Вы тут

СТАЛЬМАШОНАК


Сло­вы пра мас­та­ка ула­дзі­мі­ра Іва­на­ві­ча Сталь­ма­шон­ка

11-42

Пан­тэ­он

Ула­дзі­мір Сталь­ма­шо­нак лю­біў Бе­ла­русь. Яго Бе­ла­русь бы­ла цы­ві­лі­за­ва­най і вы­со­ка­куль­тур­най. Бе­ла­ру­сы, на­пі­са­ныя і на­ма­ля­ва­ныя дак­лад­най ру­кой Сталь­ма­шон­ка, на­ле­жаць да са­праўд­най элі­ты на­шай Ра­дзі­мы. Ка­лі боль­шасць мас­та­коў ба­чы­лі праў­дзі­вую бе­ла­рус­касць у вяс­ко­вас­ці, дык Сталь­ма­шо­нак ба­чыў яе ў вы­са­ка­род­ных і аду­ка­ва­ных твор­цах, ба­чыў яе ў асвет­ні­ках. Праз усё жыц­цё ён ства­раў пан­тэ­он бе­ла­рус­кай элі­ты — і ства­рыў яго.

Па­да­ру­нак

На пя­ці­дзе­ся­ці­год­дзе скульп­та­ра Ана­то­ля Ані­кей­чы­ка жы­ва­пі­сец Сталь­ма­шо­нак па­да­рыў яму вя­лі­кую ат­лас­ную чыр­во­ную коў­дру. Ва­то­вая коў­дра ста­ла са­мым эфект­ным і за­па­мі­наль­ным па­да­рун­кам, пра які доў­га і са сма­кам га­ва­ры­лі і згад­ва­лі ў мас­та­коў­скіх ко­лах. Хто што яшчэ да­рыў Ані­кей­чы­ку на той юбі­лей, на­ват і не ўспа­мі­на­лі, а чыр­во­ную коў­дру пом­ні­лі і ўсхва­ля­лі яшчэ доў­га.

Сур'­ёз­насць

Ма­ну­мен­та­ліст Сталь­ма­шо­нак быў ча­ла­ве­кам сур'­ёз­ным. Да жыц­ця і пра­цы ста­віў­ся ад­каз­на. Пэў­на, паў­плы­ва­ла вы­ха­ван­не. Ула­дзі­мір Сталь­ма­шо­нак вы­рас у сям'і вя­до­ма­га ўра­ча. Та­му да ма­іх за­ня­ткаў паэ­зі­яй і за­хап­лен­ня рок-н‑ро­лам Ула­дзі­мір Іва­на­віч ста­віў­ся скеп­тыч­на — не­сур'­ёз­ны, а зна­чыць, і ма­ла­на­дзей­ны ча­ла­век. Ад­ной­чы, ка­лі мае ад­на­груп­ні­кі пай­шлі ў кра­му, каб за­ку­піць пра­дук­ты ў па­езд­ку на прак­ты­ку, Сталь­ма­шо­нак спы­таў­ся: «З кім вы па­кі­ну­лі рэ­чы ў ін­сты­туц­кім два­ры?» Ка­лі да­ве­даў­ся, што рэ­чы за­ста­лі­ся са мной, абу­рыў­ся: «З Гло­бу­сам? Вы па­кі­ну­лі ўсе свае рэ­чы з паэ­там? Здур­не­лі? Ён бу­дзе ся­дзець і пі­саць свае вер­шы, а тым ча­сам ва­шы… на­шы… рэ­чы па­кра­дуць!» У той раз мне па­шан­ца­ва­ла — ні­чо­га не па­пра­па­да­ла.

