вя­лі­кае фае з эст­ра­дай, і пуб­лі­ка спе­цы­яль­на пры­хо­дзі­ла на 45 хві­лін ра­ней за се­анс — на кан­цэрт. За­га­дзя вы­веш­ва­ла­ся афі­ша з пра­гра­май: што іг­рае ар­кестр, што спя­вае ар­тыст­ка... Ма­ма ўзгад­ва­ла, як ёй ру­кі ца­ла­ва­лі пас­ля вы­ступ­лен­няў — так яна цу­доў­на спя­ва­ла! Шка­да, што ў яе не склаў­ся ар­тыс­тыч­ны лёс...

На­та­ша з трох га­доў ве­да­ла ўвесь ма­ту­лін рэ­пер­ту­ар, але стаць пра­фе­сій­най спя­вач­кай вы­ра­шы­ла толь­кі ў дзя­ся­тым кла­се. Баць­ка смя­яў­ся: «Ку­ды ў ар­тыст­кі з та­кім кір­па­тым но­сам?» А ма­ці су­ця­ша­ла: «Гры­мё­ры лю­бы нос вы­пра­вяць». На­тал­ля двой­чы ез­дзі­ла ў Маск­ву, спра­ба­ва­ла па­сту­піць і ў тэ­ат­раль­нае ву­чы­лі­шча, і ў кан­сер­ва­то­рыю...

«Га­та­ваць не ўмею і не бу­ду!»

— Пер­шы раз па­еха­ла па­сту­паць у ву­чы­лі­шча імя Гне­сі­ных, ка­лі мне бы­ло 17. Ака­за­ла­ся, што пры­ма­юць з 18. Та­кая та­ды, на жаль, бы­ла прак­ты­ка. Я пла­ка­ла: ты­дзень еха­ла, а мя­не ад­пра­ві­лі на­зад! На на­ступ­ны год зноў па­еха­ла і ўжо, як ра­бі­лі мно­гія, па­сту­па­ла ў не­каль­кі тэ­ат­раль­ных ВНУ ад­на­ча­со­ва. Але ні­хто не пад­ка­заў мне, што для па­ступ­лен­ня я вы­бра­ла не той рэ­пер­ту­ар. Гэ­та зна­чыць, на пра­слу­хоў­ван­ні я не здо­ле­ла па­ка­заць ся­бе як след. Ці­хая, сціп­лая бы­ла дзяў­чын­ка...

Ча­мусь­ці та­ды ёй зда­ва­ла­ся, што ву­чыц­ца «на ар­тыст­ку» мож­на толь­кі ў Маск­ве. А тут — зноў не па­сту­пі­ла!..

— Я вы­ра­шы­ла: ка­лі не пры­ня­лі, зна­чыць, не­да­стат­ко­ва та­ле­на­ві­тая — пай­ду ву­чыц­ца на юрыс­та і бу­ду пець у са­ма­дзей­нас­ці! Пры­еха­ла да­до­му, се­ла, ад­гар­ну­ла да­вед­нік і па­ча­ла шу­каць ад­па­вед­ную ВНУ. А ў мя­не ў Ір­куц­ку сяб­роў­ка па­сту­пі­ла ме­на­ві­та ў юры­дыч­ны ін­сты­тут і клі­ка­ла: «Пой­дзем!..» А я: «Не!» Знай­шла ў да­вед­ні­ку — Свярд­лоў­скі юры­дыч­ны ін­сты­тут, Ураль­ская кан­сер­ва­то­рыя... І я вы­ра­шы­ла: вось мая Ра­дзі­ма, тут мне па­шан­цуе!