Ка­му­нізм

Мас­так Сталь­ма­шо­нак ве­рыў у спра­ву Ле­ні­на. Ула­дзі­мір Іва­на­віч уз­на­чаль­ваў ка­му­ніс­тыч­ную ар­га­ні­за­цыю ў Са­ю­зе мас­та­коў не­вы­пад­ко­ва. За­слу­жыў. Воб­раз пра­ва­ды­ра — Уль­я­на­ва (Ле­ні­на) — быў шмат­кроць услаў­ле­ны пэнд­з-
лем Сталь­ма­шон­ка. На­ват юбі­лей­ную вы­ста­ву, пры­све­ча­ную свай­му пя­ці­дзе­ся­ці­год­дзю, Сталь­ма­шо­нак ад­кры­ваў вя­ліз­ным парт­рэ­там Ула­дзі­мі­ра Іль­і­ча Ле­ні­на, які быў на­пі­са­ны зна­рок для вы­ста­вы за ад­ну ноч. «Ле­нін і бу­дзіль­нік», «Ле­нін і Круп­ская», Ле­нін, Ле­нін, Ле­нін… Я заў­сё­ды ста­ра­ў-
ся абы­хо­дзіць гэ­ты бок твор­час­ці мас­та­коў­ска­га парт­ор­га, хай для яго ён і быў са­мым важ­ным і ак­ту­аль­ным. У мя­не амаль атрым­лі­ва­ла­ся не кан­флік­та­ваць са Сталь­ма­шон­кам у па­лі­тыч­най плос­кас­ці, бо мой анар­ха­ін­ды­ві­ду­а­лізм усё ж ле­вы ра­ды­ка­лізм, а не пра­вы.

«Пра­вда»

Як са­праўд­ны ка­му­ніст, Ула­дзі­мір Іва­на­віч заў­сё­ды чы­таў што­дзён­ную га­зе­ту «Пра­вда». На­ват у Мсці­сла­ве, дзе ён кі­ра­ваў ка­пі­я­валь­най прак­ты­кай сту­дэн­таў-ма­ну­мен­та­ліс­таў, Ула­дзі­мір Іва­на­віч што­дня ў га­тэль­ным ну­ма­ры чы­таў «Пра­вду». Ён чы­таў га­зе­ту, ле­жа­чы на не­ра­за­бра­ным лож­ку. Ля­жаў, чы­таў све­жую «Пра­вду» і луз­гаў чор­ныя сем­кі. Та­ды мя­не моц­на ўра­зі­лі два кеп­скія за­ня­ткі, злу­ча­ныя ў адзін пра­цэс. Ад­моў­ны прык­лад вы­клад­чы­ка даў ста­ноў­чы вы­нік — я не чы­таў і не чы­таю пар­тый­ных га­зет, кштал­ту «Пра­вды», і не луз­гаю сем­кі.

Пе­ра­лом

Пас­ля ка­пі­я­валь­най прак­ты­кі, што пра­хо­дзі­ла ў Мсці­слаў­скім кас­цё­ле Ус­пен­ня Дзе­вы Ма­рыі, мы — сту­дэн­ты і кі­раў­ні­кі — вы­ра­шы­лі зла­дзіць вы­ста­ву з ко­пій і ма­люн­каў, каб ста­ра­жыт­ны го­рад но­вы­мі ва­чы­ма па­гля­дзеў на свае на­паў­за­бы­тыя скар­бы. У час, ка­лі я за­ма­цоў­ваў ко­пію на вы­со­кай сця­не, лес­кі, на якіх ста­яў, рап­там па­еха­лі ўніз. Но­гі пра­ва­лі­лі­ся па­між пе­ра­кла­дзі­на­мі. Ва ўсіх, хто ба­чыў па­дзен­не з‑пад пя­ці­мет­ро­вай сто­лі, пе­ра­ха­пі­ла ды­хаў­ку. Гру­кат атры­маў­ся стра­шэн­ны. Я моц­на па­біў­ся, але, дзя­куй Дзе­ве Ма­рыі, ні­чо­га не пе­ра­ла­маў. «Так і без ног мож­на за­стац­ца!» — па­ўшчу­ваў Сталь­ма­шо­нак. На яго­ныя сло­вы я, ду­ша­чы боль, зрэ­а­га­ваў злос­на: «Кож­ны мо­жа на­гу зла­маць! Кож­ны!» Праз ней­кі час Сталь­ма­шо­нак сам зла­маў на­гу. Яна ў яго кеп­ска га­і­ла­ся, да­во­дзі­ла­ся куль­гаць і ха­дзіць з ка­вень­кай. Ка­лі я ба­чыў Сталь­ма­шон­ка з ка­вень­кай, дык ад­чу­ваў ся­бе кры­ху ві­на­ва­тым.

Ажыў­кі

Ажыў­ка — бе­лая рыс­ка на ста­ра­жыт­на-ві­зан­тый­скіх аб­ра­зах. Мож­на мер­ка­ваць, што ажыў­ка — гі­пер­ба­лі­за­ва­ная трак­тоў­ка блі­ку, най­яр­чэй­шай кроп­кі на асвет­ле­най фор­ме. Най­вя­лік­шым май­страм на­но­сіць ажыў­кі на лі­кі свя­тых быў Фе­а­фан Грэк. Як­раз Грэ­ка згад­ваў Ула­дзі­мір Сталь­ма­шо­нак, ка­лі раз­ва­жаў пра муж­чын­скія парт­рэ­ты, на­ма­ля­ва­ныя ім у Мсці­сла­ве. «Тва­ры та­кія ка­рыч­не­выя, яны так аб­па­ле­ны сон­цам, што змор­шчы­ны на ску­ры не цём­ныя, а свет­лыя і пра­мя­ніс­тыя, як ажыў­кі на іко­нах у Фе­а­фа­на Грэ­ка!» Мне та­ды спа­да­ба­лі­ся не столь­кі муж­ныя парт­рэ­ты, зроб­ле­ныя жа­лез­най ру­кою Сталь­ма­шон­ка, коль­кі яго раз­ва­гі пра ажыў­кі на ста­ра­жыт­ных пра­ва­слаў­ных аб­ра­зах.

Кры­ты­ка

«Ад та­ко­га… дзя­цей не бы­вае!» — ка­заў Ула­дзі­мір Іва­на­віч на кеп­скі жы­ва­піс. Гэ­та бы­ла са­мая моц­ная ла­ян­ка, якую я ад яго чуў. Ні ма­цю­коў, ні аб­раз, ні зня­важ­лі­вых па­раў­на­нняў Сталь­ма­шо­нак са­бе не да­зва­ляў, пры­нам­сі са сту­дэн­та­мі май­го па­ка­лен­ня. Шмат хто з вы­клад­чы­каў і ма­цюк у раз­мо­ву ўкруч­ваў, і брыд­ка­сло­віў пра чу­жыя пра­цы, а наш Ула­дзі­мір Іва­на­віч абы­хо­дзіў­ся згад­ка­мі пус­та­плюй­на­га ана­ніз­му. «Ад твай­го та­ко­га дзя­цей не бу­дзе дак­лад­на!» — ска­жа і за­ўсмі­ха­ец­ца ў ба­ра­ду, каб та­бе не так ба­лю­ча бы­ло ад яго­най спра­вяд­лі­вай кры­ты­кі.

Мя­нуш­ка

На ма­ну­мен­таль­ным ад­дзя­лен­ні ўсе на­сі­лі мя­нуш­кі — як сту­дэн­ты, так і вы­клад­чы­кі. Гэ­та звя­за­на, я так лі­чу, з ра­бо­тай на бу­доў­лях, з пра­цай у эк­стрэ­маль­ных умо­вах, ка­лі трэ­ба хут­ка па­да­ваць адзін ад­на­му зна­кі, бо мож­на і без га­ла­вы за­стац­ца… Мя­нуш­кі бы­лі ка­рот­кія і вы­раз­ныя… Крук, Слон, Ох, Ня­го­ра, Ва­ва, Хац… Ула­дзі­мір Іва­на­віч Сталь­ма­шо­нак быў у нас — Стэль­мах.