[caption id="attachment_64031" align="alignnone" width="600"]З му­жам і дач­кой. З му­жам і дач­кой.[/caption]

Так, вы­бі­ра­ю­чы юры­дыч­ны ін­сты­тут, На­тал­ля пад­свя­до­ма ўліч­ва­ла тое, што ў Свярд­лоў­ску ёсць і кан­сер­ва­то­рыя. І, ка­лі пе­рай­шла на трэ­ці курс у юры­дыч­ным, усё ж та­кі ажыц­ця­ві­ла за­па­вет­ную ма­ру — па­сту­пі­ла ва Ураль­скую дзяр­жаў­ную кан­сер­ва­то­рыю імя Му­сарг­ска­га. І гэ­та быў яе лёс. Бо ме­на­ві­та там яна су­стрэ­ла свай­го бу­ду­ча­га му­жа — Юрыя Баст­ры­ка­ва.

— Мы па­сту­пі­лі ра­зам з ім у адзін і той жа год, але на пер­шым кур­се амаль не су­стра­ка­лі­ся. Толь­кі на се­сі­ях і пад­час ака­дэ­міч­ных кан­цэр­таў. А ўжо на дру­гім кур­се, ка­лі я спя­ва­ла на вя­сен­нім эк­за­ме­не, ён па­ды­шоў, па­хва­ліў, па­він­ша­ваў. Ха­ця і ра­ней па­ды­хо­дзіў, зда­роў­каў­ся, вель­мі даб­ра­душ­на са мной раз­маў­ляў, але я не на­да­ва­ла гэ­та­му ні­я­ка­га зна­чэн­ня.

А на на­ступ­ны дзень, ка­лі я прый­шла па­слу­хаць ін­шых вы­ка­наў­цаў, ён мне ўжо па-сяб­роў­ску ска­заў: «На­та­ша, ідзі сю­ды, я тут мес­ца за­няў!»І з та­го ча­су па­чаў да мя­не за­ля­цац­ца. Пры­знаў­ся, што з са­ма­га па­чат­ку звяр­нуў на мя­не ўва­гу. Я не па­ве­ры­ла: «Пе­ра­стань, вы ўсе так га­во­ры­це!»А ён: «Хо­чаш, ска­жу, у чым ты пры­хо­дзі­ла апра­ну­тая на кож­ны тур? Ты бы­ла ў чор­най су­кен­цы, чор­ных туф­лі­ках, са­ма чор­ная, за­га­рэ­лая, ад­ныя толь­кі бе­лыя зу­бы блі­шчэ­лі!..» І мы па­ча­лі з ім су­стра­кац­ца...

І вось на чац­вёр­тым кур­се спа­чат­ку мя­не ўзя­лі ў опер­ны тэ­атр, а по­тым яго. Мы па­жа­ні­лі­ся, і нас па­ся­лі­лі ў гас­ці­ні­цы «Вя­лі­кі Урал», на­су­праць опер­на­га. Гэ­та быў са­мы най­леп­шы год май­го жыц­ця: гас­ці­ні­цу нам аплач­ваў тэ­атр, за на­мі пры­бі­ра­лі, мы абе­да­лі ў рэ­ста­ра­не, ка­вяр­ні... (Смя­ец­ца). Гэ­та бы­ло цу­доў­на! А праз год мы атры­ма­лі ква­тэ­ру. І па­ча­лі­ся по­бы­та­выя і ін­шыя ся­мей­ныя праб­ле­мы...

На са­мым па­чат­ку су­мес­на­га жыц­ця На­тал­ля сум­лен­на пры­зна­ла­ся ма­ла­до­му му­жу: «Га­та­ваць ежу я не ўмею і не бу­ду, за­тое бу­ду та­бе доб­рым сяб­рам!» Муж па­га­дзіў­ся і ні­ко­лі не аб­ця­жар­ваў яе ку­лі­нар­ны­мі аба­вяз­ка­мі, на­ват та­ды, ка­лі сам стаў на­род­ным ар­тыс­там Бе­ла­ру­сі і вя­ду­чым спе­ва­ком опер­на­га тэ­ат­ра.