Ра­курс

Каб ма­ля­ваць на­тур­шчы­цу ў ра­кур­сах, у на­шай май­стэр­ні бы­лі бу­даў­ні­чыя рыш­та­ван­ні. На­тур­шчы­ца Зоя за­лез­ла на дру­гі ярус, а мы, сто­я­чы ўні­зе, ма­ля­ва­лі яе на­лі­тыя жыц­цё­вы­мі со­ка­мі фор­мы. Зоя кру­ці­ла­ся на рыш­та­ван­нях, мы ра­бі­лі на­кі­ды і ча­ка­лі Сталь­ма­шон­ка, які му­сіў прый­сці і па­ста­віць шмат­га­дзін­ную па­ста­ноў­ку — знай­сці для Зоі на рыш­та­ван­нях вы­раз­ную і за­па­мі­наль­ную по­зу. Сталь­ма­шо­нак спаз­няў­ся, Зой­ка кру­ці­ла ду­пай на рыш­та­ван­нях, мы па­на­ра­бі­лі шмат хут­кіх ма­люн­каў. Спа­дзя­ва­лі­ся, што Ула­дзі­мір Іва­на­віч нас па­хва­ліць за іні­цы­я­ты­ву. Дзе там… На­сва­рыў­ся, на­зваў Зою стрып­ты­зёр­кай, а нас — ама­та­ра­мі па­ма­ля­ваць не­па­трэб­шчы­ну. На­ступ­ныя дні Зоя ста­я­ла ў по­зе жан­чы­ны-ка­ло­ны — су­ро­вай і цнат­лі­вай ка­ры­я­ты­ды.

Сі­цы­лія

У скла­дзе дэ­ле­га­цыі мас­та­коў Ула­дзі­мір Сталь­ма­шо­нак ад­на­го ра­зу з'ез­дзіў на Сі­цы­лію. Рас­по­ве­ды і філь­мы пра там­тэй­шую ма­фію та­ды бы­лі мод­ны­мі ва ўсім све­це. Та­му на­шы гра­ма­дзя­не кры­ху па­бой­ва­лі­ся чар­на­во­кіх і кеп­ска па­го­ле­ных сі­цы­лій­цаў. Сталь­ма­шо­нак — ча­ла­век сме­лы і ду­жы — вы­ра­шыў ры­зык­нуць і пай­сці ў Сі­цы­ліі на эцю­ды, каб на­пі­саць аква­рэл­лю там­тэй­шы края­від. Ён пі­саў, за­ха­піў­ся і на­ват не за­ўва­жыў, як да яго па­ды­шлі не­каль­кі ся­лян у вя­лі­кіх кеп­ках, рых­тык та­кіх лю­дзей і па­каз­ва­лі ў кі­но сал­да­та­мі бяз­лі­тас­най ма­фіі. Сталь­ма­шо­нак ка­заў, што кры­ху за­ба­яў­ся. Чу­жы свет, чу­жыя но­ра­вы, чу­жы па­ра­дак… Ста­рэй­шы з ся­лян доў­га раз­гля­даў аква­рэль, а по­тым ухва­ліў яе. Ён яшчэ пра­па­на­ваў мас­та­ку вы­піць ві­на, але той ад­мо­віў­ся. Праў­да, паз­ней наш Ула­дзі­мір Іва­на­віч шка­да­ваў пра ад­мо­ву.

№ 2

Ула­дзі­мір Іва­на­віч Сталь­ма­шо­нак не пе­рай­маў­ся з‑за та­го, што яго на ка­фед­ры ма­ну­мен­таль­на­га мас­тац­тва лі­чы­лі ча­ла­ве­кам № 2. Яго ні­бы­та і за­да­валь­ня­ла гэ­тае дру­гое мес­ца. Ка­лі Ва­шчан­ка ад не­ча­га ад­маў­ляў­ся, тое пе­ра­хо­дзі­ла да Сталь­ма­шон­ка. Да­рэ­чы, і мой дып­лом­ны пра­ект пе­рай­шоў ад Ва­шчан­кі да Сталь­ма­шон­ка. Праб­лем­ны сту­дэнт-ту­рак з Азер­бай­джа­на Асім Са­ме­даў са сва­і­мі ма­за­і­ка­мі так­са­ма за­кан­чваў ака­дэ­міч­нае на­ву­чан­не пад кі­раў­ніц­твам цярп­лі­ва­га да роз­ных мас­та­коў­скіх вы­бры­каў Ула­дзі­мі­ра Іва­на­ві­ча. Сталь­ма­шо­нак, як і ўсе праў­дзі­выя бе­ла­ру­сы, спа­кой­на жыў са сва­ёй ня­пер­ша­сцю. Дру­гі і дру­гі. Бе­ла­рус як­раз доб­ра па­чу­ва­ец­ца на мес­цы № 2. Та­му я моц­на здзі­віў­ся, ка­лі да­ве­даў­ся, што на­шу ка­фед­ру за­сна­ваў ме­на­ві­та Сталь­ма­шо­нак, а не Ва­шчан­ка. Ства­рыў і сы­шоў у цень. За та­кое трэ­ба па­ва­жаць.