— Юра, як і мно­гія муж­чы­ны, умеў цу­доў­на га­та­ваць. А ка­лі мы ў Мінск пе­ра­еха­лі, тут у лю­бой ку­лі­на­рыі — усё, што хо­чаш: і ад­біў­ныя кат­ле­ты ля­жаць, і эс­ка­ло­пы, і зе­ля­ні­на!.. Пры­га­та­ваць усё гэ­та яму бы­ло зу­сім не цяж­ка. Я ж усё, што за­ўгод­на, ма­гу ра­біць: на­вес­ці па­ра­дак у ква­тэ­ры, мыць, пра­са­ваць... Але га­та­ваць — мне шка­да ча­су. Ду­маю: «Ста­іш, рэ­жаш, рэ­жаш, а праз 5 хві­лін — ужо ўсё з'е­лі!» Жыць не хо­чац­ца, ка­лі на кух­ню за­хо­джу! І на­коль­кі не люб­лю га­та­ваць, на­столь­кі люб­лю смач­на па­ес­ці! (Смя­ец­ца).

«Спя­вае «Жаў­рук»

Яны пра­жы­лі ў ка­хан­ні і зго­дзе ўсё іх су­мес­нае жыц­цё. І гэ­та, ня­гле­дзя­чы на тое, што абое бы­лі вя­ду­чыя ар­тыс­ты двух роз­ных тэ­ат­раў, у іх бы­лі роз­ныя гра­фі­кі рэ­пе­ты­цый, спек­так­ляў і гаст­ро­ляў.

— Уся спра­ва — ва ўза­е­ма­ра­зу­мен­ні. Ка­неш­не, я ад­на не здо­ле­ла б за­ха­ваць сям'ю — гэ­та бы­ло на­ша агуль­нае з му­жам жа­дан­не. Ады­гра­ла ро­лю і ра­цы­я­наль­нае раз­мер­ка­ван­не ся­мей­ных аба­вяз­каў: кож­ны ра­біў тое, што мог. Ёсць муж­чы­ны, якія ні­заш­то ў жыц­ці не бу­дуць га­та­ваць: та­кі муж прый­дзе, ся­дзе і бу­дзе ча­каць, па­куль жон­ка на­крые стол. З та­кім му­жам я сям'ю не за­ха­ва­ла б. І яшчэ ве­да­ла: усё, што бу­дзе за­мі­наць ма­ёй пра­фе­сіі — убок!

[caption id="attachment_64034" align="alignnone" width="600"]З му­жам, Юры­ем Ге­ор­гі­е­ві­чам, яго ма­ці, Ні­най Дзміт­ры­еў­най, дач­кой На­стас­сяй і ўнуч­кай Ары­най. З му­жам, Юры­ем Ге­ор­гі­е­ві­чам, яго ма­ці, Ні­най Дзміт­ры­еў­най, дач­кой На­стас­сяй і ўнуч­кай Ары­най.[/caption]

У мя­не бы­ло ўсё, што трэ­ба для сям'і, і я ўсё, што маг­ла, ра­бі­ла для яе. І перш за ўсё — я му­жа ра­зу­ме­ла. Ве­даю, што ў яго спек­такль, ска­жу: «Юра, не трэ­ба мне ні­чо­га — рых­туй­ся!» Ці­шы­ню за­бяс­пе­чу, спа­кой. Дзі­ця так­са­ма пры­ву­чы­лі: «Ці­ха! У та­ты — спек­такль!.. У ма­мы — спек­такль!» Дач­ка ўсё ра­зу­ме­ла, хоць і бы­ла адзі­ным дзі­цем у сям'і. Але мы з му­жам яе не рас­пес­ці­лі.