Вы­шы­ван­кі

Ні­хто з ма­іх зна­ё­мых мас­та­коў так шчы­ра і так пас­ля­доў­на не за­хап­ляў­ся ка­шу­ля­мі-вы­шы­ван­ка­мі, як гэ­та ра­біў Ула­дзі­мір Іва­на­віч Сталь­ма­шо­нак. Ён пе­ра­адзеў у бе­лыя ка­шу­лі з чыр­во­ны­мі і бла­кіт­ны­мі вы­шыў­ка­мі ледзь не ўсіх дзея­чаў з бе­ла­рус­кай элі­ты. Пер­шы ўрад БССР Ула­дзі­мір Іва­на­віч на­пі­саў у вы­шы­ван­ках. У па­доб­ных узор­ных ка­шу­лях Сталь­ма­шо­нак на­ма­ля­ваў Ку­па­лу, Ко­ла­са, Га­луб­ка, Цёт­ку і Шыр­му. Най­леп­шыя віт­ра­жы Сталь­ма­шон­ка бы­лі па­доб­ныя да вы­шы­ва­нак. Та­кія вы­шы­ван­кі-віт­ра­жы ён зра­біў у До­ме лі­та­ра­та­ра на ву­лі­цы Ру­мян­ца­ва і До­ме мод на Юбі­лей­най пло­шчы.

Ап­ты­мізм

У аль­бо­ме Эры­ха До­рска­га «Ула­дзі­мір Сталь­ма­шо­нак. Жы­ва­піс, гра­фі­ка, ма­ну­мен­таль­нае мас­тац­тва», які ў 1983 го­дзе вый­шаў у мас­коў­скім вы­да­вец­тве «Советский художник», пра­чы­таў пра ап­ты­мізм мас­та­ка. Са­праў­ды Ула­дзі­мір Іва­на­віч быў рэ­ва­лю­цый­ным і ап­ты­міс­тыч­ным ча­ла­ве­кам. Ён лю­біў усё свет­лае, усё зыр­кае і зор­нае, усё праз­рыс­тае. Змроч­насць, рэт­ра­спек­цыі, без­дань, чар­на­та, шэ­расць і шмат ін­ша­га з та­го, што па­да­ба­ла­ся і ва­бі­ла мя­не, яго раз­драж­ня­ла, на­пруж­ва­ла і на­ват кры­ху па­ло­ха­ла. Але яго­ны ап­ты­мізм быў на­столь­кі ар­га­ніч­ны і вя­лі­кі, што Сталь­ма­шо­нак ве­рыў у зме­ны, якія му­сяць ад­быц­ца са мной — яго вуч­нем. Ве­рыў, што праз не­кі час я так­са­ма ста­ну ап­ты­міс­там і бу­ду за­хап­ляц­ца праз­рыс­тас­цю, свет­ла­сцю і яр­кас­цю. Яго­ныя спа­дзе­вы не зу­сім спраў­дзі­лі­ся ад­нос­на мя­не, але вар­та за­зна­чыць — з ап­ты­міс­там і рэ­ва­лю­цы­я­не­рам Сталь­ма­шон­кам мне пра­ца­ва­ла­ся доб­ра і лёг­ка.

Адам ГЛО­БУС.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.