Да­рэ­чы, у Мінск іх сям'я пе­ра­бра­ла­ся, дзя­ку­ю­чы му­жу. У 1969 го­дзе Юрый Баст­ры­каў вый­граў кон­курс, які аб'­явіў Вялікі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і ба­ле­та БССР. На­тал­лю Вік­та­раў­ну ўзя­лі ў тэ­атр, як яна са­ма жар­туе, у якас­ці бяс­плат­на­га да­дат­ку: у яе го­ла­се — лёг­кім са­пра­на — бе­ла­рус­кі опер­ны асаб­лі­вай па­трэ­бы не меў. Та­му, ка­лі ёй пра­па­на­ва­лі пе­рай­сці ў тэ­атр апе­рэ­ты, які та­ды толь­кі-толь­кі ства­раў­ся, яна без жа­лю па­кі­ну­ла опер­ную сцэ­ну. Бо апе­рэ­ту вель­мі лю­бі­ла: ёй заў­сё­ды бы­ло ма­ла толь­кі спя­ваць на сцэ­не — ха­це­ла­ся і га­ва­рыць, і тан­ца­ваць... Ёй да­ру­чы­лі вы­ка­нан­не га­лоў­най ро­лі — пры­го­жай, гор­дай, сме­лай раз­вед­чы­цы Іры­ны — у апе­рэ­це Юрыя Се­мя­ня­кі «Спя­вае «Жаў­рук». Гэ­тым спек­так­лем у 1971 го­дзе ад­крыў­ся Дзяр­жаў­ны тэ­атр му­зыч­най ка­ме­дыі БССР.

— Так, та­ды для мя­не ўсё так уда­ла су­па­ла. Для кар'­е­ры вель­мі важ­на, як пач­неш: у якім спек­так­лі сыг­ра­еш, як ся­бе ў пер­шай ро­лі па­ка­жаш. «Спя­вае «Жаў­рук»— тэ­ма, ка­неш­не, вель­мі хва­лю­ю­чая для Бе­ла­ру­сі: вай­на, пар­ты­зан­скі рух, спя­вач­ка ня­мец­ка­га вар'­е­тэ — ад­важ­ная са­вец­кая раз­вед­чы­ца. Цу­доў­ная ро­ля Іры­ны, вы­дат­ная му­зы­ка Юрыя Ула­дзі­мі­ра­ві­ча Се­мя­ня­кі. Гэ­та — прос­та ак­цёр­скае шчас­це!..

«Ка­хан­не заў­сё­ды ўзвыш­ае»

Сён­ня ў твор­чым ба­га­жы на­род­най ар­тыст­кі Бе­ла­ру­сі На­тал­лі Гай­ды — дзя­сят­кі ро­ляў. Ня­рэд­ка ў яе ці­ка­вяц­ца, якая з іх улю­бё­ная... А На­тал­ля Вік­та­раў­на не мо­жа ад­ка­заць ад­на­знач­на.

— Ёсць ро­лі, якія мож­на іг­раць доў­га-доў­га і кож­ны раз зна­хо­дзіць у іх штось­ці но­вае... А ёсць ро­лі, якія ады­гра­ла год-два — і ўжо ўсё ска­за­ла і не ве­да­еш, што для ця­бе і для гле­да­чоў яшчэ мо­жа быць ці­ка­вым. Пра кла­сі­ку я не ка­жу: тут са­ма му­зы­ка дык­туе, мож­на знай­сці столь­кі му­зыч­ных ню­ан­саў і кож­ны раз спя­ваць па-но­ва­му. Ды і пры­го­жае ка­хан­не заў­сё­ды ўзвыш­ае. А ў са­вец­кіх спек­так­лях у ма­іх ге­ра­інь кож­ны раз быў но­вы, яск­ра­вы ха­рак­тар. І спек­так­лі ства­ра­лі цу­доў­ныя май­стры: кам­па­зі­та­ры Ду­на­еў­скі, Са­лаў­ёў-Ся­дой, Аляк­санд­раў, Мі­лю­цін пі­са­лі цу­доў­ныя ме­ло­дыі, дра­ма­тур­гі Галь­пе­рын, Ра­цэр і Кан­стан­ці­наў — цу­доў­ныя п'е­сы з за­хап­ляль­ным сю­жэ­там, ча­го сён­ня, на жаль, ня­ма.

Я вель­мі лю­бі­ла ро­лю Пе­не­ло­пы з ад­най­мен­на­га спек­так­ля Жур­бі­на. Га­лоў­ная тэ­ма ў гэ­тым спек­так­лі — жа­но­чае са­ма­ах­вя­ра­ван­не. Мая ге­ра­і­ня вы­клі­ка­ла ў за­ле та­кое ра­зу­мен­не і спа­чу­ван­не, што лю­дзі апла­дзі­ра­ва­лі сто­я­чы. Пе­не­ло­па — жан­чы­на, якая 20 га­доў ча­ка­ла му­жа. І ў раз­лу­цы яна па­ка­ха­ла Кле­о­на. Яе ж ад­да­лі за­муж зу­сім ма­ла­дзень­кай, яна і ка­хан­ня са­праўд­на­га не зве­да­ла. І вось, ка­лі Ады­сей вяр­та­ец­ца ста­ры, зму­ча­ны і ні­ко­му не па­трэб­ны і ўсе ад яго ад­вяр­ну­лі­ся, яна га­во­рыць: «Пой­дзем, Ады­сей, да­до­му». Пе­не­ло­па ах­вя­ра­ва­ла сва­ім ка­хан­нем да Кле­о­на дзе­ля хво­ра­га му­жа. Мне вель­мі спа­да­баў­ся гэ­ты спек­такль. Так, апе­рэ­та — жанр лёг­кі, яск­ра­вы, але ка­лі ў ёй ёсць мо­ман­ты дра­ма­тыз­му, ёсць сур'­ёз­ныя жыц­цё­выя ка­лі­зіі, та­кое заў­сё­ды хо­чац­ца іг­раць. Ка­неш­не, та­кія спек­так­лі вель­мі каш­тоў­ныя. Шчас­це, што яны бы­лі ў мя­не...

На­тал­ля Гай­да па-ра­ней­ша­му спя­вае на сцэ­не Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на­га тэ­ат­ра, яе імя па-ра­ней­ша­му ва ўсіх на слы­ху. Ня­даў­на ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­ат­ры ў трэ­ці раз прай­шоў твор­чы пра­ект «На­тал­ля Гай­да за­пра­шае...», які са­браў рэ­корд­ную коль­касць га­на­ро­вых гас­цей і ўдзель­ні­каў з роз­ных га­ра­доў і кра­ін.

А пад­час пра­вя­дзен­ня ІІІ На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі на­род­ная ар­тыст­ка На­тал­ля Гай­да атры­ма­ла ўзна­га­ро­ду «За ўклад у раз­віц­цё тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва». Гэ­та бы­ло так пры­го­жа зроб­ле­на: на за­ключ­най цы­ры­мо­ніі на сцэ­ну Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра вы­ехаў аў­та­ма­біль «Шэў­ра­ле дэ Люкс» 1937 го­да, які ка­лісь­ці на­ле­жаў Ян­ку Ку­па­лу, з аў­та­ма­бі­ля вый­шла На­тал­ля Вік­та­раў­на, і на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­толь То­зік уру­чыў ёй га­на­ро­вую ўзна­га­ро­ду...

На жаль, яе ра­дас­ці ад гэ­тых па­дзей не мо­жа па­дзя­ліць улю­бё­ны муж. Тры га­ды та­му на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Юрый Баст­ры­каў пай­шоў з жыц­ця. Але по­бач з На­тал­ляй Вік­та­раў­най — дач­ка На­стас­ся, куль­ту­ро­лаг, і яе сям'я. Унуч­ка Ары­на — май­стар спор­ту па та­эк­ван­до, ся­рэб­ра­ны пры­зёр чэм­пі­я­на­ту све­ту, ужо за­му­жам і жы­ве ў Гер­ма­ніі, але не за­бы­вае Бе­ла­русь, ста­ра­ец­ца пры­яз­джаць да­до­му час­цей. Уну­ку Да­не­чку — 7 га­доў.

Та­ма­ра БУН­ТА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.